Фанетыка беларускай мовы ў школе
Выдавец: Народная асвета
Памер: 240с.
Мінск 1995
102. Адгадайце загадкі. Запішыце адгадкі. Выразна вымаўляйце [<й’].
1. Шардзюрыла-бардзюрыла па-нямецку гаварыла, рогам траву ела.
2. Віся вісіць, ходзя ходзіць, віся ўпала, ходзя з’ела.
Адгадкі: 1) гусь; 2) вішня і свіння.
103. Змяніце словы так, каб на месцы [r] і [] вымаўляліся гукі [Ц’І і [<&’]
Цеста — у ..., рот — у ..., торт — на .... палёт — у ..., флот — на ..., самалёт — у ..., салют — на ..., сад —
у медзь — з сход — на бяда — у вада —на горад — у ліст — на гняздо — на ... .
104. Прачытайце словы і сказы. Аглушайце [<&] на канцы слоў і перад глухімі зычнымі, азванчайце [ц’] перад звонкімі зычнымі.
Лебедзь, непагадзь, мядзведзь, медзь, ледзь; моладзь, малацьба, малацьбіт, барацьба, барацьбіт.
He косіць Федзька, бо ў торбе рэдзька. Моладзь малацьбу любіць. Мядзведзь у непагадзь ледзь ходзіць. Федзька з дзядзькай працаваў на малацьбе. Дзядзька — добры малацьбіт. Родзька — чэмпіён школы па класічнай барацьбе.
105. Параўнайце гучанне беларускіх і рускіх слоў. Звярніце ўвагу на ўзмоцненую мяккасць беларускага гука [^з’].
Бел.
ціна — Дзіна цікаць — дзікі цінькаць — дзінькаць ціскі — Дзісна ціхоня — дзічыцца цень — дзень Церак — дзерава цемень — Дзёма
Рус.
тнна — Днна тнкать — днкнй тннькать — дянькать тнскв — Десна тнхоня — днчнться тень — день Терек — дерево темень — Дёма
106. Уважліва паслухайце. Пры беларускім вымаўленні падніміце сігнальную картку.
Пяць, пятьдесят, дзесяць, дзень, Днма, дзядзька, дзед, однн, тень, сцюжа, весці, провестн, дзеці.
107. Прачытайце словы. Выразна вымаўляйце падоўжаны зычны [<5з’].
Стагоддзе, разводдзе, бязлюддзе, бязладдзе, гладдзю, суддзя, меддзю, у стагоддзі, разводдзю, роўняддзю.
Пярэднеязычныя шыпячыя |ш|, |ж|, |ч], [дж|, |ш:|, [ж:|, |ч:|
108. Вымаўляйце выразна цвёрды [uz] у складах і ў словах.
Ша-шо-шу-шэ-шы; шафа, шабля, шар, каша, ігруша; шоўк, шорах, шоргаць, шорты, шосты, шафёр; шуба, шукаць, шум, шурпаты, шушукацца, мушу, Са-
шу; шэпт, шэры, шэрстка, шэрсць, шэршань, шэсць, шэфы; шыба, шыбкі, шыйка, шыкнуць, шыла, шынель.
Аш-ош-уш-эш-ыш; наш, шалаш; вош, рошчаны; аркуш, душ; ідзеш, нешта, нясеш; рыштаванне, гладыш.
109. Прачытайце прымаўкі і скорагаворкі. Спачатку павольна, потым хутчэй. Выразна вымаўляйце [ш).
Паша Сашу пашыла папаху, Саша Пашы пашыў шапку. Пайшла Паша з шышкамі па шашы за Сашам: у Сашы каша, у кашы сала. Кошка мышы не таварыш. Згубіўшы большага, не шкадуй меншага. Пайшлі грошы на раскошы. На Сашы шапка, у шафе шуба. Гарошку хваліў і non, і Ярошка, і я трошкі. Хвалілі патрохі, патрошку, ды перахвалілі Гарошку. Чым багацейшы, тым сквапнейшы.
