Фанетыка беларускай мовы ў школе
Выдавец: Народная асвета
Памер: 240с.
Мінск 1995
Па колькасці галосных гукаў у беларускай мове вызначаецца колькасць складоў. Словы бываюць аднаскладовымі і шматскладовымі, змяшчаюць ад аднаго да сямі галосных. Напрыклад, звяць, дах, роў; Tara, згру-жаць, ба-ба; ма-шы-на, ба-ра-да, га-ва-рыць; за-ма-ру-дзіць, за-ме-ійа-ны, а-ле-шы-на; за-ма-ля-ваны, вы^-тлу-ма-ча-ны, у-ла-дар-ні-ца; за-ма-ры-на-ваны, пе-ра-шну-ра-ва-ны, пра-пар-цы-я-наль-на; пе-рафар-мі-ра-вац-ца, пе-ра-трэ-ні-ра-ва-ны, не-да-атрым-лі-вац-ца.
У складаных словах колькасць складоў можа быць і яшчэ большай: са-ма-лё-та-бу-даў-ні.к, вы-со-ка-меха-ні-за-ва-ны, свет-ла-а-ран-жа-вы, бла-кіт-на-ва-тасі-ні.
Аднак больш пашыранымі ў беларускай літаратурнай мове з’яўляюцца аднаскладовыя, двухскладовыя і трохскладовыя словы. Іх часцей ужываюць у вус-
най мове. Пры развіцці дзіцячай мовы таксама спачатку ў ёй з’яўляюцца аднаі двухскладовыя словы (на, дай, мама, ляля, цаца), а потым ужо шматскладовыя (ма-йіы-на). На пачатковых этапах авалодання лексікай дзеці ўтвараюць большасць першых сваіх слоў шляхам паўтора аднаго і таго ж склада (ба-ба, та-та). Часцей пры гэтым першы склад рэалізуецца як націскны, а другі — як ненаціскны.
Галосны гук у складзе можа быць адзін (без зычных), пачынаць склад, ісці за зычнымі, знаходзіцца паміж імі: а-рэ-шак, і-гру-ша, э-фір, эў-ка-ліпт.
Склад, які канчаецца на галосны, называецца адкрытым: са-ло-ма, ка-ро-ва, ва-ро-на, ва-ча-ня-ты, a які канчаецца на зычны — закрытым: гусь, гур-ток, аб-гляд, аб-віць.
У беларускай мове існуе па некалькі тыпаў адкрытых і закрытых складоў: ЗГ, ЗЗГ, ЗЗЗГ, ЗЗЗЗГ (не, два, стры-, пстры-) і ГЗ, ЗГЗЗ, ЗГЗЗЗ (аб, такт, цэнтр). Адкрытыя склады сустракаюцца ў беларускай мове больш часта, чым закрытыя. Яны магчымы ў пачатку, сярэдзіне і ў канцы слова.
У залежнасці ад месца ў слове выдзяляюцца пачатковыя і непачатковыя (ка-ва-лак), канцавыя і неканцавыя склады. У беларускіх словах пачатковы склад звычайна выразны, больш гучны, чым астатнія. Канцавы ж склад менш выразны, не такі гучны, асабліва, калі ён змяшчае ненаціскны галосны. Увогуле пачатковы склад распазнаецца лепш, чым непачатковыя, а канцавы закрыты — горш, чым неканцавыя.
Вядома, што з вымаўленнем пачатковага склада звязан працэс слыхавога самакантролю ў чалавека, калі ён гаворыць. Пры моўных захворваннях тыпу лаганеўрозу (заікання) гэты працэс слыхавога і кінестэзійнага самакантролю артыкуляцыі парушаецца, што прыводзіць да парушэння артыкуляцыі слова. Іменна на першым складзе ў хворага адбываецца затрымка ў вымаўленні (за-за-заяц) у адрозненне ад астатніх складоў, якія вымаўляюцца нармальна.
На першы погляд, такая падрабязная характарыстыка склада з’яўляецца збыткоўнай, бо ў роднай мове чалавеку ўсё ўяўляецца натуральным і заканамерным. Аднак, калі параўнаць вядомыя мовы, то высветліцца, што прынцыпы арганізацыі складоў могуць у іх істотна адрознівацца.
