Фанетыка беларускай мовы ў школе
Выдавец: Народная асвета
Памер: 240с.
Мінск 1995
Матэрыял для д а в е д а к. Як вынікае з прыведзеных прыкладаў, гук [ў\ адпавядае гукам [e], [z/] і [л] у рускай мове.
Змяненне [e] на [//] старажытныя беларускія помнікі перадаюць яшчэ з XIII стагоддзя, хаця дакладна вызначыць, калі адбываўся гэты працэс, немагчыма, бо спецыяльнай літары для гука [ў] у той час не існавала. Акадэмік Я. Карскі першыя прыклады перадачы на пісьме змянення гука [л] на [z/] адносіць да XV ст. (Ф. Янкоўскі. Гістарычная граматыка беларускай мовы. С. 89—91). Ужыванне [z/J у беларускім маўленні з’яўляецца спецыфічнай і яскравай рысай гукавога ладу мовы.
Працяглую гісторыю мае замацаванне ў беларускім алфавіце спецыяльнага знака для гука [ў]. Абазначэнне яго з дапамогай літары у было лагічным з прычыны блізкасці гэтага гука да гука [ў] і існавання чаргаванняў з ім у пэўных пазіцыях. Пастаноўка над літарай у такога ж значка, як і над й, падкрэслівала яго санорнасць, непаўнату яго ўтварэння. Новая
літара «канкурыравала» з літарамі в і ў у выданнях канца XIX — пачатку XX стагоддзя і была замацавана «Беларускай граматыкай» Б. А. Тарашкевіча.
18. Які беларускі гук, перш чым з'явіцца ў пачатку слова, «глядзіць», якім гукам канчаецца папярэдняе слова?
Узор адказу. Гук [ў/ у пачатку слоў сустракаецца толькі ў тых выпадках, калі папярэдняе слова канчаецца на галосны і калі пасля яго няма знака прыпынку.
19. У Беларуска-расійскім (Вялікалітоўска-расійскім) слоўніку Я. Станкевіча, выдадзеным у Нью-Йорку, парадак літар адрозніваецца ад прынятага ў іншых беларускіх слоўніках. На думку аўтара, «парадак літараў кірыліцы беларускае, добра званае «капіеўкаю», мае быць гэткі: о, а, э, б, г, х, д, е, ё, я, дз, дж, з, ж, і, й, к, л, м, н, ф, п, р, с, ш, т, в, у, ў, ь, ц, ч, ы, ю». Чаму аўтар паставіў побач о, а і э; е, ё і я; в, у і ў; г, г, х; дз, дж, з і ж; ш і с; ф і п? Якімі гукавымі з’явамі можна растлумачыць такі парадак літарнага абазначэння гукаў?
Матэрыял для даведак. У кожную з пералічаных груп гукаў Я. Станкевіч аб’яднаў тыя з іх, што звязаны чаргаваннямі або паходжаннем. Сам ён такое аб’яднанне тлумачыць наступным чынам:
«1. Затым, што ў словах бывае а зь ненацісьненага о, то будзе лёгічна, каб і ў вабэцадзе о стаяла перад а, а таксама е перад ё і абедзьве гэтыя літары перад я.
2. Затым, што ў словах ў з в (мова, прымаўка, размаўляць) або ў з у (навука, але наўчоны), а не наадварот, парадак гэтых літараў мае быць гэткі: в, у, ў.
3. Чэхі, у каторых мававеда стаіць найвышай і тарнуецца ў жыцьцю практычным, такі самы прынялі парадак гэтых трох літараў (г, г, х).
4. Таксама ў вабэцадзе царкоўна-славянскай літара, званая зело, абазначаючая гук дз, стаіць ля літары, званай зямля, абазначаючая гук з.
5. Дз, дж, з, ж маюць стаяць разам дзеля блізіні вымовы гэтых гукаў да дж за дз, а ж за з, бо дж часта паходзе з дз (хадзіць — хаджу), а ж часта паходзе із з (рэзаць — рэжу). Зацемлю, што ў лацінічных абэцадах славянскіх ж стаіць за з.
6. С, ш маюць стаяць побач дзеля блізіні сваёй вымовы ды ш за с, бо ш часта паходзіць із с (каса, касіць — кашу). Таксама с, ш стаяць у мове чэскай.
7. Ф мае стаяць перад п, бо часта ў яго пераходзе (да прыкладу: пасоля паходзе з фасоля, Панас з Афанас)».
20. Адкажыце на пытанні-жарты.
