• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фанетыка беларускай мовы ў школе

    Фанетыка беларускай мовы ў школе


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 240с.
    Мінск 1995
    53.67 МБ
    Важнейшую ролю ў гукаўтварэнні адыгрывае поласць рота. Яна аддзелена ад поласці носа цвёрдым паднябеннем (лац. palatum durum) і мяккім паднябеннем, якое заканчваецца маленькім язычком (лац. uvula). Пры спакойным дыханні мяккае паднябенне апушчана і адкрывае паветру доступ з глоткі ў рот і ў нос. Пры паднятым мяккім паднябенні паветра трапляе толькі ў поласць рота.
    Калі вымаўляюцца ненасавыя гукі, мяккае паднябенне закрывае праход у поласць носа. Пры насавых гуках яно апускаецца, адкрывае гэты праход, і, такім чынам, насавая поласць як дадатковы рэзанатар надае гукам спецыфічную насавую афарбоўку. Самая крайняя частка паднябення, у якой знаходзяцца KapaHi зубоў, называецца альвеалярным бугром. Альвеолы ўтвараюць як бы ўнутраную частку дзяснаў. Пярэднюю мяжу поласці рота ўтвараюць зубы і губы, з якіх найбольш рухомая ніжняя.
    У ротавай поласці самым важным маўленчым органам з’яўляецца язык. Змяненне яго формы, рухі ўперад і назад, уверх і ўніз асабліва неабходны для артыкуляцыі. Задняя частка языка называецца коранем языка, бок, звернуты да паднябення,— спінкай, якую ўмоўна дзеляць на тры часткі: пярэднюю, якая ў становішчы пакою звернута да пярэдніх зубоў і альвеол; сярэднюю, звернутую ў пакоі да цвёрдага паднябення, і мяккую, якая знаходзіцца насупраць мяккага паднябення. У пярэдняй частцы спінкі языка адрозніваюць край языка і яго кончык.
    2 Л. Ц. Выгонная
    33
    Усе пералічаныя маўленчыя органы можна падзяліць на рухомыя, якія маюць мускулатуру, здольны да самастойных рухаў, і таму гаворачы можа імі свядома кіраваць, і нерухомыя. Першыя з іх называюць актыўнымі органамі маўлення. Да іх належаць ніжнія сківіца, губы, язык, мяккае паднябенне, маленькі язычок (увула), задняя сценка глоткі, надгартаннік, галасавыя звязкі.
    Пасіўнымі, нерухомымі органамі маўлення з’яўляюцца зубы, альвеолы, цвёрдае паднябенне, верхняя сківіца.
    Адрозненні паміж гукамі абумоўлены характарам рухаў асобных актыўных маўленчых органаў. Якраз актыўныя органы выконваюць усе тыя складаныя, камбінаваныя рухі, якія неабходны для гукаўтварэння. Адны з іх рухаюцца бесперапынна і плаўна, іншыя — вельмі хутка і дынамічна. Пасіўныя органы — нерухомыя, але з імі збліжаюцца або змыкаюцца актыўныя органы.
    Кожная мова выпрацавала свае правілы працы моўнага апарату, якія здаюцца носьбітам мовы асабліва зручнымі і мэтазгоднымі. Прыгадаем у сувязі з гэтым радкі з верша Аляксея Русецкага «Роднай зямлі».
    Ува мне, ў касцях, вапняк твой цвёрды і твая шуміць у жылах соль— мо, таму ў сабе нашу я горда гонар твой, і голас твой, і боль.
    Што я змог і да чаго быў здатны— дачыненне меў твой лемантар.
    Надта ж для яго былі прыдатныя мой язык, і зубы, і гартань.
    На працягу вымаўлення рухі розных органаў увесь час змяняюцца, таму іх становішча апісваецца толькі ў пэўныя моманты часу. Лічыцца, што артыкуляцыя асобнага гука складаецца з трох асноўных фаз: 1) экскурсіі (лац. excursio — пачатак, выхад), г. зн. падрыхтоўкі органаў да гукаўтварэння; 2) вытрымкі, г. зн. захавання імі рабочага становішча і 3) рэкурсіі (лац. recursio — pyx назад, вяртанне), або адыходу органаў у пачатковае, нейтральнае становішча. «Можна выбраць і іншыя моманты і ў значна большай колькасці, што забяспечыла б высокую ступень дакладнасці. Але для тых, хто ведае мову і карыстаецца
    ёю, падобная інфармацыя ў значнай ступені аказваецца збыткоўнай»'.
