Фанетыка беларускай мовы ў школе
Выдавец: Народная асвета
Памер: 240с.
Мінск 1995
2. Дзяўчынкі, атрымалі падарунак ад дзеда? Дзяўчынкі атрымалі падарунак ад дзеда. Дзяўчынкі атрымалі падарунак ад дзеда? Дзяўчынкі атрымалі падарунак ад дзеда!
3. Хлопцы, пабачылі, як з буракоў вырабляюць цукар? Хлопцы пабачылі, як з буракоў вырабляюць цукар? Хлопцы, пабачылі, як з буракоў вырабляюць цукар. Хлопцы пабачылі, як з буракоў вырабляюць цукар!
Простая мова
У вымаўленні простая мова і словы аўтара адрозніваюцца інтанацыяй. Простую мову трэба вымаўляць так, як гэтыя словы вымаўляў бы той, каму яны належаць. Словы аўтара перад простаю мовай вымаўляюцца з інтанацыяй папярэджвання з выразнай паўзай у канцы. Пры гэтым вельмі часта яны вымаўляюцца трошкі хутчэй.з паніжэннем голасу, каб асноўная ўвага слухача прыцягвалася да простай мовы, а не да іх.
46. Прачытайце сказы з простаю мовай. Сачыце за тым, каб словы аўтара і простая мова інтанаваліся па-рознаму.
1. Фядоркаў загаварыў пра другое: «Хаця б ён там майго каня не падарваў з дрывамі гэтымі». (П. Місько.) 2. Але Хілюта толькі зморшчыўся і праз сцятыя зубы працадзіў: «Нікуды я з табою не пайду». (Я. Сіпакоў.) 3. Бабуля спачатку задумалася, а пасля махнула рукою: «Касі, сынок, як сабе хочаш». (Я. Сіпакоў.) 4. I Скарына ўспамінае Гіпакрата: «Мець шчасце — гэта значыць рабіць добрае, а так робяць людзі, што валодаюць ведамі». (А. Лойка.) 5.— Ды як ты? — Ігар і хацеў і не ведаў, як падступіцца да дзеда.— Нічога, бачыш, вярнуўся... Чаго ты стаіш? Прысядзь,— Можна і прысесці.— Сеў на стул, не спускаючы вачэй з дзеда. (А. Кудравец.)
47. Прачытайце верш. Сачыце за інтанацыяй пры вымаўленні простай мовы. Словы аўтара чытайце больш хутка і з менш выдзеленымі націскамі.
МАЦІ-ЗЯМЛЯ
Пытае вецер у раслінак:
— Чаму зіма вас не ўзяла?
I кажуць тысячы былінак:
— Мы ад зямельнага цяпла!
Пытае холад у крыніцы:
— Чаму цябе я не спыніў?
Яму адказвае вадзіца:
— 3 зямлі струменіць мой разліў.
Пытае бура старца-дуба:
— Чаму цябе я не зламлю?
I кажа дуб: — Я ўрос ў зямлю,
3 зямлёю жыць у дружбе люба. (Я. Колас.)
Пабочныя і ўстаўныя словы, спалуцэнні слоў і сказы
Сказ з’яўляецца асноўнай адзінкай мовы, з дапамогай якой выражаюцца паведамленні аб рэчаіснасці і адносіны да яе гаворачай асобы. Але для афармлення і выражэння гэтага служаць не толькі галоўныя і даданыя члены сказа або часткі яго, але і пабочныя элементы розных відаў. Яны перадаюць эмацыянальныя адносіны таго, хто гаворыць, да выказанай думкі, указваюць на ступень верагоднасці выказвання, крыніцу паведамлення, выяўляюць паслядоўнасць выкладу, сувязь з іншымі выказваннямі ў кантэксце.
Пабочныя элементы звязаны з асноўным сказам сэнсава-інтанацыйным спосабам. Такая сувязь робіць немагчымай вольную замену адных пабочных элементаў другімі, далёкімі па сэнсе. Пры такой замене можа парушыцца агульная сэнсавая накіраванасць сказа. Параўнаем:
Ну, вядома, седзячы тут Ну, мабыць, седзячы тут многа чаго ведаць не бумнога чаго ведаць не дзеій. (Я. Колас.) будзеш.
У першым сказе выражаецца ўпэўненасць гаворачай асобы ў рэальнасці таго, аб чым паведамляецца. У другім пасля замены пабочнага слова вядома словам мабыць змест яго атрымаў значэнне няўпэўненасці, сумнення гаворачай асобы.
Значныя сэнсавыя змяненні ў сказе адбываюцца і тады, калі пабочныя элементы зусім апускаюцца. Больш таго, можа нават парушыцца логіка-граматыч-
ная сувязь паміж асобным тэксту:
Сёлета, пэўна, на лядах... ставіць пачнеце прасторны калгасны пасёлак.
