Фанетыка беларускай мовы ў школе
Выдавец: Народная асвета
Памер: 240с.
Мінск 1995
Прачытайце наступныя словы, сачыце за правільным вымаўленнем спалучэння сч.
Бесчалавечны, бясчулы, бясшумна, бясшэрсны, расчасаць, расчарціць, расчоска, расчуліць, расчыніць, расчырванецца, расчырыкацца, расчысціць, счакаць, счапіць, счарнелы, счарсцвець, счыняць, счысціць, счышчаць, счэпшчыца.
78. Прачытайце прыведзеныя словы. Прыгадайце, што [с| перад [ш] вымаўляецца як падоўжаны [ш:].
Бясшкодны, бясшвовы, сшыць, сшалець, сшараваць, сшываць, сшытак, сшыты, сшэрхлы, расшавяліцца, расшыраць, расшываць, расшыць.
79. Адкажыце на пытанні і запішыце адказы.
1. У назвах якіх лічбаў ёсць гук [с]?
2. У назвах якіх раслін ёсць гук [с]?
3. У назвах якой мэблі ёсць гук [с]?
4. У назвах якой садавіны ёсць гук [с]?
5. У назвах якіх хімічных элементаў ёсць гук [с’]?
6. У назвах якіх месяцаў і якіх дзён тыдня ёсць гукі [с] і [с’]?
7. У назвах якіх птушак ёсць гукі [с] і [с’]?
Словы для даведак: сем, восем, сто, сорак, семнаццаць, васемнаццаць, семсот, восемсот; салат, капуста, радыска; стол, стул, сафа; сліва, абрыкос, смародзіна; сера, серабро; студзень, верасень, сакавік, красавік, кастрычнік; серада, субота; сініца, бусел, сава, сіваваронка.
80. Вымаўляйце гук |с’] мякка, з шыпячым прыгукам.
Сі-се-сё-сю-ся; сіні, сіла, сівы, сінічка, сірата, сірбп; бўсел, Сёва, сезон, сёйбіт, секўнда, сёкчы, селядзёц, сёмя, сёна, серабрыць, серада; сёлета, сёмы, сёння, сёрбаць; сюдьі, паўсюдна, сюрпрыз; сюсюкаць; сябар, сябё, сявёц, сядзёць, сякёра, сяляне, сямёра, сяўба, сястра, сячы, сярэдні.
Ась-ось-усь-ысь; ісь-есь-ёсь-юсь-ясь; карась, вось, лось, гусь, рысь, узял'іся, увёсь, ёсць, баюся, Ясь.
81. Прачытайце прыказкі, прыслоўі, скорагаворкі з гукамі [с], [с’]. Вывучыце іх на памяць.
Усякай справе свой час. Касі, каса, пакуль раса, раса далой, і мы дамоў. Пісаў пісака, пісаў, перапісваў, ды так і не напісаў. Усім па сем, гаспадару восем, а гаспадыні дзевяць, што добра дзеліць. Свой сячыся рубайся, а чужы не мяшайся. Мы самі з вусамі, адно нос не аброс. Зарабіў на соль салёнага селядца пасаліць. У савы савяня, у лася ласяня. Сем седакоў не воз, абы конь вёз.
82. Адгадайце загадкі. Пры чытанні сачыце за вымаўленнем гукаў [с] і [с’].
1. Вісіць сіта, не рукамі звіта. 2. Што ўзыходзіць без насення? 3. Лягла спаць Парася і на ўвесь свет расцяглася. 4. Вязушка вязе, сякачка сячэ, а мокры Марцін падкла/дае і сапе. 5. Зубасты Хвядор усю сцяну прапароў.
А д г а д к і: 1) павуціна; 2) сонца; 3) дарога; 4) лыжка, зубы, язык; 5) свярдзёлак.
83. Прачытайце словы. Выразна вымаўляйце падоўжаныя мяккія гукі [с’] і [з']
Бяссільна, Палессе, узлессе, Залессе, ссівеў, ссечаны, сселены, ссёрбаць, ссінець, рассеяць, рассек, калоссе, рыссю, разросся, разнёсся, мыешся, журышся, смяешся, бярэшся, маззю, граззю, рыззё.
84. Свісцячы [с] перад мяккімі зычнымі [с’], [л’|. [^’L Ін’1> [ч’Ь I77’], |в'] вымаўляйце мякка. Прачытайце наступныя словы 3 [с’].
Бясследна, бяссмерце, след, слепнуць, слёзка, сліва, слізгаць, слімак, сліна; смелы, смерць, смех, смецце, смешна, смірна, смялейшы, смятана, смяяцца; снег, снедаць, снежань, сніцца, пракісне, цісне; сцежка, сценка, сцерагчы, сціснуць, сціхаць, сцюдзёна, сцюжа, сцяблінка, сцяг, сцячы, сесці, трэсці, пайсці; спевы, спелы, спешна, співаць; спінка, спісаць, спіца, спякота, спячыся, спяшацца; сведчыць, свежы, свет, светлаваты, свечка, свінарнік, Свір, свірчэць, свісток, свядомы, свята, святло, свяшчэнны.