Так, ва ўсіх мовах склад — гэта гукавая адзінка,
якая займае прамежкавае становішча паміж гукам і моўным тактам і мае свае вызначальныя прыкметы:
1. 3 пункту погляду моўна-рухальнага кіравання склад — гэта мінімальны ланцужок гукаў, унутры якога дзейнічаюць правілы сумеснага вымаўлення гукаў (т. зв. каартыкуляцыі) і размеркавання працягласцей паміж імі. Так, у беларускай мове можа адбывацца накладванне артыкуляцыі наступнага гука на папярэдні: калі ў складзе ёсць агублены галосны [о] і [//], то гэтую агубленасць набывае і папярэдні зычны. Працягласць гукаў таксама ўзаемазалежная ў складзе. 3 дапамогай спецыяльнай апаратуры гэта можна ўбачыць і зарэгістраваць. Самому можна ўбачыць розную агубленасць (скругленасць) губ пры вымаўленні зычных гукаў перад рознымі галоснымі з дапамогай люстэрка. Напрыклад, у такіх словах, як тата і той, губы перад галоснай [о] акругляюцца ўжо пры вымаўленні [г].
2. Мяркуецца таксама, што склад рэалізуецца не як паслядоўнасць з некалькіх гукаў, але як суцэльны артыкуляцыйны комплекс, які задаецца адзіным блокам нейрафізіялагічных каманд да мышцаў. Калі правесці параўнанне з будаўніцтвам, то склад створаны не з асобных цаглін (цагліна да цагліны), якія рабіліся кожная паасобку, але як блок, з аконным праёмам, які адразу рабілі так, каб было акно.
3. 3 пункту гледжання моўнай аэрадынамікі склад — мінімальны гукавы адрэзак, на які прыпадае ўзрастанне і спад велічыні паветранай плыні («дыхальны імпульс»).
4. У акустычным сігнале «дыхальнаму імпульсу» адпавядае ўзыходна-сыходная дуга гукавога ціску («хваля гучнасці»),
Такія ўласцівасці характарызуюць склад у любой мове. Аднак можна лепш зразумець, што рэальны змест паняцця склад у мовах свету неаднолькавы, калі прыгадаць наступныя факты.
У арабскай мове дапушчальнымі з’яўляюцца толькі склады тыпу «зычны+галосны» і «зычны + галосны-|-зычны». У нямецкай мове звонкія шумныя зычныя немагчымы ў канцы склада. У шведскай мове за кароткім галосным можа ісці толькі доўгі зычны, а за доўгім галосным — кароткі зычны. У лацінскай мове націск прыпадае на перадапошні склад, калі ён змя-
шчае доўгі галосны або заканчваецца на зычны, і на другі склад ад канца — у астатніх выпадках.
Тэндэнцыя да суаднясення складападзелу і марфемных граніц, якая часткова назіраецца ў славянскіх мовах, пры сваім паслядоўным ажыццяўленні можа прывесці да монасілабізму — супадзенню марфемы і склада. Як вядома, монаскладовасць (пераважная наяўнасць аднаскладовых слоў) з’яўляецца характэрнай для многіх кітайска-тыбецкіх моў. Наогул існуюць так званыя складовыя мовы, у якіх склад з’яўляецца сэнсаадрознівальнай адзінкай (большасць моў Кітая і Паўднёва-Ўсходняй Азіі). У такіх мовах склады маюць выразную ўнутраную структуру, і складападзел у іх адзначаны і не выклікае пярэчанняў'.
Беларускія гукавыя паслядоўнасці заснаваны на чаргаванні вакалічных «вяршынь» і кансанантных «схілаў», пры гэтым складападзелы спалучэнняў зычных, змешчаных паміж галоснымі, не з’яўляюцца такімі відавочнымі і бясспрэчнымі, як у складовых мовах. У беларускай мове вяршыняй, ядром склада можа быць только галосны (параўн. з чэшскай мовай, дзе ядром склада можа быць і санант: чэш. vr-ba).
Вызначэнне межаў складоў ў слове называецца складападзелам. Пры ўспрыманні слоў на слых носьбіты беларускай мовы лёгка вызначаюць колькасць складоў. Аднак падзел на склады не выклікае цяжкасцей толькі тады, калі галосныя чаргуюцца з зычнымі (ва-ро-на). У іншых выпадках, калі разам знаходзіцца некалькі зычных, правесці складападзел няпроста. Напрыклад, у слове востры магчыма некалькі варыянтаў падзелу на склады: во-стры, востры, вост-ры. Калі зыходзіць з прынятых вызначэнняў, то адназначна аддаць перавагу аднаму з прыведзеных варыянтаў нельга.
Існуе мноства тэорый, якія дазваляюць сфармуляваць пэўныя правілы складападзелу. Найбольш пашыранай і прынятай з’яўляецца так званая санорная тэорыя склада (яшчэ яе называюць тэорыяй узрастаючай гучнасці)2. Згодна з гэтай тэорыяй склад — гэта спалучэнне найбольш гучнага элемента з менш гучны-
1 Касевнч В. Б. Фонологнческне проблемы обшего н восточного языкознання. М., 1983.
2 Аванесов Р. Н. Фонетнка современного русского лнтературного языка. М., 1956. С. 41—46; Фанетыка беларускай літаратурнай мовы. С. 230—231.
