Фанетыка беларускай мовы ў школе
Выдавец: Народная асвета
Памер: 240с.
Мінск 1995
Хё-хі-хі; хэк, Херсбн, хібіць, хіліць, хілы, хінўцца, хістацца, хітры, хіхікаць, хітрўха.
Ах-ох-ух-ех-іх; пахлусіць, пахмурна, пахмяляцца, пахнуць; рбхкаць, мох, засбх; рўхнуць, дух, рух; чэх, цэх; подых, ціхмянасць, сціхнуць.
170. Прачытайце скорагаворкі і прымаўкі. Выразна вымаўляйце гукі [х], [х’|, [к], [«'].
Гусі, гусі, гусяняты. У Ігната гусянят багата. Як Якімка, так і Хімка; а як Хімка, так і Якімка. Ох, ох, лепей удвох! Хай цябе няхай! Хадорка Хведара не хай! Ходзіць ціхенька, ды думае ліхенька. Няхай так, няхай сяк, няхай будзе з грэчкі мак. Захварэў чалавек, хварэў, хварэў, перахварэў ды нарэшце хваробу вылечыў. У рабоце «ох», а з'ясі за трох. Чыя адвага, тая і перамога. Губамі гавары, а рукамі рабі. Нёс Рыгор пірог праз парог, стаў на гарох, упаў на парог.
171. Адгадайце загадкі. Запішыце адгадкі. Звяртайце ўвагу на вымаўленне гукаў [г], [г’], [х], [х’|.
1. У зялёнай абалонцы, а ўсярэдзіне, як сонца. 2. Рыкнуў воўк на сто гор, на тысячу гарадоў. 3. Ёсць шапка, але няма галавы, ёсць нага, але без чаравіка. 4. Па дне рэчкі ля крынічкі ходзяць чорныя нажнічкі. Ідуць у лазню чорнымі — вяртаюцца чырвонымі!
5. Калі з к я у пачатку,
To жыву ў марской вадзе, Калі к на г ты зменіш, Зазелянею на зямле.
6. He маржы і не дэльфіны
Скокнулі з вады на льдзіны.
Мо, ад сцюжы небаракі
Апранулі з пер’я фракі?
Каб сагрэцца, памаленьку
Скачуць танец «летку-еньку».
Адгадкі: 1) арбуз; 2) гром; 3) грыб; 4) ракі; 5) краб, граб; 6) пінгвіны.
172. Прачытайце апавяданне. Выпішыце словы з гукамі [г|, [«1, [4
ВАРОНА
Жыла-была ў пушчы Варона. Аднойчы яна пазнаёмілася з гусямі, што плавалі паблізу вёскі. I нібы падмянілі яе. Вярнулася пад родныя шаты і:
— Тэрмінова патрэбны маляр!
Прыбег Янот-маляр, а яна:
— Бяры квач і пабялі мае пёры!
Праз хвіліну паглядзелася Варона ў лужыну, задаволена каркнула і паляцела на рачулку:
— Паўзірайцеся, гусі! У чараду вашу хачу!
— Га-га-га! — зарагаталі гусі, а гусак Сімка сказаў:
— Ты, ш-шаноўная, ш-шалапутка!..
Варона нібы косткаю падавілася. А вярнулася дамоў, і там яе сароміць сталі:
— Краля!..
А яна:
— Га?
— Гэта здрада!
А яна:
— Га?
— Бач ты яе! — не вытрымалі сяброўкі.— Ужо і мовы матчынай цураецца, толькі па-гусінаму і гаворыць!.. Тады перабіралася б на раку. Толькі ці далёка заплывеш з імі?..
Белая Варона, якая нядаўна была шэрай, апусціла дзюбу і ўпершыню задумалася: «Сапраўды, ад сваіх адраклася і да чужых не прыбілася...» (Я. Пархута.)
173. Прачытайце ўрывак з верша. Выпішыце словы з гукамі [4 [к| і [х|.
САНЕТ
Замёрзла ноччу шпаркая
крыніца;
Твая пара, зімовая нуда!
Цяпер няма ўжо руху ні
сляда,
I нават зверху слоем снег
лажыцца.
Ды ўсё дармо, бо там, пад ім,
струіцца
Магутная, жывучая вада.
Чакай! Яе йшчэ прыйдзе
чарада!
Здалее хваляў хор на вольны
свет прабіцца. (М. Багдановіч.)
174. Прачытайце верш Р. Барадуліна. Выпішыце словы, у якіх ёсць [г| — выбухны, падобны на рускі гук.
Глянь,
Сагнула даланю
Г, каб змераць глыбіню. Дзе яно, Глухое дно?
3 галавой Г не відно.
Хай тваё звыкае вуха — Г гучыць заўсёды глуха: Гаць, гарбуз, гарлач, галіна, Гол, гара, гагара, гліна.
