Фанетыка беларускай мовы ў школе
Выдавец: Народная асвета
Памер: 240с.
Мінск 1995
1. Я грамадзян усіх Шаную, Мяне баіцца Ліхадзей.
Змяніўшы «у» на «а»,
Пачну я Пладамі Надзяляць людзей. (I. Курбека.)
2. Звярок я рыжанькі лясны,
У казках, байках я бываю, Адну мне літару змяні — Я ўвосень з дрэва ападаю.
3. Я маю сцены і куты, Усё жыццё служу табе. Мне о на ы заменіш ты — Тады шукай мяне ў трубе. (В. Паўлоўская.)
А д г а д к і: 1) суд — сад; 2) ліса — ліст; 3) дом — дым.
34. Адгадайце загадкі. Запішыце словы-адгадкі, падкрэсліце ў іх галосныя літары.
1. Сядзіць панна
3. Каму ў дзяжы цесна
ў чырвоным кафтане. Як узялі разбіраць — сталі плакаць, наракаць.
Як пачуеш, прэч Пудка не бяжы: Пыхкае, бо ў печ Просіцца з дзяжы.
2. Што за гаспадыня?
Напячэ аладак Белых — не замажа, Хоць сама заўсёды Чорная, як сажа.
4. Жар-птушка
Хоча знаць дачушка, Дзе жыве жар-птушка. На зямлі?
Ці мо ў блакіце?
Хто даўмеўся,
падкажыце.
(М. Маляўка.)
Адгадкі: 1) цыбуля; 2) патэльня; 3) цеста; 4) вясёлка.
Зычныя гукі
35. Прачытайце, як утвараюцца зычныя гукі.
Вы, канешне, ведаеце, што гукі бываюць галоснымі і зычнымі. Калі паветру ўдаецца вырвацца наверх, не сустрэўшы на сваім шляху ніякіх перашкод, то атрымаецца галосны гук. А калі яму нрыйдзецца прарывацца праз барыкады, якія яму ўтвараюць губы, зубы, hoc, то атрымаецца зычны гук...
Вымавіце, калі ласка, гук [ш]. Чуецца толькі шум. Вымавіце яшчэ раз [ш]! Чуеце, колькі шуму? А цяпер вымавіце гук [ж]. Што вам давялося «падключыць», каб атрымаўся гэты гук? Канешне, голас. Адзін шум здолець гэтую работу не можа. Дык вось, пры нараджэнні зычных гукаў могуць працаваць і шум, і голас. Пры гэтым шум бывае заўсёды, а голас — не. (Паводле Г. Г. Г ранік, С. М. Бандарэнка, A. А. Канцавой. Сакрэты арфаграфіі.)
36. Прачытайце народныя жарты. Назавіце спачатку ўсе зычныя гукі, з якіх пачынаюцца прачытаныя словы, а потым — якія сустракаюцца на канцы слоў.
1 .— Вось, каб мне такія доўгія вушы, як у зайца, тады я вельмі лоўка падхопліваў бы ўсе падказкі,— заўважыў Коля.
— He, не згодзен,— запярэчыў Вася.— Доўгія вушы доўга трэба мыць.
2 .— Разумееце, не можам прыняць вашага сына ў музычную школу.
— Чаму?
— Слыху няма.
— А божачкі ж. Няўжо аглух? Учора ж ён яшчэ ўсё чуў.
37. Адгадайце загадкі. Запішыце адказы. Чым розняцца словыадказы?
1. Каб частка судна Ды імем стала, He будзь марудны — Работы мала: Ану, Мой дружа малады, Вазьмі і перастаў Склады!
2. Мэбля бытавая
Зробіцца Ўзрыўчаткай, Калі занядбаеш
Літару
Ў пачатку.
(I. Курбека.)
Адгадкі: 1) карма — Макар; 2) стол — тол.
Прыдумайце яшчэ словы, якія б адрозніваліся парадкам складоў; колькасцю зычных гукаў.
С л о в ы д л я даведак: сіла — ласі, ліпа — палі, навес — вясна, брод — род, брат — рад.
38. Выразна прачытайце верш. Назавіце словы, якія пачынаюцца з зычных гукаў і якія — з галосных. Выпішыце словы, якія маюць на канцы зычны гук.
ЗАЙЧЫК СА СКАКАЛКАЙ
Хто ў лесе скача змалку? Ён знае, Дзед Мароз, Ён зайчыку скакалку I апельсін прынёс.
Усюды снег глыбокі, Далёка да вясны — Сумёты, як аблокі, Укрылі кут лясны.
Ды зайчык не гультайчык, Яму не страшны снег — I днём ён скача, зайчык, I ноччу скача ў сне.
Вясёлы, не заплача, Аддасць ён апельсін Таму, хто пераскача Яго сярод ялін. (М. Маляўка.)
39. Адгадайце загадкі. Запішыце адгадкі. Колькі гукаў мае кожнае слова-адгадка? Колькі галосных і колькі зычных?
