Фарбы роднай зямлі
Яўген Сахута
Выдавец: Народная асвета
Памер: 191с.
Мінск 1985
Майстар-цацачнік Сцяпан Глебка. Харосіца, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.
цуд — пеўнік, конік ці баранчык. Доўга будзе разлягацца ў наваколлі галасісты свіст...
Ляпілі свістулькі практычна ва ўсіх ганчарных цэнтрах, прычым занятак гэты лічыўся пабочным, спадарожным ганчарству. У той час як гаспадар «круціў» розны посуд, гаспадыня, a то і дзеці ляпілі розныя фігуркі, часта вельмі ўмоўныя па абрысах, але абавязкова з гучным,
С. Глебка. Цацка «Коннікі». 1977. Харосіца, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць.
залівістым свістам. Лепшыя майстры па вырабу цацак, як і лепшыя ганчары, былі вядомы ва ўсім наваколлі.
Часам выраб цацак з пабочнага промыслу перарастаў у самастойны, як у Харосіцы пад Навагрудкам. Апошняга мясцовага майстра-цацачніка Сцяпана Глебку мне яшчэ пашчасціла застаць.
Прыгладзіўшы сіваватыя вусы і яшчэ даволі пышную чупрыну, майстар раскладвае на стале матэрыял і інструменты. Матэрыял — камяк гліны шакаладнага колеру, вельмі пластычны навобмацак. Увесь інструмент майстра змяшчаецца ў кардонным пенальчыку і ўяўляе сабой дзесятак палачак рознай канфігурацыі, выразаных з ясеню і адпаліраваных да бляску. Раней мне здавалася, што цацку можна вылепіць проста пальцамі, патрэбныя дзірачкі і ямкі зрабіць з дапамогай цвіка. Што гэта не так, стала бачна пасля нашых доўгіх пошукаў нейкай спецыяльнай плоскай трысціначкі, без якой сапраўдная свістулька атрымацца не можа. Кожная з іх мае сваё прызначэнне, выконвае толькі сваю ролю.
Здзівіцца можна, штб могуць зрабіць з малюсенькага камячка гліны рукі, якія прывыклі ўпраўляцца з плугам ці віламі. Вось камячок набывае пэўныя абрысы, і ў ход ідуць розныя палачкі. Некалькі праколаў, ямачак, рысак — і ўжо на стале конь з грывай, вушамі, вачыма, хвастом. Самае галоўнае — залівісты свіст. Зрабіўшы некалькі маніпуляцый палачкамі, майстар праверыў якасць работы на гук і нарэшце задаволена паставіў цацку на стол: цяпер ужо як належыць.
— Калісьці цацак шмат ляпілі і ў нашай Харосіцы, і ў іншых вёсках,— працягвае ён свой расказ, а рукі ўжо лепяць фігурку казака, каб пасадзіць на каня.—I ў Навагрудак вазілі, і далей. Але часцей вывозілі на кірмашы, якія збіраліся ў суседніх Нягневічах. Такі тавар ішоў ходка. Праўда, цацкі гэтыя цяпер як упрыгожанне, як сувеніры купляюць. Музеі заказваюць, аматары просяць, а тыя, хто з-за мяжы прыязджае, дык наогул сотнямі бяруць.
3. Жылінскі. Цацка «Коннік». 1978. Ружаны, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць.
Цацкі Сцяпана Глебкі (іх тут называюць «пахвісцёлы») — бадай, лепшае, што мне даводзілася бачыць сярод аналагічных твораў беларускага народнага мастацтва. Гэта — класіка. Вось узяць таго ж казака на кані, якога толькі што вылепіў майстар. Здавалася б, чалавек, які ніколі спецыяльна не вучыўся майстэрству стылізацыі, павінен быў бы вылепіць усё «як жывое».
Г. Марачова. Цацка «Птушка». 1970. Дуброўна, Віцебская вобласць.
А тут — ногі ў каня кароценькія, нават не ногі, а нейкія адростачкі, а ў конніка ног наогул няма. Яны зліліся з тулавам каня. Рукі пазначаны ямкамі. Але гэта і ёсць тое сапраўднае адзінства ўласцівасцей матэрыялу і задумы, адпаведнасць формы зместу, што выпрацоўваліся і ўдасканальваліся не адным пакаленнем майстроў-цацачнікаў. Гліна — не метал, не косць, не дрэва.