    Для каардынацыі рухаў моўных органаў пры звязнай мове неабходна прыслухоўвацца да гучання не толькі свайго маўлення, але і іншых людзей, улоўліваць існую ў іх розніцу і такім чынам выкарыстоўваць слыхавое ўражанне для кантролю і карэкціроўкі.
    Найбольш зручна апісваць становішча органаў мовы ў момант вытрымкі, у той фазе, калі прадстаўлены ўсе артыкуляцыі, характэрныя для кожнага гука.
    Веданне артыкуляцыі асобных беларускіх гукаў неабходна настаўніку, бо класіфікацыі гукаў з улікам асаблівасцей іх стварэння выкарыстоўваюцца з самых старажытных часоў. Так, ужо ў антычных граматыках гукі падзяляліся на галосныя і зычныя. 3 фізіялагічнага пункту гледжання гэты падзел абумоўлены тым, што галосныя вымаўляюцца з шырокім раскрыццём рота (у старых граматыках іх называлі «ротаразмыкальнікамі»), а зычныя са слабым («ротазмыкальнікі»). Для галосных уласціва адсутнасць перашкоды, у той час як для зычных характэрнай з’яўляецца наяўнасць такой перашкоды. Заўважана, што пры артыкуляцыі зычных напружанасць выразна лакалізавана ў тым месцы, дзе ствараецца перашкода; тады як пры артыкуляцыі галосных напружанасць размеркавана на вялікай плошчы ўсяго артыкуляцыйнага тракту.
    Крыніцай гука пры ўтварэнні галосных з’яўляюцца перыядычныя ваганні паветра, якія ўзнікаюць у выніку дзеяння галасавых звязак. Для таго каб пераканацца, што, калі ўтвараюцца галосныя, паветра праходзіць свабодна, без перашкод, можна зрабіць наступны вопыт. На тупы канец алоўка пакладзіце маленькую, сагнутую ў выглядзе літары г панерку. Паднясіце аловак да рота на адлегласць 7—10 сантыметраў і вымавіце галосны гук, напрыклад, [а], [э]. Паперка не варухнецца. Іншая з’ява назіраецца пры вымаўленні зычных, напрыклад, [6], [ф]. Паветра сустракае перашкоду, і паперка падае2.
    1 Фанетыка беларускай літаратурнай мовы. С. 33.
    2 Ріванова В. А., Потнха 3. А., Розенталь Д. Э. Заннмательно о русском языке. Л., 1990. С. 7.
    Галосныя гукі
    Па артыкуляцыйных асаблівасцях беларускія галосныя гукі адрозніваюцца паміж сабой у залежнасці ад рухаў языка і рознага становішча губ.
    Галоўную ролю ў артыкуляцыі галосных адыгрывае язык, які можа рухацца ў двух асноўных напрамках: па гарызанталі, што абумоўлівае падзел галосных па раду, і па вертыкалі, з чым звязана адрозненне галосных па пад’ёму. Галосныя, якія ўтвараюцца пры высокім пад’ёме языка да паднябення, калі шчыліна паміж зубамі вузкая, называюцца галоснымі верхняга пад’ёму. А тыя, што ўтвораны пры вельмі нязначным у параўнанні з нейтральным становішчам пад’ёме языка і шырокім праходзе паміж языком і паднябеннем з-за таго, што ніжняя сківіца значна апускаецца і шчыліна паміж зубамі шырокая, называюцца галоснымі ніжняга пад’ёму. Паводле месца пад’ёму языка ў час яго руху па гарызанталі адрозніваюцца галосныя пярэдняга, сярэдняга і задняга рада.
    Пры знаходжанні языка ў пярэдняй частцы поласці рота корань яго пасунуты ўперад, кончык ляжыць у ніжніх зубоў, а ўверх звернута і можа быць у той або іншай ступені прыпаднята да цвёрдага паднябення сярэдняя частка спінкі языка, так утвараюцца галосныя пярэдняга рада.
    У іншых выпадках кончык языка, адцягнутага назад, адсунуты ад ніжніх зубоў, а задняя частка яго спінкі ў рознай ступені набліжаецца да мяккага паднябення, пры такім становішчы моўных органаў ствараюцца галосныя задняга рада.
    Калі зжатае ў гарызантальным кірунку цела языка размешчана ў сярэдзіне поласці рота, а максімальны пад’ём спінкі языка знаходзіцца супраць граніцы паміж мяккім і цвёрдым паднябеннем, ствараюцца галосныя сярэдняга рада. Зразумела, дакладных фізіялагічных граніц, якія аддзяляюць артыкуляцыю галосных аднаго рада ад галосных другога, няма, аднак асноўныя артыкуляторныя тыпы дастаткова выразныя.
