Фанетыка беларускай мовы ў школе

Фанетыка беларускай мовы ў школе

Выдавец: Народная асвета
Памер: 240с.
Мінск 1995
53.67 МБ
Вось як эмацыянальна гаварыў аб гэтым выдатны рускі фанетыст Л. У. Шчэрба: «Паэт чуе гук, і гэты гук адзін, у ім няма хістанняў; але паэт не мае іншых сродкаў перадаць нам яго, як гэтае недасканалае пісьмо, якое напалову ўтойвае ад нас «боскі» гук. Адсюль неабходнасць тлумачэння пісьма, перакладу яго ў гук...»1
Яго выказванне пераклікаецца са словамі вядомага паэта Рамона Гомеса дэ ла Серна, які сцвярджаў, што «аловак піша толькі цені слоў». Таму клічныя сказы з’яўляюцца тым, што ажыўляе мастацкі тэкст. У сувязі с гэтым можна прыгадаць верш С. Папара «Клічнік».
1 ІЦерба Л. В. РІзбранные работы по русскому языку. М., 1957.
Многа іх у радку — Знакаў, Літар, Лічбаў.
Як лісток на суку — Самавіты клічнік!
У каго ён такі, Лічаны, удаўся? Да сябе ўсе радкі Склікаць „астараўся, Ох, як задаваўся: — Кнізе трэба клічнікі, Як акну — налічнікі. Я вам не атопачак. Нарадзіўся з кропачкай! Без мяне і кліч не кліч, I не будзе закліка...
Аж ахрып, Нібыта сыч На лясным экзамене: Надта ж выхваляўся. Быў бы ён Вось такім I цянер удаленькім. Рас-кры-ты-ка-ваў-ся. Кім цяпер?
Пытальнікам! (С. Папар.)
Пры аналізе верша можна прапанаваць вучням растлумачыць, чаму клічнік «Да сябе ўсе радкі Склікаць пастараўся», навошта «Кнізе трэба клічнікі, Як акну — налічнікі», чаму без гэтага знака «кліч не кліч, і не будзе закліка...».
Карысна параўнаць сказы, якія тоесныя па свайму лексіка-граматычнаму складу, але ў залежнасці ад змены інтанацыі набываюць рознае значэнне. Напры-
клад: Пеця хворы.— Пеця хворы? — Пеця хворы! Падрыхтаваліся! Можна пачынаць! — Падрыхтаваліся? Можна пачынаць? — Падрыхтаваліся. Можна пачынаць. Глядзеў новы фільм?— Глядзеў новы фільм.— Глядзеў новы фільм! Саша прачытаў кнігу.— Саша прачытаў кнігу? — Саша прачытаў кнігу! Таня працуе.— Таня працуе? — Таня працуе!
— 3 якой ён вёскі?
— 3 якой ён вёскі! Ён гараджанін.
У жывым маўленні інтанацыя розных сказаў можа часам быць вельмі блізкай. Напрыклад: Ты... ты знаеш нашу мову? — хутчэй сцвярджальна, чым запытальна сказаў ён. (В. Іпатава. За морам Хвалынскім).
Хіба мне паехаць?! (не змагу я паехаць, няма такой магчымасці, хаця і трэба) — Хіба мне паехаць? (самой паехаць).
Трэба мець на ўвазе, што з узрастаннем моўнай культуры паляпшаецца меладычнае абазначэнне граніц моўных адзінак, назіраецца большая разнастайнасць меладычных рысункаў, больш шырокае выкарыстанне і вар’іраванне паўз. Валоданне прасадычнымі нормамі садзейнічае замацаванню навыкаў правільнага вымаўлення і на гукавым узроўні. Акрамя таго, глыбокая арыгінальнасць і адметнасць беларускай гукавой сістэмы ў значнай ступені караніцца ў яе рытміка-меладычнай структуры. Таму фарміраванне дасканалага літаратурнага маўлення неабходна праводзіць адразу ў трох напрамках: арфаэпічным, акцэнталагічным і інтанацыйным.
Ніжэй прапануюцца практыкаванні, якія можна выкарыстаць пры працы над інтанацыяй у розных класах на ўроках беларускай мовы і літаратуры.
Дыдактычны матэрыял
Беларуская інтанацыя. Інтанацыя простых сказаў.
Апавядальныя сказы
1.	Прачытайце ўголас тэксты, якія складаюцца з апавядальных сказаў. У канцы кожнага сказа паніжайце голас і рабіце прыпынак, паўзу.
1.	Ноччу на зямлю вярнуўся прымаразак. Ён прыпудрыў леташнюю траву, зашкліў лужынкі, падмаладзіў сонца. Усё зрабілася святочным і наўздзіў радасным. (Я. Пархута.)
