Фанетыка беларускай мовы ў школе
Выдавец: Народная асвета
Памер: 240с.
Мінск 1995
3 элементамі фанетычнага запісу слова (транскрыпцыі) вучні знаёмяцца ў V класе. У гэты час паведамляецца, што пры фанетычным запісе гука, спалучэнняў гукаў або слова абазначэнне іх бярэцца ў квадратныя дужкі, мяккасць зычнага перадаецца знакам [*]: [тата], [ц’д]ця, [ц’бц'а].
На першым этапе вывучэння фанетыкі можна выкарыстоўваць найбольш просты матэрыял: такія словы, гукавы склад якіх максімальна набліжаецца да яго літарнага абазначэння. Спецыяльныя практыкаванні накіраваны на тое, каб вучні напрактыкаваліся ўслухоўвацца ў гучанне слова, выдзяляць гукі, дзяліць словы на склады, вызначаць націскны склад. Увагу вучняў пры такім спрошчаным аналізе можна накіроўваць не на ўсё слова, а толькі на яго частку? пачатак, канец, пэўную марфему. Якасць гукаў таксама можна вызначаць толькі па пэўных (не абавязкова ўсіх) характарыстыках: галосны ці зычны, мяккі зычны ці цвёрды і інш. Эканомны па часу выканання, такі аналіз можа выкарыстоўвацца пры праверцы дамашняга задання і пры вывучэнні іншых раздзелаў курса.
Спрошчаны фанетычны аналіз карысны пры засваенні арфаэпіі. Папярэдні арфаэпічны разбор слова
1 Садоўскі П. В. Фанетычны разбор слова // Народная асвета. 1984. № 9. С. 46.
будзе спрыяць прадухіленню і выпраўленню маўленчых памылак. Мэтазгодна праводзіць частковы арфаэпічны разбор, каб увага вучняў засяроджвалася на гуках, вымаўленне якіх можа разыходзіцца з літаратурным або вымаўленне якіх не супадае з напісаннем.
Эфектыўным, на думку метадыстаў1, з’яўляецца фанетычны разбор у вуснай форме, пры якім абмяркоўваецца, дзе вымаўленне не супадае з напісаннем і гэта з’ява абгрунтоўваецца адпаведнымі правіламі. Такі від фанетычнага разбору абуджае і актывізуе ўвагу вучняў да гукавой формы слова, вуснага выказвання, развівае маўленчы слых2.
Узор в у с н a г а фанетычнага разбору: іней (поўны разбор)
1. Выразна вымаўляем і слухаем слова.
2. Называем паслядоўна гукі [йін’ей].
3. Дзелім слова на склады: і-ней. У слове два склады, націскны склад — першы. Націск прыпадае на галосны [/], які выразна чуецца і ідзе пасля мяккага зычнага [й], асобна не абазначанага на пісьме. Такім чынам, літара і ў дадзеным выпадку служыць для абазначэння адразу двух гукаў, мяккага зычнага [й] і націскнога галоснага [/]. Націскны галосны [t] у пачатку слова вымаўляецца з прыстаўным зычным [й].
4. Другі склад пачынаецца зычным гукам [«’] — звонкім, мяккім, які абазначаецца літарай эн.
5. Галосны [э] ненаціскны, вымаўляецца выразна, абазначаны літарай е, таму што гук ідзе пасля мяккага зычнага.
6. Канцавы ў слове зычны гук [й] — звонкі, мяккі, абазначаны літарай і нескладовае.
7. У слове 5 гукаў і 4 літары.
спяваць (частковы разбор)
в у с н ы пісьмовы
1. У пачатку слова ідзе гук Іс’п’аіваць
[с’] — зычны глухі, мяккі.
1 Яленскі М. Г. Фарміраванне вымаўленчых навыкаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры. Метадычныя рэкамендацыі. Мн., 1982. С. 23; Піскун У. Ц. Фанетычны разбор на ўроку беларускай мовы II Выкладанне беларускай мовы і літаратуры. Мн., 1983.
2 Новікава Т. Фарміраванне арфаэпічных навыкаў на ўроках фанетыкі ў V класе // Беларуская мова і літаратура ў школе. 1989. № 8. С. 23—25.
2. Свісцячы [c] памякчаецца перад мяккім [п’].
3. Мяккасць пачатковага зычнага на пісьме не перадаецца.
радасць (частковы разбор) в у с н ы пісьмовы
1. Зычны [с’] — глухі, мяккі, padafc’n’l
памякчаецца перад мяккім
ю
2. [ц’]—зычны, глухі, мяккі.
