Фанетыка беларускай мовы ў школе
Выдавец: Народная асвета
Памер: 240с.
Мінск 1995
1. Калі ў слове зычныя і галосныя размешчаны па чарзе, складападзел праводзіцца паміж папярэднім і наступным зычным (па-ка-та-лі, на-ка-сі-лі, палі-то).
2. Калі паміж галоснымі ёсць спалучэнне шумных зычных ці шумнага і санорнага, то складападзел праходзіць паміж зычных (мят-ла, пош-та).
3. Калі паміж галоснымі ёсць спалучэнне санорнага зычнага з санорным або спалучэнне санорнага ці
1 Бондарко Л. В. Звуковой строй современного русского языка. М„ 1977.
[й] і [z/] з шумным, то складападзел праходзіць паміж зычнымі: [й] і [z/] адносяць да папярэдняга склада, а другі зычны — да наступнага (гал-ка, жар-ты, памрэ, роў-ны, зай-чык).
4. Спалучэнні зычных гукаў у пачатку слова і ў канцы незалежна ад тыпу зычных, якія спалучаюцца, цалкам адносяцца да склада, утворанага суседнім галосным гукам (зра-бі-ла, ка-лібр).
5. Складападзел на стыку марфем праводзіцца па тых жа правілах, што і не на стыку. Таму падзел слова на марфемы (пад-ыгр-а-л-і) можа не супадаць з падзелам яго на склады (па-ды-гра-лі).
Што датычыцца апошняга правіла, то яго можна адразу скарэкціраваць з улікам правіл пераносу. Вядома, што пры пераносе слоў з прыстаўкамі нельга разбіваць аднаскладовую прыстаўку, калі за ёй ідзе зычная. Таму лепш адразу даваць вучням як узор больш пажаданага такі складападзел слоў з аднаскладовай прыстаўкай, пры якім яна ўваходзіць у асобны склад. Напрыклад, без-дапаможны, над-будаваць, раз-мах.
3 таго, што пры пераносе слоў з прыстаўкамі нельга пакідаць у канцы радка пры прыстаўцы пачатковую частку кораня, калі яна не з’яўляецца складам, вынікае неабходнасць і пры складападзеле ўлічваць марфемную структуру слова. Больш пажадана дзяліць слова на склады так, каб гэта можна было выкарыстаць і пры пераносе слоў. Лепш: аб-ста-ві-ны, ад-грабаць, на-браць, пад-крэс-ліць, рас-плес-ці, а не: абс-таві-ны, адг-ра-баць, наб-раць, падк-рэс-ліць, расплес-ці..
Тое, што падзел на склады і на марфемы часам не супадае, можна паказаць на прыкладзе пераносу слоў з аднаскладовымі прыстаўкамі, за якімі ідуць галосныя. Такія прыстаўкі, як вядома, могуць разбівацца пераносам (бе-за-ва-рый-ны, бе-зу-моў-на, па-да-коннік). У гэтым выпадку перанос слоў адбываецца па складах. Аднак тое, што гэтыя словы можна пераносіць і з захаваннем суцэльнасці прыстаўкі, сведчыць аб уплыве на складападзел марфемнай структуры слова. Правільным з’яўляецца і наступны перанос: без-аварыйны, без-умоўна, пад-аконнік.
Перавага паскладоваму пераносу аддаецца ў тых выпадках, калі за аднаскладовымі прыстаўкамі на зычную ідзе галосны ы, бо частку слова, якая пачы-
наецца з ы, пераносіць не дазваляецца. Правільна: падыход, пады-ход, а не пад-ыход, ра-зыграць, разыграць, а не раз-ыграць, спа-дыспаду, спадыс-паду, а не спад-ыспаду, узы-сці, узыс-ці, а не уз-ысці. Прынцып пераважнага пераносу з аднаго радка ў другі такіх частак слова, якія з’яўляюцца складамі, дзейнічае ў і тым выпадку, калі ў словах пасля прыставак ідуць й і ў.
У такіх словах літары й, ў застаюцца пры прыстаўцы, што адпавядае падзелу слоў на склады. Правільны перанос: дай-сці, дайс-ці, перай-сці, перайс-ці; заў-тра, заў-важыць, неў-раджайны, паў-тарыць, праў-нук і г. д.
Разгляд пераносу слоў і складападзелу патрабуе яшчэ раз вярнуцца да таго, як суадносяцца паміж сабой гукі і літары.
