Фанетыка беларускай мовы ў школе
Выдавец: Народная асвета
Памер: 240с.
Мінск 1995
Варыянт [й] пасля галосных перад зычнымі і перад паўзай вызначаецца большай велічынёю шчыліны паміж паднябеннем і языком. Месца ўтварэння шчыліны супадае з месцам найбольшага пад’ёму языка пры вымаўленні галоснага [і]. Розніца паміж імі толькі ў ступені пад’ёму языка. Такі слабы [й] адрознівае беларускую мову ад рускай.
У асобную групу вылучаюцца змычна-шчылінныя зычныя. Пры іх утварэнні органы мовы спачатку моцна змыкаюцца, але пры рэкурсіі адбываецца не-
імгненнае плаўнае раскрыццё перашкоды і пры гэтым утвараецца шчыліна і ўзнікае шум. Змычна-шчылінныя зычныя яшчэ называюць афрыкатамі (лац. affricata — прыцёртая). Змычна-шчылінных гукаў у беларускай мове 6: [<£?’], [ц’], [<й|, [ц], [дж], [ч]. Як паказвае іх просты пералік, гэта якраз тыя зычныя, якія надаюць беларускай мове своеасаблівае, адметнае гучанне і якія патрабуюць найбольш пільнай увагі пры сваім вывучэнні.
Адрозненні паміж афрыкатамі звязаны ў значнай ступені з якасцю шчыліннага элемента. Кожнаму чыстаму змычнаму адпавядае столькі афрыкат, колькі розных шчылінных артыкуляцый можа быць створана тым жа дзеючым органам.
Змычна-шчылінны характар гукаў [й]
і [дж] перадаецца на пісьме з дапамогай выкарыстання дзвюх літар, адна з якіх звычайна абазначае змычны гук [d], а другая — шчылінныя [з’], Б. Тарашкевіч адзначае: «Для гукаў с)з і дж няма асобных літараў, а таму для кожнага ўжываецца па дзве літары. Але трэба ведаць, што вымаўляюцца <5з і дж як адзін гук: дзень, а не д'зень, саджу, а не сад'жу»'.
У «Школьнай граматыцы беларускай мовы» Я. Лёсіка2 прыводзіцца карысная парада ў адносінах да вымаўлення [Дз’]: «хто не ўмее чытаць «§з», няхай скажа мяккае «д», тады якраз выйдзе «§з».
Адасоблена знаходзіцца з пункту гледжання артыкуляцыі дрыжачы гук [р], які ўтвараецца дзякуючы вібрацыі ў поласці рота языка. Яго яшчэ называюць вібрантам (лац. vibrantis — дрыжачы). Для артыкуляцыі дрыжачага зычнага ў дзеючага органа павінен быць свабодны край. Пры артыкуляцыі [р] кончык языка падымаецца вышэй узроўню верхніх зубоў, злёгку выцягваецца ў напрамку альвеол, задняя частка языка крыху прыўзнята ў напрамку да мяккага паднябення, якое закрывае праход у поласць носа. Ваганні галасавых звязак праходзяць у той час, калі кончык языка робіць вагальныя рухі, то збліжаючыся з паднябеннем, то аддаляючыся ад яго. Часам язык можа дакранацца да паднябення, перашкаджаючы
1 Тарашкевіч Б. Беларуская граматыка. С. 48.
2 Лёсік Я. Школьная граматыка беларускай мовы. Менск, 1926. С. 18.
такім чынам на імгненне руху гукавой хвалі. Таму на працягу артыкуляцыі [р] змяняецца сіла гучання ад моцнай, як у галосных (калі кончык языка знаходзіцца на большай адлегласці ад паднябення), да слабай, як у звонкіх зычных, пры набліжэнні кончыка языка да паднябення. Чаргаванне больш моцнага гука са слабым і ўспрымаецца як дрыжанне.
Як ужо гаварылася, якасць зычнага вызначаецца радам фактараў, найбольш важныя сярод якіх можна прадставіць графічна:
удзел голасу
। дзеючы орган
спосаб утварэння
Такім чынам, каб больш дакладна вызначыць артыкуляцыю гука, трэба ахарактарызаваць яго з боку працы дзеючых органаў. I ў гэтым выпадку, акрамя крыніцы гука, істотнае значэнне для характарыстыкі і шумных, і санорных зычных мае тое месца ў моўным апараце, у якім яна ўзнікае. Паводле актыўных органаў мовы па месцы ўтварэння перашкоды ўсе зычныя падзяляюцца на губныя (лабіяльныя ад лац. labium — губа), калі актыўны орган — ніжняя губа, і язычныя. Да губных адносяцца [6], [б’], [«], [л’], W, [^’1, м, [e’L [ф], [ф’].