мі. Усе гукі падзяляюцца на некалькі класаў па іх гучнасці. У адзін клас уваходзяць найбольш гучныя гукі — галосныя (ступень іх гучнасці можна абазначыць лічбай 5), у другі — санорныя (гучнасць 4), у трэці — змычныя шумныя зычныя (гучнасць 2) і чацвёрты — шчылінныя зычныя (гучнасць 1). Асноўны закон гэтай тэорыі сцвярджае, што пры пабудове непачатковых складоў гукі беларускай мовы спалучаюцца ў розныя паслядоўнасці, але заўсёды па прынцыпу ўзыходнай гучнасці, г. зн. зычныя гукі, якіяпапярэднічаюць у складзе галоснаму, ствараюць з ім узрастаючую па гучнасці паслядоўнасць. Складападзел адпавядае найбольш істотнаму памяншэнню гучнасці. Па сваёй гучнасці слова востры мае наступную схему e(4)o(5)c( 1 )т’(2)р(4)ы(5) — 451245. Найбольш істотнае памяншэнне назіраецца паміж галосным о(5) і зычным с( 1), таму складападзел робіцца ў гэтым месцы: востры. Гучнасць у абодвух складах узрастае. Калі ў слове спалучаюцца некалькі санорных зычных, то складападзел можа быць дваякі: 45445 марна — марна і мар-на, бо ён у абодвух выпадках не пярэчыць закону ўзыходнай гучнасці.
Пры збегу санорнага з шумнымі зычнымі складападзел адбываецца пасля санорнага 25415415 (байчэйшы — бай-чэй-шы). Прыведзеная тэорыя не з’яўляецца адзінай. Прыгадаем яшчэ тэорыю мускульнага напружання акадэміка Л. У. Шчэрбы. Яна сцвярджае, што непадзельнасць склада вызначаецца імпульсам мускульнага напружання. Кожны імпульс складаецца з узмацнення, максімуму і паслаблення. Усе зычныя могуць быць або моцнаканцавымі — з узрастаннем мускульнага напружання ў канцы гучання, або моцнапачатковым — з узрастаннем напружання на яго пачатку, або двухвяршынным -— з паслабленнем у сярэдзіне.
Мяжа склада будзе праходзіць у першым выпадку перад зычным, у другім — пасля яго, у трэцім — унутры яго1. Першыя два выпадкі не супярэчаць санорнай тэорыі, а трэці, як заўважае A. I. Падлужны, «адносіцца да падоўжаных зычных і не заўсёды адпавядае « • 2
санорнан тэорыі» .
1 ІДерба Л. В. Фонетнка французского языка. М., 1939. С. 75—76.
2 Крывіцкі A. А., Падлужны A. I. Практыкум па фанетыцы беларускай мовы. Мн., 1989. С. 79.
Назіранні Л. У. Шчэрбы нельга адмаўляць, але пытанне складападзелу нельга вырашыць толькі на падставе гэтай тэорыі.
Рад карысных прапаноў па складападзелу быў выказаны і такімі буйнымі рускімі вучонымі, як А. Патэбня, А. Брок, Ф. дэ Сасюр, а ў наш час Л. Бандарка, С. Канзасаў. Аднак аналізаваць станоўчыя і адмоўныя бакі гэтых палажэнняў у нашай кнізе немэтазгодна, бо ў школьнай практыцы ўсё ж варта карыстацца пераважна бясспрэчнымі звесткамі, якія мае навука. Так, для школьнай практыкі непрымальным можна лічыць такі пункт погляду, згодна з якім складападзел заўсёды праходзіць пасля галоснага гука, хаця ён і мае дастатковае навуковае абгрунтаванне.1 Таму прапанаваны вышэй кароткі агляд лінгвістычных тэорый меў на мэце пераканаць настаўніка ў тым, што пры агульнай нераспрацаванасці пытання можна не засяроджвацца на дакладным вызначэнні меж складоў у тых выпадках, калі ўнутры слова цяжкія для складападзелу групы зычных; вучняў варта прывучаць да таго складападзелу, які потым спатрэбіцца пры засваенні правіл пераносу слоў. Зразумела, што складападзел — з'ява лінгвістычная, аб’ектыўна існуючая ў мове, а падзел слоў пры пераносе з’яўляецца ўмоўным правілам пісьма. Аднак само паняцце «склад» практычна выкарыстоўваецца якраз пры пераносе і менш уплывае на іншыя фанетычныя і арфаграфічныя ўменні вучняў. Засваенне правіл пабудовы склада па ўзрастанню гучнасці было б складаным для вучняў, таму мэтазгодна разглядаць складовую і марфемную структуры слова. Важна, каб былі засвоены найбольш тыповыя рэгулярныя правілы складападзелу.