He забудзься ж і наконт Словаў тых, Дзе Г званчэе:
Ганак, гузік, розгі, гонт.
Гэта клопат грамацея. (Р. Барадулін.)
Гукапіс
Звычайна ў моўнай плыні ў словах сустракаюцца гукі рознай якасці, і паўторы нейкіх сярод іх не заўважаюцца. Аднак у мастацкіх творах для дасягнення пэўнага мастацкага эфекту ажыццяўляецца часам спецыяльны падбор гукаў. Насычаныя аднолькавымі гукамі, зычнымі і галоснымі, сказы і тэксты прыцягваюць да сябе больш значную ўвагу. Адзін са спосабаў гукавой арганізацыі маўлення, які належыць да гукавых паўтораў, называецца алітэрацыяй (лац. alliteratio, ад лац. ad ’да’, ’пры’ і littera — літара).
Алітэрацыя — паўтарэнне аднолькавых або блізкіх
зычных для ўзмацнення выразнасці мовы (часцей вершаванай), якое дасягаецца адпаведным падборам слоў. Такія словы, звязаныя алітэрацыяй, выдзяляюцца ў моўнай плыні, набываюць асаблівую інтанацыйную значнасць. Як стылявы прыём алітэрацыя з даўніх часоў ужываецца ў вусна-паэтычных творах і ў паэзіі. На алітэрацыі пабудаваны многія прымаўкі і прыказкі (Hi да печы, ні да рэчы; Hi да рады, ні да звады), чыстагаворкі (У пустой птушкі пустая песня), лічылкі, песенькі-забаўлянкі (Чук-чук-чук, Налавіў дзед шчук, А баба плотак Ды пазвала цётак), калыханкі і інш.
Самым простым відам алітэрацыі з’яўляецца гукаперайманне — умоўная імітацыя гукаў з навакольнага асяроддзя фанетычнымі сродкамі пэўнай мовы: ку-карэ-к.у, ж-ж-ж, ку-ку; ціў! кар! мяў-мяў! бах! плёх! хрась! тых! баў! і інш. Прыгадаем урывак з твора I. Чыгрынава, у якім добра паказана, як беларусы чуюць некаторыя з галасоў прыроды:
Аднекуль прыляцеў дзяцел і сеў на сасну, што стаяла крокаў за дзесяць ад палатак.
— Стук-стук-стук, стук.-стук-ст:ук...
На зямлю пачала церушыцца сасновая кара. «Канаплянкі»,— падумаў Аляксей.
Праз хвіліну на кусце жавіны, што буяў ля дашчанае сцяны ротнай капцёркі, запела берасцянка:
— Пінь-пінь, пінь-пінь...
Песня была звонкая, бадзёрая.
— Фыю... фыю... фыю...
— Ля-ля-ля,— не змаўкала берасцянка.— Дзі-дзі, дзі-дзі, ві-чую, ві-чую...
Аляксей ажно заслухаўся.
Уставала раніца. (I. Чыгрынаў. Самы шчаслівы чалавек.)
Гукаперайманні — вельмі старажытная частка слоўніка кожнай мовы. Таму цікава ведаць, што нзват у блізкароднасных мовах адны і тыя ж з’явы прыроды, адны і тыя ж гукі выклікаюць розныя асацыяцыі. Напрыклад, бел. кнігаўка — птушка сямейства сяўцоў, якая жыве на балотах, сырых лугах, згодна з народным тлумачэннем, крычыць: «кні-гі». Чэхі, у якіх яна завецца kniha, чуюць у яе крыку «кні-кні». Такая ж птушка ў рускай мове (чвбяс) быццам бы пытаецца: «Чьй? Чьй-вы?» Яшчэ адзін прыклад. Беларускае слова каня зараз абазначае драпежную птуш-
ку сямейства ястрабіных і кнігаўку. Больш старажытнае значэнне гэтага слова — першае, бо канюк, канюка, канюх— таксама каршун, і ў старажытных славян, у праславянскі час, словы *kan’a, kan’ukb абазначалі драпежную птушку. Назва мае гукапераймальнае паходжанне, бо птушка «вымаўляе» своеасаблівы манатонны піск; дакучлівы крык яе нагадвае слова «піць» (адсюль, дарэчы, і дзеяслоў канькаць — выпрошваць са слязьмі, дакучліва прасіць, паўтараць адно і тое ж). Піск кані і кнігаўкі вельмі падобны, таму каняй называюць яшчэ і кнігаўку.
Прытаіцца да моху русалка, лясун, Каня вечнага «піць» не заводзіць. Пад звон-песню жывучых гусляравых струн Для ўсіх папараць-кветка ўзыходзіць.
(Я. Купала.)
Гукаперайманне адлюстравалася і ў вельмі старажытнай назве птушкі бугай. Начная балотная птушка сямейства чапляў была празвана так за тое, што вясной самец яе, адусціўшы дзюбу ў ваду, утварае вельмі гучныя гукі, падобныя да рову бугая. У Я. Коласа чытаем: «...У балотах, між лесу, пераклікаліся бугаі, бухаючы, як у пустыя кадушкі».
Гукаперайманне і яго адлюстраванне ў лексіцы — вельмі цікавая і прывабная лінгвістычная тэма, якую можна прапанаваць падрыхтаваць у якасці даклада на занятках факультатыву або лінгвістычнага гуртка. Можна прапанаваць вучням прааналізаваць такія рады дзеясловаў, як кракаць, крумкаць, квактаць, кукарэкаць; кумкаць, крактаць, квакаць; чмякаць, цвякаць, хрумстаць; хрусцець, храбусцець, а таксама назвы звяроў і птушак, утвораныя шляхам гукапераймання.
Словы, звязаныя алітэрацыяй,— добры матэрыял для гука-літарнага аналізу. Яны робяць больш лёгкім і эфектыўным выдзяленне пэўных гукаў. Алітэрацыя звычайна выступае як першааснова далейшых гукавых асацыяцый. Аналіз вершаў, у якіх мае месца гэта з’ява, дазваляе лепш зразумець аўтарскую працу над словам.
Практыкаванні
1. Прачытайце ўрывак з верша Р. Барадуліна «Матылёк». Які зычны ў ім паўтараецца асабліва часта і чаму?
Лілею млявы плёс люляе, 3-пад злежаных аблок здалёк
Ляціць віхлясты і бялявы Пялёстак лёгкі — матылёк.
2. Прачытайце верш. Выпішыце словы з літарай ч. Як вымаўляецца беларускі гук [ч]?
Скача чапля па балоце, чачотачка — у чароце, а чубаты чачот топча, топча агарод. Я чачота падпільную, чапялою пачастую. (В. Вітка.)
3. Прачытайце верш. Вызначце, які зычны гук і з якой мэтай паўтараецца аўтарам.
ШПАЧОК
Пайшоў шпак на шпацыроўку, Знайшоў хустку-кашміроўку. А шпачыха завязала I нічога не сказала.
Пайшоў шпак на шашу, Знайшоў шапку малышу. Харошая шапка, Дзякуй табе, татка. (В. Вітка.)
4. Прачытайце верш. Вызначце, якія словы аб'ядноўваюцца адной літарай. Якая гэта літара? Які гук яна абазначае? Якія зацвярдзелыя зычныя ёсць у беларускай мове?
Штохвіліны на шашы шумна, як на кірмашы. Шоргат, шорах, шум птушыны.
За машынаю машына. Нешта шэпча шына шыне.
* * *
Шэпча шустрая шаша: — He спяшайцеся, ша-ша! (Р. Барадулін.) ♦
5. Прачытайце верш. Якія два зычныя гукі паўтараюцца ў ім найбольш часта? Якія зацвярдзелыя зычныя яшчэ ёсць у беларускай мове?
Драч-рвач, зубны ўрач, што за крык, што за плач, што за гам — тарарам? — Зубы рву камарам, каб не грызлі камары доктаравай дзетвары. (В. Вітка.)
6. Прачытайце верш Р. Барадуліна «Загадкі на градках». Адгадайце загадкі. Які зычны гук часта паўтараецца ў першым чатырохрадкоўі? Які ў кожнай з загадак?
У гародзе каля градак шмат цікавых ёсць загадак. Той, хто градкі даглядае, той загадкі адгадае.
От бабуля важна села I глядзіць навокал смела. У зямлю схавала лапаць, як зачэпіш — будзеш
плакаць.
Гэта злосная бабуля называецца ... .
У бабулі родны брат ласкавейшы быццам, а да слёз давесці рад, так, як і сястрыца.
Ты не вельмі плач, сынок, калі шчыплецца ... .
He сыдзе з месца ні на крок, зарыўшыся ў пярыну. Цярэбіць ціхі вецярок зялёную чупрыну.
Ды выцягнуць з пярыны — пачырванее небарак. Вядома, што гэта ... .
Гэта што за важны туз, хвост зялёны, чэпкі вус?
Усім вядомы карапуз
Пузан Пузанавіч ....
3 вусамі, а не стары.
Зайздросныя вочы.
За што-небудзь на двары ўчапіцца хоча.
Хопіць хітрасці на трох.
Ну, на тое ж ён ... .
Адгадкі: цыбуля, часнок, бурак, гарбуз, гарох.
Арфаэпія і графіка на ўроках мовы
Пры авалоданні чытаннем і пісьмом у I — IV класах дзеці засвойваюць асаблівасці беларускай графікі. За гэтыя гады яны вучацца на практыцы па літарах аднаўляць гучанне слова. Так, хаця націск графічна не адзначаецца, у кожным слове адзін са складовых галосных вымаўляецца больш гучна: мІа]ма, т[а]та, маші ы] на.