Фанетыка беларускай мовы ў школе
Выдавец: Народная асвета
Памер: 240с.
Мінск 1995
Я ў мастацкім агародзе
Толькі марная трава.
А якая? — смех, дый годзе:
/ . ,
Я —//пякучка-крапіва. (ККрапіва.)'
Часам для перадачы адносцай вышыні складоў у тэксце выкарыстоўваецца іх размяшчэнне на розных радках. У гэтым выпадку лічыцца, што ніжні радок абазначае самы нізкі тон, а верхні — самы высокі. Напрыклад:
гэта Гэта
вось чытай ты
чытау.
У розных вучэбных мэтах можна выкарыстаць абодва спосабы перадачы руху мелодыкі, хаця графічны паказ інтанацыі мае дапаможную ролю. Больш важным з’яўляецца дэманстрацыя ўзору пэўных фраз з адпаведнай інтанацыяй, спалучэнне слыхавой і зрокавай нагляднасці. Настаўнік можа сам правільна вымавіць фразы або даць паслухаць іх у грамзапісе.
Навучанне правільнаму інтанаванню варта праводзіць у тры этапы: 1) дэманстрацыя ўзору; 2) гутарка, у якой настаўнік тлумачыць асаблівасці прадэманстраванай інтанацыі, звяртае ўвагу на тэмп, вызначае месца паўз і слова, на якое падае лагічны націск, паказвае рух мелодыкі і 3) паўторнае імітацыйнае вымаўленне, чытанне сказаў вучнямі.
Для выражэння разнастайных моўных значэнняў і дасягнення шматлікіх камунікатыўных мэт выкарыстоўваецца цэлы рад змяненняў тону. У беларускай мове тон можа быць роўным, сыходным, узыходным, роўна-ўзыходным, роўна-сыходным, сыходна-ўзыходным, узыходна-сыходным. Для школьнай практыкі найбольш важнымі з’яўляюцца сыходны, узыходны і роўны тоны.
Сыходны тон літаратурнай мовы характарызуецца нярэзкім паніжэннем вышыні голасу на націскным складзе. Просты сыходны тон у беларускай мове звычайна назіраецца ў фразах, маючых значэнне пэўнасці, катэгарычнасці, завершанасці. Ён ужываецца ў
1 Каляда А. Выразнае чытанне сатырычных вершаў, баек і драматычных твораў. Мн., 1973. С. 7—8.
сцверджаннях, спецыяльных і альтэрнатыўных пытаннях, загадах, воклічах, агульных пытаннях, а таксама ў просьбах і запрашэннях. Напрыклад: Дзеці цяпер не сядзяць дома. Старая не спала ўсю ноч. Пачакай. Заходзьце. Заўтра. Так. Ён з цябе смяецца? (Пытанне змяшчае сцвярджальны сэнс: напэўна смяецца.) Хадземце ў хату!
Паніжэнне голасу вельмі патрэбна пры вымаўленні апавядальных сказаў, таму на больш рэдкія выпадкі выкарыстання сыходнага тону ўвагу можна і не звяртаць.
Узыходны тон (павышэнне) часцей перадае няўпэўненасць, некатэгарычнасць, рознага віду пытанні. Напрыклад: Прыйдзейі? Заўтра? Раніцай? Адзін? Дакладна? Ты сам бачыў?
Каб лепш давесці, чым розняцца меладычна фразы з паніжэннем і павышэннем голасу, можна прапанаваць правесці іх параўнанне ў тых выпадках, калі яны маюць розны сэнс. Напрыклад:
раніцай? заўтра Прыйдзеш
Ты сам рашыў задачу? Мы будзем чакаць бацьку?
— Паехалі?
— He, яійчэ збіраюцца.
Прыйдзейі
заўтра раніцай.
— Ты сам рашыў задачу.
— Мы будзем чакаць
бацьку.
\
— Паехалі.
— Так, я бачыў, як машына паіййла.
Апісанне тыповых рытма-меладычных фігур з павышэннем і паніжэннем тону варта спалучыць з тлумачэннем таго, якія знакі прыпынку ставяцца ў такіх выпадках.
