Фанетыка беларускай мовы ў школе

Фанетыка беларускай мовы ў школе

Выдавец: Народная асвета
Памер: 240с.
Мінск 1995
53.67 МБ
ПРАТЭСТ
Маці выварвае бялізну. У хату ўваходзіць шасцігадовы Васёк і пытаецца:
— Што ты, мама, варыш?
— Бялізну.
— I мая кашуля таксама варыцца?
— Так, сынок.
Васёк трошкі -падумаў і заяўляе:
— Вары не вары, мама, а сваю кашулю я ўсё роўна не буду есці.
19.	Загадайце народныя загадкі. Якое слова трэба выдзеліць голасам у кожным сказе?
1. На чым знаку не паложыш? (Вада.) 2. Што бяжыць без повада? (Вада.) 3. Хто рук не мае, ног не мае, а дзверы адчыняе? (Вецер.) 4. Хто з хаты ў хату водзіць, а сама не заходзіць? (Дарога.) 5. Чырвоны колер, вінны смак, сэрца каменнае, што гэта такое? (Вішня.) 6. Што гэта за звер: шэсць ног, адзін хвост і дзве галавы? (Чалавек на кані.) 7. У каго вусы даўжэй за пана? (У ячменю.)
20.	Выразна прачытайце жартоўныя дыялогі. Назавіце спачатку пытальныя, а потым апавядальныя сказы.
ЗДАГАДЛІВЫ ХЛОПЧЫК
— Мама, я ведаю, чаму падкоўваюць каня.
— Чаму, сынок?
— Каб ногі ў яго не мерзлі.
ЯШЧЭ HE ВЫПІЛІ
Маці. Ты змяніла ваду рыбкам у акварыуме?
Д а ч к a. He, яны яшчэ не выпілі тую, што я ім учора наліла.
ЗДАГАДАЛАСЯ
Дзед даў маленькай Юлі яблык.
Юліна маці. Дачушка, а што ж трэба сказаць за гэта?
Юля. Дзядуля, дай яшчэ і маме.
Пабуджальныя сказы
Пабуджальныя сказы вымаўляюцца з большай сілай голасу, з павышэннем тону на працягу ўсяго сказа або з павышэннем тону ў пачатку і паніжэннем яго ў канцы сказа.
Яскравая прыкмета пабуджальных сказаў — наяўнасць некалькіх моцна выдзеленых голасам слоў.
21.	Прачытайце ўголас верш «Я сама». Выдзяляйце голасам, павышэннем тону апошнія словы ў радках.
— Хадзі, будзем апранацца...
— Я сама! Я сама!
— Хадзі, будзем умывацца...
— Я сама! Я сама!
— Дык хадзі хоць прычашу я...
— Я сама! Я сама!
Вось умеліца якая
Наша Танечка малая! (I. Муравейка.)
22.	Прачытайце выразна вершы з пабуджальнымі сказамі. Назавіце словы, на якіх робіцца павышэнне тону.
1.	Добры дзень, суседзі!
Будзем век сябрамі.
Добры дзень, суседкі!
Светлая зіма... (П. Панчанка.)
2.	He гасіце агнёў! Хай гараць весялей, Хай палаюць іскрыста ў цьме ночы. He гасіце агнёў! Хай праменні ясней Асвятляюць праспаныя вочы!.. (А. Гурло.)
3.	Колькі шуму, колькі смеху, Дзеда вылепілі з снегу! (Н. Гілевіч.)
23.	3 пабуджальнай інтанацыяй вымаўляйце ветлівыя словы.
Дзякуй! Вялікі дзякуй! Праходзьце, калі ласка! He турбуйцеся, прашу Вас! Сардэчна запрашаем! Вітаем Вас! Дзень добры! Да пабачэння! Хай вам шчасціць!
Бывай! Да заўтра! Я ўдзячны вам! Прабачце, калі ласка! Даруйце!
24.	Прачытайце выразна сказы. Як змяняецца іх сэнс ад змены інтанацыі?
Гэта твой бацька? — Гэта твой бацька!
Хто мяне шукае? — Хто мяне шукае!
Здарылася аварыя? — Здарылася аварыя!
Саша хоча піць? — Саша хоча піць!
Смачна было? — Смачна было!
25.	Прыдумайце пабуджальныя сказы, якія б перадавалі з дапамогай інтанацыі: 1) радасць, задавальненне; 2) здзіўленне, абурэнне.
1. Цудоўна! Выдатна! Вось гэта навіна! 2. He можа быць! Ты толькі падумай! Дзіва! Глядзі ж ты! Неверагодна! Сорам! Ганьба!
26.	Прыдумайце пабуджальныя сказы, якія б перадавалі розныя пажаданні і віншаванні.
1. Жадаю вам шчасця! Беражы вас Бог! Добрай дарогі! Вясёлых свят! 2. Са святам! 3 днём нараджэння! 3 Новым годам!
