Фанетыка беларускай мовы ў школе
Выдавец: Народная асвета
Памер: 240с.
Мінск 1995
Узор адказу. У беларускай мове два гукі абазначаюць літары е, ё, і, ю, я, у рускай мове — е, ё, ю, я. У беларускай мове літара і можа абазначаць два гукі. Напрыклад, [йі]ней ’іней', вераб'/йі!, ’вераб’і' і інш. У рускай мове літара й не можа абазначаць такое спалучэнне з двух гукаў.
32. Якая галосная літара ў беларускай мове можа абазначаць: а) два гукі адначасова, б) гук і мяккасць папярэдняга зычнага, в) два розныя галосныя гукі ў залежнасці ад пазіцыі?
Узор адказу. Літара і: 1) салаўійі] ’салаўі’; 2) [гіі]ць ’піць’; 3) і і ы: ігра, /з ы/грой ’з ігрой’.
33. Калі ў беларускай літаратурнай мове замацавалася літара / 1?
Узор адказу. Пры станаўленні графічнай сістэмы беларускай літаратурнай мовы новага перыяду выкарыстоўваўся рускі алфавіт. Але ўжо ў рускім дарэвалюцыйным алфавіце літары Нй і Іі служылі для перадачы аднаго і таго ж гука. Па назіраннях А. Яновіч, выключэнне з беларускага алфавіта знака Нй адбылося толькі ў канцы першага дзесяцігоддзя XX ст. на старонках газеты «Наша ніва». (A. I. Яновіч. Станаўленне графічнай сістэмы беларускай літара-
турнай мовы новага перыяду // Беларуская лінгвістыка. Вып. 31. Мн., 1987.)
34. У якіх выпадках літары е, ё, ю, я, і абазначаюць два гукі: [йэ|, [йо], [йу], [йа], [йі]?
У з о р адказу. Літары служаць для абазначэння двух гукаў:
1) у пачатку слова Ійёілка (елка), /йб/мка (ёмка), /йу/р (юр), Ійа]мка (ямка), /йі/каць (ікаць);
2) у сярэдзіне слова і на канцы слоў пасля літар, якія абазначаюць галосныя гукі: пра[йё]хаць (праехаць), п.ра[й6]м (праём), пя!йў]ха (пяюха), ла[йа]нка (лаянка), кра/йі/на (краіна), сва[йё] (свае), сва[й6] (сваё), сва[йў! (сваю), сва/йа/ (свая)\
3) пасля апострафа ці раздзяляльнага мяккага знака: пійёіса (п'еса), пад/йб/м (пад'ём), п/йа/ўка (п'яўка), інтэрв/йў] (інтэрв'ю), вераб [ йі'] ны (вераб'іны, рэль/йёіф (рэльеф), к.анферансь[йё] (канферансье), мільійбін (мільён), міль/йа/нёр (мільянер);
4) пасля ў: ЗаслаўIйе] (Заслаўе), разаў/йб/м (разаўём), разаў[йў] (разаўю), салаў/йй/ (салаўі).
35. Чаму літары е, ё, я, ю называюцца ётавымі?
Узор адказу. Гэта назва ўзнікла ад абазначэння гука [й], які называецца «ётам», і падкрэслівае здольнасць гэтых літар перадаваць на пісьме гук [й] у спалучэнні з пэўным галосным: /й+э/ — е /й-\-о/ — ё, Ій-\-а] — я, [й^-у] — ю. Пры вымаўленні гэтых спалучэнняў нельга забываць, што, па словах вядомага спецыяліста па выразнаму чытанню А. Каляды, «гучаць яны павінны вельмі лёгка», бо яны «складаюць тую непаўторную прыгажосць танюткіх музычных адценняў, якія напаўняюць нашу родную мову». (А. Каляда. Выразнае чытанне. Мн., 1970. С. 28.)
36. Параўнайце наступныя пары слоў. Вызначце, для абазначэння чаго служаць у іх літары е, ё, я, і, ю.
Бэз — без, воз — вёз, гэта — гета, зала — узяла, кыш — кішкі, ласкаць — ляскаць, мышы — Мішы, нос — нёс, пыл — піў, сюды — суды, фыркаць — фінка, хораша — хітры, цыкаць — цікаць.
37. Чым розніцца ўжыванне літары ё ў беларускай і рускай мовах?
Матэрыял для даведак. У адрозненне ад рускай графікі літара ё ў беларускім алфавіце знайшла больш шырокае ўжыванне. Яна (як абавязковае абазначэнне гука [о] пасля мяккіх зычных) была замацавана ў сістэме алфавіта, які прыведзены ў «Беларускай граматыцы» Б. А. Тарашкевіча. У рускім алфавіце літара ё з’явілася ў XVIII стагоддзі. Упершыню яе выкарыстаў пісьменнік М. М. Карамзін у 1797 годзе ў альманаху «Аоніды».
