• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фанетыка беларускай мовы ў школе

    Фанетыка беларускай мовы ў школе


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 240с.
    Мінск 1995
    53.67 МБ
    46.	Ці падабаецца галосным у беларускіх словах знаходзіцца па суседству? Колькі іх можа ісці адзін каля аднаго ў пачатку, сярэдзіне і на канцы слова?
    Узор адказу. Для беларускай мовы спалучэнні толькі з галосных гукаў не з’яўляюцца характэрнымі. У пачатку і канцы слова сустракаюцца спалучэнні з двух (Іаланта, аорта, Уайльд; алоэ, шоу, капрычыо), а ў сярэдзіне слова з двух (заахаць, паэма, неэканомна) і трох галосных гукаў (відэаімпульс, стэрэаэкран, гідрааэрапорт).
    47.	Прачытайце словы і словазлучэнні. Выпішыце паасобку: 1) словы, у якіх у ненаціскных складах вымаўляецца [э]; 2) словы, у якіх у гэтай пазіцыі вымаўляецца гук, сярэдні паміж [э] і [а|.
    Снегавы, рэвалюцыя, зелень, селекцыянер, Жэнева, тэлевізар, Шаўчэнка, лямантаваць, Тэгеран, бегуны, ветракі, зенітка, водпаведзь, селянін, перон, святкаваць, семафор, семечка, селядзец, сезон, сенажаць, праўленне, серабро, цецярук, рыбацкае, сцэнарый, серыял, серэнада, сердаваць, сеньярыта, зеленавокі, Зеландыя, землякоп, зернетка, зефір, гектар, бензін, пятачок.
    48.	Прачытайце словазлучэнні. Вымаўляйце часціцу не і прыназоўнік без разам з наступнымі словамі. Звярніце ўвагу на вымаўленне гука пасля [н’] (у не) і [б’] (у без). У якіх выпадках ён гучыць як [’а], у якіх — як [’э“]? Прыдумайце свае прыклады такога вымаўлення.
    He мае, не пойдзе, не можна, не ловяць, не кажы, не пытайся, не было, не вучы, не буду, не знайшоў, не 136
    хачу, не магу, не ведаю, не шуміць, не баліць, не слухаем.
    Без адказу, без абароны, без верху, без верша, без весткі, без весялосці, без ветру, без ветэрана, без вечара, без вешалкі, без веялкі, без вітамінаў, без віхру, без вокан, без вітрыны, без духу, без вас, без хлеба.
    49.	Прачытайце словы. Прыгадайце, як вымаўляюцца гукі [о] і |э| у запазычаных словах.
    Рэвалюцыя, трыо, адажыо, рэактар, сеанс, тэатр, акардэон, геолаг, Токіо.
    50.	Прачытайце прыказкі, вымаўляйце выразна [’а] і [’а3] у часціцы не і прыназоўніку без.
    Ад прыбытку галава не баліць. Без правадыра войска гіне. Няма тае хаткі, каб не было звадкі. На вярбе грушы не растуць. He за сваю справу не бярыся. He запрогшы, не паедзеш. He пазнаўшы бяды, не ўчуеш дабра. He хвалі сябе, няхай людзі пахваляць. Ад добрага не ўцякай і ліхога не рабі. Прыйшоў не званы, ідзі не гнаны. Без мукі няма навукі. Без гаспадара гумно плача, а без гаспадыні хата. Без клапоту і без поту наш брат не пражыве. Без працы няма чаго хлеба шукаці.
    51.	ІІрачытайце загадкі. Звярніце ўвагу на вымаўленне |’э|, ['а] у ненаціскных словах.
    1. Без языка жыве, не есць, не п’е, а гаворыць. 2. Зроду ён не есць, не п’е, песні голасна пяе, ці з урока, ці на ўрок ён падае свой галасок. 3. Без ног, а бяжыць, без голасу, а крычыць, вочы як колы, ды не бачыць нікога. 4. Аўсом не кормяць, пугай не гоняць, а як араць пачне — сем плугоў вязе. 5. He крот, a Ka­nae, лап не мае, а сеянае з зямлі выкідае.
    Адгадкі: 1) радыё; 2) званок; 3) аўтамабіль; 4) трактар; 5) бульбакапалка.
    52.	Прачытайце загадкі. Выразна вымаўляйце часціцу не і прыназоўнік без.
    1. Без ног бяжыць, без вачэй глядзіць. 2. Без сякеры, без кліна на рацэ мост зрабіў. 3. Белы, а не цукар, без ног, а ідзе. 4. Пад акенца падойдзе, не стукаючы,
    не грукаючы, ад акенца адойдзе, не стукне, не грукне. 5. Зялёная, а не луг, белая, а не снег, кучаравая, а без валасоў. 6. He агонь, а не схопіш — абпалішся. 7. Зелена — не елка, красна — ды не дзеўка, з хвастом — ды не мыш. 8. He згубіла, а ўсё шукае, не хворая, а ўсё крэхча. 9. He яздок, а са шпорамі, не стораж, а ўсіх будзіць. 10. Без станка і без рук, а кросны тчэ.
