Фанетыка беларускай мовы ў школе

Фанетыка беларускай мовы ў школе

Выдавец: Народная асвета
Памер: 240с.
Мінск 1995
53.67 МБ
У прадчуванні навальніцы
I бор, узветраны, аціх,
I чмель з ружовай медуніцы
Да схову, узрушаны, ляціць. (А. Пісарык.)
35.	Прачытайце сказы, вызначце дзеепрыслоўныя і дзеепрыметныя звароты, іх значэнне і стылявую афарбоўку. Вымаўляйце іх з павышэннем тону, калі яны знаходзяцца ў сярэдзіне сказаў, і з паніжэннем — у канцы.
1. Пеця, шчыра кажучы, не любіў апекі. (X. Жыч-
ка.) 2. Праўду кажучы, гэтае пытанне не вельмі турбавала Аліка. (Т. Хадкевіч.) 3. А таму, па праўдзе кажучы, і часу няма: вачаняты яго пільна ўтаропіліся ў акно. (К. Крапіва.) 4. Дзесяць разоў перадумаў я ўсё сваё жыццё, і магу сказаць, палажыўшы руку на сэрца: ні ў чым не вінаваты. (К. Крапіва.) 5. Знадворку замыкала дзверы на замок, каб злы чалавек, не ў благі час кажучы, не залез. (3. Бядуля.) 6. Кароўкі вашыя ідуць. Адна ў адну, няўрокам кажучы, як лялькі. (3. Бядуля.)
Звярніце ўвагу на тое, што ў трох першых сказах звароты выкарыстоўваюцца гаворачым, каб пацвердзіць правільнасць сваіх думак, чыстасардэчнасць і шчырасць прызнання. У чацвёртым — характарызуе выказванне з боку схільнасці і шчырых адносін гаворачай асобы да прадмета паведамлення. У пятым і шостым сказах назірйецца афарбоўка выказванняў у размоўна-жартаўлівы тон з адценнем папярэджання, перасцярогі ад чаго-небудзь непрыемнага.
36.	Прачытайце сказы. Вымаўляйце дзеепрыслоўныя звароты з павышэннем тону. Якое яны маюць значэнне? Да якога стылю належаць прыведзеныя сказы?
1. Інакш кажучы, прадалі той лес і зноў напісалі новую заяву: «Дай яшчэ». («Вожык».) 2. Ды і вёсак, дакладна кажучы, няма: гэта адна вёска. (Я. Брыль.) 3. А я ж —адзіны ў іх сынок! Уласна кажучы, іх шчасцейка і слава... (Э. Валасевіч.) 4. Усе яны былі рухавыя, жывыя..., у дадатак да ўсяго гэтага, выражаючыся груба,— гладкія, падкормленыя і нейк па-свойму адзетыя. (ЯКолас.) 5. Гэтыя артыкулы іх здаюцца нашаму чытачу, мякка кажучы, мнагаслоўнымі. («Маладосць».)
Якія са зваротаў азначаюць аўтарскую ацэнку стылю мовы і падкрэсліваюць, што пры выражэнні думкі можна выказаць тое самае, але па-другому, больш дакладна і правільна? Які мае значэнне ’гаворачы дакладней’, ’па сутнасці’? Які змяшчае ацэнку выказвання з пункту гледжання не прынятых у грамадстве норм? Пры дапамозе якога гаворачая асоба падкрэслівае, што не дапускае ў сваім выказванні рэзкіх слоў, выразаў, ацэнак, пазбягае рэзкіх характарыстык, суджэнняў?
37.	Прачытайце загадкі. Вызначце дзеепрыметнікі. Сачыце за правільнасцю націску і інтанацыі пры іх чытанні.
1. Сядзіць на хаце дзядок, выставіўшы гарбок. (Крук у сцяне.) 2. Брат з братам адным поясам спавіты. (Жэрдкі ў плоце.) 3. На нязмераным полі жывёлы незлічоныя, а пастух рагаты. (Неба, зоркі, месяц.) 4. Стары згорблены дзядок мае доўгі насок, сячэ лясок і складае ў снапок. (Серп.)
38.	Прачытайце кожны сказ двойчы. Першы раз прачытайце дзеепрыметныя звароты без паўзы перад словамі, з якімі яны звязаны, другі раз — з такой паўзай. Як змяняецца сэнс сказаў пры розным падзеле? Пры якім чытанні інфармацыя, змешчаная ў зваротах, мае больш самастойнае значэнне? Якімі даданымі сказамі можна замяніць звароты пры першым і другім чытанні? У якасці прыкладу прааналізуйце першы сказ.