Да гэтага часу ў неабходных выпадках ужывалася лігатура (спалучэнне дзвюх літар) іо, але яна так і не ўвайшла ў алфавіт. У «Расійскай граматыцы» М. В. Ламаносава гаворыцца: «Букву іо почнтать должно за двупнсменное начертанне нзінон для того в азбуке на ряду ставнть не должно; однако употреблять в нужных случаях». Да рэформы правапісу 1917—1918 гг. літара Ёё ў рускі алфавіт не ўводзілася. Зараз яна займае сёмае месца ў алфавіце, але тое, што Ёё «маладзейшая» за астатнія літары, знаходзіць сваё адлюстраванне пры яе выкарыстанні. Яна не ўжываецца пры класіфікацыйных абазначэннях (побач з адпаведнымі лічбамі)— ніхто не вучыцца, напрыклад, у 5-м класе «Ё». У Дэкрэце аб новым правапісе (снежань 1917 г.) ужыванне літары Ёё адзначалася як пажаданае, але не абавязковае. Калі ж гэты Дэкрэт быў надрукаваны ў другі раз (10 кастрычніка 1918 года), у ім пункт пра літару Ёё адсутнічаў. Але і гэта неадразу вырашыла складаны лёс літары ў рускай мове.
У снежні 1942 года паявіўся загад аб абавязковым ужыванні літары Ёё ў школьнай практыцы. Але практычна гэты загад не выконваецца з канца саракавых — пачатку пяцідзесятых гадоў.
У «Правілах рускай арфаграфіі і пунктуацыі» (1956), якія дзейнічаюць зараз, пералічваюцца тыя абмежаваныя выпадкі, дзе ўжываецца літара Ёё.
Такое становішча не задавальняе ўсіх носьбітаў мовы. На камісіі па паэзіі VIII з’езда пісьменнікаў паэт Леў Ашанін выступіў з прапановай замацаваць ужыванне літары Ёё. Ён выступіў вельмі эмацыянальным абаронцам літары: «Дарагія таварышы, у нас укралі літару «ё», без якой паэзія жыць не можа!»
У беларускай мове літара Ёё ўжываецца абавязкова, і таму ніякіх цяжкасцей з абазначэннем гука [о| пасля мяккіх зычных не ўзнікае.
38. У беларускай і рускай мовах шмат слоў, якія з’яўляюцца іх агульнай спадчынай з таго часу, калі існавала адзіная праславянская мова. Параўн.: вада — вода, малако — молоко, каласок — колосок, балота — болото, мароз — мороз, горад — город, камок —комок. У абедзвюх мовах гэтыя словы гучаць падобна, але пішуцца па-рознаму. Чым яны розняцца ў вымаўленні? У якой мове «пакрыўджаны» гук [а] і ў якой мове «пакрыўджана» літара о?
У з о р а д к а з у. У беларускай мове ў прыведзеных словах у ненаціскных складах вымаўляецца галосны [а] —выразны, хаця і болып кароткі, чым адпаведны націскны гук. У рускай мове ў ненаціскных складах у гэтых словах вымаўляецца менш выразны гук. Таму можна лічыць, што гук [a] больш «пакрыўджаны» ў рускай мове. У беларускай жа мове «пакрыўджанай» з’яўляецца літара о, якая пішацца ў меншай колькасці слоў, чым у рускай мове, што звязана з рознымі прынцыпамі перадачы гукаў на пісьме.
39. Параўнайце гучанне беларускіх слоў вясна, бяда, сястра, сляза, дзядок, сяло з гучаннем рускіх слоў весна, беда, сестра, слеза, дедок, село. Які гук вымаўляецца ў першым пераднаціскным складзе пасля мяккіх зычных у беларускай і рускай мовах? У якой мове напісанне адпавядае вымаўленню, а ў якой — не? Падбярыце так пары беларускіх слоў, каб яны адрозніваліся толькі якасцю пераднаціскных галосных пасля мяккіх зычных і пры гэтым мелі розны сэнс. Абгрунтуйце неабходнасць выразнага вымаўлення ненаціскнога гука [a] пасля мяккіх зычных у першым пераднаціскным складзе.
Параўнайце вымаўленне галосных гукаў пасля мяккіх зычных у наступных скорагаворках: Лезь, залезь, злезь і Дзяды і дзядзькі на дзядзінцы дзялілі дзялянкі.
