• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фанетыка беларускай мовы ў школе

    Фанетыка беларускай мовы ў школе


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 240с.
    Мінск 1995
    53.67 МБ
    скорагаворкі. Выпішыце словы з
    Рыгорка на падворку
    Знайшоў скорагаворку: Печка-гняздзечка, Там перапечка.
    Ды перапечцы Горача ў печцы, I перапечка
    Збегла з гняздзечка...
    Скажы, скорагаворка, Ці з’еў цябе Рыгорка?
    (М. Маляўка.)
    Пярэднеязычныя зычныя [л|, [л’|, MU ІРІ
    131.	Вымаўляйце выразна цвёрды зычны [л| у складах і ў словах:
    Ла-ла-ла; ладкі, ладна, лаз, лазіць, лазня, лайка, лапік, лапка, ласаваць, ласы, лаянка, лабаты, лавіць, лагодны, лагчынка, ладкаваць, лажыцца, лайдачыць, лапушысты, лахмаціцца, сіла, школа, халат, салат.
    Лб-лэ; лоб, лом, лбжак, лось, лбдачка, лбдарнічаць, лбмка, лопаць, лбўкі; лэпаць, увапрэлы, упрэлы.
    Лў-лу; лук, луг, луб, лўбін, лўжынка, лузга, луббк, лугавінка, лупаваты, лушцца, лушпайка, лўшчыць, клўначак.
    Лы-лы-лы; лыжка, лысы, лытка, лыч, лыжня, лысаваты, лысўха, палымяны, палыхаць, клык.
    Ал-ол-ул-эл-ыл; зала, вакзал, сігнал, канал; гол, арол, футбол; гул, бўлка; бэлька, мёлка; былка, пыл, пылкбвы.
    132.	Прачытайце скорагаворкі і прымаўкі спачатку павольна, потым хутчэй. Выразна вымаўляйце гукі [л] і [л’]. Для выразнага вымаўлення асабліва трэба звяртаць увагу на месцазнаходжанне языка. Ён павінен быць каля верхніх пярэдніх зубоў.
    Вол вала павалок па валоках. Пад полкай каўпак, пад каўпаком палка, каўпакі на палках, палкі ў палках. У Піліпа папілі ліпавага пітва. Учора гулі, сёння гулі — будзеш хадзіць без кашулі. Вялікі целам, ды малы дзелам. Глядзець вялікі, а малалікі. Караблі лавіравалі, лавіравалі, ды не вылавіравалі. Інжынеры нівеліравалі, нівеліравалі, ды не вынівеліравалі. Трымай галаву ў холадзе, а ногі ў цяпле — будзеш жыць век на зямлі. Выскачыў, як Піліп з канапель. Пілаваў Піліп палена з ліп. Мыла мама мылам Мілу. Палолі поле, палівалі, на перапёлак палявалі. Павел палоў поле, злавіў перапёлку ў доле. Зялёны-зялёны лён у бабулі — будзе Алесі з лёну кашуля.
    133.	Выразна вымаўляйце мяккія гукі [л’| і [л’.| у складах і словах.
    Лі-лі-лі; лінія, лінь, ліпа, ліпень, літара, лічба, ліха, лішак, ліяна, ліштва, паліваць, лізаць, лілёя', лі^бн, лічыць, паліва, палізаць, паліць, паліца.
    Ля-ля-ля; лялька, лямпа, лязг, ляда, ляпнуць, лясны, лявёць, лякаць, ляжаць, лядбк, ляпіць, лятўчка, лячыць, кўля, Галя, чапля, Валя, Тбля.
    Лю-лю-лё; любая, людзі, людна, люлечка, людскі, любіцелька, люляць, люстра, людаёд, лютаваць, люцёйшы, салют, крбплю, куплю, вярблюд; Лёня, лёгка, лёд, лёжка, лётам, лётчык, лёх.
    Аль-оль-уль-эль-ыль; альббм, жальба, сталь; толь, павольна, толькі; кўлька, руль, бірўлька; журавёль, мель, мадэль, пастэль; стыль, быльнік, вабільшчык, бутыль.
    Голле, галлё, Ілля, зёлле, вуголле, вясёлле, вбдгулле.
    134.	Прачытайце апавяданне. Выпішыце словы, у якіх ёсць гукі (Л і |р|.
    МАЛАНКА I ГРОМ
    У згодзе калісьці жылі Маланка і Гром. Любіла Маланка, калі хмары ўкрывалі неба і ажно чорным рабілася ўсё навокал.
    А Гром, гледзячы на яе, шчыра радаваўся. Сябраваў ён з Маланкай. Ды неяк гарачая Маланка нізка над зямлёй шуганула і зачапіла дрэва. Загарэлася яно. Маланка ўзрадавалася і давай іншыя дрэвы паліць!
    Гром разгневаўся на Маланку, пачаў сварыцца на яе, каб не паліла дрэў. Але Маланка не паслухалася Грому. Людзей крыўдзіць пачала, будынкі падпальваць.
    I цяпер у навальніцу — толькі блісне Маланка, Гром ужо злуецца, сварыцца на яе.