3. Мяккасць [с’] на пісьме не перадаецца.
4. Мяккасць [ц’] абазначана на пісьме літарай ь, якая гука не абазначае.
Пры правядзенні спрошчанага фанетычнага аналізу можна абмежавацца некалькімі тыпамі заданняў: I. Выразна вымаві слова, праслухай, як яно гучыць.
(Варыянт задання: праслухай, як вымаўляе слова настаўнік, як яно гучыць у магнітафонным запісе, і паўтары яго.)
2. Вымаві выразна першы (другі, апошні) склад слова, вылучы першы гук склада, ахарактарызуй яго, абазнач умоўным значком;такім жа парадкам вызнач якасць названых (або падкрэсленых) складоў ці ўсіх складоў у слове.
3. Падлічы колькасць складоў у слове, гукаў у складзе і слове.
Уважлівае праслухоўванне слова — абавязковая перадумова паспяховага фанетычнага аналізу. Часам вучань не чуе ўсе гукі ў слове (аб гэтым, дарэчы, сведчыць скажонае вымаўленне паасобных слоў: тра/л’е/бус (тралейбус), да!л’б]о (далібог) і інш.). Таму патрэбна актывізацыя маўленчага слыху. Паслядоўнае называнне гукаў у слове для вучняў з’яўляецца складаным заданнем. Таму практыкаванні на пагукавы падзел слова, на параўнанне слоў рознай структуры трэба праводзіць працяглы час, з выкарыстаннем розных форм заняткаў паміж іншымі відамі работ. Магчымы «фанетычная размінка», «вусная пяцімінутка», «фанетычныя паўзы», «фанетычная за-
радка» і інш. Для павышэння цікавасці да гука-літарнага аналізу можна выкарыстаць таксама элементы тэлевізійных гульняў «Поле цудаў» і «Логас», якія вучні ахвотна глядзяць.
Парадак правядзення арфаэпічнага разбору нагадвае спрошчаны фанетычны аналіз:
1. Вымаві слова ў адпаведнасці з нормамі беларускай літаратурнай мовы.
2. Звярні ўвагу на вымаўленне вызначаных настаўнікам гукаў, іх спалучэнняў.
3. Растлумач, чаму гукі так вымаўляюцца.
Словы для спрошчанага фанетычнага аналізу і арфаэпічнага разбору падбіраюцца з улікам падрыхтоўкі вучняў. Школьны падручнік не дае агульнай схемы арфаэпічнага разбору, таму можна скарыстаць тыя яго ўзоры, якія былі прапанаваны Т. Новікавай.
Узоры арфаэпічнага разбору вуснага пісьмовага
На печцы
1. На пё/ціцы. на пё/ц/цы—
2. Гук [ч] вымаўляецца як [ц]. [ч]-> [ц]
3. Шыпячы [ч] перад свісця-
чым [ц] вымаўляецца як
свісцячы.
Звініць
1. Із'Івініць. [з'Івініць —
2. Гук [з] перад мяккім [e] N-Ha’j
вымаўляецца як [з’].
3. Свісцячы [з] перад мяккім
[в’| вымаўляецца мякка.
На пісьме такое вымаўленне не перадаецца.
Прыгадаем, што звесткі аб найбольш цяжкіх выпадках вымаўлення беларускіх слоў настаўнік можа знайсці ў «Слоўніку беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне» пад рэдакцыяй М. В. Бірылы (Мн., 1987).
Калі ў напісанні слова ці яго формы адлюстроўваецца літаратурнае вымаўленне, у слоўніку арфаэпічная норма не падаецца. Калі літаратурнае вымаўленне слова ці формы не супадае з іх палітарным чы-
таннем, пасля загалоўнага слова ці пасля яго формы ў квадратных дужках падаецца вымаўленне: дрогкасць /хкасьць/, узвелічэнне [зьве] /ньне], узлезці Іузьлесьці/.
У слоўніку паказана вымаўленне спалучэнняў зычных, калі ў іх назіраецца асіміляцыя глухіх і звонкіх, цвёрдых і мяккіх, шыпячых і свісцячых, выбухных і афрыкатыўных зычных, а таксама паяўленне [й] перад [і]. Аглушэнне звонкіх зычных на канцы слова не перадаецца. Велічыня адрэзка слова, які падаецца ў квадратных дужках, абумоўлена складанасцю вымаўлення асобных частак слова.