Пытальнік ужываецца для выражэння рознага віду пытанняў, аб чым гаворыць і сама назва гэтага знака. Раней у яго функцыі выкарыстоўвалася кропка з коскай, што можна ўбачыць у кніжна-славянскіх граматыках Лаўрэнція Зізанія (1596) і Мялеція Сматрыцкага (1619), хаця графічны знак ? сустракаўся ўжо ў кнігах першай паловы XVI стагоддзя. Яго замацаванне на ўсходнеславянскай глебе звязана з «Расійскай граматыкай» М. В. Ламаносава. Пытальнымі
8 Л. Ц. Выгонная
209
могуць быць розныя сказы: аднасастаўныя і двухсастаўныя, простыя і складаныя. Звычайна з дапамогай пытальных сказаў гаворачы імкнецца атрымаць нейкую інфармацыю, якую ён не мае. У мове існуюць пэўныя сродкі перадачы пытальнага характару сказаў. Гэта пытальныя часціцы, займеннікі, прыслоўі (няўжо, які, куды), пэўны парадак слоў (Пайшоў ён?). Але найбольш рэгулярна пытальны характар фразы перадаецца з дапамогай спецыяльнай інтанацыі.
У беларускай літаратурнай мове мелодыка ў пытальных фразах некалькі адрозніваецца ў сувязі з іх пабудовай. Інтанацыя пытальнай фразы без пытальнага слова адрозніваецца ад інтанацыі пытальных фраз з пытальным словам і са словам А ў пачатку фразы. У фразах без пытальнага слова мелодыка націскных складоў узыходная. (Правяраў? Разумееш?). Павышэнне тону на націскным складзе і паніжэнне на паслянаціскных складах або павышэнне на націскным складзе з наступным паніжэннем на паслянаціскных складах і з дабаўленнем павышэння ў канцавым складзе адзначаецца ў фразах без пытальнага слова, калі яны маюць больш складаную струк/ \ / \ туру. (А ты куды пайшоў? А таты не было ў ма-
газіне? Яго можна есці?). Канцавое павышэнне апошняга склада нагадвае тую інтанацыю такіх фраз, якая адзначана ў польскай мове.
Мелодыка пытальнай фразы з пытальным словам у цэлым сыходная з двума цэнтрамі: павышэннем на націскным складзе пытальнага слова і пераломам — паніжэннем — на апошніх складах. (Куды ты пойдзеш?) У некаторых выпадках мелодыка пытальных фраз з пытальным словам набліжаецца да інтанацыі звычайнай пытальнай фразы. (Чаго маўчыш?) У параўнанні з інтанацыяй апавядальных фраз у пытальных фразах узмоцнены пачатак фразы, а канцавы націскны галосны можа быць і не выдзелены.
Асаблівае афармленне маюць пытальныя фразы, якія пачынаюцца са слова А... Здавалася б, якая
розніца, з чаго пачынаецца фраза? Але ў мове вельмі часта ўсё, што на першы погляд здаецца выпадковым, зусім невыпадковая з’ява. Напрыклад, у рускай мове, калі пытальная фраза пачынаецца са слова А, то яна мае адметную інтанацыю, абавязкова вызначаецца ўзыходнай мелодыкай. У адрозненне ад таго ў беларускай мове існуюць дзве меладычныя магчымасці для выражэння гэтага тыпу фраз: першы, які адпавядае рускаму (Усе вялікія птушкі жывуць доўга.
А арлы?), і другі, які характарызуецца паніжэннем мелодыкі ў націскным складзе і нагадвае пытанне з пытальным словам або апавядальную фразу.
(А арлы? А хмель?)
Узыходна-сыходна-ўзыходны рух тону выкарыстоўваецца ў беларускай літаратурнай мове і для пытанняў, у якіх, акрамя загіытання, перадаецца намер гаворачага не надакучваць таму, да каго ён звяртаецца з пытаннем. Напрыклад: Вам прынесці кнігу заўтра? Падкрэслім, што інтанацыйныя сродкі перадачы пытання ў беларускай мове вельмі разнастайныя, і яны прыкметна адрозніваюцца ад тых, якія характэрны для рускай мовы.
Яшчэ больш вялікай інтанацыйнай шматлікасцю вызначаюцца клічныя сказы, на канцы якіх ставіцца клічнік. У «Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (Мінск, 1959) гаворыцца, што «клічнік ставіцца ў канцы сказа, які вымаўляецца з клічнай інтанацыяй», а таксама «пасля звароткаў, якія стаяць у пачатку або ў канцы сказа, і пасля выклічнікаў, якія стаяць у пачатку або ў сярэдзіне сказа, калі гэтыя словы вымаўляюцца з клічнай інтанацыя-й».