1. У якім слове сто літар г, сто літар л, сто літар й? 2. Як можна каплю ператварыць у чаплю? 3. Як можна з рыбы атрымаць жыллё?
Адказы: 1) стог, стол, стой; 2) замяніць літару к на ч; 3) у слове сом першую літару замяніць на д.
Галосныя гукі. Правапіс о, э, а.
Правапіс е, ё, я
21. У кнізе А. Мальдзіса «Восень пасярод вясны» (Мн., 1984) сустракаецца такі сказ: — Ыш ты! — здзівіўся Грыва. 1. Якое незвычайнае для беларускай мовы слова ўжываецца ў гэтым сказе? У чым яго адметнасць? 2. Якія пачатковыя галосныя літары ў беларускім слоўніку можна назваць беднымі? Якія — багатымі? Чаму?
Узор адказу. 1. У сказе сустракаецца незвычайнае слова з пачатковым гукам /ы/: ыш. 2. Галосная літара о ў пачатку слова сус.ракаецца ў абмежаванай колькасці слоў. Гэта запазычанні або тыя словы, што з’яўляюцца дыялектнымі па паходжанню: обер, обскі, ода, ом, омуль, онікс, опера і г. д.
Літара э пачынае таксама пераважна запазычаныя словы і, хаця сярод іх вельмі прадуктыўная група складаных слоў з першай часткай электра..., энерга..., іх колькасць абмежаваная.
Багацейшымі ў параўнанні з о і э з’яўляюцца пачатковыя літары а і у, з якіх пачынаюцца шматлікія спрадвечна беларускія словы.
22. Якія галосныя, перш чым заняць месца ў слове, лічаць склады? 3 якога склада пачынаецца лічэнне?
Узор адказу. Ненаціскны галосны [э] пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам гучыць як [а] і абазначаецца літарай я\ у іншых ненаціскных складах ён захоўвае сваю якасць і абазначаецца літарай е.
Гук [о] пасля мяккіх зычных у першым пераднаціскным складзе змяняецца на [’а] і абазначаецца літарай я: мёд — мядок.
Важна вызначыць месцазнаходжанне гука адносна націскнога склада (лічаць склады ад яго): вясна — вёсны — веснавы, зямля — зёмлі — земляны.
23. Колькі гукаў і якія ўваходзяць у эмацыянальныя воклічы, падкрэсленыя ў наступных сказах? Якімі літарамі яны абазначаны?
Ай-я-яй! Якое хараство! (1. Шамякін.) Эх! Шырыня якая!.. (Т. Хадкевіч.) У-у-ух, якая раскоша!.. (М. Паслядовіч.) Аж заходжуся ад болю! Оё-ёй! (ЯКолас.) Ну ж і бервяно а-е-е-е-е-й! (Я. Колас.)
24. Пра якое арфаграфічнае правіла гаворыцца ў вершы Ул. Верамейчыка? Прывядзіце прыклады, дзе ў аднакаранёвых словах пішуцца літары е і я.
Кожнай літарай, гукам
Трапеча нязломная мова мая.
Возьмем «е», што мужнее
У першым пад націскам складзе.
Вырастае з яго
Наша кроўнае моцнае пруткае «я» — I тады ўжо ніхто
Нас ніколі нідзе не абразіць. (Ул. Верамейчык.)
25. Якія галосныя гукі, згубіўшы націск, змяняюць сваю якасць?
Узор адказу. Як вядома, гучанне і правапіс галосных змяняюцца ў залежнасці ад націску. Так, незалежна ад паходжання слова, пасля цвёрдых зычных гук [о] у ненаціскных складах не захоўваецца і перадаецца на пісьме праз а: дом — дамы, стол — сталовая.
Пасля цвёрдых зычных гук [э] ва ўсіх ненаціскных складах (за выключэннем складаных слоў і слоў іншамоўнага паходжання) абазначаецца на пісьме літарай а: цагліна — цэгла, цана — бясцэнны.
26. Розную пашыранасць маюць у беларускай мове галосныя . гукі ў розных пазіцыях у слове. У гэтым лёгка пераканацца, узяўшы ў рукі слоўнік. Адкажыце з яго дапамогай на такія пытанні: які галосны гук не сустракаецца ў пачатку слова? Якія два галосныя гукі ўжываюцца ў гэтай пазіцыі абмежавана? 3 якога галоснага часта пачынаюцца беларускія словы?
