Фанетыка беларускай мовы ў школе

Фанетыка беларускай мовы ў школе

Выдавец: Народная асвета
Памер: 240с.
Мінск 1995
53.67 МБ
Узор. Белы — бялёйшы, найбялёйшы.
Тонкі, блізкі, стары, горкі, дужы, лёгкі, чорны, светлы, салодкі, смелы, вузкі.
32.	Прачытайце ўрывак з вершаванай казкі. Выпішыце выдзеленыя словы. Чаму іх нельга чытаць з іншым націскам? Як змяняецца сэнс слоў пры змене месца націску?
k «За што сабака лае?» — 3. У лапе кій-падмога
I кошцы крыўдна стала,	Ды торба на бакў,
Яна ў закутку, злая,	Аднак да хат дарЬга
Сама на мыш напала. Заказана ваўку.
2.	А граматы не вернеш — 4. Разбегліся сябры — Згарэла без агню,	Чужыя,
I воўк, гаротнік шэры, Ледзь жывыя.
Завыў упершыню.	I воўк з тае пары
Без хлеба ў лесе вые.
(М. Маляўка.)
Назавіце спачатку ўсе словы з націскам на першым складзе, а потым — з націскам на другім.
Гульні
АМОГРАФЫ
У гэтай гульні мы будзем мець справу з амографамі. Значэнне слоў-амографаў залежыць ад таго, на якім складзе мы зробім націск. А дзе яго трэба зрабіць, залежыць ад сэнсу сказа, у якім «жыве» слова.
Прачытайце словы музыка, мука, кара, раса, прымус, гады, запісаныя на картках. Назавіце націскныя склады. Складзіце з гэтымі словамі кароткія сказы. За кожны правільны сказ — па аднаму балу; дадаткова тры балы — першаму, хто правільна выканае заданне.
(Па В. 1. Паўлоўскай.)
ДЗЕ САЛА?
1.	Адзін вучань прачытаў: у кашы мала сала. Другі яго паправіў. Здагадайцеся, як прачытаў першы і што паправіў другі? I хто з іх памыліўся?
2.	Дапішыце сказы:
1)	Купілі атлас і ... 2) Паглядзі: пара ... 3) Ён часта бываў у марах ... 4) Набліжалася ноч, і каты ...
3.	У словы б?кі, пл?ціна, д?мы, в?зы, р?са ўстаўце такую літару замест пытальніка, каб атрымаліся амографы; падбярыце да кожнага кантэкст.
Адказ. 1. Магчыма прачытаць і ў кашы (калі яе засмажылі салам), і ў кашы (калі ў гэты кош сала паклалі).
2.	Дадзеныя сказы таксама можна дапісаць парознаму.
Напрыклад: 1) Купілі атлас і пашылі з яго сукенку.— Перад экскурсіяй купілі геаграфічны атлас. 2) Сайіа часта бываў у марах там, дзе жыў у дзяцінстве.— Саша часта бываў у марах з экспедыцыямі. 3) Паглядзі: пара ідзе з чайніка,— Пара заварваць чай. 4) Набліжалася ноч, і каты пачалі выклікаць зняволеных на допыт.— Набліжалася ноч, і каты паййілі паляваць на мышэй.
3.	Бакі — бакі, плаціна — плаціна, дамы — дамы, вазы — вазы, раса — раса.
(Па В. I. Паўлоўскай.)
НЕЗРАЗУМЕЛЫЯ СКАЗЫ
На лістку паперы было напісана:
1)	Кулі ляцелі праз кулі. 2) Краты падлезлі пад краты. 3) Каралі каралі..
Я прачытаў паперку, паціснуў плячыма — нічога не разумею! Навошта паўтараюцца адны і тыя ж словы? Бяссэнсіца нейкая...
Я ўжо хацеў выкінуць паперку, але раптам мне
стала не па сабе. А можа, тут зашыфравана нешта важнае? Ці не дапаможа мне хто-небудзь з вас разабрацца ў гэтай таямніцы?
А д к а з. 1) Кўлі ляцелі праз кулі саломы, што стаялі на полі. 2) Краты падлезлі пад краты ў акенцах падвала і ўцяклі. 3) Каралі каралі непакорных. Кантэкст дапамагае зразумець сэнс сказаў з амографамі.
(Па В. I. Паўлоўскай.)
Вывучэнне беларускай інтанацыі ў школе
Авалоданне арфаэпічнымі нормамі літаратурнай мовы, фарміраванне ўменняў і навыкаў звязнай вуснай мовы ў значнай ступені залежаць ад ведання правіл рытміка-меладычнай арганізацыі маўлення. Але ці добра ведаем мы асаблівасці беларускай інтанацыі? Якая яна? Чым розніцца ад той, што існуе ў блізкароднасных украінскай і рускай мовах? Ці істотныя гэтыя адрозненні?
Ул. Караткевіч, у якога адчуванне мовы было развіта і абвострана да вытанчанасці, пакінуў нам вельмі добрыя словы аб своеасаблівасцях гукавога ладу беларускай мовы: «Тыповага беларуса я досыць лёгка адрозню сярод іншых, хаця б ён яшчэ не сказаў ніводнага слова (калі скажа, тады ўжо, нават калі ён гаворыць на іншай мове і без акцэнта), яго лёгка пазнаць па асаблівай будове сказа, па тым, што колькі паветра набрана ў лёгкія, столькі і аддадзена, шчодра, да апошняга, нават з лішнімі словамі, каб мелодыя сказа была завершана. Ён не скажа: «Чым гэта скончыцца?», а скажа: «Дык чым, мо ўжо вы мне скажаце, скончыцца гэта — а, мо скажаце вы?»
Гэта тое, што ў абліччы, амаль няўлоўнае. Пераказаць яго цяжка...» (Ул. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі.)
У назіраннях пісьменніка трапна перадаецца адметнасць рытміка-меладычнай будовы беларускай мовы, яе ўстойлівасць, сувязь сінтаксісу з інтанацыяй, а таксама і тое, што асаблівасці вуснага маўлення цяжка перадаць апісальна. Але галоўнае ў працытаваным выказванні — гэта сцверджанне тыповасці і характэрнасці інтанацыі, якая дазваляе выявіць моўную прыналежнасць чалавека.
Сапраўды, у працэсе камунікацыі рытміка-меладычнай арганізацыі маўлення, г. зн. інтанацыі, адведзена велізарная роля. Без адпаведнай рытмічнай арганізацыі набор складоў так і застанецца малазразумелым і непатрэбным наборам складоў, якія, не ператварыўшыся, не «склаўшыся» ў словы, фразы, тэксты, не змогуць данесці да чалавека патрэбную інфармацыю. Калі чалавек слібізуе (’чытае марудна па складах’), ён парушае прынятыя нормы рытмікамеладычнай арганізацыі маўлення, і таму яму цяжка зразумець сэнс напісанага, слова рассыпаецца, не звязваецца ў адно цэлае.
Агульная накіраванасць рытміка-меладычнай арганізацыі маўлення — ствараць з гукаў, складоў, слоў суцэльныя моўныя адзінкі, якія перададуць слухачу разнастайную і багатую інфармацыю.
Кожны выкладчык роднай мовы і літаратуры сутыкаецца з асаблівасцямі інтанацыі ў класнай і гуртковай рабоце, пры ўласным выразным чытанні на ўроках1. Калі настаўнік здолее па-мастацку агучыць літаратурны твор, то ён хутчэй можа спадзявацца на эфектыўнасць педагагічнага ўплыву на вучняў.
Паўтарэнне агульнавядомых ісцін неабходна пры размове аб інтанацыі, бо, як і ўвесь комплекс пытанняў па беларускай прасодыі, пытанні выразнага чытання ў школе яшчэ не знайшлі дастаткова шырокага і глыбокага асвятлення ні на старонках навуковай, ні на старонках вучэбнай і метадычнай літаратуры. Практычна яшчэ не прааналізаваны ўзоры маўлення лепшых беларускіх артыстаў-дэкламатараў. Недастаткова ўвагі звернута на ўзоры вуснага маўлення лепшых выкладчыкаў беларускай мовы і літаратуры, сярод якіх ёсць выдатныя чытальнікі.
Калі ўлічыць, што поўнага і даступнага апісання рытміка-меладычнай структуры беларускай мовы не існуе, то ўвесь комплекс работы над фарміраваннем у вучняў інтанацыі пераносіцца на саміх выкладчыкаў. Адбор інтанацыйных узораў робіцца кожным настаўнікам, зыходзячы з яго асабістага моўнага чуцця.
Практычная неабходнасць поўнага апісання вуснага маўлення не выклікае ніякіх сумненняў. Аднак
1 Параўн.: Гарыцкі Ул. Выкарыстанне фонахрэстаматыі на ўроках. Лірыка. Старэйшыя класы // Беларуская мова і літаратура ў школе. 1991. № 7—8.
нераспрацаванасць навуковай тэорыі і цяжкасці выкарыстання тэхнічных сродкаў для вывучэння інтанацыі не спрыяюць хуткаму вызначэнню рытміка-меладычных асаблівасцей беларускага маўлення.
