• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фанетыка беларускай мовы ў школе

    Фанетыка беларускай мовы ў школе


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 240с.
    Мінск 1995
    53.67 МБ
    Крык душы захлынуўся ў ціхім, як вінаватым шэпце:
    — Ну што вы, мае... маўчыце? (В. Карамазаў. Супраць неба — на зямлі.)
    Матэматык павярнуўся. Бачна было, што ён спалохаўся.
    — 3 кім маю гонар?
    — Зараз я табе пакажу гонар, шкет ты марнованы! — сказаў Шчукін, узяў матэматыка загрудкі, прыткнуў яго да плота, і наваколле напоўнілася адчайным енкам:
    — По какому праву?..
    Гукі атрымаліся дрыготкія і ненатуральныя. Такімі гукамі крычаць не «По какому праву...», а «Людцы, ратуйце! Забіваюць!». (Л. Вашко. Кызючка.)
    Апошні прыклад паказвае, што носьбіты мовы з пэўнай мелодыкай звязваюць пэўны сэнс: інтанацыя «ратуйце!», а не самі словы — вось што было галоўным у фразе матэматыка. Яна была больш важнай у гэтай сітуацыі. Як заўважыў буйны фанетыст Л. Р. Зіндэр, «толькі агульнай абавязковасцю (зразумела, для данай мовы) кожнага, няхай самага тонкага, адцення інтанацыі можна растлумачыць той факт, што тысячы слухачоў увогуле аднолькава ўспрымаюць сказанае акцёрам, чытальнікам або аратарам»1.
    I гэта невыпадкова, бо чалавек карыстаецца вусным словам ад калыскі да глыбокай старасці. Больш таго, моўнае развіццё кожнага чалавека пачынаецца з авалодання інтанацыйнай сістэмай роднай мовы. Псіхолагі адзначаюць вельмі ранняе ўспрыманне дзецьмі інтанацыі дарослых, лічаць, што да канца першага года жыцця (раней, чым навучыцца хадзіць) дзіця ўжо засвойвае асноўныя рысы інтанацыйнамеладычнай структуры мовы.
    Інтанацыя выкарыстоўваецца для таго, каб сэнсавы змест сказа, перададзеныя ў ім прэдыкатыўныя адносіны, камунікатыўнае значэнне і мадальнасць, а таксама лексічны склад і сінтаксічная пабудова атрымалі канкрэтнае ўвасабленне, абумоўленае характарам сітуацыі.
    3 дапамогай інтанацыі гаворачы і слухач проціпастаўляюць выказванні па іх мэце: апавяданне, волевыяўленне, пытанне. Інтанацыя можа спрыяць раскрыццю значэння фразы ў адпаведнасці з яе лексікаграматычным складам, а можа надаваць фразе адваротны сэнс. Параўн. вымаўленую з рознай інтанацыяй фразу Ты зробіш. Калі яна гаворыцца нейтральна, то мае сэнс ’напэўна зробіш’, калі ж іранічна, то абазначае ’цябе не дачакаешся’, ’ты не зробіш’. -
    Апошні прыклад паказвае, што інтанацыя можа перадаваць спецыфічную, новую інфармацыю, якую не змяшчае лексіка-сінтаксічны склад выказвання. Дарэчы, слова згода ў залежнасці ад таго, з якой інтана-
    1 Знндер Л. Р. Обіцая фонетнка. М., 1979. С. 268.
    цыяй яно вымаўлена, можа абазначаць і згоду, і сумненне, і папярэджанне, і інш.
    Інтанацыя — з’ява, простая для ўспрымання, але яна складаецца з цэлага рада элементаў: мелодыкі, інтэнсіўнасці, тэмбру, адпаведнай працягласці моўных адзінак, пэўнага размяшчэння націску рознай сілы паміж словамі і паўз.
    Заўважым, што інтанацыя і гукі складаюцца з адных і тых жа акустычных кампанентаў (асноўны тон, тэмбр, інтэнсіўнасць і працягласць гучання), але адны якасці і змяненні гэтых кампанентаў істотныя для гукаў, іншыя — для інтанацыі. Для адрознення гукаў у беларускай мове асаблівую значнасць набывае тэмбр, для прасодыі і інтанацыі — працягласць і рух тону.
    Самым простым спосабам перадачы інтанацыі з’яўляецца пастаноўка паўз. У вусным маўленні гэта адбываецца шляхам перарыву гучання. Тая частка выказвання, якая не мае ўнутры паўз, вымаўляецца больш звязна і асобна ад іншых, што ідуць за паўзай.