(М. Танк.)
выказваннямі цэлага кан-
Сёлета на лядах ставіць пачнеце прасторны калгасны пасёлак.
Без пабочнага слова сказ носіць характар катэгарычнага сцвярджэння факта.
У залежнасці ад суб’ектыўных адносін гаворачага тэкст інтанацыйна можа дзяліцца на розныя часткі. Пры гэтым паўзы рэгулярна выкарыстоўваюцца як сродак выдзялення пэўных частак сказа.
У сказах з пабочнымі словамі ў залежнасці ад інтанацыі змяняецца ступень сэнсавай нагрузкі гэтых слоў. Асноўным інтанацыйным сродкам для такіх змен служыць падзел сказа. Рознабаковымі бываюць змены ў сярэдзіне сказа. Саша хворы, / і што яшчэ горш, / зусім адзін. Саша хворы і, / што яшчэ горш, / зусім адзін.
Пры ўзмацненні эмацыянальнай нагрузкі пабочныя словы набываюць сваю асобную інтанацыйную афарбоўку. Параўн.: Заўтра / — няўжо заўтра? / — мы паедзем у Крым. Заўтра / — няўжо заўтра! / — мы паедзем у Крым.
Калі пабочныя словы толькі ўдакладняюць сэнс асноўнага сказа, то іх трэба вымаўляць з нейтральнай інтанацыяй, у больш хуткім тэмпе, без значных націскаў, тон на іх часам зніжаецца.
Сэнсава-інтанацыйная сувязь пабочных элементаў са сказам выступае найбольш выразна і ў большай ступені тады, калі яны адносяцца да асобных членаў сказа, якія маюць лагічны націск. Напрыклад, калі далучаюцца да дзейніка, выказніка, дапаўнення, азначэння або акалічнасці: «Ды ты, аказваецца, добра ведаеш сельскую раніцу!» — усклікнуў Дзямід Сыч (М. Паслядовіч); Дубок, добра выканаўшы сваё заданне, вярнуўся, аднак, сумны, незадаволены (М. Лынькоў); Старшыня нахіляецца да Мірона Брыля, штось гаворыць, відауь, аб адчыненні сходу (Я. Колас); Малады, відаць, дужы, ён аб чымсьцііўвесь час думаў (М. Лынькоў); Вясной, як думалася Бадзей-
ку, самы раз вярнуцца у родную вёску (Я. Колас).
Пабочныя элементы могуць знаходзіцца і ў сэнсава-інтанацыйнай сувязі і з адасобленымі зваротамі, якія не стаяць пад націскам: Выпрабоўваючы, мабыць, свае сілы, захапляючыся шырынёю прастораў, ён хутка збег з узгорку (Э. Самуйлёнак).
Такім чынам, пабочныя элементы не з’яўляюцца ў сказе ізаляванымі. Іх сувязь са сказам сэнсава-інтанацыйная, і перадаць яе можна інтанацыйна. Пабочныя элементы амаль заўсёды вымаўляюцца ў адзінстве з усім сказам, яны не павінны рэзка выдзяляцца, на іх нельга рабіць рэзкае змяненне тону або тэмпу вымаўлення, але яны гучаць адасоблена за кошт паўз і пэўнага паскарэння вымаўлення.
48. Прачытайце сказы. Вызначце пабочныя словы, удакладніце, якія сэнсавыя адценні яны надаюць сказам. Выдзяляйце пабочныя словы з дапамогай паўз.
1. У санях сядзяць незнаёмыя людзі, відаць, здалёк. (Я. Колас.) 2. Пачатак быў зроблены і, трэба сказаць, пачатак нядрэнны... (ЯБрыль.) 3. Самыя небяспечныя мясціны, як здавалася дзеду, засталіся ззаду... (Я. Колас.) 4. Ну, каб не схлусіць, гэта было на самым уваходзе ў лес, дзе нашы сушні ў хмызняку стаяць. (К. Чорны.) 5. Праўда, Сцёпка стараўся ўпэўніць сябе, што нічога благога ў яго ўчынку не было. (ЯКолас.) 6. Гэта радавала Максіма, а галоўнае — зрабіла яго больш разважлівым і самакрытычным. (I. Шамякін.) 7. А дожджык, і праўда, так і паўзе за каўнер. (ЯБрыль.)
49. Прачытайце сказы, вызначце пабочныя словы. Прыгадайце, якія яшчэ словы ўжываюцца пры далікатным, ветлівым звароце да субяседніка з просьбай зрабіць паслугу, выканаць прапанову, ажыццявіць тое, аб чым просяць.