Да язычных адносяцца ўсе астатнія зычныя. Пры гэтым у залежнасці ад таго, якая частка спінкі языка актыўна артыкулюе, яны падзяляюцца на пярэднеязычныя, сярэднеязычныя і заднеязычныя.
Пярэднеязычныя ўтвараюцца пры актыўным удзеле пярэдняй часткі спінкі языка, якая набліжаецца да пасіўнага органа (зубоў ці паднябення). Гэта гукі [6], [бз’], [т], [ц’], [з], [з’], [с]> k’b [ц], [л], [л’], [н], [«’], [р], [ж], [ш], [ч|.
Сярэднеязычныя вымаўляюцца пры збліжэнні сярэдняй часткі спінкі языка з цвёрдым паднябеннем. Такі гук у беларускай мове адзін — [й].
Заднеязычныя шумныя ўзнікаюць шляхам збліжэння задняй спінкі языка з мяккім паднябеннем. Гэта гукі [г], [г’], [х], [х’], [к], [к’].
Зрэдку ў беларускіх гаворках сустракаецца яшчэ фарынгальны [г], які гучыць больш рэгулярна ва ўкраінскай мове. Ён утвараецца пры збліжэнні задняй
сценкі глоткі з коранем языка (грэч. pharynx, pharyngos — глотка).
К.алі ўлічыць пры характарыстыцы гукаў яшчэ і пасіўны орган, то атрымаецца яшчэ больш падрабязнае апісанне ўсіх зычных. Так, сярод губных вылучаюцца дзве разнавіднасці гукаў: губна-губныя, або білабіяльпыя (лац. Ьі ад bis — двойчы і iabialis — губны), і губна-зубныя, або лабіядэнтальныя (лац. labium — губа і dens, dent is — зуб).
Ва ўтварэнні губна-губных гукаў ніжняя губа з’яўляецца актыўным органам, а верхняя — пасіўным, бо ніжняя губа збліжаецца з верхняй. Губна-губныя гукі [6], [б’], [п], [п’], [jw], [л«’], [#].
Губна-зубныя гукі вымаўляюцца пры збліжэнні актыўнай ніжняй губы з пасіўнымі верхнімі зубамі, гэта гукі [e], [в’], [0], [ф’].
Сярод пярэднеязычных паводле пасіўнага органа адрозніваюцца зубныя, альвеалярныя, дарсальныя і пярэднепаднябеннадэнтальныя. Гэта [rj, [d], [c], [з], [«L [p], [л], [л’], [ц], [б5з]Пры іх вымаўленні кончык языка або змыкаецца з верхнімі зубамі, або не датыкаецца да іх, і тады паміж ім і зубамі ўтвараецца шчыліна.
Гук [р] адносіцца да альвеалярных, бо пры дрыжанні кончык языка набліжаецца да альвеол або нават да заальвеалярнай зоны. Астатнія пярэднеязычныя з’яўляюцца спінкавымі, або дарсальнымі (лац. dorsalis — спінкавы). У свісцячых [з’], [с’], [бз’], [ц’], [ц ] месца артыкуляцыі па пасіўнаму органу ссунута ў заальвеалярную пярэднепаднябенную зону. Да пярэднепаднябенных адносяцца таксама шыпячыя [tu], [ж], [ч],
Сярэднеязычныя гукі вымаўляюцца пры збліжэнні сярэдняй часткі спінкі языка з цвёрдым паднябеннем. У беларускай мове такім з’яўляецца [«]. Набліжаюцца да яго яшчэ мяккія [к’], [х’], [а’].
Заднеязычныя [к], [a], [x] узнікаюць пры збліжэнні задняй часткі спінкі языка з мяккім паднябеннем. Таму паводле пасіўнага органа іх называюць заднепаднябеннымі, або велярнымі (лац. velaris — заднепаднябенны).
Па прыкмеце мяккасці-цвёрдасці зычныя беларускай мовы падзяляюцца на два вялікія класы, што абумоўлена наяўнасцю ў мяккіх зычных дадатковай артыкуляцыі, пры якой сярэдняя частка спінкі языка
падымаецца да цвёрдага паднябення, ад чаго значна павышаецца тон і шум.
Да цвёрдых зычных адносяцца: [6], [лг], [л«], [e], [ф\, [d], [т], [з], [с], [5з|, [ц|,
[л], [«], [ р ], [ ж ], I ш ], [dac], [ ч ], [ г ], [х], 14
Мяккімі з’яўляюцца [б’], [п’], [л’], [в’], [$'], [дз’], [q’lJs’blc’], [л’],[м’], [й], [г’], [х’], [«’].
