• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фанетыка беларускай мовы ў школе

    Фанетыка беларускай мовы ў школе


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 240с.
    Мінск 1995
    53.67 МБ
    Ці можна абазначыць гук [й] літарамі е, ё, ю, я. і ў канцы слова? Калі была ўведзена літара й у рускі алфавіт?
    У з о р адказу. Вёійаіць (веяць), пра/йэ/зд (праезд), з'/йа]віцца (з'явіцца), пра/йі/снаваць (праіснаваць), пра/йб]м (праём), з'/йэ/зд (з'езд), паійііць (паіць), /йд]мка (ёмка), п'/йа/ўка (п'яўка), Заслаў/йэ] (Заслаўе), міль/йб/н (мільён), п'[йэ/са (п'еса), вераб'/йі/ны (вераб'іны), ла[йа/нка (лаянка), разаў[йў] (разаўю). Гук [й] абазначаецца літарамі е, ё, ю, я, і: 1) у пачатку слова: Ійэ]лк.а (елка), /йб/лкі (ёлкі), [йу]р (юр), [йа]мк,а (ямка), /йі/каць (ікаць); 2) у сярэдзіне слова пасля літар, якія абазначаюць галосныя гукі: пра[йэІхаць (праехаць), пра/йб/м (праём), пя[йўІха (пяюха), ла[йа]нк.а (лаянка), кра/йі/на (краіна); 3) пасля апострафа ці раздзяляльнага мяккага знака: п[йэ]са (п’еса), пад/йб/м (пад'ём), п[йа]ўка (п'яўка), інтэрв/йў/ (інтэрв'ю), вераб'Ійі/ны (верабЧны), рэль/йэ]ф (рэльеф), канферансьійэ] (канферансье), міль/йа/нер (мільянер)', 4) пасля ў: Заслаўійэ] (Заслаўе), заў[йб)м (заўём), заў/йў/ць (заўюць), салаў/йі/ (салаўі).
    Знак й для абазначэння адпаведнага гука старабеларускія друкары пачалі выкарыстоўваць у канцы XVI ст. «У гэтых адносінах беларуская пісьменнасць некалькі апярэдзіла рускую, у якой літара й адсутнічала аж да рэформы 1735 года».1
    62.	Якія літары не абазначаюць гукі? Для чаго выкарыстоўваюцца гэтыя літары? Прывядзіце прыклады.
    1 Булыка А. Развіццё арфаграфічнай сістэмы старажытнай беларускай мовы. Мн., 1970. С. 54.
    63.	Адкажыце на пытанні. Запішыце адказы.
    1.	У якіх імёнах вашых сяброў і знаёмых ёсць ь?
    2.	У	якіх	назвах	дрэў і	хмызняку ёсць ь?
    3.	У	якіх	назвах	раслін	ёсць	ь?
    4.	У	якіх	назвах	лічбаў	ёсць	ь?
    5.	У	якіх	назвах	звяроў	ёсць	ь?
    6.	У якіх назвах птушак ёсць ь?
    7.	У якіх назвах рыб ёсць ь?
    8.	У якіх назвах насякомых ёсць ь?
    Адказы: 1) Алесь, Ясь, Васіль, Карусь, Валодзька, Вольга, Зоська, Амілька, Ганулька; 2) ясень, вольха, бружмёль; 3) хмель, зязюлька, ячмень, бульба, рэдзька; 4) пяць, шэсць, дзевяць, адзінаццаць, дваццаць, шэсцьсот; 5) алень, рысь, лось; 6) журавель, гіль, лебедзь; 7) акунь, язь; 8) чмель, моль.
    64.	Адгадайце загадкі. Запішыце адгадкі. Якія мяккія зычныя ёсць у словах мядзведзь і рысь? Як перадаецца ў іх мяккасць зычных? Што будзе абазначаць слова рысь, калі яго напісаць без мяккага знака?
    1.	He ляснік ды мае Ў пушчы свой абход, А з усіх прысмакаў Надта любіць мёд.
    2.	Кошка вялікая, Ды не мурлыкае — На звяроў нападае Драпежніца маладая.
    (М. Маляўка.)