    А д г а д к і: 1) вада; 2) мароз, лёд; 3) снег; 4) дзень; 5) бяроза; 6) крапіва; 7) бурак; 8) свіння; 9) певень; 10) павук.
    53.	Прачытайце загадкі. Выразна вымаўляйце галосныя ў ненаціскных складах. Растлумачце правапіс літары я.	х
    1. Бела бялява хвастом віляла, лясы ламала, горы стаўляла. 2. Брат брата сячэ — бела кроў цячэ. 3. Ляжайка ляжыць, па ёй таратайка бяжыць. 4. Вечарам прыляціць, усю ноч на зямлі праляжыць, а раніцай на неба паляціць. 5. Хоць у капелюшы, але галавы не мае. 6. За сцяной касцяной цецярук балбоча. 7. Сядзіць бабка ў хаце, а галава на хаце. 8. Вярхом сядаю, на каго не знаю, знаёмага ўбачу — адразу саскочу.
    А д г а д к і: 1) каса; 2) жорны і мука; 3) дарога і воз; 4) раса; 5) грыб; 6) язык; 7) печ і комін; 8) шапка.
    54.	А. П. Сумарокаў (1717—1777) выдзяляў «слнянные лнтары» я і ю. Чаму ён іх так назваў? Прыгадайце, якія гукі абазначаюцца гэтымі літарамі.
    У з о р адказу. Літары я і ю абазначаюць спалучэнне гукаў [йа], [йу] (яма, Юля) або гукі [a] і [у], якія ідуць пасля мяккіх зычных. Такім чынам, яны паказваюць, як гучаць, зліваюцца два гукі, што ідуць побач.
    55.	Прачытайце прыслоўі, узятыя з Беларускай граматыкі для школ Б. Тарашкевіча. Звярніце ўвагу на правапіс часціцы не і прыназоўніка без. Чым розніцца іх сучаснае напісанне? вымаўленне?
    Ня слухаеш ківа, паслухаеш кія. Ня так шкода, як нявыгода. Абяцаная шапка на вушы ня лезе. Бяз штукі ня ступіць. Перад невадам рыбы ня ловяць. 3 незабітага лісу шубы ня шыюць. Што сабе ня міла, то й другому ня зыч. Грозен ды ня боязен. Лецейка ня ўлежна, дык уежна. Бела мыецца, ды ня чыста ходзіць. Ня дзіва, што малако сіва. Без падпалы дровы не гараць. Без ахвоты няма работы.
    Цвёрдыя і мяккія зычныя.
    Правапіс мяккага знака
    56.	Параўнайце пачатковыя зычныя гукі ў наступных парах слоў: бэз — без, воз — вёз, гэта — гета, забіць — зябіць, кыш — кішкі, ласкаць — ляскаць, мышы — Мішы, нос — нёс, пыл — піў, суды — сюды, фыркаць — фінка, хораійа— хітры, цыкаць — цікаць. Якія розныя зычныя гукі абазначаюцца з дапамогай літар б, в, г, з, к, л, м, н, п, с, ф, х, ц? Як перадаецца мяккасць зычных на пісьме? Што можна сказаць аб зычным, калі за ім ідуць на пісьме галосныя, абазначаныя літарамі е, ё, ю, і, я?
    Узор адказу. У пачатку першага слова кожнай пары ідзе цвёрды зычны гук, а ў пачатку другога — адпаведны мяккі гук. Такім чынам, літара б служыць для абазначэння гукаў [6] і [б’]; в — [e] і [в’]; г — [г] і [г’]; з— [з] і [з’]; к — [к] і [«’]; л— [л] і [л’]; м — [jw] і [л/’]; н— [н] і [«’]; п — [n] і [л’]; с — [с] і [с’]; ф — [ф] і [ф’]; х — [х] і [х’]; ц — [ц] і [ц’], які паходзіць з [т’]. Мяккасць зычных на пісьме перадаецца з дапамогай мяккага знака і літар е, ё, і, ю, я. Яны ідуць пасля зычных, мяккасць якіх трэба абазначыць.
    He перадаецца на пісьме мяккасць гукаў [з], [с], [ц], [бз], калі яна ўзнікла пад уплывам мяккасці наступнага зычнага: снег [с'н'эг], песня ІіГэс'н'а], дзве Ідз'в'э].
    57.	Чаму літары д, т, ж, ш, р, ч не выкарыстоўваюцца для абазначэння мяккіх зычных гукаў?
    58.	Якая літара ў беларускай мове абазначае не асобны гук, а толькі ўказвае на якасць гукаў у пэўных словах? Ці з’яўляецца літарай апостраф? Якія, акрамя літар, графічныя сродкі ўваходзяць у беларускую графічную сістэму?
