Фанетыка беларускай мовы ў школе
Выдавец: Народная асвета
Памер: 240с.
Мінск 1995
1 Паўлоўская В. I. Мова: цікава і займальна. Мн., 1989. С. 31—33.
СПРЫНТ ПА СКЛАДАХ
У кожнай камандзе столькі членаў, колькі можа сесці за адным сталом; каманд можа быць столькі, колькі сталоў.
Тур першы. Кожная каманда піша аднаскладовыя словы з а (баль, на, пад, раз і г. д.), час — тры мінуты, па сігнале лісток (калі пішуць усе на адным, але лепш пісаць на розных — дзеля эканоміі часу) здаецца ў журы, там выкрэсліваюцца паўтораныя ў гэтай камандзе словы і падлічваецца колькасць тых, што засталіся (для кожнай каманды асобна). Вынікі падводзіць журы.
Тур другі. Кожная каманда піша двухскладовыя словы з а (мама, рамка, Шанхай і г. д.). Запісваюць словы тыя, хто хутка і правільна піша. Падбіраюць словы ўсе члены каманды, нават і тыя, хто піша. Усе сочаць за правільнасцю запісаў і за тым, каб словы не паўтараліся. Журы правярае вынікі, а ўдзельнікі праводзяць наступны тур.
Тур трэці. Трохскладовыя словы з а (сабака, Гавана і г. д.). Лісткі каманды змацоўваюцца скрэпкай, перадаюцца ў журы для падвядзення вынікаў.
Тур чацвёрты. Чатырохскладовыя словы (Кандалакша і г. д.).
Можна праводзіць яшчэ пяты (каракалпачка і г. д.) і наступныя туры, але лепш у якасці дамашняга задання.
Час гульні трэба абмежаваць — аднолькавы для ўсіх тураў (3—5 мінут) або розны — па дамоўленасці. Лісткі здаюцца па сігнале. Ачкі налічваюцца ўсёй камандзе — па ачку за кожнае непаўторанае (у лістках гэтай каманды) слова. За памылку паўачка здымаецца.
Ёсць варыянт гульні, які называецца «вагончыкі». Склады ў словах — як вагоны ў цягніку: стаяць адзін за адным і злучаны рыскай-счэпкай. Кожны ўдзельнік на лісце піша любое аднаскладовае слова (дождж), пад ім — двухскладовае (сшытак), пад тым — трохскладовае (ма-ла-ко) і г. д. У каго атрымаецца самы доўгі «цягнік»?
Гульню можна праводзіць і так: выходзіць першы — гаворыць аднаскладовае слова, другі становіцца за ім, кладзе руку на яго плячо і прапануе двухскладовае слова, трэці — за ім і г. д. Трэба спяшацца, каб
«папасці» ў які-небудзь цягнік» (іх некалькі) і не застацца ў «тупіку». Як толькі цягнікі сфарміраваліся, усе зноў збіраюцца ў «дэпо» і пачынаюць нанова фарміраваць «цягнік»1.
Лічылкі
Лічылкі, як вядома, чытаюцца звычайна па словах. Але можна прапанаваць аднаму вучню палічыць чатырох таварышаў так, каб на кожнага з іх выпадаў адзін склад. Астатнія пры гэтым сочаць за правільнасцю чытання. Калі замест склада вучань назваў слова, ён перастае быць вядучым, лічыць пачынае іншы. Лічылку вучань абірае па свайму густу, ці тую, што ведае сам, або якую прапануе настаўнік.
I. Раз, два, тры, ча-ты-ры.
Кош-ку гра-ма-це ву-чы-лі:
He чы-таць, не пі-саць,
А за мыш-ка-мі ска-каць. (В. Вітка.)
II. Раз, два —
Спіць са-ва
У вя-лі-кім дуп-ле На пу-хо-вым кры-ле.
Тры, ча-ты-ры —
Па сця-жын-цы мы-ша-нят-ка
Ко-ціць спе-лае зяр-нят-ка.
Пяць, шэсць —
У нор-ку лезь.
Як у-ба-чыць соў-ка, Схо-піць мыш-ку лоў-ка.
Сем, во-сем —
Хут-ка во-сень, А за во-сен-ню сня-гі На-мя-туць сва-е ста-гі.
Дзе-вяць, дзе-сяць —
Све-ціць ме-сяц.
Мыш-ка ці-хень-ка ў кут-ку
Зер-не ме-ле на му-ку.
1 Паўлоўская В. I. Мова: цікава і займальна. С. 46—47.
Па-пра-цу-е яш-чэ
Ды а-ла-дак на-пя-чэ. (В. Коўтун.)
Песні
Звярніце ўвагу, што часта песні спяваюць, расцягваюць па складах. Прапануйце прачытаць народныя песні па складах. Кожны рад — асобная каманда. Калі замест склада прачыталі слова ці няправільна разбілі слова на склады, раду даецца штрафное ачко. Пераможца той рад, у якога менш штрафных ачкоў. Вучні кожнага рада чытаюць песні па куплету і перадаюць тэкст па эстафеце.