Можна прапанаваць вучням самім адказаць на пытанне: «Чаму пры пераносе нельга аддзяляць ь (мяккі знак) і ’ (апостраф) ад папярэдняй зычнай? Чаму нельга таксама раздзяляць афрыкаты дж і дз?» Для гэтага варта прапанаваць правесці фанетычны разбор такіх слоў, як, напрыклад, бульба, вязьмо, аб'ява, бур'ян, саджанцы, радзіма, і параўнаць, што атрымліваецца з абазначэннем гукаў пры правільным і няправільным пераносе.
Правільна:
Няправільна:
Ібўл'-ба]
буль-ба
бул-ьба
Ів'аз'-мб]
вязь-мо
вяз-ьмо
[аб-йава]
аб’-ява
аб-’ява
[бур-йан]
бур’-ян
бур-’ян
[ са-^жанцы]
са-джанцы
сад-жанцы
! ра-дз'і-ма]
радзі-ма ра-дзіма
рад-зіма
Варта запытацца:; для чаго выкарыстоўваюцца мяккі знак і апостраф у прыведзеных словах? Якія гукі — цвёрдыя ці мяккія — ідуць перад ь і апострафам? Колькідукаў абазначаюць спалучэнні літар ль, зь, б', р', дж, оз? Колькі гукаў абазначае літара я? Якія гукі ўваходзяць у той склад, што застаецца на адным радку, і ў той, што пераносіцца на другі радок? Адказы на гэтыя пытанні пакажуць, што правільны перанос лепш адпавядае гукавой пабудове слова.
Для малодшых школьнікаў, па назіраннях псіхолагаў і метадыстаў, гук — «цяжкая адзінка мовы, таму
што ў маўленні гукі не гучаць ізалявана, а адзін за адным, з паўзамі паміж слоўнымі комплексамі, пры гэтым у розным суседстве яны вымаўляюцца пад уплывам аднаго на другі. Псіхалагічна дзецям цяжка раздзяляць цэлае на часткі, якія функцыяніруюць толькі ў адзінстве»1. Таму настаўніку неабходна вучыць пачатковым звесткам аб слове, складзе і гуку «не кожнаму паасобку, а так, як яны жывуць у мове — у адзінстве»2.
Т. М. Савельева і Н. Г. Яленскі прапануюць узор гутаркі настаўніка, якую можна выкарыстаць пры тлумачэнні паняцця «склад» нават у першым класе.
«Вымавіце слова павольна. Напрыклад, [do-л’йс]. Тады чутна, як слова распадаецца на асобныя часткі. Гэта — склады. Якія словы вы хочаце падзяліць на склады? Падыміце рукі...
Калі падзел на склады просты, дзеці гэта робяць самастойна, але яны могуць назваць і словы складаныя для іх у вымаўленні. He трэба адхіляць такія словы, у такім выпадку варта вымавіць слова разам з вучнем. Напрыклад, словы, дзе побач ідзе некалькі зычных: кас-ма-наўт, аст-ра-наўты, або словы, у якіх адзін галосны гук — стол, або слова з гукам [й]: [йа-ма] (яма).
Для чаго мы вучым склады? Мы рыхтуемся пісаць. У нас у беларускай мове ведаць склады вельмі важна. Ад іх залежыць правільнасць нашага пісьма, таму што пішуцца ў беларускай мове словы па складах. Будзем старацца вучыць склады? (Будзем.)
Падзяляюцца словы на склады лёгка. Давайце паслухаем які-небудзь склад. У слове домік вымавіце першы склад, а другі не трэба: [do]. А цяпер паслухайце, як я вымаўляю: [d...o]. Гэта гукі. Першы гук скажам разам: [d], а другі—[о]. Гукі гэта розныя: адзін гук зычны, а другі — галосны. У складзе абавязкова павінен быць галосны гук. Галосныя гукі вымаўляюцца лёгка. Іх можна цягнуць: [о-о-о], [а-а-а], [у-у-у], [ы-ы-ы], [z-i-i], [э-э-э]. Галосных гукаў усяго шэсць.
Многія з вас ужо ведаюць літары, трошкі чытаюць, хто не можа чытаць і не ведае літар, гэта не бяда, мы
1 Савельева Т. М., Еленскнй Н. Г. Дар слова: Говорнм порусскн... Гаворым па-беларуску... С. 69.
2 Там жа. С. 67.
хутка навучымся. Гукі можна запісаць літарамі. Я буду вымаўляць галосны гук і запісваць на дошцы, а вы паўтарайце іх...
