Фанетыка беларускай мовы ў школе

Фанетыка беларускай мовы ў школе

Выдавец: Народная асвета
Памер: 240с.
Мінск 1995
53.67 МБ
«Слоўнік націску ў беларускай мове» — спецыяльны даведнік, у якім лексіка прадстаўлена выбарачна, што дае магчымасць звяртацца да яго ў асабліва складаных і спрэчных выпадках.
Адзін з патрыярхаў усходнеславянскіх граматык В. К. Традзьякоўскі падкрэсліваў, што «...прнвыкать надобно к правнльному ударенню с самого младенчества наслышкою». Таму праца па засваенню нарматыўнага вымаўлення беларускіх слоў павінна ажыццяўляцца на працягу ўсяго вывучэння беларускай мовы. Пераканаць вучняў у тым, што націск у беларускай мове — цэнтр слова, сродак аб’яднання гукаў, што яго варта параўнаць з дырыжорам, ад удалай працы якога залежыць добрае гучанне ўсяго аркестра, можна з дапамогай спецыяльных практыкаванняў. Для вучняў старэйшага школьнага ўзросту карысна было б прапанаваць падрыхтоўку спецыяльнага даклада ці паведамлення на тэму «Націск у беларускай літаратурнай мове», які можна зрабіць на ўроку або на занятках лінгвістычнага гуртка.
Практыкаванні
1.	Прачытайце тэкст. У выдзеленых словах вызначце націскны склад і запішыце ў тры слупкі: 1) словы з націскам на нершым складзе; 2) словы з націскам на другім складзе; 3) словы з націскам на апошнім складзе.
НАРАЧ
У гушчары старых бароў, як сляза, упаўшая з неба, блішчэла вялікае возера. Вельмі прыгожым яно было. Расказы пра яго чароўнасць ішлі ад паселішча да паселішча і нават у далёкія краіны заходзілі.
А яшчэ казалі людзі, што ў вёсцы, што прыляпілася да аднаго з берагоў возера, жыла дзяўчына-сіраціна 186
па імені Найрыта, а аднавяскоўцы звалі яе Нарай. Вочы яе блакітныя, колеру азёрнай хвалі, заўсёды ўсміхаліся. Залацістыя валасы тугой касой абкручвалі галаву. Голас у яе быў высокі і гучны. (3 народнай легенды.)
2.	Прачытайце словы спачатку з націскам на першым складзе, а потым на другім. Як розняцца пары такіх слоў па значэнню?
Буйны, гадзіць, галіна, закапаць, зараз, казачка, любы, марыцца, музыка, прыклад, раіць, саліць.
3.	Прачытайце спіс слоў. Выпішыце словы, якія маюць націск на першым складзе.
Страха, вада, стрэхі, водны, чмялі, водбліск, апоўдні, лета, зіма, восень, ясень, вярба, елка, сосны, асіна, вольха, сцюжа, іней, грымоты, маці, папар, бацька, сястра, голас, вучань.
4.	Знайдзіце ў сказах словы-амографы. Запішыце пары слоў і растлумачце, як змяняецца сэнс слова ад пераносу націску.
1. Усю ноч кавалі зброю. Кавалі працавалі вельмі старанна. 2. Марская прыстань была ўжо зусім блізка. Саша, прыстань да дзеда, хай зробіць свістульку. 3. Твары дзяўчынак былі чырвонымі ад марозу. Твары, мастак, без стомы свае прыгожыя карціны! 4. Ніна і Зося ўсюды ходзяць парай. Ніна, парай Зосі, як упрыгожыць пакой! 5. Са складаў у магазін прывезлі цукеркі, апельсіны, яблыкі. Ужо ў маленстве Рыгор складаў невялікія вершы.
5.	Выпішыце выдзеленыя словы, расстаўце націск. Які склад у словах націскны? Звярніце ўвагу, як змяняецца сэнс слова ад націску.
1.	Каня — драпежная птушка сямейства ястрабіных. У вёсцы няма каня. 2. На вокнах банка краты. Краты парылі ўсе буракі. 3. Дзед Ігара — казак з Кубані. Бабуля ведае многа казак. 4. У крыштальных вазах стаялі белыя ружы. На вазах каля рынку ляжалі гарбузы, бульба, морква, агуркі.
6.	У словах замест кропак напішыце такую галосную літару, каб атрымаліся словы-амографы. Складзіце з гэтымі словамі кароткія сказы.
М..ка, к..ра, к..па, б..кі, в..зы, пл..ціна, д..мы, ..му.
7.	Прачытайце словы, расстаўце ў іх націск.