Агрызнуцца зак., -нуся, -нешся f з'несься/... Як бачым, у слоўніку ў квадратных дужках асаблівасці вымаўлення перадаюцца агульнапрынятымі літарнымі сродкамі. Таму пры правядзенні фанетычнага аналізу або арфаэпічнага разбору настаўнік можа карыстацца імі як даведачным матэрыялам, а вучням прапаноўваць правесці іх гукавы запіс.
У слоўніку узлезці [узьлесыўі... давезці /сьці/... барацьба ІдзьбІ... сумленнасць Ісьць/, -цю
Пры разборы [уз’л’ёс’ц’і! давёіс’ц’іі бара[дз’б]а сумлённа! с’ц’ /
Супастаўленне гукаў і літар, якое часткова праводзіцца пры спрошчаным аналізе, працягваецца пры вывучэнні розных тэм і дапамагае падрыхтавацца да больш складанага гука-літарнага, ці фанетыка-графічнага, разбору. Схема такога поўнага аналізу нагадвае схему папярэдняга, але ў ёй дабаўляецца тлумачэнне і робіцца запіс літары (ці літар), з дапамогай якой абазначаны кожны гук.
Згодна з падручнікам для IV класа школ з беларускай мовай навучання, аўтарамі якога з’яўляюцца В. П. Красней і Я. М. Лаўрэль (Мн., 1988. С. 131), трэба: 1) разбіць слова на склады, вылучыць і назваць націскны склад, а таксама гук, на які падае націск; 2) выдзеліць галосныя гукі; вызначыць, якія з іх націскныя і якія ненаціскныя, а таксама з дапамогай якіх літар яны абазначаны; 3) для зычных гукаў неабходна вызначыць, ці адносяцца яны да цвёрдых, мяккіх ці зацвярдзелых; звонкіх ці глухіх; свісцячых ці шыпячых і якімі літарамі яны абазначаны. Акрамя таго, вызначаецца колькасць гукаў і літар.
Узоры гука-літарнага аналізу
вясна — вяс-на
гукі: |
[в'] — зычн. зв. мяк.
[a] — гал.
[с] — зычн. гл. цвёрд.
літары: в я
с н a
«1 — а]~
зычн. зв. цверд. гал. нац.
5 г.
5 л.
дзядзька — дзядзь-ка
гукі: [дз’] — зычн. зв. мяк. літары: д
з
[a] — гал. нац. я
[ц’] — зычн. гл. мяк. д не ц, дзядзя
з
ь
[«]— зычн. гл. цвёрд. к
[a] — гал. a
5 г. 8 л.
Пры разглядзе слоў, у якіх склад гукаў і склад літар не супадаюць, замацоўваюцца правілы перадачы гукаў на пісьме, а таксама выпрацоўваецца навык вызначэння арфаграмы на слых. Каб пазбегнуць памылкі, трэба дакладна вызначыць літарны склад слова на падставе выкарыстання практычных навыкаў выдзялення гукаў, вызначэння іх пазіцыі, падбору апорнага слова, якое б дапамагло знайсці адпаведны арфаграфіі варыянт напісання.
Гука-літарны разбор — неабходны этап пры выпрацоўцы навыкаў выдзялення арфаграмы на слых, бо «арфаграфічная зоркасць — гэта не толькі ўменне выявіць арфаграму ў напісаным слове, але і ўменне выявіць арфаграму ў слове, успрынятым на слых»1.
Прапанаваныя ніжэй практыкаванні накіраваны на засваенне арфаэпіі, графікі і арфаграфіі. Яны звязваюцца з адзначанымі тэмамі праграмы V класа, пашыраюць і ўскладняюць тыя заданні, якія былі прапанаваны для засваення вымаўлення асобных гукаў.
1 Алгазнна Н. Н. О развнтнн орфографнческой зоркостн // Русскнй язык в школе. 1981. № 3. С. 33.
Аднясенне да названых тэм не абазначае, аднак, таго, што практыкаванні нельга выкарыстаць пры вывучэнні іншага матэрыялу. 3 улікам падрыхтоўкі вучняў, іх знаёмства з тымі фанетычнымі з’явамі, якія адлюстроўваюцца ў прапанаваным матэрыяле, матэрыял практыкаванняў можна выкарыстоўваць у разнастайных мэтах.
Практыкаванні
Гукі і літары. Алфавіт
I. Адгадайце загадкі. Запішыце адгадкі. Назавіце па парадку літары беларускага алфавіту. Чаму кожнаму чалавеку трэба добра ведаць алфавіт?