110. Адкажыце на пытанні, адказы запішыце.
1. Што пашылі Машы на зіму? 2. Каго злавіла кошка? 3. Куды пайшоў Яша? 4. Хто водзіць машыну? 5. Хто ўмее шыць на швейнай машыне?
Адказы: 1) шубку; 2) мышку; 3) у школу; 4) шафёр; 5) швачка.
111. Прачытайце. Звяртайце ўвагу на вымаўленне гукаў [ш] і [ш.].
3 нары выйшла мышка. Вушкі слухаюць, лапкі шкрабаюць. Для мышкі самы страшны звер — кошка. Яе ежа — зерне, крошкі, усяго патрошку. Шануй старэйшых, барані малодшых. 3 падстрэшша вылецеў верабейчык. Хто парасё ўкраў, таму ў вушшу пішчыць.
112. Прачытайце прымаўкі і сказы. Аглушайце [ж] на канцы слова і ў часціцы ж, калі яна ідзе пасля слова на галосны.
Узяўся за гуж, не кажы, што не дуж. Каб не ежка ды не адзежка, была б грошай поўная дзежка. Хлебсоль ясі, а праўду рэж. Дзе ж сабака схаваўся? Абодва ж адразу пачалі бегчы.
113. Прачытайце словы. На канцы слова і ў сярэдзіне слова перад глухімі зычнымі аглушайце [ж|.
Вуж, смоўж, сцежка, цяжка, лыжка, прабежка, снежкі, спражка, сыраежка, важка, нябожчык, дзежка, кніжка, стужка.
114. Вымаўляйце выразна цвёрды гук [ж] у складах і словах.
Жа-жо-жу-жы-жэ; жаба, жаваць, жар, жалёйка, жарабя, жартбўны, жахацца; жолуд, жбўты, жолаб; жуда, жур, журба, журавіны, жучок; жыва, жывўчы, жыжа, жыр, жытны, жыццё; жэмчуг, жэрабя, жэрдка, жэўжык.
115. Прачытайце прымаўкі. Выразна вымаўляйце гук |ж].
Чужымі рукамі толькі жар выграбаць. Малы жук ды вялікі гук. Дружба дружбаю, а служба службаю. Жабрак жабрака жабраваць вучыць. Жыта жаць не лыжкай хлябаць. 3 добрым дружы, а ліхіх сцеражыся. Бярыся дружна — не будзе натужна. Цяжка таму жыць, хто ад працы бяжыць. He зважай на ўраджай, а жыта сей,— хлеб будзе. Зрабі не ў службу, а ў дружбу.
116. Адгадайце загадкі. Запішыце адгадкі. Звярніце ўвагу на вымаўленне гука [ж].
1. Жыве — ляжыць, памрэ — пабяжыць. 2. Адно бяжыць, другое ляжыць, а трэцяе нахіляецца. 3. Дзве дошчачкі самі бягуць, самі бягуць і мяне вязуць. 4. Руды грыб да хвой прыліп.
А д г а д к і: 1) снег; 2) рэчка, бераг, вярба; 3) лыжы; 4) рыжык.
117. Прачытайце жартоўныя вершы. Выразна вымаўляйце [ж|. Выпішыце словы, якія пачынаюцца з гука [ж|.
1. Жытні сноп перавязалі Перавяслам, як малое. Жнеі дружна жыта зжалі — Колецца іржышча злое.
Жыцень, Жыжаль, жарало, Жнея, жораў, жур, жытло He абыдуцца без Ж-
Слухай жа, як конь іржэ. (Р. Барадулін.)
2. Жора
Ўчора
Пайшоў у Мажорава.
Жорны
Ў Жоры там:
Чорнае жэрала —
Жах! Колькі з жолаба Жыцінак
3 жэрла! (С. Папар.)