I рад
ГО-ГО-ГО, КАЗА (калядка, зімовая песня)
Го-го-го, каза, Го-го-го, шэрая. Наша козанька Да й залатая. Ну-тка, козанька, Павярніся-тка, Па новаму дому, Па гаспадарскаму Расхадзіся-тка.
Го-го-го, каза, Го-го-го, шэрая. Козанька-каза, Каза добрая, Бо дзе каза ходзіць, Там жыта родзіць I расце карысць.
Го-го-го, каза, Го-го-го, шэрая. Махні-тка хвастом, Зародзіць жыта Вялікім кустом Пану нашаму, Расхазяіну.
Го-го-го, каза, Го-го-го, шэрая.
Козанька-каза, Каза добрая, Бо дзе каза рогам, Там жыта стогам, Дзе каза нагой, Там жыта капой.
Го-го-го, каза, Го-го-го, шэрая. Ну-тка жа, каза, Ты расхадзіся, Развесяліся, Пану добраму Ты пакланіся.
Гаспадар ідзе, Каўбасу нясе, Сем кускоў сала, Штоб каза ўстала, Паўмеркі жыта, Штоб каза была сыта, Паўмеркі аўса, Штоб каза расла.
II рад
ЖАВАРОНАЧКІ, ПРЫЛЯЦІЦЕ (веснавая песня) •
Жавароначкі, прыляціце, Цёпла лецейка прынясіце, А зімачку прыбярыце, Бо зімачка надаела, Нам хлебушак пераела.
Жавароначкі, прыляціце, Зямлю-матушку абудзіце I дожджыкам папаіце, Каб травачкі парасцілі, Каб волікаў накармілі.
Жавароначкі, прыляціце, Цёпла лецейка прынясіце, А зімачку прыбярыце, Бо зімачка надаела, Нам хлебушак пераела.
СЯГОННЯ Ў НАС ЗАЖЫНАЧКІ (летняя песня)
Сягоння ў нас зажыначкі: Жнейкі жыта зажыналі, У снапочкі павязалі, Свайго гаспадара Снапамі звязалі.
Наш гаспадарок маладзенькі, Яго конік вараненькі. Ён на полі паязджае, Сваіх жнейкаў аглядае: — Жніце, жнейкі, не стаіце, А сажаўшы, снапочкі павяжыце.
Наш гаспадарок маладзенькі, Яго конік вараненькі, Ён на полі паязджае, Усё поле аб’ехаўшы, Сваіх жнейкаў да й гукае: — Жніце, жнейкі, не стаіце, А пажаўшы, аддыхніце.
Загадкі
Некалькі вучняў па чарзе чытаюць па складах загадкі. Штрафное ачко даецца за няправільна вылучаны склад. У пераможцы меншая колькасць штрафных ачкоў.
Загадкі на тэму «Прырода і чалавек»
1. Як зайдзе ў дом, не выганіш калом, а пара прыходзіць — ён і сам уходзіць. (Прамень сонЦа)
2. Без ног бяжыць, без вачэй глядзіць. (Вада.)
3. Стукае, грукае, а нідзе яго не відаць. (Гром.)
4. Нахмурыцца, насупіцца, у слёзы ўдарыцца — нічога не застанецца. (Навальніца.)
5. Вечарам нараджаецца, ноч жыве, а раніцай памірае. (Раса.)
6. Прыйшла чорна маці,
усіх паклала спаці. (Ноч.)
Н. Гілевіч.
To я яго збіраю, To кідаю ў зямлю, 3 ім сыты сам бываю I ўсіх людзей
кармлю. (Збожжа.)
В. Жуковіч.
Даўгавухі і касы, Скача без аглядкі ад ваўка і ад лісы. Хто знайшоў адгадку? (Заяц.)
Д. Бічэль-Загнетава.
Восень пацеркі рассыпала на мох, цэлы кош сабраў іх з мамаю Цімох ды скрывіўся, паспытаўшы: «Ох-ох-ох.»
Нават жменькі з’есці ягад ён не змог. (Журавіны.)
А. Клышка. Набраўшы ўсяго ў запазухі, аж ледзь не пухне,— вурчыць зіма на кухні. (Халадзільнік.)
Ці бачыў такое, суседзе?— Пад дажджом на парашуце пагода едзе. (Парасон.)
Займальныя матэрыялы па тэме «Склад і складападзел»
«Дзіцячыя» словы ў мове
Маўленне дзіцяці пачынаецца са склада.
Першыя словы ўтвараюцца шляхам падваення аднаго і таго ж склада. Прыгадаем, як называюць малыя блізкіх, бацькоў, першыя рэчы, з якімі яны маюць справу: ма-ма, та-та, ба-ба, ца-ца, ля-ля, ва-ва. Так робяць не толькі беларускія, але і ўсе дзеці.