2.	На сонечным узлеску Празрыста ззяюць вочы
Апошні снег растаў. Вясёлыя пралескі Зірнулі з-пад куста.
Нібы блакіт нябёс.
Халоднай весняй ноччу Іх не кране мароз.
(М. Хведаровіч.)
Колькі сказаў у кожным урыўку? Чым яны аддзяляюцца адзін ад другога?	,
2.	Прачытайце ўголас загадкі, якія пачынаюцца з простых апавядальных сказаў. Паніжайце голас у канцы сказаў. Звяртайце ўвагу на тое, з якога слова ў кожным сказе пачынаецца паніжэнне голасу.
У гародзе за кустом Яго пакінуў гаспадар Незвычайны вырас дом. I сам паехаў на базар. Трэба ратаваць гарод, Ад дзвярэй ён ні на крок, Бо жыве ў тым доме... Бо завуць яго ... (В. Шніп.)
Адгадкі: крот, замок.
3.	Прачытайце ўголас верш, які складаецца пераважна з апавядальных сказаў, сачыце за правільнасцю інтанацыі. Рабіце невялікія паўзы там, дзе пастаўлены рысачкі. Адзначце выпадкі, калі паўза перадаецца коскай, і дзе на месцы паўзы коскі няма.
ЖАВАРАНАК
1.	Снег ляжыць на пляжы, / Сонца — / рэдкі госць.// А ў кватэры нашай / Жаваранак ёсць. // Позна ён кладзецца, / Раненька ўстае. // Цэлы дзень смяецца, / Цэлы дзень пяе. //
2.	За катом /аж скача, / А папросіш: / «Ляж» — / Кнігаўкай заплача / Жаваранак наш.// ...Зноў з катом сваволіць, / Зноў пяе зімой / Жаваранак звонкі — / Брацік меншы мой. // (М. Маляўка.)
4.	Прачытайце ўголас загадку, запішыце яе. Адзначце рыскамі месцы, дзе трэба зрабіць паўзы.
Жывуць на пяці палічках Сямёра блізнят-сястрычак, Як быццам адна сям’я, У кожнай сваё імя. (Ноты.)
(У. Мацвеенка.)
5.	Падзяліце тэкст на сказы і выразна ўголас прачытайце.
Раніцай першакласніца Волечка ішла ў школу каля дарогі яна ўбачыла кветку рамонка ой, якая прыго-
жая Волечка працягнула руку, каб сарваць кветку і занесці ў школу але раптам яна ўбачыла на пялёстачку кропельку расы а ў кропельцы — сонца і блакітнае неба, і зялёная ніва, і высокая таполя — усё ў кропельцы заглядзелася Волечка на чароўную расінку і не сарвала кветкі. (В. Сухамлінскі.)
6.	Прачытайце тэкст. Выдзяляйце болылай сілай голасу выдзеленыя словы, рабіце паўзы.
Зялёны востраў у няспелым жытнім моры. Бярозы. 3 дарогі туды, у жыце, дарожка. Густая, нетаптаная трава. Абапал дэкаратыўныя кусты. To васілёк, то маладзенькі колас у траве.
Пад бярозамі — помнік. Тут пахаваны адразу дзве вёскі. Сто сорак чалавек. У ліпені сорак другога. (Я. Брыль.)
7. Прачытайце выразна загадкі. Якія словы ў кожным сказе трэба выдзяляць большай сілай голасу?
1.	Грыбы збірае, сушыць, Залезшы на яліну, I лётае, як птушка, 3 галіны на галіну.
2.	Хвароба такая У птаха ляснога:
3.	Ён калючы змалку, Гэты маладзец, Шмат іголак мае, Толькі — не кравец.
4.	На цэлы лес адна Такія мае вочы:
Калі заспявае, He чуе нічога.
Сляпая ўдзень яна, Відушчая — уночы.
А д г а д к і: 1) вавёрка; 2) глушэц; 3) вожык; 4) сава.
8.	Прачытайце сказы. 3 дапамогай голасу выдзяляйце па чарзе кожнае слова сказа. Як змяняецца сэнс сказа?
Дайце мне вады (калі ласка, дайце). Дайце мне вады (мне, а не іншаму). Дайце мне вады (а не малака). Мікола прынёс хлеб. Мой бацька ^ыў ляснічы. Малыя не сядзяць дома. Андрэй знарок ішоў павольна. Аднаму старому цяжка жыць. Хлопец пабег за вёску.
9.	Адкажыце на пытанні. Якое слова ў адказе трэба выдзеліць з дапамогай голасу?
