Фарбы роднай зямлі
Яўген Сахута
Выдавец: Народная асвета
Памер: 191с.
Мінск 1985
Я. М. Сахута
ЧРЧРБЫ РОЛНАЙ ЗЯМЛІ
He тое дорага, што золата, А тое дорага, што добрага майстра.
Мілыя вобразы роднага краю...
Якуб Колас
Я. М.Сахута
ЧЭАРБЫ РОДНАЙ ЗЯМЛІ
Кніга для вучняў
Нарысы пра народнае мастацтва Бепарусі
Мінск
«Народная асвета» 1985
ББК 85.12
С 22
Рэцэнзенты:
A. К. Лявонава, кандыдат мастацтвазнаўства;
М. М. Чарняўскі, кандыдат гістарычных навук
Фота аўтара
4802000000—133 С 84—84
М303(05)—85
© Выдавецтва «Народная асвета», 1985.
Вечна жывое мастацтва
мкненне да прыгажосці ўласціва амаль кожнаму чалавеку. У любой рабоце чалавек заўсёды імкнецца, каб вынікі яго працы былі не толькі карыснымі, але і прыгожымі. Жыллё і мэбля, посуд і прылады працы, адзенне і прадметы побыту — усё звяртае ўвагу не толькі прадуманасцю, зручнасцю ў карыстанні, але і прыгажосцю, зграбнасцю, завершанасцю форм.
Зусім неабавязкова, каб рэч была спецыяльна аздоблена: размаляваная, разьбяная ці вышываная. Але калі майстры не задавальняюцца канструктыўнай накіраванасцю сваіх вырабаў і дадаткова ўпрыгожваюць іх, нярэдка ўзнікаюць сапраўдныя творы мастацтва, хаця асноўнае іх прызначэнне — практычнае скарыстанне.
Адзенне, прылады працы, хатняе начынне, посуд і іншыя рэчы побыту, аздобленыя тканым, вышываным, разьбяным ці маляваным дэкорам альбо прыгожыя проста дзякуючы ўдалай форме і зграбнаму сілуэту, прынята адносіць да дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У адрозненне ад твораў выяўленчага характару (жывапісу, графікі, скульптуры), дзе мастацкі вобраз ствараецца на аснове больш ці менш рэалістычнага адлюстравання рэчаіснасці, у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве такая сувязь з жыццём бывае вельмі апасродкаванай. Затое толькі яму ўласціва адзінства мастацкай і утылітарнай функцый.
Такое адзінства выпрацоўвалася на працягу многіх стагоддзяў. Вучоныя-археолагі, раскопваючы стаянкі першабытнага чалавека на тэрыторыі Беларусі, знаходзяць прылады працы, зброю, посуд, што адносяцца яшчэ да часоў каменнага веку (20—25 тысяч гадоў таму назад). Вядома, гэтыя прымітыўныя каменныя, касцяныя, гліняныя вырабы яшчэ нельга адносіць да твораў мастацтва, але наяўнасць нескладанага арнаменту ў выглядзе кропак, зігзагаў, кольцаў сведчыць, што першабытны чалавек не быў пазбаўлены пачуцця прыгажосці. Пазнёй, у часы бронзавага і жалезнага вякоў, прымяненне металу дазволіла значна пашырыць асартымент гаспадарчых і бытавых вырабаў; вялікае пашырэнне набываюць і рэчы яўна мастацкага характару: кольцы, бранза-
леты, фібулы, спражкі, пацеркі, завушніцы, выкананыя ў тэхніцы ліцця, кавання, гравіравання, зярнення. Праўда, мастацтва першабытных часоў было амаль неаддзельнае ад рэлігійных уяўленняў, таму такія вырабы выконвалі больш магічную, абрадавую, чым мастацкую ролю. 3 жывёлагадоўчымі і земляробчымі культамі было звязана і ўзнікненне арнаменту, кожны элемент якога меў пэўны сэнс, сімвалізаваў сонца, жыццёвую сілу і вечнасць прыроды.
