Фанетыка беларускай мовы ў школе
Выдавец: Народная асвета
Памер: 240с.
Мінск 1995
Складаныя шматскладовыя словы больш уласцівы літаратурнай мове. Яны рэгулярна ўжываюцца ў тэрміналогіі. У пэўным сэнсе гэта штучныя па сваёй акцэнтна-рытмічнай структуры словы. Яны зрэдку ўжываюцца ў вусным маўленні, менш падлягаюць тым зменам, якія характэрны для бытавой лексікі. Вельмі часта састаўныя часткі такіх слоў захоўваюць пабочны націск (адзін або некалькі): колерачуллівасць, круглашліфавальны, кукурузадрабілка, высокамалекулярны і г. д. У гэтых словах узаемаўплыў састаўных частак нязначны. Калі ж сэнсавая самастойнасць адной з частак складанага слова губляецца або зацямняецца, то пабочны націск знікае: сырадой, вадаём, самастойны.
Аднак нельга лічыць, што ўзнікненне пабочнага націску ў слове тлумачыцца толькі структурна-семантычна або толькі спосабам утварэння складанага слова. He менш важнай аказваецца для слоўнага націску яго рытмічная структура. Для беларускага маўлення не характэрны вялікія міжнаціскныя інтэрвалы. Таму, калі ў складаным слове перад асноўным націскам або
пасля яго ідзе шмат складоў з ненаціскнымі галоснымі, узнікае пабочны націск. Параўн.: кроваачышчальны, кроватачыць (але nphieanieeu,, крывасмок, крывацёк), новаствораны, новапабудаваны (але навагодні, навамодны), многазарадны, многастароннасць, многакаляровы (але мнагаводны, мнагабор'е).
Паяўленне націску ў гэтым выпадку неабходна таксама таму, што згодна з арфаэпічнымі нормамі ненаціскныя галосныя трэба вымаўляць выразна, без якаснай рэдукцыі. Аднак гэта цяжка зрабіць, калі да аднаго націскнога далучаюцца чатыры-пяць пераднаціскных складоў. Такім чынам, узнікненне пабочнага націску ў шматскладовых складаных словах можа тлумачыцца рознымі прычынамі, фанетычнымі і нефанетычнымі. Пры гэтым можна назіраць узаемадзеянне адразу некалькіх спрыяльных фактараў. Так, у радзе слоў, якія належаць да спецыяльнай лексікі і ў якіх складаючыя асновы яшчэ асэнсоўваюцца як самастойныя, а перад асноўным націскам маецца тры-чатыры склады з ненаціскнымі галоснымі, узнікае пабочны націск: агульнаабавязковасць, агульнаадукацыйны, азёрападобны, зоапалеанталогія, золатапрамысловы і інш.
Акрамя складаных слоў, пабочны націск у беларускай літаратурнай мове маюць шматлікія складанаскарочаныя словы, якія ўзніклі шляхам злучэння часткі аднаго слова з поўным другім словам: замдырэктара, агіткалектыў, тэхсакратар, тэхпрапаганда і інш.
Тэндэнцыя да пэўнай перыядычнасці ў чаргаванні націскных і ненаціскных складоў у моўнай плыні, а таксама адносная семантычная самастойнасць пэўных словаўтваральных сродкаў у беларускай літаратурнай мове абумоўліваюць узнікненне пабочнага націску ў аднакаранёвых шматскладовых словах. Так, пабочны націск назіраецца ў шматскладовых словах з запазычанымі прыстаўкамі архі(архірэакцыйны), анты(антымілітарысцкі, антынавуковы), контр(контратакаваць, контррэвалюцыянер), транс(транскантынентальны, трансатлантычны), супер(супервокладка), ультра(ультрамарынавы, ультрафіялетавы, ультрагукавы), дэ(дэкваліфікавацца), дэз(дэзарыентаваць, дэзарганізацыя), рэ(рэарганізавацца, рэмілітарызацыя, рэкапітуляцыя), інтэр(інтэрвакальны), экстра(экстраардынарны).