Абапал, аер, багна, гектар, гурба, дзеяч, выпадак, кіламетр, касцяны, каршун, індустрыя, інструмент, кулінарыя, крапіва, на краі, квартал, мармур, таварыства, карабель, сестрына, цэнтнер, шпацыр, кідаеш, сантыметр, нехаця, ярына.
8.	Прачытайце сказы, падкрэсліце словы-амаформы, растлумачце іх значэнне.
1. Дзяўчынкі сустрэліся раніцай і любаваліся раніцай. 2. Хлопчык сарваў ліпкі лісток з маладзенькай ліпкі. 3. Бабулі трэба спачатку паліць кветкі, а потым ужо паліць у печы. 4. Зараз я, урач-хірург, тэрмінова лячу ў аддаленую паўночную вёсачку да хворага, якога я лячу ад цяжкай хваробы.
9.	Прачытайце скорагаворку. Якія словы ў ёй адрозніваюцца толькі націскам? Што яны значаць?
Каня каню канькала:
— Папі, конь, папі, конь.
Каню конь папікаў:
— Папі, каня, папі, каня!
10.	Прачытайце выразна словы. Спішыце іх, падкрэсліце націскны склад.
Здарыцца, рэмень, рубель, цэмент, таварышы, упарадкаваць, худзенькі, эксперт, кідаеш, ушыркі, дыскант, дыспансер, атлас, музыка, прымус, накрыўка.
11.	Прачытайце ўрывак з верша «Ручаінка». Звярніце ўвагу на націск у дзеяслове тужыць. Чаму ён ужыты ў радку два разы? Якое значэнне мае гэта слова?
Усю зіму мароз-марозка Стужыць яе, стужыць А яна —
бяжыць імкліва
I тужыць не тўжыць. (К. Кірэенка.)
12.	Прачытайце словы ўслых спачатку з націскам на першым складзе, а потым на другім. Якая розніца ў значэнні гэтых слоў? Складзіце і запішыце маленькія сказы з гэтымі словамі.
Замак, атлас, гары, каса, самы, падаў, валіць, губы, дуды, дугі, тушыць, травы.
13.	Спішыце словы і падкрэсліце суфікс. Звярніце ўвагу, на якія суфіксы падае націск. Вусна складзіце два-тры сказы з некаторымі словамі (на выбар).
Маляр, сталяр, балаўніца, манцёр, шафёр, вахцёр, дырыжор, друкар, касцяны, шарсцяны, цагляны, кандуктар, дрывяны.
14.	Прачытайце словы. Запомніце, як яны правільна вымаўляюцца. (Значэнні невядомых вучням слоў тлумачыць настаўнік.)
Момант, медыкаменты, эксперымент, дакумент, інструмент, пастамент, цэмент, кіламетр, сантыметр.
15.	Прачытайце беларускія і рускія словы. Параўнайце месца націску ў абедзвюх мовах.
Бел.
Рус.
вярба
вёрба
крапіва
крапйва
кішка
кншка
дбшка
доска
пасля
пбсле
дачка
дбчка
нічбга
ннчегб
пятля
пётля
малёнькі
маленькнй
пбкрыва
покрбв
лбпух
лопўх
16.	Прачытайце. Параўнайце, як гучаць дзеясловы ў парах. Якое значэнне перадаецца з дапамогай націску?
Адразаць— адрэзаць, высыпаць — высыпаць, закідаць — закідаць, праціскацца — праціскацца, абварыць — абварыць, заўважаць — заўважаць, валіць — валіць, лячыць — лёчыць, мачыць — мбчыць, рабіць — рббіць, сачыць— сбчыць, тушыць— тўшыць, хлусіць — хлўсіць.
Вусна складзіце чатыры сказы з дзеясловамі, узятымі з дзвюх пар слоў (на выбар).
17.	Прачытайце словы. Выпішыце словы з націскам, які адпавядае літаратурнай норме.
Агёнт — агент, аёр — аер, амяла — амёла, арахіс — арахіс, аргумёнт — аргўмент, асака — асбка, бульбяны — бульбяны, вагацца — вагацца, вадзяны — вадзяны, валасяны — валасяны, гектар — гёк-
тар, дакумёнт— дакўмент, ілісты — ілісты, нёсла— нясла, нбжніцы — нажніцы, пасёджанне — пасяджэнне.
18.	Змяніце словы так, каб націск падаў на другі склад. Запішыце іх і пастаўце націск.
Узор. Двор — двары, шэпт — шапчў.
Воўк, горад, стол, год, хлеў, лес, поезд, стрэл, нёс, вёў, плесці, бегчы.
