Фанетыка беларускай мовы ў школе
Выдавец: Народная асвета
Памер: 240с.
Мінск 1995
Яшчэ адзін прыклад, з паэзіі, з верша Яўгеніі Янішчыц: ■ -
Грай жа, скрыпка!
...надта ж доўга Ты вярталас,я дахаты.
У дадзеным выпадку шматкроп’е перадае паўзу, якая падкрэслівае ўзрушаны эмацыянальны стан паэтэсы, яе ацэнку падзей.
Часам перапыніць гутарку могуць нейкія знешнія абставіны. Такую сітуацыю на пісьме таксама адзначаюць з дапамогай шматкроп’я. Прыгадаем «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы, з’яву VI з другога акта, у якой Марыля гаворыць з панічом.
П а ніч. Позна ўжо, цётка!
М а р ы л я. О, чаму лепей не плыла атрута з маім малаком у той час, калі...
Пры апошніх словах паніча ўваходзіць Сымон з тапаром у руках, каторым увесь час пакручвае; Зоська першая ўгледзела Сымона і адыійла ўбок.
Такім чынам, у гэтым выпадку гутарка перапынена з-за знешніх абставін.
Упершыню шматкроп’е пад назвай «знак пресекательный» прыведзена ў граматыцы A. X. Вастокава (1831). Акрамя прыгаданых мэт перадачы незакончанасці, перарыва ў выказванні, абумоўленага хваляваннем гаворачага, самаперабівамі, іншымі пачуццямі, шматкроп’е ўжываецца ў цытатах, каб паказаць, што частка цытаты не прыводзіцца. У гэтым выпадку інтанацыйна шматкроп’е можа і не перадавацца перарывам гучання, калі застаўшаяся пры цытаванні частка цытаты гучыць, як адзіная суцэльная фраза. Напрыклад, цэлы абзац з рамана Валянціны Коўтун «Крыж міласэрнасці» гучыць наступным чынам: «У грамадзе моладзі, што высыпала на тратуар і заспяшалася цераз вуліцу да будынка курсаў, Пётр Францавіч пазнаў сваіх — слухачак старэйшага курсу Любу Казанкіну, Лідзію Егунову, Таццяну Някрасаву і Алаізію Пашкевіч». Цытата з яго выглядае так: «У грамадзе моладзі... Пётр Францавіч пазнаў сваіх — слухачак старэйшага курсу Любу Казанкіну, Лідзію Егунову, Таццяну Някрасаву і Алаізію Пашкевіч». Уся цытата гучыць як адзінае выказванне, і інтанацыйна шматкроп’е можа не перадавацца з дапамогай паўзы.
Працяжнік — пунктуацыйны знак, які пэўным чынам суадносіцца і са шматкроп’ем, і з двухкроп’ем, і з астатнімі знакамі і заўсёды перадае паўзу. Цікава, што ў рускай граматыцы знак прыпынку ў выглядзе гарызантальнай лініі ўпершыню ўведзены-А. А. Барсавым, вучнем М. В. Ламаносава, і называўся «молчанкой». Рускі тэрмін «тнре» суадносіцца з французскім tiret, якое ад tirer — цягнуць. Ён быў уведзены ва ўжыванне рускім пісьменнікам і гісторыкам Карамзіным. Беларускае слова працяжнік аднакаранёвае са словамі працяглы, цягнуць і ў гэтых сваіх сувязях нагадвае французскае. Але па сэнсу, як і большасць іншых пунктуацыйных знакаў, працяжнік — гэта «малчанка». Ен можа паказваць, што ў сказе прапушчаны выказнік або іншыя члены, што адсутнічае звязка ёсць', можа перадаваць, што паміж членамі
сказа або паміж самастойнымі сказамі існуе рэзкае проціпастаўленне або процілегласць, што другі з іх выражае нечаканасць і г. д.
Інтанацыйнае распадзенне простага сказа на дзве часткі таксама перадаецца з дапамогай працяжніка. Наогул правілы яго пастаноўкі ўключаюць цэлы рад пунктаў, што сведчыць аб жывым працэсе ўваходжання гэтага знака ў пісьменнасць. Інтанацыйна пры агучванні сказы з працяжнікам звычайна афармляюцца як фразы з паўзай і са змяненнем руху тону голасу пасля гэтай паўзы. Напрыклад: Настрою сябе іншы раз — усё, здаецца, рашылася. Ноч не сплю. А назаўтра — не. (Т. Гарэлікава. Перыферыя.)