Дай дзіцяці гліняную цацку, дзе ўсё зроблена «як у натуры» — і пасыплюцца ад яе рукі-ногі. Цацка ж работы Сцяпана Глебкі, відаць, уцалее, нават упаўшы на падлогу. А як ёмка гэты пластычны твор кладзецца ў далонь! I не скажаш, каб такое надзвычайнае спрашчэнне форм пазбаўляла цацку вобразнасці і падабенства з натурай. Вось, скажам, салавей і курыца, вылепленыя майстрам. Галава, хвост, валляк, ногі — усё як быццам аднолькавае, але ж салавей не курыца. А ў сабачкі галава наогул адсутнічае, на яе месцы — свісток. Але яшчэ не было выпадку, каб хтонебудзь усумніўся, што гэта — сабачка.
Вядома, такая класічная дасканаласць была ўласціва творам далёка не ўсіх майстроў-цацачнікаў. У нашым стагоддзі ўжо былі забыты многія традыцыі, часам майстры з матэрыяльных меркаванняў проста «гналі вал». Другія ж, наадварот, спрабавалі ляпіць цацкі з падрабязнай дэталіроўкай, «як у натуры», не ўлічваючы пры гэтым
спецыфіку матэрыялу і
характар прызначэння гэтых твораў. Звычайна такія вырабы, праўда, значна буйнейшыя за традыцыйныя, нагадваюць хутчэй настольную скульптуру. Часам майстры ў сваім імкненні да рэалістычнага адлюстравання персанажаў дасягалі досыць цікавага
Цацка «Коннік». 1930-я гг. Ракаў, Валожынскі раён, Мінская вобласць.
мастацкага эфекту.
У Музеі старажытнабеларускай культуры захоўваецца невялікая
калекцыя цацак, зробленых у 30-я гады ў Рака-
ве — старажытным ганчарным цэнтры, што непадалёк ад Мінска. Сюжэты іх традыцыйныя: баран, сабака, коннік, лялька. Аднак трактоўка іх ярка выяўляе індывідуальнасць майстра, які ў наіўна-рэалістычнай форме адлюстраваў характэрныя асаблівасці персанажаў. Асабліва ж гэта бачна ў цацках, што адлюстроўваюць людзей, іх касцюмы. Паненкі — у капелюшах з бантамі, доўгіх сукенках з пелярынамі, фальбонамі, вялікімі гузікамі; трымаюць букет ці сабачку. Кавалеры кураць цыгарэту. Аўтару ўдалося перадаць у некалькі гумарыстычнай форме нават іх характар: заліхвацкасць гусара, ганарлівасць паненак, напышлівасць іх кавалераў. Рознакаляровая паліва ўзмацняе гэты эфект.
Такое — не столькі традыцыйнае, колькі самадзейнае вырашэнне гліняных цацак — сустракалася рэдка.
В. Давідзенка. Цацка «Коннік». 1977. Ружаны, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць.
Мастацтва глінянай цацкі — якраз той выпадак, калі імкненне да максімальнай таннасці выпрацоўвала гранічную спрошчанасць формы, адмаўленне ад розных другарадных падрабязнасцей. Гліняная цацка — не «партрэт» персанажа, а нібы толькі яго своеасаблівы сімвал, што дае гледачу (у першую чаргу дзецям) прастор для фантазіі і ўласнага адвольнага «прачытання». Асаблівасці кожнай цацкі майстры падкрэслівалі адной-дзвюма характэрнымі дэталямі: крутая шыя з грывай — у каня; загнутыя рогі — у барана; плоская дзюба — у качкі; а ляльку ляпілі ў выглядзе конуса-спадніцы, якая пераходзіла ў грудзі, рукі, галаву. Такія асаблівасці характэрны для народнай глінянай цацкі нават і сёння.
Цацка «Конь». Пачатак XX ст. Івянец, Валожынскі раён,
Мінская вобласць.
Бываюць надзвычай умоўныя вырашэнні, як, напрыклад, у творах Ганны Марачовай з Дуброўна Віцебскай вобласці. Большасць яе цацак вылеплена на аснове адной загатоўкі — корпуса на чатырох выступах-ножках. Тут толькі нейкая характэрная дэталь — грэбень, вушы — надае некаторыя адрозненні, але высветліць правобраз гэтых фантастычных паўптушак-паўжывёл у большасці выпадкаў немагчыма. Творы Ганны Марачовай — адгалосак тых далёкіх часоў, калі гліняная цацка была не цацкай у нашым сённяшнім разуменні, а рытуальным прадметам язычніцкага культу, адлюстраваннем свяшчэнных жывёл. Магічную ролю выконваў і свіст, які, паводле вераванняў нашых далёкіх продкаў, ад-
3. Жылінскі. Цацкі «Сабака» і «Авечка». 1978. Ружаны, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць.