Зычныя гукі вымавіць цяжэй, іх нельга доўга цягнуць, напрыклад: [д, м, н, в, р...],
Зычных гукаў больш, чым галосных. Мы іх усе называць не будзем. Вы гукі вымаўляеце, калі гаворыце са мной або з сябрамі, вы іх усе ведаеце. Толькі зараз мы навучымся слухаць гукі. Я назаву які-небудзь зычны гук, а вы любы галосны, а потым вымавіце склад: Я называю [д/]. А вы? —[a], А цяпер вымавіце склад: [ма]. А калі да яго дадаць яшчэ адзін такі ж склад, якое слова атрымаецца? (Мама.) Я называю гук [p], А вы які галосны назавяце? — [ы]. Скажам склад: [рь/]. У якім слове ёсць такі склад? (Рыба.) Скажыце гэта слова па складах: [рыба]. \ цяпер скажыце другі склад гэтага слова: [ба]. У складзе абавязкова павінен быць галосны. Правільна я кажу? Скажыце, які галосны гук? — [a]. А зычны? —[б]...»1.
Лепшаму разуменню гукавой структуры слова садзейнічае абазначэнне гукаў з дапамогай спецыяльных кружкоў (незафарбаванага О для галосных гукаў і зафарбаванага для зычных гукаў • ) і наступнае схематычнае прадстаўленне слоў. Напрыклад, сок. — • O®, каса — • OWOАбазначэнне галосных у гукавых схемах дапамагае і пры выяўленні колькасці складоў. Колькі незафарбаваных кружкоў, столькі і складоў. Выкарыстанне ўмоўных абазначэнняў «можа надаць фанетычнаму практыкаванню характар гульні. Але спачатку неабходна навучыць дзяцей запісваць гукі слоў. Напрыклад, у першую чаргу кароткіх слоў: сок—®ое, вада—ео»О, дом—«о*Затым запісаць на дошцы схему, напрыклад • о •, і папрасіць дзяцей назваць слова, якое змяшчае зычныя і галосныя гукі ў такой паслядоўнасці.
Але дзеці любяць і самі прыдумваць, асабліва, калі адгадваць будзе дарослы. Так, настаўнік можа сказаць, каб кожны з іх прыдумаў якое-небудзь кароткае слова і запісаў у сшытку гукавую схему. Калі ўсё будзе гатова, ён можа падняць руку, выйсці да дошкі
1 Савельева Т. М., Еленскнй Н. Г. Дар слова: Говорнм порусскн... Гаворым па-беларуску... С. 70.
і запісаць гэту схему для настаўніка. Хай настаўнік здагадаецца, якое слова можна назваць згодна гэтай схеме. Тут паміж настаўнікам і вучнем можа адбыцца гутарка ў тым выпадку, калі слова, задуманае вучнем, і слова, названае настаўнікам, не супадуць: «Чаму яны не супалі? Што тут галоўнае: адгадаць слова або правільна ўжыць гукі розных спалучэнняў, якіх многа, і таму слоў таксама можа быць многа?»1
Для маленькага школьніка правядзенне гукавога аналізу няпростая праца, але яна неабходна і яму па сілах. Многія настаўнікі падкрэсліваюць, што яе паспяховасць могуць забяспечыць розныя сродкі нагляднасці.
1. Абазначэнне гукаў з дапамогай раней падрыхтаваных каляровых фішак (звычайна кардонныя кружкі).
2. Абазначэнне гукаў кропкамі (алоўкам на паперы або крэйдай на дошцы).
Да запісанай схемы можна звяртацца пастаянна на розных этапах гукавога разбору. Гэтымі сродкамі вучні могуць карыстацца ў 1 — III і IV класах да вывучэння тэмы «Фанетыка і графіка»2.
Для зручнасці якасць гукаў перадаецца ўмоўнай фарбай: галосныя — чырвоным колерам, зычныя мяккія — сінім, цвёрдыя — чорным (простым алоўкам), зычныя звонкія перадаюцца незафарбаваным кружком таго ж колеру, якім была зроблена кропка першапачаткова. Напрыклад: у працэсе разбору вызначылі, што ў слове вярба /в'арба] 5 гукаў, іх абазначылі кропкамі па парадку: простым алоўкам вызна-
чылі галосныя гукі і расфарбавалі кропкі, якія іх абазначаюць, чырвоным колерам . О• о; потым вызначылі зычныя цвёрдыя і мяккія. Кропкі, якія абазначаюць мяккія зычныя, расфарбавалі сінім колерам, кропкі, якія абазначаюць цвёрдыя зычныя, расфарбоўваць не трэба. Так, у гукавой схеме слова вярба трэба зафарбаваць сінім колерам толькі першую кропку, якая абазначае гук [в]:— ®. . . . ; гукі [р],