1. Мы з ім быццам радня, Ты без нас ані дня.
Я ваду падаю, Ён жа
У памяць тваю Веды, Мудрасць нясе.
I нас любяць усе.
Ты праз нас
Без адрыву ад хаты
I душою, I целам Багаты.
2. У мяне — Нагі чатыры, На маім
Сядзіш ты карку. «У» як трачу, Біўні — пыры, Хобат мой —
У заапарку.
3. Да ўзвышша Зычную дадай — Машыну
Ў стойла заганяй.
(1. Курбека.)
А д г а д к і: 1) кран — экран; 2) услон — слон; 3) гара — гараж.
40. Прачытайце жарт і лічылку. Параўнайце колькасць складоў, зычных і галосных у словах сумка і торбачка, у імёнах хлопчыкаў і ў назвах гатункаў яблык — наліў, шафран, антон, апорт, дзічка. Назавіце зычныя і галосныя літары ў кожным з гэтых слоў. 3 якіх гукаў, зычных ці галосных, яны пачынаюцца? Якія гукі першакласнік памылкова ўставіў у слова сумк.а?
— У першым класе ідзе ўрок чытання. Пятрок чытае подпіс пад малюнкам па літарах:
— Сы-у-мы-кы-а...
— Ну, і што атрымаецца?
— Торбачка.
ЛІЧЫЛКА
Нехта
Недзе
Яблыкі дзяліў:
— Табе, Федзя,— наліў, Табе, Сцяпан,— шафран, Табе, Сымон,— антон, Табе, Пётр,— апорт.
Табе, сястрычка,— дзічка,
А табе, Даніла,
He хапіла. (М. Маляўка.)
Губныя зычныя [6], [б’], [n], [«’], [л], [лг’], [e], [e’L [0], [Ф’]-
41. 3 дапамогай люстэрка вызначце, пры ўтварэнні якіх зычных гукаў працуюць губы. Прааналізуйце пачатковыя гукі наступных слоў: тата, баба, белы, мама, медзь, дачка, сын, піць, папар, віхор, воўк. Якія з іх вымаўляюцца з удзелам губ? Свае меркаванні адносна губнога характару зычных праверце на словах, у якіх губны зычны папярэднічае губным галосным |о| і [(/]. (У такіх умовах характар вымаўлення зычнага робіцца асабліва выразным.) Прыгадайце скорагаворкі, у якіх словы «насычаны» губнымі зычнымі гукамі. У якім сэнсе гаворыцца, што «сказанае слова да губы не вернеш»? У якіх яшчэ прыказках пра мову таксама прыгадваюцца такія органы маўлення, як губы, язык, рот?
Даведачны матэрыял. Калі перашкода струменя паветра, з дапамогай якога ўтвараюцца гукі, зроблена з удзелам губ, тады ўзнікаюць губныя зычныя гукі: [і/], [л«], [л<’]. Збліжаюцца або змыкаюцца губы пры ўтварэнні зычных гукаў [6], [б’], [n], [л’]. Пры збліжэнні або змыканні ніжняй губы з верх-
німі зубамі ўтвараюцца губна-зубныя зычныя гукі [e], [ф], [в’], [ф’]. 3 удзелам губ вымаўляюцца таксама галосныя гукі [o] і [z/]. Бор, бёрда (тэкстыльнае), пуга, Пётр, мулка, мёд, вольха, вёсачка, футра, фюзеляж. Пекар Пётр пёк пірог. Бык тупагубы, тупагубенькі бычок, у бычка бела губа была тупа. У барабаны барабанілі, барабанілі, папабарабаньвалі. Прымаўка «Сказанае слова да губы не вернеш» ужываецца ў значэнні ’вымаўленыя словы ўжо пачуты, іх назад не вернеш’.
Ужыванне слова губа ў выразах пра мову тлумачыцца тым, што губы — актыўны орган маўлення. Параўнаем радкі Дануты Бічэль-Загнетавай:
Што маю наўме, тое выкажуць губы — сакрэтаў не маю.
Нямецкі педагог XVI ст. В. Ікельзамер раіў у тлумачэннях вучням карыстацца параўнаннямі і пры іх дапамозе апісваць тую фізіялагічную работу, якую трэба зрабіць для чыстага вымаўлення. На яго думку, гук [6] з адпаведным [n] трэба вымаўляць так: трымаць дыханне ў замкнёных вуснах, каб яно надзімала шчокі, як у флейтыста’.
42. Выразна вымаўляйце гукі [6] і [n] у складах і словах. Становішча губ прасачыце ў люстэрку. Захоўвайце выразнымі ненаціскныя галосныя.
Ба-ба-ба; бак, банка, баба, баран, барабан, рыба, вярба, Люба, выбар, побач.
Бо; боб, ббсы, ббчка, ббмкаць, боўтаць.
Бў-бу-бу; бўда, будзіць, будынак, бурчаць, бунтаваць, булькатаць, бурак, рыбу, выбух, выбуяць.