Клічныя сказы вельмі разнастайныя па зместу, бо ў іх выказванне думкі суправаджаецца выражэннем пачуццяў гаворачага. Яны перадаюць, як чалавек адносіцца да таго, аб чым гаворыць; якія пачуцці выклікаюць у яго розныя з’явы рэчаіснасці; з якой
мэтай ён гаворыць. Параўн.: Прыйшла Наталля (паведамленне) і прыйшла Наталля! (нарэшце прыйшла; як добра, што яна прыйшла). Клічныя сказы змяшчаюць як станоўчыя адносіны да падзей, якія яны
абазначаюць, так і іх адмоўную ацэнку. Яны перадаюць такія пачуцці, як захапленне, спачуванне, узнёс-
ласць, так і пагарду, абурэнне, іронію, спагаду: Якая
прыгажосць! Здраднік!
Такія сказы перадаюць запрашэнне, загад, заклік да дзеяння: Пойдзем разам! Калі ласка, забярыце! Праводзьце мяне! Пахадзіў бы ты сам! Звычайна тое слова, што перадае галоўную інфармацыю клічнага
сказа, займае ў ім першае месца. Параўн.: He магу / / зараз адказаць! Зараз не магу адказаць! Адказаць зараз не магу!
Уваходжанне клічных сказаў у эмацыянальныя тэксты заўважана даўно. Прыгадаем, што ў кніжнаславянскай граматыцы Мялеція Сматрыцкага (1619) клічнік меў назву «уднвная» — слова, роднаснае словам дзіва, дзівіцуа, здзіўляцца. Правілы яго ўжывання ў «Расійскай граматыцы» М. В. Ламаносава вызначаліся наступным чынам: «уднвнтельный» знак «...по уднвленнн поставляется».
Эмацыянальнасць маўлення — абавязковая перадумова ўзнікнення клічных фраз. Сапраўды, калі чалавек у горы ці ў радасці пытае аб нечым ці паведамляе, фраза ўсё роўна застаецца пытальнай або апавядальнай. Але калі клічны сказ чытаецца абыякава, ён губляе саму сваю сутнасць, перарабляецца ў нейкі іншы.
Беларуская назва — «клічнік» якраз перадае гэты змест: клічнік кліча, заклікае... Знешне клічны сказ можа супадаць з пытальным (Якія нашы гады!) або апавядальным (Саша вярнуўся!), але меладычна ён будзе ад іх адрознівацца.
У большасці выпадкаў мелодыка клічных фраз мае ў беларускай літаратурнай мове ўзыходна-сыходны («пяцелька») выгляд. Адпаведныя меладычныя фігуры існуюць таксама ў рускай і ўкраінскай мовах, але яны адрозніваюцца ад той, што маецца ў беларускай мове, хаця сэнс гэтых адрозненняў закранае больш складанае апісанне мелодыкі, таму мы не будзем на іх спыняцца.
Звычайна клічныя фразы вымаўляюцца больш моцна, пры гэтым інтэнсіўнасць большасці складоў са-
мая вялікая, якая звычайна ёсць у маўленні гаворачай асобы. Усе склады ў беларускай клічнай фразе даволі інтэнсіўныя, таму нават цяжка вызначыць, колькі ў ёй цэнтраў.
Можа быць адзін меладычны цэнтр, а можа быць два. Так, у фразах Яго можна есці! два цэнтры, на складах [мд] і [йэ], а ў фразе Во каб усе дубы былі такія! асабліва меладычна выдзяляюцца націскныя склады слоў дубы і такія.
Эмацыянальнасць клічных сказаў абумоўлівае тое, што яны амаль не ўжываюцца ў навуковым і афіцыйна-дзелавым стылях, але часта сустракаюцца ў размоўным стылі, публіцыстыцы, мове мастацкай літаратуры. Можна прапанаваць вучням прачытаць як клічныя фразы, напрыклад, фармуліроўкі з падручніка геаметрыі, накшталт: Гіпербала — крывая лінія з ліку канічных сячэнняў\ Такое чытанне выклікае смех. (Прыгадаем з «Рэвізора» М. В. Гогаля: Аляксандр Македонскі — вялікі чалавек, але навошта крэслы ламаць!) Але варта нагадаць, што таксама смешна выглядае і той вучань, які верш з клічнымі сказамі чытае абыякава, роўным тонам. Пісьменнік, паэт не могуць у пісьмовай форме адлюстраваць усе тыя асаблівасці гучання радка, якія яны самі чуюць, таму нельга пазбаўляць тэкст тых найбольш значных арыенціраў, уведзеных аўтарамі,— знакаў прыпынку.