    Маланка яшчэ больш разыходзіцца — Гром голас павышДе. I так да таго часу, пакуль не ўтаймуе ліхадзейку, пакуль не перастане сваволіць Маланка. Тады і Гром сціхае. Тут, глядзім, і дождж перастае.
    А новая навальніца пачнецца — усё паўтараецца. Кароткая памяць у ліхой Маланкі! (Ю. Ярмыш.)
    135.	Прыдумайце такія сказы, каб у іх у кожным слове былі гукі [л] або [л’].
    У з о р. На малюнку намаляваны белыя лілеі. Люба любіць гуляць. Галя лепіць з гліны ляльку. Валодзя купляе малочныя вафлі.
    136.	Адкажыце на пытанні. Запішыце адказы.
    1.	У якіх мужчынскіх імёнах ёсць гукі [л] і [л’]?
    2.	У якіх жаночых імёнах ёсць гукі [л] і [л’]?
    3.	У якіх назвах звяроў ёсць гукі [л] і [л’]?
    4.	У якіх назвах птушак ёсць гукі [л] і [л’]?
    5.	У якіх назвах рыб ёсць гукі [л] і [л’]?
    6.	У назвах якіх насякомых ёсць гукі [л] і [л’]?
    7.	У назвах якіх дрэў ёсць гукі [л] і [л’]?
    8.	У назвах якіх траў і кветак ёсць гукі [л] і [л’]?
    Адказы: 1) Мікола, Алесь, Толік, Базыль, Кароль, Валодзька; 2) Валя, Гэля, Алеся, Алёна, Волька,
    Гануля, Аміля; 3) лось, алень, ласка, вярблюд, кракадзіл, леў, слон, малпа, казуля, антылопа, дэльфін, хахуля; 4) бусел, журавель, гіль, дзяцел, салавей, ляляк, лебедзь, шчыгол, ластаўка, галка, зязюля, перапёлка; 5) лінь, плотка, бялюга, укляя, лешчаўка; 6) слімак, матылёк, чмель, клоп, пчала, моль, тля, блыха; 7) ліпа, клён, вольха, яліна, таполя; 8) васілёк, палын, гарлачык, ландыш.
    137.	Прыдумайце дзесяць слоў, якія пачынаюцца з [л] і з [л’]; дзесяць слоў, у якіх [л] знаходзіцца ў сярэдзіне слова.
    138.	Да слоў з левага слупка падбярыце з правага словы з процілеглым значэннем. Вызначце, у якой пазіцыі ў слове знаходзяцца ў іх гукі [л| і [л’].
    горкі
    вясёлы
    сумны
    салодкі
    правы
    малады
    стары
    маленькі
    вялікі
    левы
    добры
    белы
    чорны
    злы
    гарачы
    халодны
    139.	Прачытайце гумарыстычны верш. Знайдзіце словы, якія адрозніваюцца толькі гукамі [л] і [л’|.
    КаДя лесу бегла
    ліска,
    А насустрач лісцы
    Лыска.
    Папрасіла ліска
    Лыску:
    — Палюляй, сусед, калыску...
    Але Лыска
    ані блізка:
    — He люляў я лысянятак,
    Што ж люляць мне лісянятак. (Р. Барадулін.)
    140.	Прачытайце загадкі. Запішыце адгадкі. Выразна вымаўляйце [л] і [л’1-
    1. За лесам-пералесам сіненькі агонь гарыць. 2. Адзін лье, другі п’е, трэці расце. 3. Белы — не снег, зялёны — не луг, кучаравы — не дзяўчына. 4. Якія ногі, такі ж нос, па балоту ходзіць скрозь, па балотах ён курлычыць, лягушат і жабак лічыць. 5. Hi калода
    і ні пень, ды ляжыць цэлы дзень, не капае і не косіць, а есці просіць. 6. Бяжала, цякло і лягло пад шкло.
    Адгадкі: 1) лён; 2) дождж, сонца, трава; 3) бяроза; 4) жораў; 5) гультай; 6) вада і лёд.
    141.	Вымаўляйце выразна цвёрды |р] у складах і словах.
    Ра-ра-ра; рага, рада, радасны, радзіць, рана, j?aніць, раса, рабіна, раббта, равбк, рагаты, радніць, радчэй, ражбк, разабраць, разадраць, разбавіць, разбалаваць, разблытаць, расінка.
    Рў-ру-ру; рўбка, рўжавы, рўмзаць, рунь, рўпець, рух, руды, падарўнак, Марўся, рубіць, рублёвы, ружжб, руйнаваць, рука, рухавічкі, румяны, русак, рухавік, ручаінка, парус, угбру.
    Ры-ры-ры; рыба, рыбка, рыжы, рык, рыла, рынуць, рыса, рыска, рыссю, стары, крыніца, рыбаліць, рыдаць, рыдлёўка, рыпёць, рыхліць, твбры, крычаць, крывавы, трымаць.
    Рэ-рэ-ро; рэбус, рэберны, крэйда, рэдзька, рэдка, рэзалка, рэпка, рэха, рэч, рэчка, рэшткі, рэя, рэшата, рэзеда, рэзгіны; рог, рбгат, род, бярбза, рбздум, рбзны, рбзум, рблік, рбля, рбст, рот, роў, рбўны, рбўня.
