Фанетыка беларускай мовы ў школе
Выдавец: Народная асвета
Памер: 240с.
Мінск 1995
[6] — цвёрдыя, яны ўжо абазначаны простым алоўкам. Наступны этап: вызначэнне звонкіх і глухіх зыч-
1 Савельева Т. М., Еленскнй Н. Г. Дар слова: Говорнм порусскн... Гаворым па-беларуску... С. 71.
2 Гребенкнна Р. Т. Мзученне в школе фонетнкн н графнкн русского языка. С. 11 —12.
ных і перадача іх на схеме: з кропкі, якая абазначае гук [в’] (мяккі, звонкі), малюецца сінім алоўкам незафарбаваны кружок о; з кропкі, якая абазначае гук [РІ (цвёрды, звонкі), малюецца незафарбаваны кружок простым алоўкам о; з кропкі, якая абазначае гук [6], (цвёрды, звонкі), таксама малюецца незафарбаваны кружок простым алоўкам. Атрымоўваецца наступная схема:
о • оо • t t t сін. чырв. чырв.
Па назіраннях Р. Т. Грабенкінай, «на першы погляд гэта апісанне можа здацца грувасткім, але першакласнікі вучацца складанню гукавых схем слоў паэтапна. Ім падабаецца такі занятак. Ён падобны на гульню, асэнсаваную і даступную»1. Калі прыняць такое абазначэнне слоў, то з яго дапамогай можна правесці падлік складоў па колькасці чырвоных кропак.
Пры навучанні вучняў шасцігадовага ўзросту асэнсаванню чытання прамых складоў, можна выкарыстаць дапаможнік «Акенцы», які распрацаваны Л. Я. Журавай у «Метадычных рэкамендацыях па навучанню шасцігадовых дзяцей грамаце, матэматыцы, азнаямленню з акаляючым сусветам у першым класе школы або падрыхтоўчай групе дзіцячага сада»2. Такі дапаможнік можна зрабіць з кардону. Для гэтага два лісты кардону прамавугольнай формы накладваюцца адзін на другі і сашчэпліваюцца па краях. У верхнім лісце выразаюцца два акенцы — адно для стужкі зычных літар, другое — для стужкі галосных літар. Затым выразаюцца дзве палоскі кардону. На адной з іх пішуцца чорным колерам зычныя ў той паслядоўнасці, як яны ідуць у буквары, на другой — чырвоным колерам пішуцца ўсе галосныя літары.
Палоскі ўкладаюцца паміж сашчэпленых лістоў кардону. У левым акенцы перасоўваюцца зычныя літары, у правым — галосныя.
1 Гребенкнна Р. Т. Різученне в школе фонетнкн н графнкн русского языка. С. 12.
2 Журова Л. Е. Методнческне рекомендацнн по обученню шестнлетннх детей грамоте, математнке, ознакомленню с окружаюіцнм мнром в первом классе нлн подготовнтельной группе детского сада. М„ 1986.
Пры перасоўванні палоскі з галоснымі літарамі адносна якой-небудзь зычнай літары «дзеці не механічна (па памяці), а зусім асэнсавана ўтвараюць і чытаюць прамыя склады. Пры чытанні склада з дапамогай «акенцаў» дзіцяці спакваля адкрываецца спосаб чытання склада, а значыць — і слова, якое пабудавана са складоў, што забяспечвае потым асэнсаванае чытанне наогул»1.
Калі акенцы зрабіць больш і на палосках намаляваць ужо вядомыя склады, то шляхам пачарговага перасоўвання палосак можна ўтварыць розныя словы. Такім чынам, увідавочніваецца сам працэс утварэння слоў са складоў.
Замацаваць навыкі падзелу на склады дапамогуць практыкаванні, што зарыентаваны на гукавую арганізацыю слова.
Практыкаванні
1. У слове столькі ж складоў, колькі ў ім галосных. Прачытайце словы па складах. Колькі складоў у кожным слове?
Барана, воблака, полымя, араць, ступка, горла, ясень, яблык, жаваранак, чарвяк, ягня, абараняць, вадзіцель, бульбяная, унук, ястрабяня.
2. Прачытайце словы. Колькі галосных у кожным слове?
Вёска, дуб, дождж, воўк, выдра, рабро, морква, слон, столь, сад, цётка, вусны.
Замяніце словы так, каб у кожным з іх было на адзін склад больш. (Напрыклад, за вёскаю, пад дубам.)
3. Прачытайце словы па складах. Спішыце іх, падкрэсліце літары я, ю, е, ё, і. Якія гукі яны абазначаюць?
1 Савельева Т. М., Еленскнй Н. Г. Дар слова: Говорйм порусскя... Гаворым па-беларуску... С. 176—177.