19.	Спішыце спачатку запазычаныя словы з націскам на першым складзе, пасля — на другім, нарэшце — на трэцім.
Семафор, рэспубліка, рэвалюцыя, піянер, сантыметр, кіламетр, дэвіз, гардэроб, ордэн, тэатр, тэлеграма, тэлефон, стадыён, кіёск, чэмпіён, біёлаг, заапарк, партрэт, камбайн, тэлевізар, паліто, калектыў.
20.	Выпішыце ў адзін радок двухскладовыя словы, у другі — трохскладовыя, у трэці — чатырохі пяціскладовыя словы. Пастаўце націск.
Міліцыянер, камбінезон, вестыбюль, экзамен, тэатр, экзаменатар, фільтр, аркестр, феерверк, брызент, тунель, інжынер, пыласос, мерыдыян, тэлевізар, булён, акардэон, брыльянт, тралейбус, фельчар, шкіпінар.
21.	Пастаўце назоўнікі ў месным склоне. Запішыце, пастаўце націск, растлумачце правапіс канчаткаў.
Прыдумайце два-тры сказы з гэтымі словамі.
У з о р. Рэчка — на рэчцы, рука — на руцэ.
Пушча, гара, груша, сонца, плячо, пяро, збожжа.
22.	Пастаўце назоўнікі ў творным склоне. Запішыце. Пастаўце націск, растлумачце правапіс канчаткаў.
Узор. Чарбмха — чарбмхай, трава— травбй.
Вясна, воля, краіна, частка, дарога, мяжа, праца, трава, песня, зямля, армія, сям’я, стая, надзея.
23.	Пастаўце назоўнікі ў творным склоне. Запішыце, пастаўце націск, растлумачце правапіс канчаткаў. '
У з о р. Стол — сталбм, край — краем.
Рубель, вецер, семя, заданне, дзень, пакой, поле, жыццё, шчаўе, галлё, акно, сонца, полымя, сцяг.
24.	Пастаўце назоўнікі ў месным склоне. Запішыце іх, пастаўце націск, падкрэсліце канчаткі.
У з о р. Вёцер — на вятры, конь — на кані.
Гай, лес, дуб, бор, дождж, бераг, вір, кут, пакой, зараснік, гушчар, луг, садочак.
Прыдумайце два-тры сказы са словамі ў месным склоне.
25.	Прачытайце пары слоў. Вызначце склон і лік кожнага слова.
Братам — братам, бёрагам — берагам, пачўцці — у пачуцці, велічыні — велічыні, гўбы — губы, дўды — дуды, травы — травы.
Прыдумайце і запішыце чатыры сказы з дзвюма парамі назоўнікаў.
26.	Спішыце словы з прыстаўкамі не(ня-). Стаўце націск. Растлумачце правапіс галосных.
Непадзельны, непаладкі, непаседа, няветлівы, неразважлівы, непрыдатны, нядбайны, непакой, нястомны, нястача, неахайны, недарод, небяспека, неабходны, няўдача.
27.	Ад слоў у адзіночным ліку ўтварыце формы множнага ліку. Спішыце, пастаўце націск. На якую частку слова ён падае ў кожным выпадку?
У з о р. Кдлас — каласы.
Ліст, камень, корань, прамень, палена, бервяно, крыло, сусед, чорт, калена, вока, плячо.
28.	Пастаўце словы ў родным склоне множнага ліку. Спішыце, расстаўце націск.
У з о р. Дуб — дуббў, план — планаў.
Бацька, дождж, луг, агонь, пень, сяло, мора, бітва, пушча, вучань, зямля, госць, локаць, вольха, вогнішча, сэрца, гульня.
29.	Прачытайце словы. Пастаўце націск. Растлумачце, як розняцца словы па месцы націску і па значэнні.
Каласы — калоссе, лісты — лісце, камяні — каменне, карані — карэнні, бярвёны — бярвенне, крылы — крылле, палены — паленне.
30.	Пастаўце прыметнікі ў родным склоне адзіночнага ліку, спішыце. Расстаўце націск, падкрэсліце канчаткі, растлумачце іх правапіс.
Узор. Густы.— густбга, нбвы— нбвага.
Стары, гарачы, дарагі, горкі, сіні, белы, поўны, левы, малы, нізкі, вясёлы, добры, благі, былы, снежны, драўляны, жытны, хваёвы.
31.	Пры дапамозе суфіксаў -ейш-, -эйш-, прыстаўкі най-, слоў больш і самы ўтварыце прыметнікі вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання. Запішыце. Расстаўце націск. Звярніце ўвагу, як змянілася месца націску.