Калі скончылі працаваць? — Працаваць скончылі вечарам. Ці скончылі працаваць? — Працаваць скон-
чылі вечарам. Хто быў на рынку? — Дзед быў на рынку і купіў сабе яблык. Дзе быў дзед? — Дзед быў на рынку і купіў сабе яблык. Што купіў дзед? — Дзед быў на рынку і купіў сабе яблык. Каму дзед купіў яблык? — Дзед быў на рынку і купіў сабе яблык.
Пытальныя сказы
10.	У пытальных сказах выражаюцца пытанні. Самае вялікае навышэнне голасу прыпадае на тое слова, якое перадае сэнс запытання. Напрыклад: Андрэй знайшоў сумку? Андрэй знайшоў сумку? Андрэй знайшоў сумку?
Прачытайце сказы некалькі разоў з павышэннем голасу на выдзеленых словах. Як пры гэтым будзе змяняцца сэнс запытання?
1.	Маленькі хлопчык заблудзіўся на балоце? Маленькі хлопчык заблудзіўся на балоце? Маленькі хлопчык заблудзіўся на балоце? Маленькі хлопчык заблудзіўся на балоце? 2. Кот выскачыў праз акно ў двор? Кот выскачыў праз акно ў двор? Кот выскачыў праз акно ў двор? Кот выскачыў праз акно ў двор? 3. Алесь пераехаў у горад на вучобу? Алесь пераехаў у горад на вучобу? Алесь пераехаў у горад на вучобу? Алесь пераехаў у горад на вучобу?
11.	Прачытайце дадзены справа сказ пяць разоў так, каб адказаць на кожнае з пастаўленых у левым слупку пытанняў. Якое слова трэба выдзеліць голасам?
Хто добра прачытаў
верш на вечары?
Што зрабіў Андрэй
на вечары?	Андрэй добра прачытаў
Што прачытаў Андрэй верш на вечары.
на вечары?
Як прачытаў Андрэй
верш на вечары?
12.	Прачьітайце пытальны сказ чатыры разы так, каб на пытанне можна было знайсці адказ у правым слупку.
Беларускую музыку выконвае Скрыпач выконвае скрыпач.
беларускую музыку? Выконвае.
Так, пераважна беларускую.
Так, музыку, а не песні.
Якое слова выдзяляецца ў пытальных сказах кожны раз?
13.	Выразна прачытайце кожную пару сказаў— з пытальнай і апавядальнай інтанацыяй.
Бацькі прывезлі вясковыя ласункі? — Бацькі прывезлі вясковыя ласункі. Добра ўмеў страляць паляўнічы? — Добра ўмеў страляць паляўнічы. Збожжа асыпаецца? — Збожжа асыпаецца. Косцік пабег да бацькі? — Косцік пабег да бацькі. Пчала збірае мёд і з горкіх кветак? — Пчала збірае мёд і з горкіх кветак.
14.	Дакончыце сказы, пастаўце патрэбны пунктуацыйны знак.
Калі ты прыйдзеш у ... Што настаўніца казала... Які стол трэба... Колькі гадоў дзядзька не быў... Чаго не хапае для ... Для чаго прынеслі ... Дзе растуць ... Адкуль атрымалі гэтыя ... Які хлопчык прыходзіў да ...
15.	Прачытайце сказы. У кожным з іх падкрэсліце словы, якія выдзяляюцца павышэннем або паніжэннем голасу.
Турысты выехалі пад вечар? — Турысты выехалі пад вечар. Вучні прыходзілі са школы? — Вучні прыходзілі са школы. Хлопцы пабеглі на рэчку? — Хлопцы пабеглі на рэчку. Уперадзе таксама ішла машына? — Уперадзе таксама ішла машына. Учора луг дакасілі? — Учора луг дакасілі.
16.	Прачытайце верш. Назавіце словы, якія вымаўляюцца з павышэннем і паніжэннем тону.
Хто там грукае ў акно?
Гэта вы, сінічкі?
Я прачнулася даўно, Запляла касічкі. (В. Вітка.)
17.	Прачытайце загадку. Назавіце пытальныя і апавядальныя сказы. На якіх словах павышаецца або паніжаецца тон?
Каля ціхае крыніцы
Збудаваны дом з ігліцы.
Можа, вам знаёмы ён?
Жыхароў у ім мільён.
Тут шчыруюць усе чыста —
Вось чаму навокал чыста. (Мурашнік.)
(У. Мацвеенка.)
18.	Прачытайце народныя жарты. Выразна павышайце голас пры вымаўленні апошніх слоў у пытальных сказах, паніжайце — у апавядальных.
КАБ ЖА ВЕДАЎ
— Ты смелы? — пытаецца Цішка ў Колі.
— Смелы,— адказвае той.
— To чаму ж ты зайца спалохаўся, калі мы ў лес хадзілі?
— Дык я ж не ведаў, што гэта заяц.