• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фанетыка беларускай мовы ў школе

    Фанетыка беларускай мовы ў школе


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 240с.
    Мінск 1995
    53.67 МБ
    Ві-ві-ві; Віка, свінка, свіст, павідла, павінен, світанак, завішчаць, свістўлька, павісёць, відаць, вывіць, дбсвітак.
    Вё-ве-ве; свётлы, свёчка, свёжы, свёдчыць, светлячбк, вывернуць, вывезці, вывесіць.
    50.	Адгадайце загадкі. Запішыце адказы. Прасачыце ў люстэрку, ці рухаюцца губы пры вымаўленні пачатковых зычных гукаў. Якія словы ў загадцы пачынаюцца з гукаў [л], [6], [s]?
    1.	Пасажыраў
    Поўна хата
    Удалячынь імчыць.
    «В» на «п» змяні —
    Ў салдата
    Ўбачыш на плячы. (1. Курбека.)
    2.	У ваду нырае смела.
    Хатку ён будуе ўмела.
    Пад вадой і па вадзе
    Будаўніцтва ён вядзе. (В. Жуковіч.)
    Адгадкі: 1) вагон — пагон; 2) бабёр.
    51.	Выразна вымаўляйце [#).
    Хадзіў учора — хадзіла ўчора; добры ўчынак — учынак добры; Валя ўбегла — кот убег; увядзём у хату — не ўвялі ў хату; увяжу добра — не ўвяжу добра; угаварыць цяжка — не ўгаварыць; дзед углядаўся — бабуля ўглядалася; сам ударыўся — сама ўдарылася; Змітрок узважыў — Марына ўзважыла.
    52.	Правільна вымаўляйце словы па-беларуску і па-руску. Параўнайце вымаўленне зычных у словах.
    Даў — дал, хадзіў — ходнл, браў — брал, любоў — любовь, быў — был, леў — лев, паспеў — поспел, кроў — кровь, адпраўце — отправьте, доўга — долго, стоўп — столб, дзіўны — днвный, воўк — волк, пісаў — пнсал, траўка — травка, праўда — правда.
    53.	Перакладзіце на беларускую мову. Сачыце за выразным вымаўленнем [ў]: пел, шёлк, толстый, полный, стал, гнал, ходйл, стол, вол, толк, палка, правда, сев, травка.
    54.	Падбярыце да прыведзеных слоў аднакаранёвыя формы з рускай мовы: праўда, траўка, удава, кроў, уверх, уніз, тоўсты, доўгі, жоўты, воўк, даў, чытаў, быў. Зрабіце вывады аб тым, з якіх гукаў у беларускай мове развіўся гук |ў]. Што вядома пра час яго ўзнікнення?
    55.	Як вядома, народнай беларускай мове гук [] быў неўласцівы. Таму засваенне запазычаных слоў з гэтым гукам праходзіла парознаму. Як пісаў М. Гусоўскі ў «Песні пра зубра» (Пераклад з лацінскай Я. Семяжона. Мн., 1973):
    Лад алфавіта наш прашчур для ўласнай карысці У грэкаў пазычыў і, гукі мясцовых гаворак Зладзіўшы з ім, іншаземцам, застаўся сабою.
    Прааналізуйце наступныя прыклады засваення гука [ф] з твораў перыяду сталаўлення літаратурнай мовы: фэльчар, афарбаваны (Я. Колас): портфэль (К. Чорны); фанэрны (М. Зарэцкі); пляшка (Я. Купала); коптачка, картопля (Ц. Гартны); хвэрба, хвіга, хвартух (Я. Колас); хвабрыка, хварба, хвабрычны, хвальбарковы, хванабэрна, хваса (Ц. Гартны); пахварбаваны (П. Галавач); Хвядос (К. Крапіва); хурман (П. Галавач); арытмэтыка, катадры, патосам, з ортографіяй, апатэозам, міталёгічнай, патасу (Крамко I. I., Юрэвіч A. К-, Яновіч A. I. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. С. 286). Якімі гукамі перадаваўся гук [ф] у запазычаных словах? Чым былі абумоўлены розныя спосабы яго перадачы на пісьме?