    Адгадкі: 1) мядзведзь; 2) рысь.
    65.	Колькі літар у беларускім алфавіце могуць абазначаць цвёрдыя і мяккія зычныя гукі? Складзіце табліцу, у якой была б адлюстравана адпаведнасць гэтых літар цвёрдым і мяккім зычным гукам. Напрыклад:
    Якія літары абазначаюць толькі цвёрдыя гукі? Якая літара абазначае толькі мяккі гук? Якія літары абазначаюць мяккасць паііярэдняга гука?
    66.	Якія гукі абазначаюць літары б, г, д, з, ж і спалучэнні літар дзь, зь у канцы наступных слоў: боб, бег, сад, сядзь, газ, залезь, Сож? Прыдумайце словы, у якіх гэтыя літары абазначаюць такія ж гукі ў сярэдзіне слоў. Як утвараюцца звонкія і глухія зычныя гукі? Чым яны розняцца паміж сабой?
    У з о р а д к а з у. У канцы пералічаных слоў літара б абазначае гук [/г], г — [х], д — [т], дзь — [ц’], з — [с], зь — [с’], ж — [ш]: зубкаваты, дрогка (прысл.), салодкі., дзядзькі, нізкі, злезці, сцежка.
    Пры ўтварэнні зычнага па-рознаму ўдзельнічаюць галасавыя і шумавыя крыніцы гука. Для адной групы зычных галоўным з’яўляецца голас, хаця ў іх прысутнічае і шум, для другіх — характэрна перавага шуму над голасам. Шумнымі з’яўляюцца ў беларускай мове гукі [6], [б’], [n], [п’], [6], [т], [г], [к], [г’], [к’|, [ф], [ф’], [3], [з’], [с], [с’], [ж], [ш], [х], [х’], [бж], [бз], [бз’], [4 [ц]. [ц’]-
    Але і пры іх утварэнні голас і шум адыгрываюць розную ролю. Звонкія зычныя вымаўляюцца пры адначасовым удзеле голасу і шуму, аднак голас пры гэтым пераважае. Глухія зычныя ўтвараюцца пры перавазе шуму. У беларускай мове існуюць наступныя пары зычных па звонкасці — глухасці: [6] — [п]; [б’]— [«’]; [г| (фрыкатыўны) — [х]; [г’] (фрыкатыўны) — [х’]; [6] — [т], [бж] — [ч]; [б?] —[ц’]; [ж] — [ш]; [з] — [с], Н-к’].
    67.	Адгадайце загадку. Запішыце адказ. Чым адрозніваюцца запісаныя словы? Якія словы называюцца амонімамі?
    Са звонкім гукам —
    Кожны рады
    Мяне ссушыць
    Або спячы.
    Калі ж з глухім —
    Шукаюць рады, Каб ад мяне як Уцячы. (1. Курбека.)
    Адгадка: грыб — грып.
    68.	Да-руску п^аславянскія словы *гіуьсь, *zivica, *zivotb, *zito, *siti, *sidlo, *sipb, *sirb пішуцца з літарай u пасля ж і ш, па-беларуску з літарай ы: жйвец— жывец, жйвйца — жывіца, жйвот — жывот, жйто — жыта, шйть — шыць, шйло — шыла, шйп — шып, шйрокйй — шырокі. Якое напісанне больш адпавядае сучаснаму вымаўленню? Якія яшчэ шыпячыя гукі ёсць у беларускай мове? Чым адрозніваецца ўжыванне шыпячых зычных ад свісцячых?
    Узор адказу. Напісанне літары ы пасля літар ж і ш больш адпавядае вымаўленню, бо і ў беларускай, і ў рускай мовах гукі [ж] і [ш] зараз цвёрдыя’
    Шыпячым, акрамя гукаў [ж] і [ш], з’яўляецца яшчэ гук [«]. Шыпячымі гэтыя гукі называюцца па слыхавому ўражанню, якое яны выклікаюць. Свісцячымі называюцца зычныя гукі [з], [з’], [с], [с’], пры вымаўленні якіх струмень паветра ўтварае пэўнае «свісцячае» адценне (Б. А. Тарашкевіч называў гукі [CL [з], [ц], [