Слова баба ’бабуля, старая жанчына’ ёсць не толькі ў беларускай, але і ў рускай, украінскай, польскай, чэшскай, балгарскай, сербскай і харвацкай мовах. У «Этымалагічным слоўніку беларускай мовы» гаво-
рыцца, што «ўсе роднасныя з беларускім баба словы «па паходжанню з дзіцячай мовы»1. Аднак у італьянскай мове babbo — ’бацька’, а не бабуля. Такім чынам, дзіцячае слова тут ужываецца для абазначэння іншай дарослай асобы.
Слова вава ’болька, балячка, рана’ таксама ўжываецца ў дзіцячай мове, мяркуюць, што яно ўтварылася шляхам паўтора выклічніка ва(й)2.
Вельмі шырока ў мовах распаўсюджана слова мама ’маці’. Яго ведаюць усе славяне, літоўцы, ірландцы, персы і грэкі. Праўда, гэта першае слова дзіцяці, як і баба, магло набываць у мовах і іншае значэнне: у старажытнасці немцы называлі так цётку (ст.-в.-ням. (muoma), а індыйцы — дзядзьку (ст.-інд. mama)3.
Беларускія словы ляля, лялька, лялечка таксама старажытныя. Зараз слова ляля абазначае і дзіцячую цацку ў выглядзе чалавека, і малое дзіця, і немаўля, і прыгожанькае дзіцятка. Роднасныя і сугучныя з ім словы ёсць ва ўкраінскай, рускай, польскай, чэшскай, славацкай, сербскай і харвацкай мовах. Гэта слова ўзнікла ў дзіцячай мове яшчэ ў праславянскі час для наймення дзіцяці, маленькага чалавека. Потым яно набыло і іншыя значэнні: у славацкай мове, напрыклад, 1’аГо — дурань, балван; у сербскай лало, лалко — пяшчотная назва брата або старэйшага мужчыны ў доме, лала, лало — бацька і імя, якім старыя называюць маладых, у балгарскай — лало, лалко — старшы брат (для малодшага), лала — цётка.
Аўтар польскага этымалагічнага слоўніка Слаўскі лічыць, што пазней ляля ’дзіця’ стала абазначаць зрэнка, бо ў воку адбіваецца маленькі вобраз чалавека. Значэнне ж ’лялька’ больш новае, яно ўзнікла ў гарадах у апошнія стагоддзі. Польскі лінгвіст Панятоўскі гаворыць аб тым, што чалавечыя фігуркі ў славян першапачаткова былі сімвалам памерлых продкаў, дзядоў; звычай трымаць лялькі (сімвалы) у хаце быў пашыраны яшчэ ў XIX ст. у Польшчы і заходняй Скандынавіі. Дзецям забаранялася з імі гуляць4.
1 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы / Пад рэд. В. У. Мартынава. Т. 1. Мн., 1978. С. 245.
2 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы / Пад рэд. В. У. Мартынава. Т. 2. Мн., 1980. С. 11.
3 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 6 / Уклад. В. У. Мартынаў. Мн., 1990. С. 208.
4 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 6. С. 120.
Аб цікавым паходжанні гэтых слоў і аб тым, што яны ўтвораны шляхам падваення аднаго і таго ж слова можна паведаміць і пры разглядзе тэмы «Склад» і побач з іншымі практыкаваннямі ў мэтах развіцця мовы (у прыватнасці, па тэме «Сям’я»),
Націск
Націск—характэрная асаблівасць беларускага слова. Невыпадкова яго называюць стрыжнем, пульсам слова. Як біенне сэрца, націск суправаджае кожную фразу, і слухачы на яго звычайна не звяртаюць увагу. Аднак гэта адбываецца толькі пакуль ён правільны. Як пульс хворага чалавека, больш часты і больш рэдкі, сведчыць аб небяспецы для яго жыцця, так і скажоны, нязвыклы націск перашкаджае нармальнаму цячэнню моўнай плыні, прыводзіць да непаразумення паміж субяседнікамі.
Націск называюць стрыжнем слова, бо з яго дапамогай усе склады знітоўваюцца ў адно суцэльнае адзінства. Згодна з вызначэннем, націск — гэта выдзяленне ў маўленні з дапамогай фанетычных сродкаў адной з адзінак, якія з’яўляюцца аднароднымі і знаходзяцца ў пэўнай паслядоўнасці. У першую чаргу такой адзінкай з’яўляецца склад. Выдзяленне аднаго са складоў ажыццяўляецца ў беларускай мове з дапамогай падаўжэння галоснага націскнога склада, выразнасцю яго вымаўлення, што часта суправаджаецца і яго большай сілай гучання. Зычныя, якія ўваходзяць у націскны склад, таксама набываюць пэўныя рысы, і гэта дапамагае ўсяму націскному складу быць больш выразным, прыкметным, выдзеленым. Такім чынам, націск выяўляецца пры супастаўленні ўсіх складоў слова. Ен такая фанетычная рыса, якая ахоплівае адразу некалькі элементаў, у прыватнасці усе галосныя ў слове.