Узор адказу. У першым пераднаціскным складзе пасля мяккіх зычных у беларускай мове ў словах вясна, бяда, сястра і да т. п. выразна вымаўляецца [a], у рускай мове сярэдні гук між [е] і [«]: вІйе]сна, б[йеІда, с[йеІстра.
40. Прачытайце словы. Выпішыце паасобку словы, у якіх літары е, ё, ю, я абазначаюць: 1) адзін гук; 2) два гукі.
Аб’ява, дзеці, людзі, яма, палёт, уецца, цёмна, юла, лінія, прыслоўе, з’ява, цяжкі, здароўе, льецца, елка, дзякуй, нюхаць, з’ездзіць, фатаграфія.
41. Выдзеліце спалучэнні галосных літар у наступных словах: заараць, заалогія, прыазер'е, трыадзіны, трыо, выенчыць, выява, засваенне, пераядаць, наяўны, іанізаваць, ююба (батанічная назва), неабуты. Колькі гукаў абазначаюць дзве галосныя літары ў гэтых словах? У якіх частках слова сустракаюцца спалучэнні галосных
гукаў? У якіх выпадках спалучэнні галосных утвараюцца ў спрадвечна беларускіх словах?
У з о р а д к а з у. У словах заараць, заалогія, прыазёрны, трыадзіны, трыо, іанізаваць, неабуты спалучэнні з дзвюх галосных літар абазначаюць два ([аа], Іыа), [ыо], [ua], Іэа/), у словах выява, засваенне, пераядауь, наяўны — тры (Іыйа], [айе], [айа], /айа]), у слове ююба — 4 гукі ([йуйу/). У спрадвечна беларускіх словах спалучэнні галосных гукаў утвараюцца на стыку прыстаўкі і кораня (заараць, прыазёрны, неабуты), на стыку частак складанага слова (трыадзіны). У запазычаных словах спалучэнні галосных гукаў ужываюцца і ў корані слова: з[аа]логія, тріыо], [іаінізаваць.
42. Якое гукавое значэнне мае літара і ў наступных словах: імшыць, іхні, заіка, Раіса, брат і сястра, сіні?
Узор адказу. [і!мшыць, [йііхні, заійііка, Ра[йііса, брат [ы], сястра, [с'ін'і].
43. Якое гукавое значэнне маюць літары ё, ю, я ў пералічаных словах: пад’ём, ёмкі, ёсць, лёгкі, лён, дзённік, паштальён; дзюба, зюзюкаць, раз’юшаны; б'ю, крыю, Юра; з’ядаць, з'ява, каньяк, маяк, явар, зялёны, нядзеля?
Узор адказу. У словах пад'ём, ёмкі, ёсць, паштальён ё абазначае 2 гукі — [йо]; у словах лёгкі, лён, дзённік — адзін [о] і мяккасць папярэдняга зычнага. У словах дзюба, зюзюкаць ю абазначае [р1 і мяккасць папярэдняга зычнага; у словах раз'юшаны б'ю, крыю, Юра — два гукі [йу\. У словах з’ядаць, з'ява, каньяк, маяк, явар я абазначае два гукі — [йа], у словах зялёны, нядзеля — галосны [а] і мяккасць папярэдняга зычнага.
44. У словах контрігра, міжінстытуцкі, звышімперыялізм, педінстытут сустракаюцца незвычайныя для беларускай мовы спалучэнні літар. Якія гэта спалучэнні і чаму яны магчымы?
Узор адказу. Незвычайнымі з’яўляюцца спалучэнні літар рі, жі, ші, ді, бо гукі [ж], [ш], [pj — зацвярдзелыя, пасля іх гук [/] не ўжываецца, што адпаведна перадаецца на пісьме. Таму спалучэнні літар рі, йіі, жі сустракаюцца толькі ў невялікай групе новаўтвораных слоў пасля прыставак і часцінак між-, звыш-, контрі ў некаторых складанаскарочаных сло-
вах. Пасля цвёрдага [d] вымаўляецца [w], а перад [і] сустракаецца [da’].
45. Які гук мае ўласную літару, але «эксплуатуе» для свайго абазначэння і іншыя літары?
Узор адказу. Гук [й] абазначаецца літарай й; у той жа час у спалучэннях з галоснымі гукамі ён перадаецца з дапамогай літар і /йі/нець; е — [йё]хаць; ё — Ійбілкі; ю — [йў]ійка; я — [йа]гня. В. I. Паўлоўская прапаноўвае наступны сказ, у якім адлюстраваны ўсе выпадкі ётавання: Юля, ён з'еў мой яблык. (В. I. Паўлоўская. Мова: цікава і займальна. Мн„ 1989.)