Асаблівасцю беларускай мовы з’яўляецца прысутнасць у ёй гюбач з зычнымі звычайнай працягласці і падоўжаных зычных. Падаўжацца могуць гукі [d], [r], [d?’], [з], [з’], [с], [с’], [ж], [ш], [ ц ], [ц’], [ ч ], [ н ], [н’ ], [л’ ], [6], [ б' ], [ п ], [п’ ], [к], [к’], [в]. Напрыклад: а[д:]алены, а[т:]алы, [з:]аду, пало[з’:]е, адзіна[ц:]аць, каме[н:]ы і г. д.
Больш падрабязна артыкуляцыя беларускіх гукаў разгледжана ў наступных працах: Надлужны A. I., Чэкман В. М. Гукі беларускай мовы. Мн., 1973; Фанетыка беларускай літаратурнай мовы: Зб./Пад рзд. A. 1. Падлужнага. Мн., 1989; Крнвнцкнй A. А., Мнхневнч A. Е., Подлужный A. Н. Белорусскнй язык для говоряіцнх по-русскн. Мн., 1990.
Прыведзеныя табліцы (стар. 37, 49) можна выкарыстоўваць як даведачныя, бо ў іх адлюстраваны класіфікацыі беларускіх гукаў, праведзеныя з улікам розных фактараў.
Пры выпрацоўцы артыкуляцыйных навыкаў у час вывучэння канкрэтных гукаў можна выкарыстоўваць:
1) апісанне артыкуляцыі, пры якім настаўнік паведамляе аб асноўных момантах дзейнасці органаў маўлення з дапамогай адпаведных схем, табліц, малюнкаў;
2) дэманстрацыю артыкуляцыйнага эталона з выкарыстаннем фоназапісаў;
3) дэманстрацыю схемы і слоўнага апісання з наступнай рэалізацыяй артыкуляцыйнага эталона настаўнікам.
Навучанне артыкуляцыі ізаляваных гукаў і складоў не павінна займаць шмат часу, і варта пераходзіць да слоў. У слове кожны гук змяняе свае артыкуляцыйныя і акустычныя ўласцівасці пад уплывам суседніх гукаў. На якасць галосных значна ўплываюць цвёрдыя губныя гукі і ўсе мяккія зычныя. Калі вылучыць з дапамогай тэхнічных сродкаў [а] пасля мяккіх зычных, то
яго гучанне будзе бліжэй да [э], чым да [а] пасля цвёрдых зычных.
Вялікія змены гукаў у слове адбываюцца ў спалучэнні зычных з зычнымі і галосных з галоснымі. Яны адначасова паказваюць гістарычныя працэсы, увідавочніваюць гукавыя асаблівасці мовы на сучасным этапе і даюць магчымасць рабіць прагноз развіцця фанетычнай сістэмы ў будучым.
Для замацавання і ўдасканальвання вымаўленчых навыкаў у звязнай мове трэба выкарыстоўваць словы, якія больш, чым у звычайным маўленні, насычаны пэўным гукам. Такімі з’яўляюцца гукапераймальныя словы, скорагаворкі, радкі з вершаў і прымавак, у якіх выкарыстаны з творчымі мэтамі алітэрацыі на пэўныя гукі. Засваенне такіх складаных моўных урыўкаў дапамагае пераўтварыць з цягам часу нязвыклыя артыкуляцыі ў прывычныя.
Пастаноўка вымаўлення кожнай катэгорыі гукаў мае сваю спецыфіку, але агульнымі правіламі пры пастаноўцы артыкуляцыі ізаляваных зычных гукаў з’яўляюцца наступныя: 1) спачатку засвойваюцца прамыя адкрытыя склады, дзе пасля зычнага ідуць галосныя гукі; 2) потым спалучэнні гукаў тыпу «галосны + зычны»; 3) на трэцім этапе праводзіцца параўнанне блізкіх складоў з зычнымі, якія розняцца паміж сабой толькі адной фанетычнай рысай, напрыклад, «цвёрды зычны + галосны» і «мяккі зычны + галосны», «глухі зычны-|-галосны» і «звонкі зычны + галосны», а таксама папарнае вымаўленне ўжо засвоенага спалучэння з новым.
Правільнае вымаўленне адных гукаў залежыць ад пастаноўкі іншых. Так, каб правільна загучалі змычна-шчылінныя мяккія [Дз’] і [ц’], трэба навучыцца добра вымаўляць [з’] і [с’]. Разам з тым правільнае вымаўленне [^’]— спрыяльная ўмова для пастаноўкі
Удасканаленне артыкуляцыі праходзіць на аснове практыкаванняў, якія сістэматызаваны па артыкуляцыйных рысах зычных. Частка практыкаванняў накіравана на тое, каб вучні лепш зразумелі ролю і работу асобных моўных органаў.