Фанетыка беларускай мовы ў школе
Выдавец: Народная асвета
Памер: 240с.
Мінск 1995
Прыназоўнікі, якія страцілі вытворнасць, але захоўваюць яшчэ марфалагічнае чляненне, таксама, калі яны маюць некалькі складоў, атрымоўваюць акцэнтнае выдзяленне пэўнага склада: акрамя старбй, апрача сакратара, апрбч усягб, замёста багацця, накбнт працы, накшталт скрыжавання, павбдле даўжыні, сярбд лесу, падчас аварыі.
Двух-, трохі чатырохскладовыя прыназоўнікі прыслоўнага паходжання часцей за астатнія маюць самастойны націск: абапал шляху, аднбсна справы, акрай лёсу, блізка апдўначы, вакбл саду, зббку стала, кругбм хаты, міма вёсніц, наабапал чыгўнкі, навёрсе воза, навбкал старшыні, наўкбла стала, напёрадзе палка, напрдці Максіма, насупрбць Сымона, наўкрўг парку, непадалёку свайго дома, ббак калідора, паабапал яе, паблізу горада, пббліз сяла, папёрадзе ўсіх, паўскрай яру, прбці сонца, цераз зямлю, супрдць хаты, углыб дому, узбоч дарогі, упбперак лаўкі, ускрай поля, усцяж мяжь'і.
Пры гэтым, чым больш складаную ўласную акцэнтна-рытмічную структуру мае прыназоўнік, тым больш верагодна тое, што ў моўнай плыні ён захавае ўласны націск, тым менш здольны ён да прымыкання да іншых слоў. Параўн.: насўперак выгляду, насўстрач танкам, дзякуючы бацькам, адпавёдна дамоўленасці, насўстрач Галі і г. д.
Па сваіх паводзінах адносна націску да прыназоўнікаў набліжаюцца злучнікі і злучальныя словы, якія набываюць або губляюць націск у залежнасці ад
сваёй рытмічнай структуры, ад месцазнаходжання ў фразе, а таксама ад інфармацыйнай нагрузкі. Напрыклад: He думай, штб бярэш у стылы свет. Падумай, штб пакінеш на зямлі. (Р. Барадулін. Жыццё пражыўшы...) (Націск на злучніку пастаўлены самім паэтам.)
Аднаскладовыя злучнікі, якія ўжываюцца ў параўнальных зваротах, пры аднародных членах сказа або пры аднародных сказах, вельмі часта ўжываюцца як праклітыкі: як шкло, што пані, бы кнот, ці ты, ці ён, ні стуку, ні гоману і г. д.
У складаных сказах ужываюцца ў якасці праклітыкаў аднаскладовыя злучнікі каб і што. Напрыклад: Гаварыла зямля, што не хбча яна, каб палі арашала крывёю вайна, каб слязамі сірот засявалі яе. (М. Танк. Дзённік міру.)
Вельмі часта выступаюць у якасці праклітыкаў і злучнікі, якія маюць размоўны характар або сустракаюцца ў гутарковай мове, такія, як ды, дый, дык, адно ж: хлеб ды сбль, туды дый дадбму, запаліў дый кінуў, і інш. Гэта з’ява назіраецца, мусіць, таму, што якраз у размоўным маўленні асабліва яскрава дзейнічае рытмічны фактар, які ўзмацняе тэндэнцыі да больш злітнага вымаўлення слоў. Прыгадаем, што калі ў стылёвых мэтах у вершах трэба асобна вызначыць злучнік, яго ставяць у асобны радок; у пачатак або ў канец радка. НапрЬіклад:
Цябе мазоль твой знойдзе, Дьі
Адчуй, як ён свярбіць, цвярды.
Вядома, прэсны ён.
Аднак,
Ты сам свой рассмакуй праснак. (Р. Барадулін.)
Ускладненне рытмічнай структуры злучнікаў і злучальных слоў, як і ў прыназоўніках, выклікае пастаноўку самастойнага націску. Найбольш рэгулярна ён адзначаецца, напрыклад, у састаўных злучніках. Яны складаюцца з некалькіх частак, якія, аднак, не ўсе выдзяляюцца націскам, але ўступаюць між сабой у складаныя з акцэнтуацыйнага пункту погляду адносіны. Праклітычны характар прымыкання і ў гэтым выпадку больш відавочны: ды і, ды і^тд, і^тб, а^тд, як ^тдлькі, ледзь ^тдлькі, чуць ^тдлькі, толькі штб, чуць абы тблькі, перш^чым, ранёй^чым,
а^тамў, і^тамў, а^тде, не ^то, а^не^тд, тым^не^мёнш, тым ^бдльш, між^тым, а^іменна, адным ^слдвам, гэта^значыць і г. д. Выпадкі энклітычнага ўжывання часткі злучнікаў значна радзей: пёрш^ чым, ранёй^ чым, тады^як, як^бы, для^утагб^каб, так^што, затым^штб, пасляо таго<у як і г. д.