85. Вымаўляйце гукі [з| і [з’| у складах і ў словах. Кончык языка хай прыціскаецца да ніжніх пярэдніх зубоў.
За-зо-зу-зы-зэ; забаўляць, забрўдзіць, завадзь, задбўга; зблак, зблата, зблкі, збрка, збрна; зуб, зубр, зўбчык, зусім, зухаваты; зыб, зымшыць, зыначыць, зысці, зычлівы, зычыць; зэдлік, Зэльва, зэканбміць.
Аз-оз-уз-ыз-эз; азбука, аздаравёць, аздабляць; марбзна, завбзна; гарбўзны; азызлы; счэзнуць.
86. Прачытайце наступныя словы. Звонкі зычны [з] перад мяккімі [<£’], [л’Ь [з’], [в’], [б’], [л’], [н’] вымаўляйце мякка.
Раздзел, здзек, здзельшчык, здзерці, здзіўлена, здзяцініцца; злева, злепіць, злёт, зліць, злічыць, ззяблы, ззянне; звязаць, звяно, звяраць, звяртаць, звярынец; збегчы, зберагаць, збіваць, збіраць, збіць; раздзел, змякчыць, змяніць, змяншаць, змярзаць, змятаць, змяць, змяшчаць, змяя; зневажаць, знемагчы, знесці, знізіць, знішчыць, знюхаць, зняважыць, зняволіць.
87. Прачытайце прыназоўнікавыя спалучэнні. Звонкі зычны [з| перад мяккімі [п’] і [ц’| вымаўляйце як [c’J.
3 пекла, з перцам, з пельменямі, з пенкай, з печы, з півоняй, з пякарні, з пяску, з пяньку, з пяром, з пячэры; з цемры, з цёплага, без цябе, без цеста, без ціны, без ціску, з цяпла, з цягніка, з цялём, з цяньку, з цёцяй.
88. Прачытайце прымаўкі. Гукі [з] і [з'] на канцы слова і перад глухімі зычнымі вымаўляйце як глухія [с] і [с’].
Сем седакоў не воз, абы конь вёз. Блізка то блізка, ды каб не было слізка. Нямазаны воз рыпіць, а мазаны ўраз бяжыць. Свае сабакі грызуцца — чужы не лезь. Каб рыбу есці, трэба ў ваду лезці.
89. Прачытайце словы і словазлучэнні. Звонкі [з] перад глухімі зычнымі к, п, с, х, т, ц вымаўляйце як [с].
Падмазка, блізка, з калена, з кніжкі, без клею; з пустога, з поля, цераз плот; без солі, з салам, без сэрца, з сынам, з холаду, з хаты, з хвоі, з хвалі; з татам, з Тамарай, з торфам, з Томска, з тортам, з тоўстым; з цырульні, з цырка, з цыганкай, з цыбулі, з цэха, з цукру, з цукеркай.
90. Прачытайце словазлучэнні. Звонкі [з] перад глухімі [ч] і [ш] вымаўляйце як [uz], а перад ж, дж як [ж].
3 чаборам, з чайнікам, без чалавека, без чаплі, праз час, з часнаком, з чвэрці, з Чачэрска, без чоўна, з чужым, з Чукоткі; з чытальні.
3 шакаладкай, з шашкамі, без шва, праз шкло, з шоўку, з шчанятамі, цераз маму, з шумам, з шэптам, з шэрсткай, з шэлестам, без шэршняў.
3 жалейкай, з жалобай, праз жару, з жарабятамі, з Ждановічаў, без жалеза, без жарту, з жалудамі, з журбой, з жывёлай, праз жыта, без жыхароў, з жэрдкай, з жэстам.
91. Дайце адказы на пытанні і запішыце іх.
1. Якія беларускія імёны маюць гукі [с], [с’], [з], [з’]?
2. У назвах якіх хатніх жывёл і птушак ёсць гукі [4 Н, [з], [з’]?
3. У назвах якіх звяроў ёсць гукі [4 [с’], [4 I3’]?
4. У назвах якіх рыб ёсць гукі [с] і [с’]?
5. У назвах якіх дрэў і траў ёсць гукі [з] і [з’]?
Словы для даведак: 1) Саша, Алесь, Кастусь, Васіль, Ясік, Пятрусь, Зося, Зіна, Змітрок; 2) сабака, свіння, каза, казёл, гусак, гусь; 3) барсук, расамаха, ласка, рысь, зубр, заяц, казуля; 4) сазан, стронга, сом, мянтуз, язь; 5) бяроза, бузіна, лаза, язмін.
92. Выразна вымаўляйце гук [ц] у складах і словах. Сачыце, каб пярэдняя частка языка злёгку дакраналася да верхніх зубоў і адштурхоўвалася ад іх.
Ца-цо-цу-цы-цэ; цабэрак, цагляны, цалаваць; цотны; ланцўг, цўда, цукрбвы, цурацца; цыбўля, цыркач, цырўльня, цыстэрна; цэбар, цэлы, цэмёнт, цэх.
Ац-оц-эц; палац, матрац, мёсяц, заяц; мбцны; сырэц, кітаец, баёц.
93. Выразна вымаўляйце гукДц’] у складах і словах. Прыгадайце, што пры вымаўленні [ц’] і [