    У сучасным пісьме паўзы абазначаюцца рознай велічыні інтэрваламі, якія робяцца паміж асобнымі словамі, сказамі, абзацамі і разнастайнымі знакамі прыпынку. Варта яшчэ раз звярнуць увагу на тое, што, калі б словы пісаліся разам, гэта было б нязручна для ўспрымання, а ў некаторых выпадках магло б прывесці да непаразумення.
    Перавага вуснага маўлення якраз у тым, што яно здольна данесці вялікую і разнастайную інфармацыю, якая не перададзена на пісьме.
    Параўнальна сталымі адзнакамі пэўнай інтанацыі ў пісьмовым тэксце з’яўляюцца знакі прыпынку. Сама іх назва паказвае, што яны заўсёды абазначаюць nayay, «прыпыняюць» словы, і такім чынам дапамагаюць дакладна зразумець сэнс сказанага. Рознае значэнне маюць пры наяўнасці і адсутнасці коскі, напрыклад, наступныя сказы: Гэта, разумеецца, кепска і Гэта разумеецца кепска; Прыходзьце заўтра, сустрэнем і Прыходзьце, заўтра сустрэнем; Месцы для хворых, інвалідаў і пасажыраў з дзецьмі і Месцы для хворых інвалідаў і пасажыраў з дзецьмі.
    Кропка і коска ў першую чаргу перадаюць прысутнасць паўзы, бо наогул знакі прыпынку — гэта графічныя знакі, якія ўжываюцца ў пісьмовай форме мовы для яе дэкламацыйна-псіхалагічнага расчлянен-
    ня, фразіроўкі, а таксама для перадачы тых асаблівасцей яе сінтаксічна-сэнсавага члянення, якія нельга выразіць марфалагічнымі сродкамі і парадкам слоў.
    Кропкай вылучаюцца сэнсава і сінтаксічна завершаныя часткі выказвання, якія пры агучванні павінны мець агульнае суцэльнае інтанацыйнае афармленне. Паўзы, што робяцца пры чытанні на месцы кропкі, звычайна даволі працяглыя. Прыгадаем, што ў старажытнасці для перадачы разнавіднасцей паўз выкарыстоўваліся кропкі вялікія і малыя або ў некаторых выпадках адначасова ставілася дзве, тры і нават чатыры кропкі адразу. У гэтай функцыі з кропкай спачатку «канкурыравалі» такія знакі, як крыж і хвалістая вертыкальная лінія (напрыклад, у XI стагоддзі).
    Звернем увагу на тое, што ўсе астатнія знакі пунктуацыі ў сваёй графічнай аснове (за выключэннем рыскі і працяжніка) маюць кропку. Такім чынам яны перадаюць, як і кропка, што імі вылучана аб’яднаная інтанацыйна частка выказвання, пасля якой трэба пры чытанні рабіць паўзу.
    Б. Тарашкевіч у Беларускай граматыцы для школ дае такое тлумачэнне тэрміна «знакі прыпынку»: «Знакі прыпынку маюць азначыць на пісьме тое, што ў мове выражаецца прыпынкам або зьменай голасу (інтанацыя)». Кропка, па яго тэрміналогіі «пункт» (.),— «знак найвялікшага прыпынку, паказвае, што думка і сказ зусім закончаныя. Найчасьцей ужываны знак, што нават прыклады лішнія»1.
    Коска таксама патрабуе ад чытальніка пастаноўку паўзы, але перарыў гучання ў гэтым выпадку можа быць не такім працяглым у параўнанні з тым, што робіцца на месцы кропкі. Коска сведчыць, што думка гаворачага не закончана, і ён будзе працягваць гаварыць. Таму звычайна яна суправаджаецца інтанацыяй незавершанасці, а ў слове, пасля якога стаіць коска, або ў адным-двух словах перад коскай, голас звычайна павышаецца. Па Б. Тарашкевічу, «коска (,) — знак найменшага прыпынку, паказвае, што думка і сказ ня скончыліся, што далей ідзе нейкае дапаўненьне або аб’ясьненьне»2.
    1 Тарашкевіч Б. Беларуская граматыка для школ. Факсімільнае выданне. Мн., 1991. С. 131.
    2 Там жа.