Прачытайце тэкст. Растлумачце, у чым Петрусёк памыліўся пры чытанні.
Умець чытаць — вялікая справа. Аднойчы вечарам сабралася ўся сям’я. Петрусёк сеў на канапу да таты і стаў чытаць кніжку. Чытаў ён добра. Прачытаў першы сказ і спыніўся.
— Што ж ты змоўк? — запытаўся тата.
— Тата, тут жа кропка стаіць. Мне трэба спыніцца і памаўчаць.
He паспелі ўсе зразумець словы Петруська, як ён працягваў чытаць далей. Але на гэты раз не сваім голасам, а закрычаў на ўсю кватэру.
— Чаго ты так крычыш, Петрусёк? — напалохалася мама.
— Нічога вы не разумееце. Тут жа ў канцы клічнік стаіць!
Добра, калі ўмееш чытаць. Але чытаць трэба ўмець. (Паводле У. Краўчанкі.)
Аднародныя члены сказа
Для аднародных членаў сказа характэрнай з’яўляецца інтанацыя пералічэння. Таму ўсе аднародныя члены сказа трэба вымаўляць на адным узроўні па інтэнсіўнасці і вышыні тону. Рух тону на аднародных членах сказа можа быць і роўным, і сыходным, і ўзыходным. Гэта залежыць ад тыпу сказаў, у якіх сустракаюцца аднародныя члены, і ад таго месца, якое яны займаюць у сказе. Для захавання адпаведнай інтанацыі трэба пры выразным чытанні рабіць паміж аднароднымі членамі прыкметныя паўзы.
27.	Прачытайце выразна сказы. Знайдзіце ў іх аднародныя члены. Запомніце, што аднародныя члены вымаўляюцца з інтанацыяй пералічэння. Якія члены сказа могуць быць аднароднымі?
1. Белыя, блакітныя, чырвоныя кветкі стаялі на вокнах і сталах. 2. Зязюлі, шызаваронкі знішчаюць вусеняў, матылькоў-шаўкапрадаў. Хрушчоў, што лётаюць вечарам, ловяць начныя птушкі, казадоі і совы. Днём жукоў дзяўбуць шпакі, сойкі і іншыя птушкі. 3. У ліпені паспяваюць суніцы, парэчкі, чарніцы, маліна, касцяніцы... Паветра насычана пахамі траў, спелых ягад, смалістай хвоі. 4. У часы старадаўнія воўк, сабака, кошка і мыш жылі між сабою дружна, не былі ворагамі, адзін за аднаго стаялі і ні ў чым патрэбы не мелі. (3 народнага.)
28.	Прачытайце выразна прыказкі і прымаўкі. Запішыце іх, падкрэсліце аднародныя члены сказа. Паніжайце тон на апошнім аднародным членесказа. Да якіх слоў адносяцца аднародныя члены ў кожным сказе?
Ліпень косіць і жне, доўга спаць не дае. Верасень агнём палае і ў лесе, і ў хаце. Прымаўкі ды прыказкі — мудрай мовы прывязкі.
29.	ГІрачытайце выразна загадкі. Назавіце аднародныя члены сказа. Пасля якіх слоў трэба зрабіць паўзы? Да якіх агульных дзейнікаў адносяцца аднародныя выказнікі?
1.	3 вады нарадзіўся і ў ваду ператварыўся. (Снег.) 2. Са страхі морква вісіць, да зямлі не дастане, паху не мае, зімой вырастае. (Ледзяійы.) 3. Па хаце ходзіць, венікам водзіць. (Кот.)
4.	Пер’я наелася,
у кашулю адзелася,
і спіць у ахвоту начная істота. Ляжыць, дзе і ты — чатыры вухі, два жываты. (Падуйіка.)
А. Клышка.
5.	Кожны мае з вас, рабяткі, верных сябраў па дзесятку, яны кормяць, апранаюць, працаваць дапамагаюць. (Пальцы.)
Ён нарадзіўся на страсе, Вялікім вырас пакрысе. На сонцы грэцца ледзь пачаў, Заплакаў моўчкі і прапаў. (Лядзяш.)
У. Мацвеенка.
30.	Прачытайце выразна вершы. Назавіце аднародныя члены сказа. Вымаўляйце іх з інтанацыяй пералічэння, прасачыце за рухам тону.
1.	... У жыце,
У буслянцы,
У кветцы,
У траве —
Жыве Беларусь,
Жыве! (А. Вольскі.)
2.	Бруіцца празрыстая рэчка, Хаваецца ў ніцых кустах. Наўкол зіхаціць пазалота — На рэчцы, на пожні, у лістах. (Я. Журба.)
3.	У векавечнай бацькаўшчыне клёны Нячутна пачынаюць аблятаць На рыжую траву, на мох зялёны, На весніцы, на ціхі стаў, на гаць.