    Артыкуляцыйна-фізіялагічная класіфікацыя галосных гукаў прадстаўлена на табліцы.
    Ва ўтварэнні галосных гукаў важную ролю адыгрываюць губы, што знайшло адлюстраванне ў прыведзенай табліцы.
    Удзел губ
    Нелабіялізаваныя
    Лабіялізаваныя
    Пад’ём	'	*—
    Рад
    пярэдні
    сярэдні
    задні
    Верхні (вузкія) Сярэдні (сярэднія) Ніжні (шырокія)
    U1 [3]
    н
    Ы
    [//] [0]
    У школьнай практыцы гэта класіфікацыя не выкарыстоўваецца. Але для пастаноўкі правільнага вымаўлення ў вучняў яе веданне неабходна. Так, нарматыўны гук [о] — сярэдняга пад’ёму задняга рада лабіялізаваны (агублены). Але ў маўленні выхадцаў з беларускіх гаворак, якія знаходзяцца на беларускапольскім сумежжы, сустракаецца менш лабіялізаваны [о], што нагадвае [а].
    Для таго каб выправіць такое памылковае вымаўленне, неабходна параіць вучням больш энергічна выцягваць губы, а таксама з дапамогай люстэрка прасачыць, як працуюць губы пры ўтварэнні розных гукаў.
    Дыялектным уплывам тлумачыцца таксама тое, што ў выхадцаў з палескіх гаворак часам гучыць менш напружаны і больш пярэдні [ы] (тыпу ўкраінскага гука [u]). Пры вымаўленні беларускага [ы] язык напружаны, яго пярэдняя частка злёгку адцягнута ад зубоў і высока падымаецца да сярэдзіны паднябення. Наадварот, пры вымаўленні ўкраінскага [u] язык расслаблены, прасунуты наперад і трохі ўніз. Таму ў прадстаўнікоў некаторых палескіх гаворак пры аналагічнай артыкуляцыі гучыць [«], а ў тым выпадку, калі ён яшчэ і агубляецца, то набліжаецца да [t/].
    Зрух вышэйшага пункта артыкуляцыі ў больш заднюю зону прыводзіць да таго, што ў некаторых прадстаўнікоў паўночна-ўсходніх гаворак [ы] пачынае нагадваць [а].
    У ненаціскным становішчы артыкуляцыі галосных гукаў, як правіла, адрозніваюцца. Так, артыкуляцыя ненаціскнога [а] характарызуецца меншай выразнасцю пад’ёму языка і меншай ступенню раскрыцця рота, пры гэтым вышэйшы пункт пад’ёму языка ссоўваецца ў напрамку да сярэдзіны зоны.
    На дыялектнай аснове магчымы таксама адхіленні ў вымаўленні [е]. Так, у асобных гаворачых гэты гук
    можа гучаць як больш вузкі і закрыты і нагадваць [z], [«], [bz]: [шэрс’ц'і], [л'ёс], [хл'эп], што з’яўляецца парушэннем літаратурнай нормы.
    3 дыферэнцыяцыяй галосных і зычных гукаў, як і з адпаведнымі паняццямі, вучні сутыкаюцца ўжо ў другім класе. Адначасова яны павінны засвоіць і такія звязаныя з галоснымі паняцці, як склад і націск. Праграма не прадугледжвае падрабязнага тлумачэння, на чым заснавана такая дыферэнцыяцыя. Але на частку найбольш простых прыкмет галосных варта звярнуць увагу. Б. Тарашкевіч у «Беларускай граматыцы для школ» зазначае: «Пры вымове галосных гукаў чуваць голас, грудзі дрыжаць. Іх можна доўга цягнуць, пяяць»1.
    Зразумела, што прапанаваны агляд галосных больш падрабязна асвятляе фанетычныя з’явы, чым гэта робіцца ў школьных падручніках (дзе, напрыклад, не звяртаецца ўвага на адрозненні галосных па раду і пад’ёму). Але прапанаваныя заданні (гл. тэму «Галосныя») дапамогуць растлумачыць і канкрэтызаваць фанетычныя з’явы.
    У залежнасці ад цяжкасці іх можна прапанаваць вучням розных класаў. Яны могуць абмяркоўвацца на занятках гурткоў і факультатываў па беларускай мове, прапаноўвацца ў якасці пытанняў на лінгвістычных алімпіядах, быць карыснымі для праверкі атрыманых ведаў.