• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фанетыка беларускай мовы ў школе

    Фанетыка беларускай мовы ў школе


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 240с.
    Мінск 1995
    53.67 МБ
    Пры выкладанні гэтага параграфа можна выкарыстаць дадатковы матэрыял, прыцягнуць звесткі з іншых моў. Як вядома, само слова алфавіт паходзіць ад назваў дзвюх першых літар грэчаскага алфавіта: альфа (а) і віта (р). Беларуская азбука таксама ўтварылася ад назваў дзвюх першых літар славянскага алфавіта кірыліцы: аз і букі.
    У	«Граматыцы» Б. Тарашкевіча азбука яшчэ называецца «альфабэтам» або «абэуэдай» таксама ў сувязі з назвамі першых літар алфавіта: альфа і бэта; а, бэ, цэ (пачатак алфавіта ў лацініцы): «Усе літары мовы,
    1 Ляшчынская В. Яшчэ раз пра фанетычны разбор слова // Беларуская мова і літаратура ў школе. 1989. № 8. С. 28.
    2 Ганіч Г. Самастойная работа вучняў і прывіццё ім навыкаў самаадукацыі // Беларуская мова і літаратура ў школе. 1989. № 10. С. 15.
    пералічаныя ў сталым парадку, называюцца азбукай (інакш альфабэтам або абэцэдай)1».
    Кірыліца — старажытная славянская азбука. Яна была так названа ў гонар першага славянскага асветніка Кірылы і была створана на аснове грэчаскавізантыйскага ўстаўнога пісьма ў другой палове IX ст. На Русі яна распаўсюдзілася з прыняццем хрысціянства (988 г.). Кірыліца складалася з 43 літар; 24 былі запазычаны з грэчаскага алфавіта і 19 уведзены Кірылам для перадачы фанетычных асаблівасцей стараславянскай мовы. 3 XI па XVIII ст. у сувязі са змяненнем гукавога ладу мовы праходзіла змяненне складу літар кірылаўскага пісьма. Усе славянскія алфавіты развіліся на аснове кірыліцы.
    Кірылаўскае пісьмо з нязначнымі змяненнямі выкарыстоўвалася на Беларусі на працягу XIV — XVII стст. 3 канца XVII ст. побач з кірыліцай пачалі пісаць па-беларуску лацінскімі літарамі, бо ў гэты час польскі сейм забараніў ужываць беларускую мову ў афіцыйным справаводстве, а Беларусь увайшла ў склад Рэчы Паспалітай. Лацінская графіка ў яе польскім варыянце мела ўжытак спачатку ў рукапісных, а потым і друкаваных тэкстах. Лацінскі алфавіт для беларускага пісьма выкарыстоўваўся да 30-х гг. XX ст. В. Дунін-Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч пісалі свае творы лацініцай, некаторыя зборнікі твораў Я. Купалы і я. Коласа таксама былі надрукаваны лацініцай.
    Б. Тарашкевіч заўважае, што «побач з кірыліцай, хоць радзей, ужываецца ў беларускай мове лацініца.
    Вось лацінская абэцэда: a, b, с, с, с, d, е, f, g, h, і, j, k, 1, I, m, n, n, o, p, r, s, s, s, t, u, u, w, y, z, z, z»2.
    Размова аб тым, што беларускія тэксты пісаліся лацініцай, на ўроку карысная, бо яна пераконвае вучняў у тым, што пісьмо — з’ява другасная адносна гукавога маўлення. Можна прыгадаць і тое, што існуюць старажытнабеларускія тэксты, напісаныя арабскім пісьмом. Іх склалі татары, якія жылі на Беларусі і гаварылі па-беларуску, а пісалі па-арабску.
    Практыкаванні на запіс беларускіх слоў лацінскімі літарамі, з якімі вучні знаёмяцца на ўроках замежнай мовы, таксама могуць спрыяць больш глыбокаму разуменню суадносін паняццяў «гук» і «літара».
    1 Тарашкевіч Б. Беларуская граматыка для школ. С. 47.
    2 Там жа. С. 49.
    У перыяд фарміравання сучаснай беларускай літаратурнай мовы (з канца XIX ст.) ужываўся рускі грамадзянскі шрыфт. «Грамадзянкай» называўся кірылаўскі алфавіт, які ў 1708 г. быў рэфармаваны загадам Пятра Першага і якім друкаваліся афіцыйныя паперы, так званыя грамадзянскія акты. Старое кірылаўскае пісьмо было пакінута для царкоўных мэт, а для грамадзянскіх былі спрошчаны абрысы літар, выключаны літары, непатрэбныя для абазначэння рускіх гукаў.