Значная інтанацыйная нагрузка працяжніка як знака прыпынку садзейнічае таму, што ім часта карыстаюцца аўтары, каб перадаць асаблівасці пабудовы свайго тэксту. Так, у паэтычным маўленні, калі лагічна выдзяляецца дзейнік ці выказнік, можа быць пастаўлены працяжнік нават у тых выпадках, якія не прадугледжаны правіламі. Пры адсутнасці дзеяслоўнай звязкі, калі дзейнік або выказнік выражаны займеннікам, таксама ставіцца працяжнік. Напрыклад:
Жыццё — яно камедыя і драма: To усмешкамі, то громам паласне.
Жыццё — яно і выклік, і пытанне, Пытаюся ў яго да нематы.
(Яўгенія Янішчыц.)
Калі перад выказнікам стаіць не дапасаваны да яго член сказа або пабочнае слова, злучнік ці часціца або пры выказніку ёсць параўнальныя словы як, як быццам, нібы, што, адмоўе не: / шчырае -сумуе слова. Дзень праййіоў. / ноч — як сага. I дзвнь — як чорны андарак. Спазнаць сябе ў самым горкім горы — / ні званка нікому. Hi — хады. Быць — і не збыуца пераправе! (Яўгенія Янішчыц.)
У няпоўным сказе пастаноўка працяжніка залежыць ад наяўнасці паўзы і адпаведнай інтанацыі: У тваіх далонях—Свет без мітусні. (Віктар Ракаў.)
Ва ўсіх астатніх выпадках асаблівасці інтанацыі, аўтарскія паўзы таксама перадаюцца з дапамогай працяжніка. Напрыклад: А ты, паэзія, як сад— Сама нагадваеш мне свята. Сплылі дарогі і світанні. Без рукавіц і — басанож. 3 даверам светлым і сурова
У кожны твар глядзіцца мова 3 глыбінь, з купалляў нерастаўшых — мая, твая, балесна — наша! Па мелодыі, па промню — Пазнавала. (Яўгенія Янішчыц.)
Падрабязны разгляд такога кампанента інтанацыі, як паўза, не азначае, аднак, што для беларускай мовы ён мае нейкую перавагу перад іншымі акустычнымі сродкамі.
Кожны з фанетычных сродкаў, якія ў сваёй сукупнасці і суцэльнасці ўтвараюць інтанацыю фразы, вельмі цяжка адасобіць, бо ў маўленні яны дзейнічаюць усе разам. Да паўз як сродка ўтварэння пэўнай інтанацыі бліжэй за ўсё стаіць тэмп маўлення.
Выкарыстанне змяненняў тэмпу для выдзялення ў маўленні важнага і няважнага, новага і вядомага, актуальнага і неактуальнага назіраецца ва ўсіх усходнеславянскіх мовах. Звычайна больш важная ў пэўных адносінах інфармацыя вымаўляецца ў больш павольным тэмпе. Змяненні тэмпу выкарыстоўваюцца таксама для сэнсавага выдзялення пэўных слоў або словазлучэнняў. «Незвычайнае» месцазнаходжанне даданых членаў сказа падказвае, што іх трэба інтанацыйна і з дапамогай тэмпу выдзеліць. Так, дадатак вымаўляецца больш павольна тады, калі ён знаходзіцца ў прэпазіцыі, азначэнне ж — у постпазіцыі. Напрыклад, у фразе Дыплом/я заслужыў, здаецца ж, галавою (К. Крапіва) слова дыплом будзе вымаўляцца ў больш павольным тэмпе, чым гэта слова ў фразе Я заслужыў дыплом, здаецца ж, галавою.
3 паняццем тэмпу маўлення звязаны найбольш істотныя адрозненні беларускай мовы ад рускай. Шматлікія даследаванні, праведзеныя рознымі вучонымі, паказалі, што беларускае маўленне адрозніваецца ад рускага і ўкраінскага больш павольным тэмпам1.
Таму вельмі важна сачыць за тым, каб вучні прытрымліваліся больш павольнага тэмпу маўлення. Калі ж ён беспадстаўна хуткі, гэта можа прывесці да рэдукцыі галосных, да іх невыразнага вымаўлення. Дэфармацыя гукаў назіраецца ў такіх выпадках нават у вопытных дыктараў. Пры гэтым скажаюцца розныя часткі слова, што таксама недапушчальна. Для больш
1 Тнпологія інтонаціі мовлення. Кіів, 1977; Метлюк A. А. Просодня белорусского языка в условнях двуязычня: Учебн. пособне. Мн., 1982; Выгонная Л. Ц. Інтанацыя. Націск. Арфаэпія. Мн., 1991.
яскравага прадстаўлення аб гэтым можна выкарыстаць наступнае параўнанне, якое ў свой час прывёў вядомы рэжысёр К. Станіслаўскі. Ён гаварыў, што слова са скамячаным пачаткам нагадвае чалавека з расплюшчанай галавой, а слова з недагавораным канчаткам — чалавека з ампутаванымі нагамі.