Вядомы даследчык інтанацыі славянскіх моў Т. М. Нікалаева неяк заўважыла, што «даныя беларускай мовы, як быццам бы дастаткова поўна прадстаўленыя, не заўсёды здаюцца цалкам дакладнымі»1. Гэтае ўяўленне тлумачыцца аўтарам цяжкасцямі параўнальнатыпалагічнага апісання блізкароднасных моў.
Але нельга лічыць, што зараз нельга пэўным чынам апісаць беларускую інтанацыю. Нават уважлівы яе аналіз з дапамогай такога старажытнага і праверанага стагоддзямі апарату, як чалавечае вуха, дазваляе сфармуляваць яе галоўныя асаблівасці.
Сапраўды, інтанацыя, згодна свайго вызначэння, (ад лац. intonare ’гучна вымаўляю’) — сукупнасць фанетычных сродкаў, якія служаць для афармлення як адзінага цэлага фразы, а таксама яе асобных частак. Інтанацыя так арганізуе вуснае маўленне, каб яго лепш было ўспрымаць. Калі невыразна ўспрымаецца падзел пачутага на складаючыя часткі, то парушаецца і разуменне сэнсу выказвання. Кампазітар В. Асаф’еў так падкрэсліў ролю інтанацыі ў мове: «Думка, каб выразіцца праз гукі, робіцца інтанацыяй, інтаніруецца».
Без інтанацыі вуснае маўленне наогул не існуе. Калі часам гаворыцца, што чалавек «чытае без інтанацыі», гэта толькі абазначае, што ён чытае з невыразнай аднастайнай інтанацыяй, якая не адпавядае тэксту і робіць цяжкім яго ўспрыманне.
Вуснае паведамленне звычайна гучыць адзін раз, і яго трэба зразумець за вельмі кароткі час. Інтанацыя дапамагае: 1) вычленіць пэўныя адзінкі маўлення з агульнай моўнай плыні; 2) выдзеліць (з мэтай прыцягнуць увагу слухача) найбольш важныя і інфарматыўныя часткі выказвання; 3) перадаваць інфармацыю з патрэбнай для слухача хуткасцю, каб ён паспяваў і пачуць, і зразумець тое, што яму гаворыцца. Акрамя таго, у інтанацыі перадаецца фізіялагічны стан гаворачай асобы, яе эмацыянальнасць, адносіны да выказанага. Напрыклад, каб маўленне адбывалася
1 Нкколаева Т. М. Фразовая ннтонацня славянскнх языков. М., 1977. С. 101.
натуральна і плаўна, неабходна, каб гукаўтварэнне пэўным чынам супадала з рытмам дыхання. Калі з-за хваробы гэты рытм парушаецца, тады паяўляюцца інтанацыйныя памылкі: узнікаюць нечаканыя паўзы, змяняецца хуткасць артыкуляцыі, памяншаецца гучнасць маўлення, яе разборлівасць і г. д. Хворы чалавек гаворыць слабым прыцішаным голасам, больш павольна, чым звычайна, невыразна. Такім чынам, яго хвароба адбіваецца на рытміка-меладычным гучанні маўлення.
Голасам (а ў першую чаргу інтанацыяй) перадаюцца ў маўленні і чалавечыя пачуцці. Беларускія пісьменнікі пры перадачы на пісьме эмацыянальнага маўлення падкрэсліваюць асаблівае вымаўленне асобных слоў.
— Віка, чуеш, Віка? Во тут адзін, выйдзі, паглядзі. Рамантык. У наш час — ра-а-м-а-антык. Дыназаўр, жывы дыназаўр. Ха-ха-ха. (А. Дзятлаў. У вераснёвую ноч.)
— А бо-жань-ка-а! — схапілася за галаву erapan.— Што ж гэта яны з табою, Іванка, зрабілі?! (В. Карамазаў. Супраць неба — на зямлі.)
— Мі-калай...— гучыуь недаверлівае, і тут жа хлынула, затапіла ўсё радасць: Міколка! (Т. Бондар. Час, калі нас любілі.)
Для ўзмацнення значэння якога-небудзь слова ўжываецца расцягванне галосных, паўтор і ўзмацненне пэўных зычных: чэ-эрці, д-д-урніца, с-спёка, няхай т-табе, паўню-ю..тк.і, вялі-і..зны і г. д.
Пісьменнікі адзначаюць таксама і тыя меладычныя змены, якія назіраюцца ў мове ўзрушанага чалавека.
Хаця Алекса хацеў сказаць гэта абыякавым голасам, але нейіта ў ім самім здрыганулася, і голас на імгненне нібы пераламаўся, зазвінеў горыччу. (В. Іпатава. За морам Хвалынскім.)