1. Выбачайце, заўсёды забываюся, як завуць людзей па бацьку. (3. Бядуля). 2. На перапынку настаўніца адной матулі гаварыла так: «Ваш сын, прабачце, абібок, лайдак»... (Э. Валасевіч.) 3. Ну, а скажыце, будзьце ласкавы, каму свеціць ваш агонь? (Я. Колас.) 4. Адкажыце, зрабіце ласку, на тое, аб чым вас пытаюць. (3. Бядуля.) 5. Тыдні праз два, калі ласка, забірай сваю машыну. (М. Паслядовіч.)
50. Прачытайце сказы. Знайдзіце пабочныя словы: 1) якія паказваюць на ацэнку ступені дакладнасці думкі; 2) якія паказваюць на ацэнку ступені звычайнасці фактаў, што паведамляюцца; 3) якія выражаюць эмацыянальную ацэнку таго, аб чым гаворыцца ў сказе.
Правільна інтануйце пабочныя словы.
1. Відавочна, у гэтым запытанні яму пачулася штось падазронае... (Д. Колас.) 2. He было, разумеецца, ні слупоў, ні канцоў на гэтай мяжы... (3. Бядуля.) 3. Гісторыя архітэктуры, па сутнасці, з’яўляецца гісторыяй яе набліжэння да чалавека. (Ул. Карпаў.) 4. Нехта, не сакрэт, як і ён, ляціць з гары, аж дух зацінае. (I. Мележ.) 5. У нас, бывала, у палку капэльмайстар дык навічкоў па два месяцы на гамах трымаў. (К. Чорны.) 6. Вось што, родныя,— сягоння, па заведзенаму звычаю, праводзім мы свята песні. (П. Броўка.) 7. На радасць Данілу, усе ўбачылі, што Віктар выглядаў лепш і страйней за Паўла. (А. Кулакоўскі.) 8. Але, на тое ліха, увайшоў нейкі чужы чалавек. (3. Бядуля.) 9. Ляшыў Мікіта жыта і, як на злосць, яму адну валы скрывілі баразну.
(Я. Купала.)
51. Прыдумайце сказы з пабочнымі словамі безумоўна, бясспрэчна, сапраўды, разумеецца і з антанімічнымі ім напэўна, мажліва, здаецца, думаецца. Якое значэнне надаюць гэтыя словы сказам?
Правільна інтануйце сказы з пабочнымі словамі.
52. Прачытайце сказы з пабочнымі словамі, якія паказваюць на адносіны да прыёму і спосабу выражэння думкі.
Якое значэнне яны надаюць сказам?
Дзе варта паставіць паўзы, каб правільна праінтанаваць пабочныя словы?
1. Ніхто вас не ведаў, і вы, сказаць, тымчасове, нікога не ведалі. (К. Чорны.) 2. I пакаціўся смех, і песня залунала ў хаце! Ну, карацей, адзначылі падзею як і трэба... (Э. Валасевіч.) 3. Ды і вёсак, дакладна кажучы, няма: гэта адна вёска. (Я. Брыль.) 4. Яны пайшлі, або, лепш сказаць, палезлі тою самаю дарогаю, што і раней, калі ішлі па паліва. (Я. Маўр.) 5. Карацей сказаць, Чыкілевічаў двор і дом сталі... штабам затонскага калгаснага руху. (Я. Колас.) 6. А я ж — адзіны ў іх сынок! Уласна кажучы, іх шчасцейка і слава... (Э. Валасевіч.)
53. Прачытайце сказы з пабочнымі словамі. Што яны паказваюць у сказах? Якія з іх перадаюць адмоўны пункт гледжання гаворачай асобы?
1. А гэты, з дазволу сказаць, начальнік раскіс. (А4. Лынькоў.) 2. Тады мы пачулі, што называецца, сапраўдны смак барацьбы, калі разграмілі Мірскую паліцыю. (ЯБрыль). 3. Насця, што называецца, паднядзелілася, узлажыла капялюшык, разоў сорак крутнуўшыся перад люстэркам. (Я. Колас.) 4. Калгасны кладаўшчык Нупрэй жыў, як гаворыцца, у дастатку... (Э. Валасевіч.) 5. Лёгка сказаць, у якія два гады пабудаваць цэлы камбінат! 6. Турсевіч гэта — мой настаўнік і мой зямляк, прынамсі, аднае воласці. (ЯКолас.) 7. Праўда, гадоў Ігнату было не дужа багата, яму ішоў, усяго-на-ўсяго, васемнаццаты год. (М. Лынькоў.)
54. Прачытайце. Выдзяляйце інтанацыйна пабочныя сказы. Вызначце той дадатковы сэнс, які яны надаюць сказам (упэўненасць, няўпэўненасць, прадбачанне і г. д.).