Значна болып разнастайным становіцца дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ў феадальным грамадстве (XI—XIII стагоддзі). Вырабам мастацкіх рэчаў пачынаюць займацца спецыялістырамеснікі, для якіх гэта становіцца асноўнай прафесіяй. У XVI стагоддзі ўзнікаюць першыя спецыялізаваныя аб'яднанні рамеснікаў — цэхі, якія рэгламенТавалі парадак работы майстроў, сачылі за якасцю прадукцыі, спосабамі перадачы майстэрства і г. д. Асноўная частка рамеснікаў-прафесіяналаў абслугоўвала патрэбы пануючых класаў і царквы. Ювеліры, ткачы, кавалі, збраяры, разьбяры выраблялі посуд, зброю, упрыгожанні, аздобленыя чаканкай, гравіраваннем, эмалямі; ткалі дываны і габелены для магнацкіх палацаў; аздаблялі багатай разьбой маёнткі, цэрквы, касцёлы. Зразумела, што гэта творчасць рамеснікаў была далёкай ад запатрабаванняў і густаў простага народа. Нярэдка бытавыя рэчы, зробленыя з каштоўных матэрыялаў, аздобленыя багатым дэкорам, трацілі сваю практычную функцыю, ператвараліся ў прадметы раскошы. Адзінства мастацкай і утылітарнай функцый парушалася.
Але паралельна з мастацтвам, якое задавальняла патрэбы пануючых класаў, жыло і раэвівалася мастацтва простага народа. Заўсёды самым
цесным чынам звязанае з матэрыяльным і духоўным жыццём народа, яно стваралася не прафесійнымі мастакамі-рамеснікамі, а народнымі майстрамі — разьбярамі, ганчарамі, кавалямі, ткачыхамі, якія выраб неабходных у жыцці рэчаў спалучалі з асноўным заняткам — земляробствам.
Паколькі вынікі гэтай творчасці належаць не аднаму чалавеку, а цэлым пакаленням людзей пэўнага народа, такое мастацтва называюць народным. Яшчэ адно адрозненне яго ад прафесійнага заключаецца ў спосабе перадачы сакрэтаў майстэрства. Будучы мастак-прафесіянал некалькі гадоў павінен вучыцца ў спецыяльнай мастацкай установе, дзе спасцігае таямніцы кампазіцыі, формаўтварэння, арнаментыкі, навыкаў работы з рознымі матэрыяламі. Народныя ж майстры вучыліся і вучацца на вопыце многіх пакаленняў, з дзіцячых гадоў атрымліваючы ў спадчыну ад бацькоў і дзядоў і суму тэхнічных правіл і прыёмаў, і ўяўленні аб прыгажосці, і характэрныя для пэўнай мясцовасці віды аздаблення. Такая сума тэхнічных і эстэтычных навыкаў, якія выпрацоўваюцца многімі пакаленнямі майстроў, называецца традыцыяй. Асаблівасць традыцый — не толькі ў пераемнасці, але і ў адпаведнасці прыродным умовам, ладу жыцця, звычаям кожнага народа ці нават пэўнай мясцовасці. Так, у Беларусі жыллё аздаблялі разьбой, паколькі будавалі яго з дрэва, а на Украіне, дзе лесу мала, яно мела гліняныя сцены, якія ўпрыгожвалі роспісам. Народы Сярэдняй Азіі ўкрываюць падлогу ў юртах тоўстымі дыванамі з вярблюджай шэрсці, беларусы засцілаюць ложкі і сталы льнянымі посцілкамі і абрусамі. Зразумела, што і тэхнічныя прыёмы, і характар дэкору гэтых вырабаў будуць розныя.
Неабходна адзначыць, што традыцыя не з'яўляецца нечым абсалютна нязменным, застылым, раз і назаўсёды зададзеным. Яна жыве, развіваецца, удасканальваецца ў адпаведнасці з патрэбамі часу і густамі народных майстроў, адначасова захоўваючы сваю адметнасць і непаўторнасць. Калісьці чалавек вымушаны быў сам ствараць неабходныя для жыцця рэчы, рэалізуючы пры гэтым і свае мастацкія імкненні. А як жа сёння? Разам з новым укладам жыцця ў вёску прыйшоў новы побыт. Саматканая вышываная вопратка даўно саступіла месца адзенню з фабрычных тканін. Размаляваныя куфры змяніла сучасная мэбля. Значна прасцей купіць металічную лыжку, чым выразаць яе з дрэва. А шкляны слоік — рэч куды больш знаёмая, чым гліняны.
Пра тое, што названыя рэчы страцілі сваё практычнае прызначэнне, шкадаваць, вядома, не трэба. Але ж яны выконвалі не толькі практычную, але і мастацкую ролю. Дык, можа, хоць мастацкія традыцыі захаваліся?
