Фанетыка беларускай мовы ў школе
Выдавец: Народная асвета
Памер: 240с.
Мінск 1995
1. ХТО ЁН?
Літары ён, як байцоў на парад, Строгім парадкам паставіў у рад. Усе яны пэўнае месца знайшлі там. Як мы яго назавём? — ... (В. Паўлоўская.)
2. Якое слова складаецца з трох складоў, а называе ўсе беларускія літары?
Адгадка: алфавіт.
2. Прачытайце тэкст. Растлумачце сэнсавае падабенства слоў азбука і алфавіт і іх стылёвае адрозненне. Што называецца алфавітам?
Дзве першыя літары грэчаскага пісьма называліся альфа і бэта (у сярэднягрэчаскім вымаўленні — віта). Яны былі ўзяты ад фінікійцаў, якія карысталіся іерогліфамі. Першы ў радзе іерогліфаў меў выгляд галавы быка (бык па-фінікійску алеф), другі — выгляд дома (бэт). Паступова гэтыя значкі сталі азначаць літары а і б. Спалучэнне альфа і бэта (віта) — альфабэтас (альфавітас).
3. Прачытайце і запомніце выслоўі пра валоданне пісьмовай мовай. Растлумачце іх сэнс.
Як напішацца, так і прачытаецца. Пішы, пішы, рукой варушы, бо ў няўмекі — рукі калекі. 3 літары на літару — як з купіны на купіну. ці ты пісаў пяром, ці певень кіпцюром. Ці прачытаеш, ці вочы паламаеш. Напісаў пісака — каб чытаў сабака.
4. Прачытайце словы. Растлумачце, што яны абазначаюць. Колькі складоў, зычных і галосных гукаў і літар мае кожнае з гэтых слоў?
Бах! Плёх! Бом! Плясь! Хрась! Тых! Ш-ш-ш!
5. Прачытайце падзыўныя словы. Якіх хатніх жывёл імі падзываюць? Падлічыце, колькі галосных і колькі зычных літар мае кожнае слова.
Кось-кось! Тпроля-тпроля! Цёсь-цёсь! Тпрусьтпрусь! Целя-целя! Дзю-дзю! Це-це! Шуш-шуш! Цюцю! Кыці-кыці! Ціп-ціп! Вуць-вуць!
6. Колькі складоў можа мець беларускае слова? Прыдумайце словы з рознай колькасцю складоў.
Узор а д к а з у. У беларускай мове слова можа мець ад аднаго да дзесяці складоў: дах, ха-та, ча-рапок, пе-ра-кі-даць, аб-шмаль-цо-ва-ны, на-ма-ры-нова-ны, пра-ку-ра-дым-лі-вац-ца, ін-ду-стры-я-лі-завац-ца, дэ-на-цы-я-на-лі-за-вац-ца, ін-тэр-на-цы-я-налі-за-цы-я. Складаныя словы часта бываюць шматскладовымі: дваццаціпяцітонны, народнагаспадарчы, водаразмеркавальнік, жывёлаадкормачны, агароднінаперапрауоўчы, процібактэрыялагічная.
7. Чым розвяцца між сабой наступныя пары слоў?
1) Машына — шына, марак — рак, парадак — пара;
2) нясі — ясі, брама — рама;
3) сіла — ласі, камар — марка, ліпа — палі;
4) немы — нямы, рогавы — рагавы;
5) вужы — жыву, шына — нашы, рама — мара;
6) маяк — ямка, орган — нарог, сорам — мароз;
7) сон — нос, кот — ток, кат — так, кут — тук;
8) лічыць — лячыць. ганак — ранак, цёпла — цёмна;
9) дзед — дзень, брат — браць.
Узор адказу: Прыведзеныя пары слоў розняцца: 1) колькасцю складоў; 2) колькасцю гукаў; 3) паслядоўнасцю складоў; 4) якасцю гукаў; 5) паслядоўнасцю складоў і месцам націску; 6) паслядоўнасцю і якасцю гукаў; 7) паслядоўнасцю гукаў; прыведзеныя словы так званыя паліндромы: пры чытанні злева направа атрымоўваецца адно слова, а пры чытанні справа налева — іншае; 8) адным гукам і адной літарай; 9) адным гукам і колькасцю літар.
8. 3 прыведзенага спісу слоў выдзеліце тыя, што пачынаюцца: а) з аднаго і таго ж гука; б) з адной і той жа літары; в) з аднаго і таго ж гука, абазначанага адной і той жа літарай; г) з адной літары, але розных гукаў.
Ехаць, ёсць, іскра, іней, існаваць, іржа, йеменец, юнак, юшка, яблык, яечня, якасны, яліна.
Узор адказу. 3 аднаго і таго ж гука пачынаюцца словы: Ійеіхаць, Ійо/сць, [йііскра, [йііней, [йеіменец, Ійуінак, !йу]шк.а, [йа]блык., [йа]ечня, [йа)касны, [йаіліна; /і/снаваць, !і]ржа. 3 адной і той жа літары —іскра, іней, існаваць, іржа; юнак, юшка; яблык, яечня, якасны, яліна. 3 аднаго і таго ж гука, абазначанага адной і той жа літарай,— іскра, іней; юнак, юшка; яблык, яечня, якасны, яліна.
3 адной літары, але розных гукаў: іней — існаваць, іскра — іржа.
9. Адгадайце загадкі. Запішыце адгадкі. Чым розняцца атрыманыя словы?
1. Насякомае 2. Каб частка судна
Нам знаёмае, Ды імем стала,
Джаліць меціцца He будзь марудны —
Ў твар. Змяшай Літары — Яно, хітрае, Дасць за грошы Тавар.
Работы мала: Ану,
Мой дружа малады, Вазьмі і перастаў Склады!
Адгадкі: 1) камар — крама; 2) карма — Макар.
10. Якая беларуская літара ў пачатку слова хаваецца ў слоўніку ў іншай літары? Як і чаму яна гэта робіць?
Узор адказу. Губна-губны гук пазіцыйна чаргуецца з гукамі [z/], [e], [л]. Чаргаванне [ў] з [z/] абумоўлівае тое, што словы з пачатковым ў «хаваюцца» ў слоўніках за словы з пачатковым [z/].
11. Якія зычныя гукі ў беларускай мове абазначаюцца з дапамогай сііалучэнняў дзвюх літар? Калі замацаваліся такія абазначэнні ў беларускай мове?
Узор адказу. 3 дапамогай дзвюх літар у беларускай мове абазначаюцца гукі [