Фанетыка беларускай мовы ў школе
Выдавец: Народная асвета
Памер: 240с.
Мінск 1995
Па асноўнаму фанетычнаму кампаненту, з дапамогай якога ствараецца ў мове націск, адрозніваюць дынамічны, музыкальны і колькасны націск. Дынамічным, або экспіраторным, называюць націск тады, калі ён пераважна характарызуецца інтэнсіўнасцю, якая дасягаецца павелічэннем мускульнага напружання і ўзмацненнем выдыху.
Музыкальны націск той, што выкарыстоўвае для
выдзялення склада вышыню галасавога тону, можа рэалізавацца ў некалькіх разнавіднасцях (напрыклад, ва ўзыходнай або сыходнай).
Колькасны націск у якасці галоўнай фанетычнай прыкметы выкарыстоўвае працягласць галосных. У чыстым выглядзе такі націск не зафіксаваны ў мовах.
Звычайна ўсе тры прыгаданыя сродкі выдзялення складоў выкарыстоўваюцца адначасова, але яны маюць рознае значэнне ў розных мовах. Так, руская і англійская мовы лічацца мовамі з дынамічным націскам.
Як правіла, у асобнай мове выкарыстоўваецца адзін дамінантны тып націску. Аднак у шведскай мове адзначаецца і дынамічны, і музыкальны націск адначасова. Акрамя таго, у некаторых мовах (напрыклад, палеаазіяцкіх) націск наогул не адзначаецца.
У беларускім маўленні націскныя галосныя па сваёй працягласці, як правіла, даўжэйшыя за ненаціскныя. Павелічэі^е размаху ваганняў націскнога галоснага, якое ў першым прыбліжэнні адпавядае павелічэнню гучнасці гука, не з’яўляецца пастаяннай прыкметай беларускага слоўнага націску. Яшчэ менш паслядоўна слоўны націск суадносіцца са змяненнем частаты асноўнага тону. Звычайна ў акустычным плане дынамічны націск характарызуецца большай гучнасцю націскнога склада. Ненаціскныя галосныя ў беларускай мове ацэньваюцца як менш гучныя ў параўнанні з націскнымі галоснымі. Але гучнасць галосных значна менш залежыць ад іх пазіцыі ў адносінах да націскнога склада, чым працягласць, бо яна больш звязваецца з пачаткам і канцом слова. Такім чынам, зараз з упэўненасцю можна гаварыць аб колькасна-дынамічным характары слоўнага націску ў беларускай літаратурнай мове, а не аб дынамічным, як гэта часам робіцца ў падручніках і нават навуковай літаратуры.
Па характару размяшчэння націску ў структуры слова націск у беларускай мове вызначаецца як свабодны. Ён можа прыпадаць на розныя склады ў словах. Напрыклад, важна, парастак, макавіна, вьіцерушыцца, папаратнікавы, выкрышталізавацца; каса, вячэра, накўплены, абмёньвацца, праслёдавацельніца; прыганяць, павуцінне, напалбханы, высалбплівацца; апанаваць, замацаваны, дагаспадарыцца; адзеравянёць, паперавыкбнваць, натуралізавацца, дакапіталістычны, індустрыялізацыя; пераарганізаваць, пераарыенцірбўка і інш.
Але шматскладовыя словы ў беларускай мове сустракаюцца звычайна ў розных стылях кніжнай мовы (навуковым, публіцыстычным, афіцыйным). У вусным маўленні і ў беларускіх мастацкіх тэкстах часцей сустракаюцца адна-, двухі трохскладовыя словы.
Свабодны націск існуе не ва ўсіх мовах. Прыгадаем, што ў польскай мове ён заўсёды знаходзіцца на другім ад канца слова складзе, у чэшскай — на першым пачатковым складзе, у французскай — абавязкова на апошнім складзе.
Другой пазіцыйнай асаблівасцю беларускага слоўнага націску з’яўляецца тое, што ён рухомы, г. зн. пры словазмяненні можа перасоўвацца з адной марфемы на другую: двор — на двары, рука — рўкі — рукі. Свабодны і рухомы націск робіцца індывідуальнай прыкметай пэўнага слова з усімі яго граматычнымі формамі або прыкметай пэўнага слова ў пэўнай форме. 3 дапамогай націску ў беларускай мове словы могуць адрознівацца па лексічнаму значэнню і па лексікаграматычных значэннях.