(Ул. Караткевіч.)
4.	Колькі кветак ля ракі!
Сінія, як вочкі, Незабудкі і браткі, Смолкі і званочкі.
I мядунка, і герань, Слёзкі, мята, кашка!
Сто букетаў назбіраць
Тут за дзень няцяжка. (Н. Гілевіч.)
31.	Прачытайце выразна вершы. Назавіце аднародныя члены сказа, якія звязваюцца злучальнымі злучнікамі і інтанацыяй пералічэння і якія звязваюцца толькі інтанацыяй пералічэння.
1.	У Полацку ў траўні і ў марцы
На цвінтары
I на таргу
Пра беднага Лазара старцы
Цягнулі даўжэзна тугу,
Пра землі,
Якія за морам,
Пра мукі Хрыстовы,
Пра Рым. (Р. Барадулін.)
2.	Я на цямочку выйду ў поле пад рогат дзікі, немы соў — і пакланюся полю ў пояс, прыцісну серп да каласоў. (М. Стрыгалёў.)
32.	Прачытайце выразна загадкі. Вызначце аднародныя члены сказа. Якімі сродкамі яны звязваюцца паміж сабой? Назавіце спалучальныя, супраціўныя і размеркавальныя злучнікі. 3 якой інтанацыяй вымаўляюцца аднародныя члены сказа?
1. Рассцілалі, збіралі, тапталі, круцілі, ткалі і на стол заслалі. (Абрус.) 2. Шапкі пазбыўся і на зямлю зваліўся. (Арэх.) 3. Аснова саснова, а шкляны ток. (Акно.). 4. Маленькі, але ўдаленькі, скрозь зямлю прайшоў і чырвоную шапачку знайшоў. (Баравік..) 5. Усё жыццё ходзіць, а з месца не сыходзіць. (Гадзіннік.) 6. На плечы ўскіну ды на сто вёрст адкіну. (Дарога і воз.) 7. Hi акон ні дзвярэй, а поўная хата людзей. (Агурок.) 8. Пакуль ляжыць, дык маўчыць, а памрэ — зараве. (Лёд на рацэ.) 9. To наперад, то назад, зжуе дрэва ў дробны мак. (Піла.) 10. Поўная бочачка вінца, ні варонкі, ні дзенца. (Яйка.)
33.	Прачытайце сказы. Вызначце аднародныя члены сказа і абагульняючыя словы пры іх. Вымаўляйце аднародныя члены сказа з інтанацыяй пералічэння. Звярніце ўвагу на тое, што звычайна абагульняючае слова вымаўляецца з паніжэннем тону; рабіце паўзы паміж аднароднымі членамі сказа.
1.	Андатра засяліла ў Брэсцкай вобласці шматлікія вадаёмы: рэкі, азёры і балоты. Звярок корміцца
маладымі сцяблінкамі і парасткамі розных раслін: асакі, чароту, трыснягу і рагозу.
2.	Павінны мы сваім нашчадкам
Усё пакінуць, чым жылі:
I белы луг, і рэчку з кладкай,
I лес паўз жытнія палі. (В. Гардзей.)
Сказы з дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі
Складанасць навучання інтанацыі можа тлумачыцца не толькі цяжкасцю авалодання рытміка-меладычнай мадэллю фразы, але і няўменнем звязаць інтанацыю з сінтаксічнай структурай сказаў. Вядома, што форма сказаў у значнай ступені арыентуе вучняў на выбар пэўнага спосабу існавання. Звычайна пэўныя сінтаксічныя канструкцыі інтануюцца аналагічным чынам. Таму трэба, каб тыповыя інтанацыйнасінтаксічныя структуры былі засвоены, і вучні маглі іх самастойна ўзнаўляць пры чытанні.
Зразумела, што інтанацыя звязана з думкамі і пачуццямі чалавека, што інтанаванне фраз — натуральны працэс, які праходзіць інтуітыўна. Але, як сведчыць навучанне замежным мовам, інтанацыі можна навучыцца. Для гэтага трэба свядома звяртаць увагу на тое вымаўленне, што дэманструе настаўнік, і паўтараць яго.
Асноўнымі момантамі пры інтанаванні сказа з дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі з’яўляюцца: па-першае, выдзяленне асобных частак сказа, па-другое, злітнае вымаўленне слоў, якія ўваходзяць у адзін зварот; па-трэцяе, захаванне правільных тонавых суадносін зваротаў з тымі словамі, да якіх яны адносяцца. Як правіла, рух тону павышаецца, калі сказ на звароце не завяршаецца, і паніжаецца, калі ён завяршае сказ.
34.	Выразна прачытайце верш. Рысачкамі адзначце паўзы, з дапамогай якіх вылучаюцца часткі сказаў. Назавіце дзеепрыметнікі, якія трэба выдзяляць пры чытанні, і словы, да якіх гэтыя дзеепрыметнікі адносяцца.