7 Л. Ц. Выгонная
177
Кожная з гэтых прыставак мае сваё акрэсленае значэнне, якое істотным чынам уплывае на сэнс утвораных з яе дапамогай слоў. Напрыклад, антыў прыметніках мае значэнне 'накіраваны супраць таго, што абазначана непрыставачным прыметнікам’ і да т. п. Акрамя таго, словы, да якіх далучаюцца гэтыя прыстаўкі, шматскладовыя, у большасці выпадкаў з асноўным націскам, блізкім да канца слова. Такім чынам, калі б у гэтых словах адсутнічаў пабочны націск, то націскному складу папярэднічалі б чатыры склады (і нават больш), што цяжка для вымаўлення. Прыгадаем, што свайго роду крытычнай велічынёю адлегласці паміж двума націскнымі складамі ў рытмічна арганізаваным тэксце з’яўляецца велічыня ў 2—3 склады, а таксама тое, што тэндэнцыя да пэўнай перыядычнасці націскных і ненаціскных складоў існуе ў большасці моў.
Пабочны націск узнікае на першым складзе шматскладовых аднакаранёвых слоў не толькі ў тым выпадку, калі яны ўтвораны з прыстаўкамі іншамоўнага паходжання. Яго можна назіраць і ў іншых прыставачных дзеясловах, часцей за ўсё ў тых, у якіх маецца пяць-шэсць складоў. У гэтых словах пабочны націск дапамагае шматскладоваму слову лепш прыстасавацца да патрабаванняў рытмічнай структуры фразы. Звычайна ў такіх выпадках пабочны націск падае на пачатковы склад, а асноўны — на апошні ці перадапошні, такім чынам утвараецца свайго роду рамачная канструкцыя акцэнтуацыі слова. Так, у дзеясловах з прыстаўкай папапабочны націск звычайна ўзнікае на першым складзе: папакарчаваць, папагаладаваць, папагаласІць, папасудзіцца, папаварбчваць, папастругаць, папастраляць і інш. Прыгадаем, што гэтыя дзеясловы маюць яркую экспрэсіўную афарбоўку і ўжываюцца пераважна ў гутарковай мове. Відаць, таму яны хутчэй за астатнія прыстасоўваюцца да гутарковай рытмікі. У тых жа выпадках, калі гэта прыстаўка далучаецца да слоў з асноўным націскам на першым складзе, пабочны націск не ўзнікае: папабёгаць, папаграбіць, папавбрваць і г. д. Размоўным характарам валодае таксама рад дзеясловаў, у якіх прыстаўкі наі падалучаюцца да прыставак а-, аб-, ад-, вы-, за-, пера-, пра-, пры-, раз-. Калі ў выніку гэтага атрымоўваюцца словы з вялікай колькасцю складоў перад націскным, тады на прыстаўкі наі папрыпадае
пабочны націск: наадрастаць, наацярэбліваць, наабчышчаць, навывалакаць, навыпілбўваць, наперавалакаць, паабкладаны, павыпіраць, павытыркаць, пазавалакаць, пападпяразваць, папрывалакаць, папрыпрагаць і інш. Наогул, калі да дзеяслова, які мае вялікую колькасць складоў і блізкі да канца слова націск, далучаецца некалькі прыставак, вельмі верагодным робіцца з’яўленне на першай з пачатку слова прыстаўцы пабочнага націску: назакантрактбўваць, наперакідаць, напрактыкаваць, паперавыкднваць, нёдагаварваць, нёабгрунтавана, нёапублікаваны, нёпадрыхтаваць, нёпадпарадкаваны, нёпаінфармаванасць, нёперааддльны, падзараббтак, сўпадпарадкдўваць і г. д.
Такая ж з’ява назіраецца ў шматскладовых дзеясловах з прыстаўкай пера-. У большасці выпадкаў на гэту прыстаўку асноўны націск не прыпадае. Ен зафіксаваны толькі ў невялікай групе трохі чатырохскладовых слоў, якія ўжываюцца пераважна як размоўныя (пярэбары, пярэзімак, пярэкуп, пярэрва) або дыялектныя (пярэбірак, пярэсмык). Разам з тым прыстаўка перанадзвычай прадуктыўная, мае шмат значэнняў і далучаецца да многіх шматскладовых асноў. Калі асноўны націск знаходзіцца ў словах з прыстаўкай перана чацвёртым, пятым і далей ад пачатку слова складзе, то пабочны націск узнікае на першай частцы прыстаўкі: пёраштэмпеляваць, пёраразмеркаваць, пёраканструяваць, пёрагрупаваць, пёрадапытаць, пёракатаваць, пёрапрадавацца, пёракартаваны, пёракіпяціць і інш.