Асаблівасці больш спакойнага, павольнага раскрыцця ў часе беларускага маўлення адзначаюць і радкі верша С. Панізніка «Кропка»:
Бегла кропка Нетаропка. А за ёю Цэлы сказ Нетаропка бег да вас.
«Нетаропкая» — гэта тое вызначэнне, якое больш усяго да месца адносна беларускага маўлення. Невыпадкова ж усе яго даследчыкі падкрэслівалі напеўнасць беларускай мовы, якая абумоўлена захаваннем прапорцый рытмічнай структуры слоў, іх выразным спакойным вымаўленнем.
Сіла гучання асобных слоў у маўленні (інтэнсіўнасць) таксама з’яўляецца элементам інтанацыі. Націскныя склады (дакладней, іх складаўтваральныя часткі — націскныя галосныя) вызначаюцца болыпай даўжынёй і гучнасцю ў параўнанні з суседнімі ненаціскнымі складамі. I справа тут не ў тым, вялікая ці малая гучнасць у націскнога галоснага, а ў тым, што гучнасць у яго большая ў параўнанні з гучнасцю астатніх галосных слова. Такім чынам, прасадычныя з’явы ахопліваюць сукупнасці суадносных элементаў маўлення.
У моўнай плыні з колькасных змяненняў прасадычных параметраў складаюцца лініі, «рысункі»: гукавышынны, рытмічны, дынамічны, тэмбравы, якія ў сваёй сукупнасці ствараюць інтанацыйную суцэльнасць, інтанацыю, мелодыю.
Нельга, каб усе галосныя ў слове былі аднолькава гучныя: націскны галосны павінны быць больш гучным. Нельга таксама дапускаць, каб усе словы ў фразе вымаўляліся аднолькава ціха або аднолькава гучна. Выдзяленне пэўнага слова болыпай працягласцю і гучнасцю дапамагае ўдакладніць сэнс фразы. Паставіўшы пэўнае слова пад лагічны націск, можна падкрэсліваць розныя сэнсавыя элементы выказвання.
Напрыклад: Алеся прыехала ўчора (Алеся, а не нехта іншы). Алеся прыёхала ўчора (а не прыляцела). Алеся прыехала ўчбра (а не сёння).
Нарэшце, сярод усіх прасадычных сродкаў найбольш важнай пры вырашэнні тых шматлікіх задач, што ўзнікаюць у маўленні перад інтанацыяй, з’яўляецца мелодыка, якая звычайна вызначаецца па руху асноўнага тону голасу. Гэта абумоўлена вялікімі магчымасцямі мелодыкі ў сэнсе змянення. Акустычна меладычныя характарыстыкі маўлення абумоўлены змяненнем у часе самай нізкай складаючай у спектры гука — частатой асноўнага тону.
Мусіць, не варта раскрываць фізічны змест паняцця «мелодыка маўлення» ў школе (для таго каб вадзіць машыну, неабавязкова ведаць усе падрабязнасці яе канструкцыі). Але для тлумачэння яе зместу можна выкарыстаць міжпрадметныя сувязі. Так, цры вывучэнні ў школе музыкі і спеваў школьнікі карыстаюцца паняццем вышыня гукаў. Яны ведаюць, што ёсць гукі больш высокія і болып нізкія, што адну і тую ж песню можна выканаць болып высокім і больш нізкім голасам. Практычны змест паняццяў «павышэнне» і «паніжэнне» тону можа зразумець нават школьнік малодшых класаў.
Агульнапрынятых графічных сродкаў перадачы руху мелодыкі не існуе, аднак частку з тых, што сустракаюцца ў спецыяльных работах, можна выкарыстаць і ў школе. Так, у падручніках па выразнаму чытанню ўжываюцца наступныя графічныя абазначэнні: 1) націскныя словы падкрэсліваюцца адной суцэльнай лініяй, 2) словы, што патрабуюць больш значнага выдзялення лагічным націскам, падкрэслены дзвюма або трыма лініямі, 3) стрэлка, накіраваная ўверх, абазначае павышэнне голасу, 4) стрэлка, накіраваная ўніз,— паніжэнне голасу, 5) невялікая паўза перадаецца знакам ±, 6) вертыкальная рыска (|) ужываецца для абазначэння лагічнай паўзы, якая раздзяляе моўныя такты,7) дзве і тры вертыкальныя рыскі (||, |||)— для перадачы болын значных лагічных паўз, 8) V — для перадачы псіхалагічнай паўзы. Напрыклад: