• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фанетыка беларускай мовы ў школе

    Фанетыка беларускай мовы ў школе


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 240с.
    Мінск 1995
    53.67 МБ
    5.	У назвах якіх дрэў ёсць гук [р]?
    6.	У назвах якіх кветак ёсць гук [р]?
    7.	У назвах якіх грыбоў ёсць гук [р]?
    8.	У якіх мужчынскіх імёнах ёсць гук [р]?
    9.	У назвах якіх звяроў ёсць гук [р]?
    Адказы: 1) морква, бурак, кроп, гарбуз, агурок; 2) ігруша, вінаград, абрыкос, гранат; 3) чабор, аер, чарот, крапіва, папараць, свірэпа, чамярыца, пажарніца; 4) арэшнік, бружмель, крушына, парэчка, чарэшня, агрэст; 5) граб, бяроза, рабіна, чаромха; 6) рамонак, вяргіня, гарлачык, ружа; 7) баравік, смаржок, рыжык, грузд, сыраежка, печурыца, гаварушка, мухамор; 8) Рыгор, Пятро, Пранак, Франак; 9) барсук, тхор, бабёр, гарнастай, зубр, крот, рысь, вавёрка, выдра, норка, расамаха.
    152.	Прачытайце загадкі ўголас. Запішыце адгадкі. Перакладзіце адгадкі на рускую мову.
    1. Дождж ідзе, і ён расце. 2. Круціцца, хістаецца, ды берагоў трымаецца. 3. Ідзе ў гаршчок чорным,
    а выходзіць чырвоным. 4. Чым канчаецца вечар і пачынаецца ранак? 5. Хатка ў пяці братоў: у чатырох адзін пакой, а найбольшы браток улез у асобны закуток. 6. У зямлі хавалася, гаспадыні дасталася, яна яе распранала і слёзы ўцірала. 7. Hi рак, ні рыба, ні звер, ні птушка. Звініць танюсенька прама ў вушка. Хто яго заб’е, той сваю кроў пралье. 8. Крутая гара, што не крок, то й нара. 9. Ляціць арліца па сіняму небу, крыла раскрыла, сонца закрыла. 10. У карабочак схаваліся драўляныя хлопцы. Белыя, здаровыя, усе чорнагаловыя.
    Адгадкі: 1) грыб; 2) рэчка; 3) рак; 4) літара р; 5) рукавічка; 6) цыбуля; 7) камар; 8) драбіна; 9) хмара; 10) запалкі.
    153.	Прачытайце. Выразна вымаўляйце гукі [р] і [л|.
    Лак — рак, лама — рама, маліна — Марына, валіць — варыць, плавіць — правіць; вал — вар, жаль— жар, Лука — рука, шаль — шар, жалка — жарка, Валя — Вара, ліць — рыць.
    154.	Прачытайце прымаўкі і скорагаворкі. Выразна размяжоўвайце гукі [р] і [л].
    Маладога кроў грэе. Жвавы, як рак на грэблі. Якая праца, такая і плата. Белыя рукі працы баяцца. Адна звычка гультаёў усіх: рабіць чужымі бакамі, а ляжаць на сваіх. He пытайся, які гаспадар, калі вар.оты падаюць, а колы рыпяць.
    Клара ў Валі грае на раялі. Рыла свіння тупарылая, увесь двор перарыла. Ляцеў перапел перад перапёлкаю, перад перапелянятамі. Піліп-Піліпок пад ліпай прылёг. Чорная варона трапіла лапкай у белую фарбу, нафарбавалася, перафарбавалася, паперафарбавалася.
    Сярэднеязычны зычны [u]
    155.	Вымаўляйце дакладна гук [й] у складах і словах.
    Йа-йа-йа; яблык, явар, ягада, яд, язь, якар, яма, яр, яркі, ясень, яслі, яхта, яшчарка, яёчка, ягня, ядлбвец, яднаць, ядро, язык, яліна, ямчэй, янбт, япрўк, яравы, яршыць, ястрабок, яхідна, ячмёнь, змяя, Рая, Мая, твая, паясы, армія, стаяк, ваяўнічы, уявіцца, уядаць.