    Ар-ор-ур; фарба, парта, камар, гарбўз, цўкар; мбрква, тхор, матбр; кўртка, фўрман, скўрка, тўркаць, турма.
    Эр-ыр-ір-ор-ар; сэрца, пёршы, цукёрка; жыр, сыр, шыр; брыгадзір, касір, Ірка, сцірка, спірт; шафёр, манцёр, ліфцёр; мўляр, цясляр, кавярня.
    142. Прачытайце словы па-беларуску і па-руску. гу на якасць гука [р| у абедзвюх мовах.
    Звярніце ўва
    Бел.
    Рус.
    Бел.
    Рус.
    рака
    река
    рэдзька
    редька
    мора
    море
    рэпа
    репа
    рэшата
    решето
    рыс
    рнс
    рабы
    рябой
    рэдкі
    редкнй
    143. Праслухайце словы, прачытаныя па-руску і па-беларуску. Пры беларускім вымаўленні падыміце кантрольную картку.
    Трэці, тры, вытрн, третнй, дремать, драмаць, трн, дрыжаць, брыгада, брвть, дрожать, брнгада, брыць, прнз, прынесці, прыз, прннестн.
    144.	Перакладзіце рускія словы на беларускую мову.
    Репа, гречка, дверь, зверь, гнря, рябой, ряд, моряк, зарядка, варю, борюсь, трюм, дремать, крем, греметь, грестн, прншнть, прнбнть, перевезтн, перегнать, прнгреть, стеречь, беречь, тереть.
    145.	Прачытайце пары слоў, адрознівайце беларускае вымаўленне ад рускага.
    Рад — ряд, парадак — порядок, бура — буря, грнм — грым, Рым — Рнм, рабы — рябой, бурю — буру, гару — горю.
    146.	Перакладзіце беларускія словы на рускую мову. Параўнайце вымаўленне [р] у роднасных словах.
    Буквар, сухар, зорка, горка, Сібір, цяпер, дзвер, звер, градка, бруква, Сярожа, Андрэй, трум, рукзак, грыміць, серада, курыць.
    147.	Прачытайце прыказкі і прымаўкі. Выпішыце словы з цвёрдым [р|.
    Дзе няма ахвоты, там няма работы. I баран бы касіў, каб хто касу насіў. Чужымі рукамі толькі жар выграбаць. Дрэмлючы, нічога не выдрамлеш. I шыла, і мыла, і прала, і ткала — і ўсё языком. Яму раніцою росна, у поўдзень млосна, а ўвечары — камары кусаюць. Наш Андрэй за ўсіх мудрэй.
    148.	Перакладзіце на беларускую мову. Звярніце ўвагу на вымаўленне [р].
    Ряд, берег, рыба, гнря, зверн, моря, не верь, пожарь, сварн, горькнй, аптекарь, крем, крнвой, трёвога, трндцать, заберн, рябой, рябнна, ремонт, Рнта, варю, порю, реднска.
    149.	Прачытайце прымаўкі і скорагаворкі. Спачатку павольна, потым хутчэй. Выразна вымаўляйце [р] і [л].
    Дудар дудару дарма грае. Трыццаць тры дрывасекі дроў трыццаць тры дрывотні надрывасечылі. Кроп у страве, страва на траве, трава на дварэ, дровы на дрывотні. На каптуры каптур, пад каптуром каптур — каптур пад каптур, каптур на каптур. Усе бабры дабры, адна выдра — ліха яе бяры. Панкратава карта ў Карпа, Карпава карта ў Панкрата. Падарыў Пан-
    крат Карпу паркаль і шкарпэткі, паркаль пакралі, шкарпэткі парвалі. Калы трэба перакалоць, перакалаціць, пералапаціць. Ларыса рабіла лабараторныя работы ў лабараторыі. Лаўрэн на рэчцы лавіў рыбу. Ларыса варыла рыбу з лаўровым лістом. Рабая курка клюе крупкі. He было акварэлі ў Валеры. Пры кастры — кара, пара карагодзіць ля кастра.
    150.	Адгадайце загадкі. Запішыце адгадкі. Выразна вымаўляйце гукі [р] і [л].
    1. Ляжыць Рыгор паміж гор, лапушком пакрыты. 2. Чоран, ды не воран, рагат, ды не бык, шэсць ног без капыт, ляціць — вые, сядзе — зямлю рые. 3. Лёг вусаты, а ўстаў гарбаты. 4. Маленькі шарык пад лаўкаю шарыць.
    Адгадкі: 1) агурок; 2) жук; 3) кот; 4) мыш.
    151.	Адкажыце на пытанні, запішыце адказы. Перакладзіце адказы на рускую мову. Прачытайце пытанні і адказы ўголас.
    1.	У назвах якой агародніны ёсць гук [р]?
    2.	У назвах якой садавіны ёсць гук [р]?
    3.	У назвах якіх траў ёсць гук [р]?
    4.	У якіх назвах хмызняку ёсць гук [р]?