Сярод слоў, якія маюць розную семантыку і адрозніваюцца толькі націскам, пераважная большасць — двухі трохскладовыя. Часта сярод двухскладовых назоўнікаў акцэнтуацыйна спрадвечным беларускім проціпастаўляюцца запазычаныя і стылістычна абмежаваныя словы: атлас ’геаграф. ’ — атлас ’тэкстыльн.’, карак ’задняя частка шыі ў жывёлы і чалавека’ — карак ’народнасць’, каса ’білетная каса і інш.’— каса ’доўгія заплеценыя валасы’ і інш. Сярод проціпастаўленых акцэнтуацыйна двухскладовых дзеясловаў больш спрадвечна беларускіх слоў: вадзіць, ’памагаць ісці’ — вадзіць, ’шкодзіць’, гадзіць ’дагаджаць’ — гадзіць ’псаваць, брудзіць’, гасіць ’з размаху біць, удараць па чым.-н. ’ — гасіць ’спыняць гарэнне, тушыць’ і інш.
Менш шырока націск ужываецца як сродак дыферэнцыяцыі слоў, якія належаць да розных граматычных катэгорый, хаця адзначаюцца і такія выпадкі. Па націску проціпастаўлены асобныя назоўнікі і дзеясловы, прыметнікі і назоўнікі, злучнікі і назоўнікі, часціцы і займеннікі: кіпець ’кіпцюр’ — кіпёць, ’кіпець’; памяць ’памяць’ — памяць ’змяць’; спячы ’той, хто спіць’ — спячы ’спячы’; хіба (часціца, злучнік) — хіба ’нястача, недахоп’; сама ’усяго’, ’у самы раз’ — сама ’яна сама' і інш.
Трохскладовыя назоўнікі і дзеясловы, якія адрозніваюцца па значэнню, таксама часам маюць толькі розную акцэнтуацыю. Напр., артыкул друк.— артыкўл ваен., абурыць ’выклікаць незадавальненне, гнеў’ — абўрыць ’абваліць, абрушыць’, радзіцца ’прасіць у каго-небудзь рады’ — радзіцца ’нарадзіцца’.
Чатырохскладовых слоў, якія адрозніваюцца па сэнсу і па месцы націску, нямнога. Гэта група дзеясловаў, у якіх націск прыпадае на другі і трэці, другі і чацвёрты склады: пракідацца ’кідацца некаторы час’, ’з цяжкасцю, як-небудзь пражыць’ — пракідацца ’пападацца, трапляцца паміж чым-небудзь’, ’праяўляцца (пра пачуцці, перажыванні)’, паласаваць ’пакарміць чым-небудзь смачным, пачаставаць ласункамі’ — паласаваць ’рэзаць на палосы’, ’удараць, біць чым-небудзь, пакідаючы на целе сляды ў выглядзе палос’, ’бліскаць паласой агню, святла’.
Наогул аналіз пар слоў, што розняцца сэнсам і месцазнаходжаннем націску, паказвае іх адносную нешматлікасць. Так, у Беларуска-рускім слоўніку (М., 1962), які змяшчае каля 90 тысяч слоў, было знойдзена каля 150 пар слоў, проціпастаўленых па сэнсу і па сваёй акцэнтна-рытмічнай структуры.
Розніца ў месцы націску ў асобных формах, якія маюць падобны фанетычны склад, можа служыць для лексіка-граматычнай дыферэнцыяцыі слоў. Па націску адрозніваюцца дзеясловы незакончанага і закончанага трывання: адразаць — адрэзаць, рассыпаць — рассыпаць, абкідаць — абкідаць.
У цэлым радзе выпадкаў у дзеясловах націск з’яўляецца сродкам адрознення неазначальнай формы і формы трэцяй асобы множнага і адзіночнага ліку будучага часу: уручаць — урўчаць (мн. л.), заўважаць — заўважаць (мн. л.), абварыуь — абварыць (адз. л.), абсушыць— абсўшыць (адз. л.).
3 дапамогай націску адрозніваюцца формы інфінітыва і формы трэцяй асобы адзіночнага ліку цяперашняга часу: рабіць — рббіць, суйіыць — сўшыць, маніць — маніць, масціць — мбсціць.
Націск з’яўляецца адзіным сродкам адрознення форм назоўнага склону множнага ліку і роднага склону адзіночнага ліку назоўнікаў жаночага роду на -а, -я: велічыні (мн. л., наз. скл.) — велічыні (адз. л., ж. р., родн. скл.), травы (мн. л. наз. скл.) — травы (адз. л., ж. р., родн. скл.).