Усю вайну праваяваўшы ў партызанах настаўнік карыстаецца асаблівай павагай. Настаўнік, усю вайну праваяваўійы ў партызанах, карыстаецца асаблівай павагай.— Настаўнік, які ўсю вайну праваяваў у партызанах, карыстаецца асаблівай павагай. Настаўнік карыстаецца асаблівай павагай, таму што праваяваў усю вайну ў партызанах. 2. Адрэзаныя ад навакольных вёсак палачане трымаліся мужна. Адрэзаныя ад навакольных вёсак, палачане трымаліся мужна. 3. Сцежка вілася сярод балот па зарослых нізкім сасновым лесам пясчаных пагорачках. Сцежка вілася сярод балот, па пясчаных пагорачках, зарослых нізкім сасновым лесам. 4. Прыехаўшы з Масквы інжынер пайшоў да знаёмых. Інжынер, прыехаўшы з Масквы, пайшоў да знаёмых. 5. Далей на беразе сядзела яшчэ адна чакаўшая пераправы рота (усе роты чакалі пераправы). Далей на беразе сядзела яшчэ адна рота, чакаўшая пераправы (толькі адна рота чакала пераправы). 6. Трэцім, рашаючым і яўным, доказам быў дзённік, знойдзены пры вобыску (два доказы не былі рашаючымі). Трэцім рашаючым і яўным доказам быў дзённік, знойдзены пры вобыску (усе тры доказы былі рашаючымі).
Часціцы
Часціцы як службовыя словы, якія перадаюць дадатковыя сэнсавыя адценні слоў, словазлучэнняў і сказаў, часта з’яўляюцца прыналежнасцю эмацыянальна афарбаванага маўлення. Таму трэба звяртаць
асаблівую ўвагу на інтанацыю, з якой вымаўляюцца такія сказы. Напрыклад, з дапамогай узаемадзеяння форм умоўнага ладу і інтанацыі адрозніваюцца пытальныя і апавядальныя сказы: Міколка мог бы
прыехаць.— Міколка мог бы прыехаць?
Для змякчэння загаду формы ўмоўнага ладу ўжываюцца з апавядальнай інтанацыяй і маюць значэнне
загаднага ладу: Пасядзеў бы ты, Саша, з малымі.
(Параўн.: Саша, пасядзі з малымі!)
3 дапамогай інтанацыі ў формах з пачатковай пазіцыяй дзеяслова таксама можна перадаць пэўныя адрозненні сэнсу. Напрыклад: Сустрэў бы дзед нас! Абавязкова бы сустрэў! Трэба было толькі раней паведаміць! (Першы сказ перадае магчымасць дзеяння і ўмовы, пры якіх яно можа адбыцца.) і Сустрэў бы дзед нас! Ён унука хацеў пабачыць! (Першы сказ перадае пажаданасць дзеяння і яго абгрунтаванне.)
Формы ўмоўнага ладу з часціцамі бы (б) ужываюцца пераважна з інтанацыяй незавершанасці (з узыходным рухам тону): Давялося бы самому зварыць вячэру, Міхась бы зварыў.
У сказах з часціцай ні з дапамогай інтанацыі адрозніваюцца непытальныя і пытальныя сказы: Hi хмурынкі на небе! — Hi хмурынкі на небе? Hi разу не прыходзіў! — Hi разу не прыходзіў?
Назіранні за тым, з якой інтанацыяй чытаюцца сказы з часціцамі, узбагачаюць лінгвістычныя веды вучняў.
39.	Прачытайце сказы. Знайдзіце часціцы, вызначце іх разрад і групу. Прачытайце кожны сказ двойчы: з апавядальнай і пытальнай інтанацыяй.
1. Так, я ганаруся сваім калгасам. (I. Шамякін.) — Так, я ганаруся сваім калгасам? 2. Юзік ані не хоча есці. (КЧорны.) — Юзік ані не хоча есці? 3. Ці мы сябры? Ці з сяла аднаго? (А. Куляшоў.) — Ці мы сябры, ці з сяла аднаго — гэта не мае значэння. 4. Бадай, лепш было бы ехаць.— Бадай, лепш было бы ехаць? 5. Ты схадзіў бы, Максімка, да іх, праведаў бы. (1. Шамякін.) —Ты схадзіў бы, Максімка, да іх, праведаў бы? 5. А птушачкі пяюць, аж заліваюцца. (Я. Купала.)—А птушачкі пяюць, аж заліваюцца?
6. Амаль пуста ў зале.— Амаль пуста ў зале? 7. Якраз столькі і было. Акурат у дзве гадзіны.— Якраз столькі і было? Акурат у дзве гадзіны? 8. Смех гэткі маюць толькі дзеці ды людзі з яснаю душой. (М. Багдановіч.) — Смех гэткі маюць толькі дзеці ды людзі з яснаю душой? 9. Унь там хата за карчамі... Унь кудзеліцца дымок. (ЯКолас.) — Унь там хата за карчамі? Унь кудзеліцца дымок?