Яч-мень, Ян-ка, я-вар, я-га-да, ю-нак, ю-ве-лір, юнга, ю-ны, е-жа, е-лач-ка, ен-чыць, е-хаць, ёл-кі, ё-лачны, ёр-шык, ёр-заць, іг-ла, і-гру-ша, і-ліс-ты, і-мя.
4. Разбіце на склады наступныя словы. Колькі літар і гукаў у кожным слове і ў кожным складзе?
Д’ябал, ёмкі, калісьці, дамоў, адзін, абцас, ён, яны, зубр, сябра, змяя, з’ядаць, разьбяр, раз’юшаны, ячны, маіх, маёмасць.
Майскі, найлепшы, лейка, майстар, няйначай, маўчаць, макаўка, крыўда, даўней, раўчук, зайграйце, жартаўнік, хвойка, ластаўка, коўдра, паўтарыць, коўзаць, малайцы, маляўнічы, пеўнік.
5. Прачытайце ўрывак з вершаванай казкі М. Маляўкі «Воўчая грамата, або Чаму воўк вые». Звярніце ўвагу на тое, як кошка падзяліла на склады словы з ў і дз. Спішыце. Падкрэсліце аднаскладовыя словы.
Лісток пад самым бокам Духмяным хлебам пах, I кошка краем вока Прабегла па складах: «Ваў-ку даз-во-ле-на Ха-дзіць па ха-тах, Вы-прош-ваць хлеб У бед-ных і ба-га-тых».
6. Прачытайце словы па складах, спішыце іх і разбіце на склады для пераносу. Улічыце, што аддзяляць ь і апостраф ад папярэдняй зычнай нельга.
У з о р: Буль-ба.
Старэнькі, вазьмі, калісьці, кар’ера, львіца, льняны, набраць, гарэць, гультай, пальчык, вельмі, з’яўляцца, раз’яснець, з’яднаць, пад’ём, пад’езд, бур'ян.
7. Спішыце словы, разбіце іх на склады. Пасля кожнага слова ў дужках напішыце, колькі ў ім зычных гукаў.
Саджанцы, дажджы, дзікі, карабель, дагаджаць, пагадзіцца, ураджайны, заходзіць, зацвярдзець, буджу, будзільнік, падземны, падзубіць.
8. Прачытайце словы па складах. Якія з гэтых слоў нельга пераносіць з радка на радок?
Агонь, араты, араць, арол, іней, індык, ежа, вожык, ехаць, ёсць, ёўня, Юрась, ясень, Ядзя, Юля, зубр, твар.
9. Спішыце словы, разбіце іх на склады для пераносу.
Майстраваць, падзюбаць, надзьмуць, надзецца, падземка, абдзіраць, займаць, сапраўды, поўны, заўсёды, яшчэ, адзвінець, салаўі, падзываць.
10. Спішыце словы, падкрэсліце корань слова, разбіце іх на склады для пераносу.
Закрыць, прагляд, адзнака, набраць, адгрэбсці, расплёў, падглядзець, падгнілы, памножыць, падкрэсліць, надбаць, надгрызці, надклеіць.
11. Спішыце словы, разбіце іх для пераносу. Падкрэсліце прыстаўкі.
Зайграць, падысці, разыграць, сыграць, абагнаць, адамкнуць, падагрэць, розыгрыш, назбіраць, пазносіць, паскідваць, бездапаможны, надбудаваць, размах, набраць, расплесці, адграбаць, перайсці.
Гульні (па В. I. Паўлоўскай)
СКЛАД —НАЦІСК
Вядучы вымаўляе слова і паказвае на аднаго з удзельнікаў — той называе колькасць складоў у слове. Адказаў правільна — выходзіць да дошкі; памыліўся — застаецца на месцы. Гэта першы тур.
Другі праводзіцца з тымі, хто каля дошкі. Кожнаму чытаецца аднолькавая колькасць слоў (розных). Пасля кожнага слова воплескамі паказваецца колькасць складоў: ненаціскныя — далоні перад сабою, націскныя — уверсе. Правільна вызначыў — застаецца, памыліўся — вяртаецца за свой стол.
Трэці тур для тых, хто застаўся. Вядучы называе дзве лічбы: першая — колькасць складоў, другая — націскны склад (3—1; 4—3; 4—2 і г. д.). Потым звяртаецца да кожнага чытача па чарзе, кожны павінен за тры — пяць секунд вымавіць адпаведнае слова. He паспеў — вяртаецца за стол (можна дамовіцца аб дзвюх або трох спробах). Застаюцца пераможцы трох тураў, якія вяртаюцца на месцы пад апладысменты астатніх.