Састаўныя злучнікі, якія не стаяць побач у сказе, асабліва шматскладовыя парныя злучнікі, часцей маюць два націскі: не тдлькі... алё, не тблькі... кдлькі, не тб ійто... алё і.
У тым выпадку, калі паміж злучнікамі, што знаходзяцца побач, у маўленні робіцца паўза, то магчымасць узнікнення націску на другой частцы састаўнога злучніка павялічваецца. Напрыклад: Расліны тут заняпалі тамў, штб панізіўся ўзровень вады ў глебе. (М. Паслядовіч. Святло над Ліпскам).
Свае адметныя рысы мае акцэнтуацыя ў моўнай плыні трэцяй шматлікай катэгорыі службовых слоў — часціц. Хаця часціцы вельмі часта аказваюцца выключна неабходным элементам для правільнага разумення ўсяго выказвання, маюць большую пазіцыйную свабоду ў фразе, што павялічвае іх здольнасць мець самастойны націск, гэта катэгорыя службовых слоў таксама падпарадкоўваецца агульным рытмічным і сэнсавым заканамернасцям арганізацыі маўлення. Напрыклад, інфармацыйна моцнымі з’яўляюцца ў літаратурнай мове сцвярджальныя і адмоўныя часціцы, якія яшчэ больш рэгулярна выступаюць як словыфразы: Але. Так. Та-ак. Ага. He (не-е). Ані. Ані-ні.
Часціцы вельмі часта сустракаюцца ў спалучэнні з іншымі часціцамі або з іншымі службовымі часцінамі мовы. Гэта з’ява безумоўна садзейнічае таму, што па меншай меры адзін з членаў такога ланцужка службовых слоў пачынае набываць націск. (А як жа! Вдсь калі прыехаў! Вўнь яны дзе! Вўнь што з ім! А вось гэтага не было! Але штд гэта за лес?!)
У вершах акцэнтуацыя службовых слоў абумоўлена заканамернасцямі вершаскладання. Яшчэ ў час нараджэння нацыянальнай паэзіі Ян Чачот звяртаў увагу на тое, што ў крывіцкай (г. зн. беларускай) мове «паэт не меў бы тут клопату з колькасцю складоў: ёсць самыя паслужлівыя да, дый, дэй, ды, дэ, дык... таму
што іх можна тры разы без сэнсавай неабходнасці дадаваць у адным радку»1. Такім чынам, ён падкрэсліваў дапаможны характар службовых часцін мовы і залежнасць націску ад астатніх элементаў паэтычнай фразы.
Неабходна таксама адзначыць, што літаратурная мова — гэта ўпарадкаваная, унармаваная форма народнай мовы, у якую словы трапляюць з розных гаворак. Літаратурная мова ўтвараецца на працягу значнага перыяду, і нармалізацыя заўсёды не з’яўляецца ў ёй вычарпальнай. Таму, хаця з пункту гледжання патрабаванняў да чысціні, культуры мовы, варыянты ў літаратурнай мове — непажаданая з’ява, яны маюць у ёй месца ў розных галінах, у тым ліку і ў акцэнтуацыі. У моўнай практыцы сустракаюцца варыянты націску адных і тых жа слоў, узнікненне якіх тлумачыцца пранікненнем у літаратурную мову дыялек?ных акцэнтных асаблівасцей, уплывам рускай мовы, няправільным засваеннем месца націску ў запазычаных словах, дзеяннем аналогіі — узаемаўплывам акцэнтуацыі розных груп лексікі і словаформ аднаго слова. Напрыклад, з розных дыялектаў прыйшлі такія варыянты, як аглббля — аглабля, гблуб — галўб, ільняны — ільняны, мяккі — мяккі, басіць — басіць, мільгаць ■— мільгаць, высдка — высака, крыхў — крыху.