ганяў злых духаў і прывабліваў добрых. 3 перамогай хрысціянства такая язычніцкая пластыка страціла сваё рытуальнае значэнне і ператварылася ў цацку, хаця стылістыка захоўвалася на працягу многіх стагоддзяў.
Звычайна ў творчасці сённяшніх майстроўцацачнікаў традыцыйнасць і архаіка арганічна спалучаюцца з наіўна-рэалістычным адлюстра-
ваннем рэчаіснасці, адчуваецца самадзейны пачатак. Коннікі Мікалая Арэхава з Бабінавіч Лёзненскага раёна — у пілотках і з аўтаматамі за плячыма, хаця гэтыя атрыбуты амаль зліваюцца з фігуркамі і не супярэчаць у цэлым традыцыйнаму характару цацак. Часам па просьбе аматараў бярэцца за гліну стары майстар з Ружан Зыгмунт Жылінскі, і выходзяць з яго рук коннікі ў пілотках, які адлюстроўваюць чырвонаармейцаў. Такія фігуркі — ужо не столькі цацкі, колькі дэкаратыўная скульптура.
Сёння гліняная цацка — амаль забытае рамяство. На рынках яе ўжо не ўбачыш, толькі зрэдку асобныя майстры яшчэ лепяць па заказах музеяў і аматараў народнага мастацтва. Невялікія калекцыі цацак, сабраныя музеямі, будуць заўсёды радаваць усіх, хто любіць сапраўдную прыгажосць.
Падарожжа шостае
Жалезныя карункі
давалася б, няма для мастака матэрыялу больш грубага і непадатлівага, чым жалеза. Але варта разагрэць яго — і стане яно нібы воск. Гэта здольнасць жалеза здаўна скарыстоўвалася для стварэння самых розных рэчаў як гаспадарчага, так і мастацкага прызначэння.
Вам добра вядома, якую вялікую ролю адыграла «адкрыццё» жалеза ў развіцці чалаве-
чага грамадства. Нездарма цэлая эпоха ў гісторыі названа жалезным векам. На Беларусі жалеза здабывалі з балотнай руды, якую пераплаўлялі ў прымітыўных земляных печах. Атрыманую цягучую масу пракоўвалі, надаючы ёй форму невялікіх загатовак —крыц. 3 іх можна было каваць любы патрэбны выраб.
Кавальскае рамяство патрабавала майстэрства, ведання тэхналагічных сакрэтаў апрацоўкі матэрыялу. Уменне выплавіць руду, вызначьіць патрэбны працэнт дабавак, тэмпературу нагрэву, ступень загартоўкі лічылася амаль чараўніцтвам. Недарэмна праца каваля лічыцца ад-
Клямка. XVIII ст. Клявіца, Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць.
ной з самых паважаных. У народных казках каваль — не толькі асілак, але і разумны, хітры чалавек.
Здабыча жалеза — вельмі цяжкі занятак. Таму ў колішнім сялянскім побыце гэты матэрыял быў не такі даступны, як, скажам, дрэва ці гліна, і ўжывалі яго толькі на самыя неабходныя вырабы: сярпы, восі для калёс, акоўку рабочай часткі сахі ці рыдлёўкі, мацаванні частак траспартных сродкаў і інш.
Клямка. Пачатак XX ст. Калоднае, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць.
Трэба меркаваць, што кавалак жалеза, трапіўшы ў рукі добрага каваля, апрацоўваўся, мабыць, не менш старанна, чым золата ў руках ювеліра. Праўда аздабляць нарог ці рыдлёўку няма сэнсу, затое ўпрыгожваліся тыя рэчы хатняга ўжытку, дзе дэкор не толькі не быў лішні, але і рабіў прадмет болып прыгожым і зручным.
Значная ўвага ўдзялялася мастацкаму аздабленню ўваходных дзвярэй. Канцы металічных завесаў раскоўвалі ў выглядзе ліста ці профіля птушынай галоўкі, нярэдка раздвойвалі і фігурна апрацоўвалі ў
на паверхні завесаў