    Як трапна пісаў аб пятроўскай рэформе М. В. Ламаносаў, «пры Пятры не толькі баяры і баярыні, але і літары скінулі з сябе шырокія шубы і апрануліся ў летняе адзенне». Замена кірылаўскага шрыфту новым грамадзянскім была выклікана шырокім развіццём у пятроўскую эпоху выдання кніг грамадзянскага зместу, для якіх быў патрэбны больш просты і выразны шрыфт.
    Працэс стварэння новага, грамадзянскага шрыфту быў складаным, меў розныя крыніцы, прайшоў некалькі этапаў1. Цікава адзначыць, што ў ім актыўны ўдзел прыняў беларус Ілья Капіевіч.
    У асноўным алфавітна-літарны склад і графіка дарэвалюцыйнага рускага друкарскага шрыфту стабілізаваліся ў другой палове XVIII ст. пасля рэформ Акадэміі навук 1735, 1738 і 1758 гг. 3 31 літары, якія перайшлі ў сучаснае рускае пісьмо з кірылаўскай азбукі, значна змянілася форма 8 кірылаўскіх літар.
    Акрамя таго, у старажытнейшых кірылаўскіх рукапісах адсутнічаў падзел на вялікія і малыя літары. Выдзяленне вялікіх літар у асобны алфавіт (побач з малымі) упершыню з’явілася ў Расіі ў букварах XVII ст.
    У беларускі варыянт алфавіта ў канцы XIX— пачатку XX ст. былі ўведзены літары дз, дж, і, ў, спалучэнне літар шч, раздзяляльны знак апостраф (’) і былі выключаны літары й, іц, Пошук найбольш удалых шляхоў адлюстравання гукавога ладу беларускай мовы на пісьме працягваўся доўгі час. Як гаворыцца ў паэме М. Гусоўскага:
    Лад алфавіта наш прашчур для ўласнай карысці У грэкаў пазычыў і гукі мясцовых гаворак Зладзіўшы з ім, іншаземцам, застаўся сабою...
    1 Шнцгал А. Г. Графнческая основа русского гражданского шрнфта. М., 1947. Яго ж. Русскнй гражданскнй шрнфт. М., 1959.
    Выпрацаваны гістарычна алфавітны парадак літар выкарыстоўваецца на практыцы ў розных класіфікацыйных мэтах (абазначэнне класаў; кнігі ў бібліятэках па прозвішчах аўтараў у алфавітным парадку і г. д.). Прыведзеныя звесткі даюць магчымасць пераканаць у неабходнасці ведання алфавіта.
    Сучасны беларускі алфавіт складаецца з 32 літар. Звесткі аб колькасці літар паведамляюцца вучням разам з назвамі літар. Аднак не ўсе беларускія даследчыкі згодны з такой лічбай. Часам называюць 34 літары. Гэта адбываецца тады, калі асобнымі літарамі лічацца дж і дз'. Але ў такім выпадку літары дж, дз пры размяшчэнні слоў паводле строгага алфавіта не прынята ўлічваць. Увядзенне складаных літар у алфавіт павялічыла б цяжкасці засваення гука-літарнага матэрыялу. Таму, відаць, не варта ў школьным навучанні лічыць дж і дз асобнымі літарамі.
    Пры тлумачэнні значэння алфавіта настаўніку варта паведаміць вучням, што вуснай мовай можна карыстацца толькі ў прысутнасці таго чалавека, да якога звяртаюцца пры моўных зносінах, і толькі ў пэўны момант часу (тэлефон і апаратура для гуказапісу з’явіліся адносна нядаўна і не маюць яшчэ і зараз усеагульнага пашырэння). Аднак у чалавека са старажытных часоў існуе патрэбнасць у перадачы разнастайнай інфармацыі на значную адлегласць і на захаванне яе ў часе. Як знайсці шлях дамоў, папярэдзіць аб небяспецы, хваробе, смерці, замацаваць права на ўласнасць — усю гэту вельмі патрэбную для жыцця чалавека інфармацыю можна атрымаць з дапамогай пісьма. Для гэтага людзям трэба было дасягнуць папярэдняй дамоўленасці аб сродках перадачы розных неабходных звестак. Умоўныя графічныя знакі (малюнкі, іерогліфы, літары) дазваляюць уступаць людзям у зносіны, нават калі яны аддалены прасторай і часам.