Нярэдка можна назіраць, калі чалавек, маючы ў кватэры паліраваную мэблю, разнастайны посуд і ўпрыгожанні, майструе разьбяную палічку, вяжа на стол сурвэтку ці размалёўвае дзверы рознымі ўзорамі. На першы погляд — арыгінальнічанне, нейкая мода, але на самай справе тут прычыны іншыя. Недарэмна ж калісьці селянін, не шкадуючы часу, упрыгожваў разьбой, роспісам, вышыўкай прадметы побыту, хаця практычнай патрэбы як быццам і не было. Ён рэалізоўваў свае мастацкія імкненні, сваю цягу да прыгажосці. Сёння, калі патрэба ў многіх самаробных рэчах адпала, любоў да прыгажосці, павага да народнай творчасці засталіся.
Праўда, яшчэ не так даўно развіццё прамыс-
ловасці нярэдка выклікала крыху зняважлівыя адносіны да твораў народных майстроў. Але па меры накаплення стандартных прамысловых рэчаў усё часцей выяўляецца адваротная з'ява: людзі імкнуцца надаць разнастайнасць стандартнай абстаноўцы свайго жылля. На дапамогу тут прыходзіць народнае мастацтва, якое ўносіць у сучасны стандартызаваны інтэр’ер, асабліва гарадскі, рукатворную цеплыню, непаўторнасць, характэрны мясцовы каларыт.
Што такое сувенір, ведаюць, напэўна, усе. Гэта — рэч, якая нагадвае ўладальніку пра тую краіну ці паселішча, дзе ён пабываў. Сапраўдны сувенір — не выпадковы прадмет, на якім проста напісана назва месца (такое, на жаль, яшчэ практыкуецца), а мастацкі выраб з усімі характэрнымі для пэўнага народа ці мясцовасці асаблівасцямі. Гэтым патрабаванням якраз і адпавядаюць творы народных майстроў. Напрыклад, на негліббскіх ручніках, івянецкай кераміцы, жлобінскіх куфэрках хоць і няма надпісаў тыпу «Неглюбка», «Івянец», «Жлобін», але ўсім і так вядома, што яны не з Сярэдняй Азіі ці Далёкага Усходу. Недарэмна госці нашай рэспублікі ахвотна набываюць такія рэчы і вязуць з сабой як напамінак пра ўмельства нашага народа, асаблівасці яго жыцця і культуры.
Вырабы народных майстроў задавальняюць цяпер больш эстэтычныя, чым практычныя патрэбы. У сувязі з гэтым змяніўся і сам характар народнага мастацтва. Яно становіцца болып дэкаратыўным, багатым відамі і матывамі дэкору.
Як ужо адзначалася, калісьці народнае мастацтва было справай усеагульнай. Кожны спажывец яго быў адначасова і стваральнікам. Цяпер жа мастацкай творчасцю часцей займаюцца асоб-
ныя майстры, прадаўжальнікі колішніх традыцый. Большасць гэтых майстроў звязана з фабрыкамі мастацкіх вырабаў, з дамамі народнай творчасці; іх работы можна бачыць у музеях, спецыялізаваных магазінах, на выстаўках.
Аднак далёка не ўсе творы на гэтых выстаўках можна аднесці да народнага мастацтва, бо не ўсе сучасныя майстры, асабліва маладыя, прытрымліваюцца традыцый. Адыход ад традыцыйных прыёмаў працы, змена характару вырабаў, асаблівасцей дэкору, перайманне прыёмаў і стылістыкі прафесійнага майстэрства — усё гэта сведчыць аб наяўнасці перад намі не народнай, а самадзейнай творчасці. Да яе звычайна адносяць творы выяўленчага характару (жывапіс, графіка, скульптура), у якіх светаўспрыманне аўтараў адчуваецца асабліва выразна. Аднак трэба ўлічыць, што на практыцы часам бывае нялёгка адрозніць, куды аднесці той ці іншы твор — да народнага мастацтва ці самадзейнай творчасці. Недарэмна сёння выстаўкі работ народных майстроў і самадзейных мастакоў звычайна праводзяцца разам.
Гэта кніжка дапамОжа больш пільна прыгледзецца да рэчаў, добра знаёмых, да людзей з умелымі рукамі і пачуццём прыгажосці, далучыцца да сакрэтаў працы з дрэвам, глінай, саломай, лазой і іншымі звычайнымі матэрыяламі. Мы заглянем у розныя куточкі Беларусі, пабываем у народных майстроў, якія прадаўжаюць колішнія традыцыі, пазнаёмімся з рознымі відамі народнага мастацтва, яго нацыянальнымі і рэгіянальнымі асаблівасцямі, адзначым тыя змены, якія адбыліся ў яго характары за апошні час.