    56.	Вымаўляйце выразна гукі |ф], [’] у складах і ў словах. Яны вымаўляюцца так, быццам чалавек дзьме праз шчыліну.
    Фа-фа-фа; фарба, фабрыка, фантан, фарфбр, фарш, фасбля, фартўх, фарсіць, фанёра, фарбаваць, шафа.
    Фб; фбта, фбкус, фбртка.
    Фў-фу; фўра, фўтра, футбол, фуфайка.
    Фэ; [Ф’ё]дя, [ф’ё]рма, кафэ.
    Фі-фі; фільм, фініш, фінка, фірма, фігўра, фінансы, фіранка, фіялка, фіялётавы, фігурыст.
    57.	Прачытайце верш. Выпішыце словы з гукамі [ф] і [ф’). Растлумачце, што яны абазначаюць.
    Ф забылася на ўрокі, Фыркае, надзьмуўшы шчокі. Як сур’ёзнай быць такой — Смех за кожнаю шчакой.
    Словаў з Ф ледзь цягне фура: Фрэска, фарба, фэст, фігура. Бачыла ў зімовы ранак
    Футра фару з-за фіранак. (Р. Барадулін.)
    58.	Чытайце словы, звяртайце ўвагу на вымаўленне гука |<$] і спалучэнне гукаў [хе].
    Хвост, фортка, ферма, хваля, хвастаць, фарсіць, хваста, фарсун, фартух, прафесія, хворы, сафа, хустка, ахвяра, хачу, ухвачу.
    59.	Прачытайце верш. Назавіце, у якіх словах і якія гукі замянілі гук [].
    Без гуку й літары мы «эф» жылі, казаць было не грэх не фунт, а хунт, Філіп — Піліп, хвартуна, хвабрыка, Сахвея; усякі, мусіць, зразумее, што ў сапраўды трывалай нацыі сваіх спрадвек хапае сіл сусветную цывілізацыю на свой наламываць капыл. (А. Русецкі.)
    60.	Прачытайце сказы. Выразна вымаўляйце гукі [e], [а’], [(/], ІФ], ІЛ-
    У Полацкай Спаса-Ефрасіннеўскай царкве прыгожыя фрэскі. Фэля выбрала фіялетавую фарфоравую вазу. Васіль пачаставаў Клаву свежымі вафлямі. Вера зварыла слівовае варэнне. Вінцук увечары працаваў на фабрыцы. Выдра павольна выйшла з вады. На ферме фатограф сфатаграфаваў Фёдара разам з Франяй. Віця нарваў букет фіялак. Воўк не выбіраючы авечак бярэ.
    61.	Параўнайце наступныя беларускія і рускія словы, зрабіце вывад аб ужыванні мяккіх губных зычных гукаў у канцы слова ў беларускай мове: сып (загадны лад ад дзеяслова сыпаць) — сыпь, голуб — голубь, сем — семь, верф — верфь, кроў — кровь, любоў — любовь. Прывядзіце прыклады, дзе гэтыя губныя гукі сустракаюцца ў сярэдзіне слоў перад зычнымі. У якой мове мяккія губныя сустракаюцца часцей?
    Пярэднеязычныя зычныя [т|, |д|, Іні, |н’Ь [н’:1
    62.	Вымаўляйце дакладна гукі [г| і [d] у складах і ў словах. Сачыце, каб пярэдняя частка языка шчыльна прыціскалася да верхніх зубоў і потым адштурхоўвалася ад іх.
    Да — та, до — то, ду — ту, дэ — тэ, ды — ты; дам — там, дачка — тачка, дом — том, дома — То-
    ма, душ — туш, двор — твор, плады — плыты, дэталь — тэатр.
    63.	Адгадайце загадкі. Запішыце адгадкі. Вызначце, у якіх словах ёсць гукі [т] і [