    Йо-йў-йу; ёкнуць, ёлка, ёлкі, ёмкі, ёрзаць, ёрш, ёсць, ёўня, раёк, раён, гаёк; уюн, уюрбк, гаюча, я вёдаю, Юля, Юрка, Юзік, пяю, гуляю.
    Нё-йі-йі; ёдка, ёжа, ёздзіцца, ёлачка, ёльнік, ёнчыць, Ерэван, ёсці, Еўрбпа, ёхаць, Егіпет, ездавы, Езярышча, баёц, прыёмны; іней, Іра, іхні, стаіць.
    156.	Перакладзіце беларускія словы на рускую мову. Вызначце, якім гукам яны адрозніваюцца.
    Сіні, чорны, зялёны, жоўты, шэры, белы, светлы, родны, стары, малы, вялікі, горкі.
    157.	Выразна адрознівайце вымаўленне гукаў [л’] і [й] у складах і словах.
    Я-ля, ю-лю, ё-лё, ай-аль, ой-оль, уй-уль. Я-ля, яда — ляда, лядбк — ядбк, ямка— лямка, лянбта— янбта, лямачка — ямачка, ляшка — Яшка; Юлька — люлька, люта— юта, Калюта — каюта; ёд — лёд, ён — лён, паёсці — палёзці; кроль — крой, столь — стой; куй — куль.
    158.	Адкажыце на пытанні. Запішыце адказы.
    1.	У назвах якіх птушак гук [й] знаходзіцца ў канцы слова? у сярэдзіне слова?
    2.	У назвах якіх звяроў ёсць гук [й]?
    3.	У назвах якіх рыб і якіх паўзуноў ёсць гук [й]?
    4.	У назвах якіх дрэў ёсць гук [й]?
    5.	У якіх мужчынскіх імёнах ёсць гук [й]?
    6.	У якіх жаночых імёнах ёсць гук [й]?
    7.	У назвах якіх кветак ёсць гук [й]?
    8.	У якіх прозвішчах ёсць гук [й]?
    Ад к а з ы: 1) верабей, салавей, бугай, сойка; 2)заяц, гарнастай, гіена, нутрыя; 3) язь, укляя, змяя, яшчарка, п’яўка; 4) ясень, хвоя, яліна, яблыня; 5) Ян, Мікалай, Фадзей, Аўгей, Яська; 6) Зоя, Рая, Тая, Еўдакія, Софія, Эмілія; 7) лілея, фіялка; 8) Бугаёў, Салееў, Дземянцей, Круглей, Бруй.
    159.	Прачытайце казку. Выпішыце словы з гукам [й].
    ЯК КАТЫ ВАРЫЛІ ЮШКУ
    Сабраліся аднойчы каты і пайшлі на раку рыбу лавіць. Налавілі яны рыбы, і кот Мітрафан запытаўся:
    — Смажыць будзем ці юшку зварым?
    — Юшку! — закрычалі каты.— Юшку!
    Кот Мітрафан апусціў у кацёл печкуроў, кінуў туды рознай прыправы і сказаў:
    — Няхай варыцца. А я прайдуся, адпачну трошкі.
    (Я. Пархута.)
    160.	Прачытайце прымаўкі. Выпішыце словы, у якіх ёсць гук [4
    Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы. Свой, не свой, а перад кіем не стой. Болей знай, ды меней бай. Добрая каша, ды малая чаша. Бывала, што й варона кукавала. He ўздыхай: няма — і няхай. Хоць рыкае, але прывыкае. Пайшоў у госці да кума, аж ён дома. Душа мая не крывая: усё прымае. Дай бог чутае бачыць. Абы-які двойчы робіць, а скупы тройчы траціць.