118. Адкажыце на пытанні. Запішыце адказы.
1. У назвах якіх птушак ёсць гук [ж]?
2. У назвах якіх жывёл ёсць гук [ж]?
3. У назвах якіх раслін ёсць гук [ж]?
4. У назвах якіх колераў прысутнічаюць гукі [ж],
Ы, [ч]?
5. У назвах якіх дзеянняў ёсць гук [ж]?
А д к а з ы: 1) журавель, жаўранак, крыжанка, жаўна; 2) вожык, кажан, жырафа; 3) жыта, журавіны, ружа, бружмель, пажарніца; 4) жоўты, шэры, чырвоны; 5) даўжэць, даражэць, жыць, жаўцець, мужнець.
119. Прачытайце загадкі. Выразна вымаўляйце гукі [ж] і [ш]. Запішыце адгадкі. Выпішыце словы з гукамі |ж] і |ш|. Гук |з| перад [ж| вымаўляйце як доўгі [ж].
1. Вузкі, быццам веташок, Ён травы нажне мяшок, А калісьці ў полі дбайна Жыта жаў замест камбайна.
2. To ўперад, то ўзад, зжуе дрэва ў дробны мак.
Адгадкі: 1) серп; 2) піла.
120. Выразна і цвёрда вымаўляйце гук |ч| у складах і словах.
Ча-ча-ча; час, чай, чапля, чапёц, чапляць, чаравічкі, чарапашка, чарніць, часовы, чатыры.
Ч6-чў-чу; чбрны, чорцік, чбўнік; чуб, чужак, чужы, чуллівы, чўхацца, пачуццё.
Чьі-чы-чы; чыж, чыніць, чысты, чышчаны, начынка, чыгўн, чырванёць, чырбк, чытаць, чырыкаць, мячык, ключык.
Чэ-чэ; чэзлы, чэсць, чэк, чэх, чэлюскінец, чэмер, чэпаць, чэпчык, чэрвень, чэрыкаўскі, чэчэнец.
Ач-оч-уч-еч-іч; багач, ткач, памагач, плач; урбчны, святбчны, ноч; абрўч, ключ; меч, печ, рэч; біч, кліч, лыч.
121. Прачытайце пары беларускіх і рускіх слоў. Беларускія
словы вымаўляйце
з цвёрдым
[«], а рускія з
мяккім [ч’].
Бел.
Рус.
Бел.
Рус.
чай
чай
чэрпаць
черпать
чыгун
чугун
чарнець
чернеть
чыж
чнж
чорны
чёрный
чысты
чнстый
чужы
чужой
чэпчык
чепчнк
чэсны
честный
122. Адкажыце на пытанні. Запішыце адказы. Цвёрда вымаўляйце гук [ч|.
1. У назвы якіх траў і кветак уваходзіць гук [ч]?
2. У якіх назвах збожжа ёсць гук [ч]?
3. У якіх назвах дрэў і хмызняку ёсць гук [ч]?
4. У якіх назвах насякомых ёсць гук [ч]?
5. У якіх назвах птушак ёсць гук [ч]?
6. У якіх назвах рыб ёсць гук [ч]?
Словы для даведак: чабор, гарлачык, чарот, чамярыца; ячмень, грэчка; парэчка, чарэшня; хрушч, чмель, пчала; крумкач, дзяркач, баранчык, чапля, шчыгол; шчупак, чырванапёрка, лешч.
123. Прачытайце прымаўкі і скорагаворкі. Спачатку павольна, потым хутка. Цвёрда вымаўляйце [ч].
У гулыая і страха цячэ, і печ не пячэ. Рыбак рыбачыў, а рыбы не бачыў. He плач: купіць мама калач. Чалавеча, чалавеча, чаму часам плачаш, а часам скачаш? Скокнула, скачыла, рэчку пераскачыла, ды хвосцік намачыла. Ніхто не бача, як сірата плача, але ўсякі бача, як сірата скача. Быць бычку на лычку, а цялушцы на вяровачцы. Воўча, воўча, сядзі моўча. Ці прачытаеш, ці вочы паламаеш. У няўмечкі не баляць ні ручкі, ні плечкі.