    Узор адказу. На мяккасць зычных указвае напісанне пасля іх мяккага знака: маленькі, пень, хадзіць, соль. Надрадковы знак апостраф выконвае важную функцыю, бо паказвае, што ётавая літара, якая ідзе пасля яго, абазначае спалучэнне з двух гукаў: гука [й] і адпаведнага галоснага гука: аб[йа]ва ’аб’ява’, надвбрійаі ’надвор’е’, вераб[йі] ’вераб’і’. Апостраф не з’яўляецца літарай, але ён разам з іншымі знакамі і графічнымі сродкамі ўваходзіць у графічную сістэму беларускай мовы. У яе ўваходзяць таксама знакі прыпынку, злучок, знак націску, параграф або такія графічныя сродкі, як інтэрвалы паміж словамі; падкрэсліванне з дапамогай прамых, звілістых ці іншых ліній;
    вылучэнне пэўных слоў з дапамогай спецыяльных шрыфтоў; разнастайныя спосабы скарочанага напісання слоў; ужыванне вялікіх літар; разбіўка тэксту на абзацы; матэматычныя знакі; лічбы; знакі нумароў і арыфметычных дзеянняў.
    У «Нашай ніве» за 1906 г. ужываюцца напісанні з цвёрдым знакам (аб'ьявіў, падьехаў), але ў 1914 годзе падобныя словы пачалі пісаць з апострафам: ад'ехалі, пад’ехалі.
    59.	Параўнайце словы, якія пачынаюцца з гука [й|: йеменка, есці, ёрш, іскрачка, юнацкі, яблык. Зрабіце вывады аб спосабах перадачы гука |й| на пісьме. Колькі існуе такіх спосабаў? Падбярыце словы, у якіх гук [й] перадаецца ўсімі вызначанымі спосабамі ў сярэдзіне слова.
    Узор адказу. 3 літары й у беларускай мове пачынаюцца словы, якія абазначаюць некаторыя назвы іншаземных населеных пунктаў (Йаганесбург, Йакагама, Йашкар-Ала, Йелаўстан, Йемен, Йоркшыр) і вытворныя ад гэтых назваў назоўнікі і прыметнікі (йаганесбургскі., йакагамскі, йашкарскі, йеменец, йоркшыр, йоркшырскі). 3 прыведзенага ў заданні спіса слоў з літары « і гука [й] пачынаецца слова йеменка. Усе астатнія словы пачынаюцца з гука [й], які адначасова з гукамі [э], [o], [i], [і/], [а] перадаецца з дапамогай літар е, ё, і, ю, я. Існуе 6 спосабаў абазначэння гука [й]. У сярэдзіне слова гук [u] абазначаецца літарамі е (здароўе, заехаць, з'есці), ё (кугіё, паёк, пугаўё), і (заінець, салаўіны, вераб'і), ю (баюся, пераўюцца, інтэрв’ю), я (выясніць, сям'я, салаўяня), й (пайсці, шыйкі).
    60.	Праспрагайце дзеяслоў пець. Якія гукі абазначаюць літары е, ё, я, ю ў кожнай з форм? Параўнайце колькасць літар і колькасць гукаў у кожнай з форм. Чаму літары е, ё, ю, я называюць ётавымі?
    Узор адказу. Пяю, пяеш, пяе, пяём, пеяце, пяюць; пей, пейце: /п'айў/; /п'айэйі/; /п’айэ/; /п'айбм/; /п'эйац'э/; Іп'айўц’/; [п'эй]; [п'эйу'эі. У большасці форм літар на адну менш, чым гукаў, толькі ў формах пяюць, пей, пейце колькасць літар і гукаў супадае.
    Галосныя літары я, ю, е, ё служаць: 1) для абазначэння галосных гукаў [a], [//], [э], [о] і мяккасці зычных, якія ім папярэднічаюць; 2) для абазначэння зычнага гука [й] у спалучэнні з галоснымі гукамі [a],
    [o],	[э]. Ётавымі літары называюцца таму, што яны
    могуць абазначаць гук [u], які называецца ётам.
    61.	У наступным спісе адшукайце словы, дзе гук [й| абазначаецца з дапамогай літар, якія адначасова ўжываюцца і для перадачы на пісьме галосных гукаў: сена, веяць, зяваць, праезд, з’явіцца, бліснуць, праіснаваць, прайграць, праём, замёрзлы, з'езд, паіць, пайка, ёмка, лёс, п’яўка, Заслаўе, пяць, палёт, мільён, пець, п'еса, вераб’іны, біць, лаянка, разаўю, люты, ямка, ляпіць, елка, віць, ікаць. Вызначце, у якіх чатырох пазіцыях сустракаецца гук [й], абазначаны літарамі е, ё, ю, я, і. (Звярніце ўвагу на тое, дзе знаходзіцца гук |й], у пачатку або сярэдзіне слова, а таксама на тое, пасля якіх літар і графічных знакаў ён пішацца.)