Існаванне акцэнталагічных дублетаў — у кожнай мове непажаданая з’ява, таму ўводзіць у літаратурную мову пэўныя дыялектныя формы трэба вельмі абачліва і асцярожна.
Варыянтны націск часта бывае ў словах, што запазычаны з іншых моў. Пры гэтым у частцы такіх слоў захоўваецца той націск, з якім яны ўжываліся ў мовекрыніцы, а ў іншых выпадках словы змянілі свой гукавы воблік. Так, слова католік. мае такі націск, які тыповы для польскай мовы — на перадапошнім складзе. Разам з тым шырока бытуе і адаптаванае на беларускай глебе слова каталік з націскам на апошнім складзе.
Часам словы з адной мовы трапляюць у другую праз нейкую трэцюю мову. Напрыклад, французскія словы магазін, музыка прыйшлі ў беларускую мову
1 Пачынальнікі. Мн., 1977. С. 95. Цытуецца па: A. С. Яскевнч. Рнтмнческая органнзацня художественного текста. Мн., 1991. С. 143—148.
праз польскую мову. Вымаўленне магазін — з націскам на апошнім складзе— адпавядае французскай мове-крыніцы. Але ўплыў польскай мовы, праз якую адбывалася запазычанне, абумовіў таксама існаванне формы з націскам на другім ад канца слова складзе —■ магазін.
Прывядзём невялікі спіс такіх запазычаных слоў, у якіх часам гучыць няправільны націск. Трэба вымаўляць аёр, не аер; азбёст, а не азбест; алкагбль, а не алкагаль; вальдшнэп, а не вальдшнэп; гідрапрывбд, а не гідрапрывад; інструмёнт, а не інстрўмент; камбайнер, а не камбайнёр; катар, а не катар; лёктары, а не лектары; ранча, а не ранчб; рэкрўцкі, а не рэкруцкі; цэнтнер, а не цэнтнёр.
Увага да націску неабходна ў нашых умовах яшчэ і таму, што практычна кожны жыхар нашай рэспублікі сутыкаецца ў паўсядзённым жыцці з дзвюма блізкароднаснымі мовамі, у якіх шмат агульных слоў. Пад уплывам акцэнтных норм рускай літаратурнай мовы частка беларускіх слоў пачынае мець той націск, якім характарызуюцца роднасныя з імі рускія словы. Вымаўляюць пасланец, ддсуха, крапіва, навалачкі., на захбдзе сонца, гліняны, маленькі, адзінаццаць, хаця па правілах трэба казаць пасланёц, дасўха, крапіва, навалдчкі, на захадзе сонца, гліняны, малёнькі, адзінаццаць.
Прыгадаем, што яшчэ ў 1831 годзе славуты лінгвіст A. X. Вастокаў даў такую параду наконт правільнага ўжывання націску: «Который же нменно слог должно пронзноснть с удареннем, сему научаемся яз употреблення н нз словаря, потому что не прннскано еше на то определенных правнл». Таму, каб спраўдзіць, які націск лічыцца зараз нарматыўным, можна выкарыстаць наступныя крыніцы: Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне/Пад рэд. М. В. Бірылы. Мн., 1987; Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы. Мн., 1987; Белорусско-русскнй паралекснческмй словарьсправочняк/Под ред. A. Е. Мнхневнча. Мн., 1985; Бірыла М. В. Націск назоўнікаў у сучаснай беларускай мове. Мн., 1986; М. В. Бірыла. Слоўнік націску ў беларускай мове. Мн., 1992. Апошні змяшчае каля 5500 слоў, адрасуецца вучням старэйшых класаў, таму варта на яго звярнуць асаблівую ўвагу. У гэтым слоўніку змешчаны словы, для якіх уласціва акцэнтная
варыянтнасць, і словы, якія ў моўнай практыцы маюць адхіленні ад акцэнтнай нормы. Зразумела, што звесткі аб месцы націску ў лексіцы беларускай літаратурнай мовы ёсць у тлумачальным, арфаграфічным, рускабеларускім, беларуска-рускім і іншых перакладных слоўніках. Аднак у некаторых з гэтых слоўнікаў пры дастаткова поўным ахопе лексікі месца націску паказана звычайна толькі ў пачатковай форме зменлівых часцін мовы, а ў іншых формах не падаецца. У другіх слоўніках (напрыклад, арфаграфічных) уключана толькі лексіка, абумоўленая патрэбамі арфаграфіі.