KPOK1
Двое становяцца сярод класа (пакоя, дарожкі), адлегласць паміж імі — крок. Пачынаюць па жэрабю.
Першы робіць крок уперад і гаворыць «пароль» — аднаскладовае слова (на, пі, мы і інш.), другі павінен адказаць двухскладовым (па дамоўленасці трохскладовым), у якім ёсць такі склад (нага, сена, пісар, мыла, дамы). Паспеў за дзве-тры секунды — робіць крок уперад, а першы адступае на крок; не паспеў — першы зноў называе «пароль» (той жа ці іншы) і робіць крок уперад. Гульня канчаецца, калі адзін літаральна прыпрэ другога да сцяны (да канца дарожкі, да раней адзначанай рыскі і да т. п.). Да такой гульні трэба добра падрыхтавацца: назапасіць дастаткова слоў.
СКЛАДЫ НААДВАРОТ
Вядучы становіцца ў сярэдзіне круга ўдзельнікаў, называе слова і кідае мяч каму-небудзь з іх, той павінен кінуць мяч вядучаму і адказаць словам, памяняўшы месцамі склады: рама — мара, вужы — жыву, ліжа — жалі, лаза — зала, ліса — салі, ліпа — палі, Шура — рашу і інш. Вядучы павінен даваць і такія словы, з якіх новыя не ўтвараюцца: вада, кава і інш. Калі нехта «ўтварыў» такое слова, ён выходзіць з круга (або — па дамоўленасці — атрымлівае чорную фішку, штрафное ачко, у той час як за правільны адказ — белую) і вяртаецца назад толькі тады, калі сам выдумае патрэбнае слова для гульні.
НА ПАЛЬЦАХ...
Гульня праводзіцца так: вядучы чытае па складах словы — удзельнікі адразу ж паказваюць пальцамі, колькі літар у складзе (руку трымаць далонню да сябе; адна літара — указальны палец выпрастаны, астатнія ў кулаку; дзве літары — указальны і сярэдні і г. д.). Правільна падлічыў — атрымаў фішку.
Калі ўдзельнікаў пяць — сем, фішкі раздае сам вядучы; калі больш — яму патрэбен памочнік.
Пачынаць трэба з двухскладовых слоў, у кожным складзе — адна-дзве літары; затым паступова ўскладняць задачу: трохлітарны склад у двухскладовым слове, трохскладовыя словы з двухлітарнымі складамі, потым з трохлітарнымі; цяжэй за ўсё — аднаскладовае слова з чатырма-пяццю літарамі (кран, склеп) і двухскладовае, дзе ёсць такі склад (скрэ-пер).
6 Л. Ц. Выганная
161
Больш цяжкія словы даваць дзецям немэтазгодна, а вось падлеткам — нават цікава — тут можна наладзіць маланкавую эстафету: першы ў шарэнзе дае такое слова суседу, той — наступнаму і г. д.; хто памыліўся — выходзіць з шарэнгі, паказаў правільна — застаецца і прапануе новае слова. Гульня доўжыцца, пакуль застанецца апошні — пераможца.
ПАЛОВА МАЯ — ПАЛОВА ТВАЯ
Адзін з удзельнікаў называе склад, другі адразу ж дадае свой склад, каб атрымалася слова, напрыклад: па-ра, мо-ва. Атрымалася — другі называе склад, першы дадае свой; не атрымалася — першы прадаўжае гульню. Умова: словы павінны быць двухскладовыя.
Перамагае той, хто ні разу не памыліцца. Ён і будзе пачынаць новы тур гульні з іншым складам.
В а р ы я н т ы:
1. У гульні ўдзельнічаюць тры чалавекі: слова павінна мець тры склады. Цяжкасць у тым, што першы і асабліва другі павінны прадугледзець магчымасць заканчэння слова трэцім складам: ма-ла-ко, маладзец, маладзік, малаец, маленькі, малпачка, мамачка, Манечка, маракі, масавы і інш. У гэтым варыянце можа быць і больш за тры ўдзельнікі.
2. Колькасць гуляючых не абмяжоўваецца, кожны мае лісток паперы, загадзя падпісаны. На стале карткі, на кожнай — адзін склад; хто-небудзь выцягвае картку, паказвае ўсім склад, сядае на месца, і па сігналу вядучага (настаўніка) гульня пачынаецца: хто больш напіша слоў з гэтым пачатковым складам за дамоўлены час? Або наадварот: хто хутчэй напіша азначаную колькасць слоў? Вядучы павінен загадзя падрыхтаваць для ўліку кантрольны лісток. I яшчэ: можна дамовіцца, што склад будзе не першым, а другі м1.