Зрэдку націск можа таксама выкарыстоўвацца і як словаўтваральны сродак: хлёвійіча ’месца, дзе стаяў хлеў’ — хлявййча ’вялікі хлеў’. Іншы раз зрух націску садзейнічае пераходу слова ў геаграфічныя назвы: ніўкі ’малыя палеткі’ — Ніўкі ’назва вёскі’ і інш. Прыведзеныя пары слоў увідавочніваюць сэнсаадрознівальную ролю націску. Яны дапамагаюць вучням зразумець, што месцазнаходжанне націскнога склада — важная прыкмета слова, ад якой залежыць сэнс выказвання. Падбор слоў, якія маюць тоесны гукавы склад і паслядоўнасць гукаў, але розны націск,— цікавы і карысны занятак. Можна прапанаваць вучням змяніць месцазнаходжанне націску ў такіх словах, як вада, галіцца, дакладны, зараз, любы, немы, наспех, кавалі, гары, твары, насып, мазалі, складаў, настрыг, вязаў, успамінаў, жылы, частую, нашу і паразважаць аб зменах у іх значэннях.
Прыгадаем, што словы і словаформы, якія маюць аднолькавае напісанне, але адрозніваюцца вымаўленнем (у тым ліку і месцам націску) і значэннем, называюцца амографамі. А яны разам з іншымі амонімамі вывучаюцца ў раздзеле «Лексіка». Амографы ў творах мастацкай літаратуры з’яўляюцца своеасаблівым сродкам мастацкага выражэння. Выкарыстанне іх у паэзіі выклікае ў чытача дадатковыя вобразныя асацыяцыі, робіць верш больш мілагучным і рыфмы багацейшымі. Часта выкарыстоўваюць амографы ў вершах Максім Лужанін, Ніл Гілевіч, Рыгор Барадулін і іншыя паэты. Некаторыя з іх можна прачытаць на ўроку, каб прыцягнуць увагу да гукавога выгляду слоў, разам з вучнямі правесці іх гука-літарны аналіз. Можна выкарыстаць, напрыклад, верш Максіма Лужаніна «Песня» і жартоўную падборку «Карацелькікаламбуры» Ніла Гілевіча.
ПЕСНЯ
Былі каралі — каралі.
Былі ў каралеўны
каралі..
Зладзеі каралі ўкралі, За борам, За морам схавалі.
Былі кавалі — кавалі, Ды іх каралі цікавалі, Што кепска замок скавалі.
Гразілі кавальскую вёску Спаліць, быццам свечку з воску. Каб родных не пакаралі,
Паехаў каваль па каралі.
Паехаў каваль па хвалях, I хвалі яго пахавалі.
Як яблыні цвет паслалі, Другога за свет паслалі, Яго агарнула змбра,
I гэты не выплыў з мбра.
I людзі тады цікавалі: — А зброю яны ці кавалі?
Чаму ж каралёў не каралі?
Чаму не знайшлі ім мору? Чаго вы паехалі ў мора? Чаму вы даліся, каб хвалі Такіх малайцоў хавалі?
Тады расшчапіліся вусны: — Радзіліся мы ў Беларусі. Будуюць і кузні, і хаты Там нашы сыны — каваляты.
Звычайна кожнае слова ў беларускай мове мае толькі адзін націск. Агульнаўжывальныя складаныя
словы, асабліва з невялікай па працягласці першай асновай, таксама маюць адзін націск. Напрыклад, басанбгі, перш-наперш, дабрабыт, сырдватка, курддым, кулямёт і інш.
У складаных шматскладовых словах, акрамя асноўнага націску, можа быць яшчэ і дадатковы, так званы пабочны націск: вддазабеспячэнне, ільндвалакнб, агніста-чырвбны, высдкаэканамічны, ддўгацярплівы, мндгакалярбвы, далёкасяжны, далей-бдлей, штбхвіліну, ддбраўпарадкаваць і г. д. Як правіла, пабочны націск, менш выразны за асноўны, прыпадае на першую частку складанага слова, а асноўны — на другую.
У моўнай плыні акцэнтна-рытмічная структура слоў (заўважым, што націск яшчэ называюць акцэнтам) змяняецца пад уплывам фразавай інтанацыі, таму пабочны націск можа знікаць. Так, у адных і тых жа словах ён захоўваецца пры выразным маўленні, калі размова ідзе ў сярэднім і павольным тэмпах, і губляецца пры хуткім тэмпе маўлення. Так, у выразным маўленні гучыць «сямісот рублёў», у невыразным — «сямісдт рублёў», і пры вельмі хуткім тэмпе нават «сямісотрублёў».