    Заднеязычныя зычныя [г], |г’|, [к|, М. |x], |x’J
    161.	Вымаўляйце выразна гук [к] у складах і словах.
    Ка-ка-ка; кава, кадаўб, кадка, капнуць, каркаць, карта, кашляць, каштбўны, каваль, кабіна, кабёрац, кабыла, каваць, кавўн, кадўшка, кажан, каза, кайданы, каласбк, калаціць, калёсы, калматы, калыханка, камар, камяк, капрызіць, каршўн.
    Кб-кў-ку; кбзачка, кбзытна, кблаты, кблер, кбмін, конь, кошык; кўзаў, куль, кум, кўраць, куваць, кукарэкнуць, кураняты, курадымець.
    Кі-кі-кы; кій, кідкі, кінуць, кіпа, кіска, кіслы, кіўнўць, кішка, кішэня, кіт, кіраваць, ківацца, кідбк, кілбаса, кілім, кінб, кіпёць, кіпцюр, кірмаш, кіслы, кіяскёр, ятўшкі, казкі, байкі, навыперадкі, узгбркі; кыш, Кызылкўм.
    Кё-ке-кю; кедр, кёліх, кёміць, кёмлівы, кёпачка, кёпска, кёрпацца, кефір, кёшкацца; кювёт, кюры.
    Ак-ок-ук-ік-ык-ек; мак, рак, казак; сынок, сок, насбк, пясбк, мяшбк, лясбк, рок, змрок; жук, бук, павўк, барсўк; стблік; ключык, каўнёрык, ножык, бык, стык.
    162.	Закончыце сказы. Запішыце. Падкрэсліце літару [к], вызначце яе месца ў слове.
    1. Певень кукарэкае. 2. Зязюля ... . 3. Жураўлі ... . 4. Бусел ... . 5. Кнігаўка ... . 6. Крачка ... . 7. Лягушка ... . 8. Сабака ... . 9. Кот ... .
    Словы для даведак: куваць, курлыкаць, клекатаць, кігікаць, кракаць, квакаць, гаўкаць, мяўкаць.
    163.	Адкажыце на пытанні. Запішыце адказы. Вызначце месца гукаў [к] і [«’] У слове.
    1.	Назвы якіх дрэў і кустоў пачынаюцца гукамі [к], [«:’]? канчаюцца імі?
    2.	У назвах якіх палявых культур ёсць гук [«]?
    3.	Якія з назваў агародніны пачынаюцца з гука [к] і якія заканчваюцца ім?
    4.	У якіх назвах грыбоў ёсць гук [к]?
    5.	У назвах якіх птушак ёсць гук [к] у пачатку слова? у яго канцы? у сярэдзіне слова?
    6.	У назвах якіх звяроў ёсць гук [к]?
    7.	У назвах якіх насякомых ёсць гук [к] у пачатку слова? у яго канцы? у сярэдзіне слова?
    А д к а з ы: 1) кедр, клён, каліна, крушына; арэшнік; 2) канюшына, кукуруза, грэчка; 3) кроп, капуста; часнок, гурок, бурак; 4) абабак, баравік, махавік, масляк, сыраежка, апенька, ваўнянка, лісічка, зялёнка; 5) крумкач, коршак, кнігаўка, крыжанка; грак, шпак, ляляк; галка, дзяркач, ластаўка; 6) кракадзіл, крот, куніца, казуля, макака, вожык, шашок, ласка; 7) конік, камар, клоп; матылёк, павук; стрэлка, цвыркун.
    164.	Прачытайце скорагаворкі і прыслоўі, спачатку павольна, потым хутчэй. Назавіце словы з гукамі [к| і [к’].
    Кулік ды чайку схапіў за чубайку, а чайка кігіча, ды згінь ты, куліча. Капылы перакапылілі, перавыкапылілі, капыты перакапыцілі, перавыкапыцілі. Кола выкалесілася, перавыкалесілася. Палукашак выкалукашыўся, перавыкалукашыўся. Кумка кумцы.па сакрэту, а кумка ўсяму свету. Каму па каму, а каму два камы. Ішоў non каля коп, каля капы, каля паўкапы.