    У сваім гістарычным жыцці людзі паспрабавалі выкарыстаць некалькі відаў значкоў: малюнкі, іерогліфы, гукі. Пра іх можна правесці гутарку на занятках лінгвістычных гурткоў і пазакласных занятках.
    Самы старажытны тып пісьма — піктаграфія (лац. pictus — намаляваны і drapho— пішу). Гэта малюн-
    1 Рагаўцоў В. I., Юрэвіч А. Л. Уводзіны ў мовазнаўства. Мн.. 1987. С. 148.
    кавае пісьмо. На піктаграмах фігуры жывёл, птушак і г. д. Сучасным прыкладам піктаграм з’яўляюцца малюнкі на шыльдах: бот на шавецкай майстэрні, булка на хлебным магазіне, чэрап са скрыжаванымі касцямі на будцы току высокага напружання, чырвоны крыж на машыне хуткай дапамогі і г. д. Каб растлумачыць змест такіх абазначэнняў, не трэба ведаць мову таго народа, у якога яны ўзніклі.
    Наступны этап у развіцці пісьма — ідэаграфія (грэч. idea — ідэя і grapho — пішу) заснавана на перадачы піктаграмай паняццяў. Так, намаляваная нага стала абазначаць паняцце ’хадзіць’. Ператварэнне малюнкаў ва ўмоўныя знакі пісьма прывяло да ўзнікнення іерогліфаў (грэч. hieroglyphoi — свяшчэнныя пісьмёны). Спачатку кожны іерогліф абазначаў цэлае слова: дзіця, змяя, сабака, дрэва і г. д., потым ён мог перадаваць нейкі склад. Найбольш вядомае кітайскае пісьмо ўзнікла ў пачатку II тысячагоддзя да н. э. на аснове піктаграфіі. Сучаснае кітайскае пісьмо налічвае больш за 40 тысяч іерогліфаў, многія з якіх вельмі складаныя для засваення. Каб намаляваць нейкі іерогліф, трэба пэўным чынам правесці значную колькасць рысак (у сярэднім 11), у некаторых выпадках іх каля 50.
    Таму большасць народаў свету карыстаецца больш простым і зручным гукавым пісьмом, у якім з дапамогай значкоў — літар — абазначаюцца гукі.
    Такім чынам, існаванне пісьма, алфавіта ў пэўнага народа — сведчанне дастаткова высокага ўзроўню яго культурнага развіцця. Невыпадкова, што ў славянскіх краінах (асабліва ўрачыста ў Балгарыі) святкуецца Дзень славянскай пісьменнасці і што стваральнікі славянскага алфавіта Кірыл і Мефодзій праваслаўнай царквой лічацца святымі.
    Поўная драматычных падзей гісторыя жыцця і дзейнасці стваральнікаў славянскай азбукі на працягу некалькіх стагоддзяў выклікае цікавасць у даследчыкаў і радавых чытачоў. Размова аб ёй у папулярнай форме можа быць карыснай на ўроках мовы і ў гуртковай рабоце. Матэрыялы для яе можна знайсці ў шэрагу прац1, сярод якіх асабліва карыснай для школьных
    1 йстрнн В. А. Развнтне пнсьма. М., 1961; Константннов Н. А. Нстормя русской азбукн // Знанне — снла. 1953. № 1; Энговатов Н. Древнейшая русская азбука // Знанне — скла. 1960. № 11.
    мэт з’яўляецца выдадзеная ў серыі навукова-папулярнай літаратуры кніга В. А. Істрына «1100 лет славянскай азбукі» (М., 1988), якая абагульняе ўсе вядомыя звесткі.
    Каб выпрацаваць практычныя навыкі гука-літарнага аналізу, трэба пры знаёмстве з правіламі літаратурнага вымаўлення замацоўваць навыкі гукалітарнага аналізу. Спачатку ён будзе тычыцца толькі пэўнай часткі слова, потым — слова цалкам. Прыгадаем, што, як слушна заўважыў П. Садоўскі, фанетычны разбор «толькі ўмоўна, па традыцыі лічыцца фанетычным. Больш дакладна такі аналіз трэба было б назваць фанетыка-графічным, або гука-літарным, таму што тут вучань аналізуе не толькі фанетычныя, гукавыя з’явы («тое, што мы гаворым і чуем»), але і літарныя, графічныя («тое, што мы пішам і бачым»). Акрамя таго, гэты разбор часам ідзе далей, за межы ізаляванага гука, у арфаэпію і нават у марфалогію»1.