Узор адказу. Пагартаўшы слоўнік, можна вызначыць, што ў пачатку слова ў беларускай мове не сустракаецца галосны гук [ь/], таму і слоў, якія б пачыналіся з літары ы, няма. Абмежаваная колькасць слоў мае ў пачатку слова літару о, бо гук [о] вымаўляецца пераважна толькі пад націскам. Калі параўнаць, колькі старонак займаюць у слоўніку розныя галосныя літары, то атрымаецца, што шырэй ужываюцца ў пачатку слова гукі [a] і [t/], менш часта [і] і [э].
5 Л. Ц. Выгонная 129
27. Якія галосныя літары ўжываюцца для абазначэння мяккасці папярэдніх зычных? Прыдумайце пары слоў, у якіх адрозненне ў якасці зычных перадаецца з дапамогай такіх галосных.
Словы для даведак: садзі — сядзі, золкі — зёлкі, лук — люк, ныць — ніць, бэз — без.
28. У гісторыі беларускай літаратурнай мовы былі адзначаны спробы перадаваць мяккасць зычнага з дапамогай пастаноўкі мяккага знака перад галосным. У Жэневе ў 1881 годзе на беларускай мове быў выдадзены публіцыстычны твор «Пра багацце і беднасць». У ім для абазначэння мяккасці зычных перад галоснымі ўжываецца мяккі знак. Словы ў гэтым творы напісаны такім чынам: ньесьецца, сьарод, льудзі, озьора.
3 гісторыі таксама вядомы шматлікія спробы абазначыць мяккасць зычнага перад о з дапамогай напісання і, й пасля адпаведнага зычнага: сіостры, сьліозы, усіо, вйоскі, жнйом. Чаму гэтыя спробы не атрымалі падтрымкі? Як зараз пішуцца словы ньесьецца, сьарод, льудзі, озьора, сіостры, сьліозы, усіо, вйоскі, жнйом? Які спосаб перадачы мяккасці зычных больш эканомны?
29. Прачытайце апавяданне Я. Коласа пра літару і. Параўнайце беларускую літару і з рускай і той, што ўжываецца ў лацінскім алфавіце. Што нагадваюць абрысы іншых літар, якія служаць для абазначэння галосных гукаў?
Ідучы сёння ў школу, я звярнуў увагу на слуп каля дарогі. Нарысуем гэты слуп на дошцы (на дошцы праводзіцца стаячая рыса — і). 1 вось бачу я — здалёк паказваецца птушачка. Яна борзда ляціць да слупа і пачынае над ім кружыцца. Нарысуем і гэта (над рыскаю ставіцца кропка). Я спыніўся і з цікавасцю стаў глядзець, што ж будзе далей. Птушачка некаторы час пакружылася над слупком, а потым піскнула «і-і-і» і паляцела. Дык вось, дзеці, калі вы ўбачыце ў кніжцы літару, падобную на наш слупок з птушкаю, то помніце, як пішчала птушачка. Гэта літара і будзе азначаць гук «і».
Даведачны матэрыял. Па Я. Коласу, a — «яйцо і кульбачка», б — «гарбузік з хвосцікам».
У лацінскім алфавіце, як і ў беларускім, літара і мае выгляд палачкі з кропкаю над ёй. Вядома, што ўжо М. В. Ламаносаў прапаноўваў выключыць з рускага алфавіта літару і, а яго паслядоўнік, вучонылінгвіст, прафесар Маскоўскага універсітэта A. А. Барсаў (1730—1791), аўтар Граматыкі, якая на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў была асноўным падручнікам рускай мовы, наадварот, прапаноўваў ужываць толькі літару і.
3 беларускага алфавіта літара й выйшла з ужытку да XX ст.
30. Які галосны гук не сустракаецца ў беларускай мове ў пачатку слова? Якія два галосныя гукі ўжываюцца ў гэтай пазіцыі абмежавана? Які галосны часта сустракаецца ў пачатку беларускіх слоў?
Узор адказу. У пачатку слова ў беларускай мове не сустракаецца галосны ы. Абмежаваная колькасць слоў пачынаецца ў беларускай мове з літар е і о ў сувязі з тым, што гук [о] вымаўляецца пераважна толькі пад націскам. 3 усіх галосных найбольш часта ў пачатку слова сустракаецца гук [а]. Калі параўнаць, колькі старонак займаюць у слоўніку розныя галосныя літары, то атрымаецца, што шырэй ужываюцца літары а і у, менш часта і і э. Радзей словы пачынаюцца з я, ю, о, е і ё.
31. Якія галосныя літары ў беларускай і рускай мовах абазначаюць два гукі? У якой мове спіс галосных літар, што служаць для абазначэння двух гукаў, больш вялікі?