    165.	Вымаўляйце выразна гук [г] у складах і ў словах. У канцы слова аглушайце [г].
    Га-га-га; гад, газ, гадзіць, гак, ганьбіць, гаўкаць, гахнуць, гарэць, агарбдніна, гарох, гарт, габляваць, гаварыць, гадаваць, гадзіннік, гадзюка, гаёк, газёта, гайданўць, гайсаць, галадаць, галёкаць, галіна, галубяня, гаманліва, ганарлівы, гарбўн, гарбўз, гарбтны, гартаваць.
    Г6-гў-гу; год, гбжа, гбйдацца, гблад, гблас, гблле, гблуб, гон, гбнар, гбрад, гбра, горб, гбрды, гбркі, гбрны, горш, госць, гбцкаць; гуз, гўма, гўрба, гурт, гўсеніца, густ, гўтарка, гўчны, гугніць, гужаваты, гульнўць, гультаяваць, гуляць, гурбчнік, гусцёць, гусяня, гушканўцца.
    Гы-гэ; гыркаць, гырканіна, гыркнуць; гэблік, гэны, гэта, гэтакі.
    Аг-ог-уг-эг; багнб, лагчына, пірбг, плуг, бёраг; рог, стог, тварбг, бег.
    Ге-гі-гю; герань, геркулёс, гербй, гёстка, геаграфія, генерал; гібель, гібкі, гіпс, гігікнуць, гітарыст, гістбрык, гіяцынт; гюрза.
    166.	Прачытайце пары беларускіх і рускіх слоў. Памятайце, што беларускі [г] не такі, як рускі. Пры яго вымаўленні рот адкрыты адвольна, язык ляжыць плоска, сярэдняя частка яго трошкі прыўзнімаецца да паднябення. Паветра з невялікім шумам і з голасам выходзіць у шчыліну паміж зубамі. Ён нагадвае гук [х], толькі вымаўляецца звонка.
    Бел.
    Рус.
    Бел.
    Рус.
    гара
    гора
    грамада
    громада
    газ
    газ
    грозны
    грозный
    газета
    газета
    грубіць
    грубнть
    галава
    голова
    губіць
    губнть
    гвозд
    гвоздь
    гуляць
    гулять
    гнёт
    гнёт
    гусь
    гусь
    гневацца
    гневаться
    прагул
    прогул
    167. Прачытайце прымаўкі і скорагаворкі. Звярніце ўвагу на вымаўленне [г].
    I тут гу-гу, і там гу-гу, і нічога разабраць не магу. Гаваркія галубы гулялі ў галубятні. Гаварыў, гаварыў, не дагаварыў, дагаворваў, ды загаварыўся. Той не можа быць другам, хто абыдзе ў бядзе кругам. Які розум, такая і гаворка. Байкі дзяцей гадуюць.
    168.	Прачытайце словы. Запомніце, што ў іх вымаўляецца выбухны [г], такі гук, які пашыраны ў рускай мове. Ён не такі працяглы, як [г| у большасці беларускіх слоў. Прыдумайце сказы з гэтымі словамі.
    Гузік, ганак, гуз, гонты, гарнец.
    4 Л. Ц. Выгонная
    97
    169.	Вымаўляйце выразна гук [х] у складах і словах.
    Ха-ха-ха; хата, хан, хапнуць, харч; хатні, хваля, хвастаць, хватка, хваціць, хадакі, хавацца, хакёй, халадзёць, халадбк, хацёцца, хваёвыя, хвала, хваравіты.
    Хб-ху-хў; ход, хблад, хбпіць, хор, хбраша, хбладаўстойлівы, хбванка, хбрам, Хбйнікі; хўкаць, хўстка, хўтаць, хўтка, худаваты, худзёць, худы, хусцінка, хўткі, хўценька, хўтацца.