Пры складанай рытмічнай структуры пабочны націск прыпадае на аднаскладовыя прыстаўкі без-, не-, між-, звыші на першую частку прыставак перад-, проці-, неда-, супраць-; бёзыніцыятыўны, нёплацежаздбльны, нёпрапарцыянальны, нёрэалізаваны, нёспрактыкаваны, міжрэспубліканскі, звышчалавёчы, звышчуллівы, пёрадаперацыйны, пёраднавальнічны, нёдаатрымаць, сўпрацьпастаўлённе, сўпрацьалкагдльны і інш.
Ёсць падставы гаварыць таксама і аб тым, што ў беларускай мове назіраецца яшчэ адна універсальная для ўсіх моў са свабодным націскам з’ява: у чатырохскладовых словах з націскам на чацвёртым і далей ад канца складзе (так званых гіпердактылічных) у
канцавых складах узнікае пабочны націск. Асабліва відавочнай гэта тэндэнцыя робіцца ў дзеясловах з націскной прыстаўкай вы-: выбалбатаць, вь'ібаранаваць, выбудаваць, вь'ігартаваць, выдаткавацца, выкарміцца, выкіравацца, выцверазіцца і г. д. У гэтых дзеясловах пабочны націск узнікае на так званым акцэнтнагенным суфіксе, г. зн. на тым, на якім існуе асноўны націск у непрыставачных дзеясловах.
Такім чынам, размеркаванне пабочнага і асноўнага націску ў шматскладовых словах у беларускай літаратурнай мове выклікана, з аднаго боку, асаблівасцямі іх семантычнай і словаўтваральнай структуры, а з другога — рытмічнымі заканамернасцямі арганізацыі моўнай плыні. Імі у значнай ступені тлумачыцца мілагучнасць беларускага маўлення, бо па падліках В. П. Рагойшы сярэдняя складовая даўжыня слова — 3,27 склада (параўн.: 3,59— у рускім маўленні)1.
Звычайна акцэнтна-рытмічная структура асобнага слова фарміруецца пад уплывам вымаўлення ўсёй фразы. Таму ступень выдзялення націскнога склада сярод астатніх залежыць ад інтанацыі, суседства розных слоў, у выніку чаго слова можа мець моцны або слабы націск, ці наогул яго губляць. Такім чынам, у моўнай плыні ўзнікаюць слабанаціскныя і нават ненаціскныя словы. Націск рэгулярна маюць паўназначныя словы — назоўнік, прыметнік, лічэбнік, дзеяслоў, прыслоўе. Службовыя словы, як правіла, самастойнага націску не маюць. Болыпасць з іх далучаецца да слоў з самастойным націскам, утварае з імі гукавое адзінства. Ненаціскныя словы, якія прымыкаюць да наступнага слова, называюцца праклітыкамі, а тыя, якія прымыкаюць да канца папярэдніх слоў — энклітыкамі.
Праклітыкамі найчасцей бываюць прыназоўнікі (да хаты, перад вёскай, а сёмай гадзіне, аб бёраг, ад працы, без вады, да зор, за лёта, ля фёрмы, па сбнцу, са зрўба, у лёсе, між дрэў, з-за стала, з-пад Наліббк, з-па-над Нёмана, паўз гасцінец). Выпадкі, калі націск падае на прыназоўнік, вельмі рэдкія. Напрыклад, вобземлю, вобруку (дзе прыназоўнік у функцыі прыстаўкі), за нач, за лаб, пд вуху (параўн. пбўху), сб смеху. У асобных выпадках, звычайна ў адносна ўстойлівых
1 Беларуская літаратура. Мн., 1986. Вып. 4. С. 87.
прыназоўнікавых канструкцыях, якія маюць экспрэсіўную афарбоўку і належаць да гутарковага стылю, націск таксама можа быць на прыназоўніку, напрыклад: узяць за грудкі., не бачыць пбд насам, збірацца на нач.
Энклітыкамі звычайна бываюць розныя часціцы (прынёс жа, прачытаў бы). Неаднаскладовыя невытворныя прыназоўнікі часта маюць уласны націск. Так, прыназоўнікі дзеля, перад, цераз, каля, паміж сустракаюцца і як праклітыкі, і як словы са слабым націскам: дзеля яё, дзеля гэтага, але дзеля забеспячэння; каля рэчкі, каля пдўначы, але каля перасялёнцаў; перад Ім, але пёрад доўгачаканай сустрэчай; паміж імі, паміж сабдй, але паміж дэмакратамі і рэспубліканцамі і г. д.