Бэ; бэз, бэлька, бэсціць, бэкаць.
Бы-бы-бы; бык, збыць, збываць, былінка, быстрыня, рыбы, гўбы, грыбы, выбыць, пббыт.
Па-па-па; пан, панцыр, пара, паша, паварот, паблытаць, пажыць, пакахаць, панўры, капа.
П6; пббач, под, пбдпіс, позні, покрык.
Пў-пу-пу; пўга, пўдзіць, пук, пудлівы; пунсовы, пускаць, выпусціць, выпутаць.
Пэ; пэндзлік, пэўны, пэцкаць.
1 Міцкевіч К. Методыка роднай мовы // Колас Я. 36. тв.: У 14 т. Мн„ 1976. Т. 12, С. 331.
3 Л. Ц. Выгонная
65
43. Адгадайце загадкі. Запішыце адказы. Якімі зычнымі і якімі галоснымі і зычнымі гукамі адрозніваюцца словы-адгадкі?
1. 3 «е» — Дружу 3 будаўнікамі, 3 «а» — Купляй
У хлебнай краме. (1. Курбека.)
2. 3 глухім траву яна зразае, Са звонкім—лісце аб’ядае.
3. 3 глухім я круглы, нібы мячык, Са звонкім — як агонь, гарачы. (В. Паўлоўская.)
Адгадкі: 1) бетон — батон; 2) каса — каза; 3) шар — жар.
44. Вымаўляйце прыведзеныя словы з глухім губным на канцы.
Дуб, зруб, зуб, голуб, боб, лесаруб.
Выразна вымаўляйце пары беларускіх і рускіх слоў. Звяртайце ўвагу, што ў беларускіх словах канцавы зычны цвёрды, а ў рускай — мяккі.
Бел.
Рус.
СТЭП
степь
сып
сыпь
сем
семь
восем
восемь
45. Вымаўляйце гукі, абазначаныя выдзеленымі літарамі, цвёрда.
Сыпце, дроб, не горбся, воселі, эканоліце.
46. Прачытайце скорагаворкі: спачатку па складах, потым не спыняючыся, а трэці раз хутка. Сачыце за выразнасцю вымаўлення, імкніцеся перадаць сэнс скорагаворкі.
У пустой птушкі пустая песня. Піліпаў Піліп прыпоўз да ліп і да ліпы прыліп. Пекар Пётр пёк пірог.
Пільшчыкі-пілавальшчыкі пілавалі піламі. Пілавалі, перапільвалі, наперапілоўвалі, пілаванне перапалавінілі.
У бубны бубнілі, бубнілі, панабубніваліся.
Бульба з булкай біліся, біліся, бульба булцы як дала, булка сплюшчылася.
Забіла б і баба лося, каб ёй удалося.
Бабін боб цвіце ў дошч, будзе бабе боб у боршч.
47. Прачытайце сказы, выразна вымаўляйце губныя зычныя.
Барыс будуе будынак. Дзе дубы, там будуць грыбы. Люба разбіла губу. На балоце згубіў боты. На балет бяру бінокль. У белага бычка белы бачок. Бяры бохан белага хлеба.
48. Адгадайце загадкі. Запішыце адгаданыя словы. Назавіце словы, у якіх ёсць гукі [6], [л), [м], [б], [ў].
1. Быў плавання стыль.
Стаў гладзіць тэкстыль.
Чынам якім? —
«Б» стаў глухім. (I. Курбека.)
2. Дзе яго сядзіба?
Дзе ён сам цяпер?
Плавае — як рыба,
Бегае — як звер. (М. Маляўка.)
3. Паўзукі паўзуць, рагачы вязуць; там на балоце будзем пугача калоці. 4. Спераду мыльца, ззаду кольца, а пасярэдзіне каўнерык. 5. Жоўты Піліп да палкі прыліп.
А д г а д к і: 1) брас — прас; 2) бабёр; 3) ехаць валамі па сена; 4) кот; 5) яблык.
49. Вымаўляйце выразна гукі [е], [в’] у складах і словах.
Ва-ва-ва; Валя, важкі, вараны, дываны, вавёрка, вадзічка, вайна, страва, пбвад, лава, заправа, нёвад.
В6; Вблька, воўк, вбпратка, вбдар, вбблака, вбльны; вбчы, нявбліць.
Вў-ву-ву; вўда, вўгаль, вуж, вўзкі, вўліца, вўха, вугбр, вужаня, вузёй, вузлаваты, вучаніца, завушніца, павуціна, завуч, вывучка.
Вэ; вэлюм, вэндзіць, вэрхал.
Вы-вы-вы; выбіць, выбыць, вываліць, вывёшваць, вывбдзіць, вывбзіць, выразаць, выпякаць, павыбягаць, травы, кавы.
Вя-вя-вя; вяз, вялы, свята, звязваць, звяць, вялікі. вясённі, звярынец, звярнўць, вярэдзіць, вывязаны, сўвязь.
Вё; вёрткі, вёсачка, свёкар.