40.	Прачытайце сказы. Знайдзіце часціцы. Вызначце, якую функцыю выконваюць эмацыянальныя часціцы, з якой інтанацыяй вымаўляюцца сказы з такімі часціцамі. Якія адценні значэнняў перадаюць клічныя і ўзмацняльныя часціцы?
1. Бач, куды занесла нас! (Я. Маўр.). 2. Ну ж і мароз — аж нос зрывае! (Я. Колас.) 3. Вось дык дапамог! Лепш бы мы самі зрабілі! 4. У мяне нават і ноты ёсць. (К. Чорны.) 5. Абяцаць дык абяцалі, а не прыйшлі. (Ц. Гартны.) 6. Э, дзе-небудзь ды знойдзеш і баравік. (ЯКолас.) 7. «Не так ужо дрэнна тут»,— падумаў Пракоп. (Я. Колас.)
41.	Прачытайце дыялог. Знайдзіце часціцы. Скажыце, з якой інтанацыяй вымаўляецца кожны асобны сказ.
I ў гэты самы момант бразнулі клямкай дзверы. Зайшла мама. Убачыла маю галаву за комінам.
— Ты ўжо дома? — здзівілася.— А ці даўно?
— Толькі што... Хвілін пяць, як раздзеўся.
— Моцна змерз?
— He надта. Так, трохі...
— А гэта што? — убачыўшы на грудзях у мяне акардэон, кіўнула галавою. (Н. Гілевіч. Перажыўшы вайну.)
Зваротак
Зваротак—слова або спалучэнне слоў, што абазначаюць асобу або прадмет, да якіх звяртаюцца з мовай. Асноўная функцыя зваротка — называнне таго, да каго накіравана маўленне — вельмі часта спалучаецца з перадачай пачуццяў гаворачага, якія выражаюцца з дапамогай інтанацыі.
Зваротак або ўключаецца ўнутр сказа, або непасрэдна адкрывае ці закрывае яго,— гэта абазначае, што ён не мае сталага месца ў сказе.
Ізаляваны зваротак — адзін або ў спалучэнні з
часціцамі, вымаўлены з адпаведнай інтанацыяй, можа выражаць заклік, пагрозу, здзіўленне.
Інтанацыйна зваротак выдзяляецца па-рознаму — перш за ўсё ў залежнасці ад яго месца ў сказе, а таксама ў залежнасці ад свайго склада. У пачатку сказа зваротак выдзяляецца ў асобную сінтагму і вымаўляецца з узмацненнем націску і з сыходным рухам
тону. А чаму табе, браце, не напісаць было? Дарагі \ \
госцейка, бярыце, ешце! Костусь, хіба я сам раскажу?
Пры пералічэнні кожны са звароткаў выдзяляецца паўзамі і мае самастойную інтанацыю. Алеся, Міхась, Генадзь, ідзіце бліжэй!
42.	Прачытайце жартоўны дыялог. Назавіце звароткі. Вызначце, чым яны выражаюцца.
— Марынка, ты вельмі непаслухмяная дзяўчынка, адны непрыемнасці праз цябе. Я ўся пасівела.
— Мамачка, калісьці ты, маленькая, таксама не слухалася. Паглядзі, колькі сівых валасоў у бабулі.
43.	Прачытайце казку. Вызначце звароткі. Сачыце за інтанацыяй, рабіце паўзы, узмацняйце націск і паніжайце тон на зваротках.
Бацька і дарослы сын былі вялікімі гультаямі. Неяк ляжаць яны і назіраюць, як маці носіць мяшкі з бульбаю.
Бацька і кажа:
— He бяры, Алеся, многа, на плечы не закінеш.
А сын падбадзёрвае:
— Нічога, мама, бяры, я паддам.
44.	Прачытайце выразна сказы, назавіце звароткі. Пры чытанні звароткаў выдзяляйце іх паўзай і вымаўляйце з клічнай інтанацыяй.
1. Ну, то пагуляй яшчэ, Максімка, крыху. 2. Але, сынку, але, ты праўду кажаш! (ЯКолас.) 3. Мой родны кут, як ты мне мілы. (Я. Колас.) 4. Лес мой цёмны! Чым адплаціць я змагу табе, дружа? (М. Танк.) 5. Мы, мужыкі, браты вашыя, мы вам будзем гаварыць цэлую праўду, толькі слухайце нас! (К. Каліноускі.) 6. Апсік, апсік, каточак, не хадзі ты ў садо-
чак... (3 народнага.) 7. Лавіся, рыбка, вялікая і малая! (3 казкі.)
45.	Чытайце, сачыце за вымаўленнем сказаў. Растлумачце, чаму яны вымаўляюцца па-рознаму.
1.	Дзеці, зразумелі ўмову задачы? Дзеці зразумелі ўмову задачы. Дзеці зразумелі ўмову задачы? Дзеці зразумелі ўмову задачы!