124. Адгадайце загадкі. Запішыце адгадкі. Цвёрда вымаўляйце [ч].
1. Ідзе на той свет — скача, з таго свету вяртаецца — плача. 2. Повен падпечак залатых яечак. 3. У маленькім гаршчочку кашка смачненькая. 4. Стаіць паненачка ў чырвонай сукеначцы, хто йдзе — паклоніцца. 5. Чырвоненькі пеўнічак у зямліцы спявае. 6. Каціўся клубочак, за клубочкам—торбачка, за торбачкай— нітачка. 7. Пад чарапочкам б’е чорт малаточкам.
Адгадкі: 1) вядро ў калодзежы; 2) жар, вуголле; 3) арэх; 4) ягада; 5) бурак; 6) кот; 7) гадзіннік.
125. Прачытайце вершы. Звярніце ўвагу на выразнае вымаўленне гука [ч].
1. Ч горбіць казырок таму,
Што ўсе з яго
«Чаго?»,
«Чаму?».
Чаму гудзе сярдзіта чмель?
Чаму чапляе човен мелц?
Чаго,
Калі спадзе вада,
Чакае чапляў чарада?
Чаму чабор і чуб на 7?
Чамучак-мучак шмат яшчэ. (Р. Барадулін.)
2. ЛІСІЧКА
Рыжая лісічка,
Воўчая сястрычка,
He блукай
Ля хаты,
Мы табе не рады.
Бачу —
Хочаш кашы.
Гэта каша Машы.
Рыжая лісічка,
Воўчая сястрычка,
He прыжмурвай
Вочы —
Маша есці хоча.
З’есць і лыжку,
I другую, і лісічку пачастуе. (В. Шніп..)
126. Прачытайце сказы. Цвёрда вымаўляйце спалучэнне [шч|.
У шчупака забалела шчака. Шчоткай чышчу шчанят. У шчыкетніку зламалася дошчачка. Мароз шчыпле за шчочку. Звары боршч са шчавелю. Шчодры чалавек шчыра радуецца і чужому шчасцю. Шчабечуць у лесе птушкі. Шчыгол са шчыгліхай цэлы дзень кормяць шчыглянят. Пачысці ляшча і шчупака! Хрушч трушчыць лісце бярозы.
127. Прачытайце ўрывак з гістарычнай песні. Выразна і цвёрда вымаўляйце [ч|.
Падыймалісь чорны хмары,
Неба пакрывалі,— Прыхадзілі злы татары,
Пад Крычавым сталі. Запалілі стары
Крычаў,—
Канцы запалалі...
128. Прачытайце словы. Цвёрда вымаўляйце [ч] у спалучэннях зычных.
Чка-чку-чны;тачка, рэчка, дачка, Галачка, грэчка, ячмёнь, рўчку, калючку, ббчку, качку, падрўчнік, сбнечны, сардэчны, спрадвёчны, рачны.
129. Праслухайце словы. Пры рускім вымаўленні падыміце кантрольную картку.
Вочы, рэчы, речя, очн, калючы, колючнй, рачны, речной, печка, печ, печь, чысты, багач, богач, пальчык, ключык, мячнк, чнсло, чыжык, бочок, бачок.
130. Вывучыце на памяць цвёрдым гукам [ч].
Чаплі-шызапёрачцы, Чачотцы-танцорцы — Неразлучнай парачцы Прынясу я Чарнічнага кісялю. Дам цётачцы чаплі Кавалачак вафлі.
А чачотцы — чачавіцы. Табе ж, чачот,— Чамярыцы.
(В. Вітка.)