    З’явіўшыся ў старажытнарускіх помніках у XV стагоддзі, коска спачатку мела тыя ж функцыі, што і кропка. Але з цягам часу яна набыла сваё спецыфічнае значэнне і стала ўжывацца для раздзялення аднародных членаў сказа, простых сказаў, якія ўваходзяць у складаныя сказы рознага тыпу, галоўнага і даданага сказаў; для выдзялення адасобленых членаў сказа; у параўнальных зваротах; для аддзялення і выдзялення слоў, граматычна не звязаных з членамі сказа (пабочныя словы, зваротак, выклічнікі, сцвярджальныя, адмоўныя і пытальныя словы). Інтанацыйны змест коскі ва ўсіх гэтых выпадках аднолькавы. Яна паказвае, што выдзеленая ёю частка сказа, хаця і мае пэўнае самастойнае значэнне, але ўваходзіць у больш вялікае выказванне, не з’яўляецца завершанай.
    Іншымі знакамі, якія ў першую чаргу служаць для абазначэння паўз рознай працягласці, з’яўляюцца двухкроп’е, кропка з коскай, шматкроп’е, дужкі і працяжнік.
    Двухкроп’е набліжаецца пэўным чынам да коскі і таксама паказвае, што думка аўтара выказана не да канца. Незавершанасць, якую абазначае двухкроп’е, адрозніваецца ад той, якую абумоўлівае коска. Звычайна мяркуецца, што пасля двухкроп’я будзе ісці ўдакладненне або тлумачэнне папярэдняга выказвання. Напрыклад: Вось скала: вертыкаль — сцяна, вертыкаль — стэла. Яна ўздымаецца ў неба адразу з вады. Hi падэшвы, ні падмурка. Можа, таму здаецца лёгкай, нібы пастаўлены на ваду ветразь. А далей яшчэ адна, у форме грабянца: зубы і шчыліны, зубы і шчыліны. (В. Карамазаў. Глядзіце ў вочы лемура.) Параўнаем, як змяняецца сэнс сказаў пры замене косак на двухкроп’е. Галя, адчувала маці, невыпадкова выклікала яе і Галя адчувала: маці невыпадкова выклікала яе. «Гэта жанчына,— казала сястры Вера,— ніколі не вернеууа ў наш горад» і Гэта жанчына казала сястры: «Вера ніколі не вернецца ў наш горад».
    Камбінацыі з некалькіх кропак сустракаліся ўжо ў помніках беларускай пісьменнасці старажытнага перыяду і служылі для падзелу тэксту на часткі. Аднак прапанаваны ў кніжна-славянскай граматыцы Лаўрэнція Зізанія (1596) знак „двосрочне” (:) па сэнсу нагадваў кропку з коскай. У Мялеція Сматрыцкага гэты знак называўся «двоеточнем», а з часоў
    граматыкі Ламаносава ён ужо пачынае ўжывацца ў тых жа выпадках, як і цяпер: перад пералічэннем, калі яму папярэднічае абагульняючае слова; у бяззлучнікавых складаных сказах, калі другая частка раскрывае змест першай, удакладняе яе, указвае на прычыну таго, аб чым гаворыцца ў першай частцы; пасля аўтарскіх слоў, якія ўводзяць простую мову.
    Кропка з коскай у залежнасці ад зместу тэксту можа мець значэнне кропкі ці коскі і адпаведным чынам перадавацца пры чытанні. Вельмі цікава растлумачыў правілы пастаноўкі кропкі з коскай чыноўнік Перакладзін з апавядання А. П. Чэхава «Клічнік»: «Дзе коскі мала, а кропкі многа, там трэба кропку з коскай». У гэтым тлумачэнні адзначана тое, што гэты пунктуацыйны знак часцей сустракаецца ў складаных сказах для аддзялення адносна самастойных частак, членаў перыядаў, як аб гэтым гаворыцца ў «Расійскай граматыцы» М. В. Ламаносава.
    Шматкроп’е абазначае, што мова па розных прычынах перапынена, што трэба зрабіць паўзу. Вельмі трапна назваў шматкроп’е ў сваёй граматыцы Б. А. Тарашкевіч — «недаказ». Прычынамі недаказу могуць быць унутраныя перажыванні гаворачага. Тады для асобных частак фразы будзе адзначацца інтанацыя незавершанасці, часцей з павышэннем тону. Напрыклад: Тады ... тады праваліся ты разам з ім. (К. Крапіва. Партызаны.) У аўтарскай рэмарцы да гэтай фразы гаворыцца, што пры яе вымаўленні гаворачая асоба «захліпаецца ад злосці». Яе напружаны эмацыянальны стан і перадае паўза, інтанацыя незавершанасці.