Фарбы роднай зямлі
Яўген Сахута
Выдавец: Народная асвета
Памер: 191с.
Мінск 1985
— Даўней у Міры шмат было ганчароў. Яшчэ гадоў пятнаццаць назад працавала некалькі — Няверка, Ялак, нават жанчына адна. Хто памёр, хто кінуў ганчарства. Гэта ж нялёгкая работа. Колькі гліны я перамясіў — не падлічыць. А клопату з ёю! Накапай, прывязі, перамясі, перадзяры на тарках, каб ні каменьчыка, ні травінкі. I з посудам трэба папрацаваць. Бачылі ж, як я ў печы сядзеў... А паліву зрабіць — гэта стаяць ля печы амаль суткі і памешваць у гаршку расплаўлены свінец, пакуль не ператворыцца ў парашок.
У бліжэйшую нядзелю я зноў быў у Міры. На розныя галасы шумеў вялікі рынак. Адразу кінуліся ў вочы знаёмыя калёсы на гумовых колах; а на ярка-зялёным мурагу пад промнямі ранішняга сонца аж гарэлі збанкі, гаршкі, вазонніцы, якія акуратна расстаўляў Іван Пятровіч. Падыходзілі людзі, бралі пасудзіну ў рукі, прыдзірліва аглядалі яе, стукалі костачкамі пальцаў па сценках, а потым забіралі адну-дзве з сабой. Hi метал, ні пластмаса, ні шкло не выцеснілі і, відаць, ніколі канчаткова не выцесняць вырабаў з такога старажытнага, ласкавага, «цёплага» матэрыялу, як гліна.
Калісьці з гліны рабілі практычна ўвесь посуд. У ім трымалі прадукты, гатавалі ежу, падавалі на стол, насілі абед у поле.
Міска і гляк. Канец XIX ст. Мір, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць.
Разгледзім асноўныя віды і формы ганчарных вырабаў. Найбольшае пашырэнне ў народным побыце мелі гаршкі для гатавання ежы. У аснове іх формы ляжыць шар, крыху звужаны ў ніжняй частцы, ад чаго павялічваецца плошча нагрэву. Як правіла, гаршкі не глазураваліся і не мелі якога-небудзь дэкору. Бытуюць яны і сёння, праўда, невялікіх аб'ёмаў (2—3 літры).
Два невялічкія, злепленыя разам гаршчочкі з дугападобнай ручкай утваралі спарыш (парнік, двайнік). У адзін гаршчочак налівалі суп, у другі клалі кашу і неслі абед жнеям ці касцам...
Колькі год яму? — хіба ўспомніш?
Уталяў ён наш голад не раз: Сырадоем бываў напоўнен, Дастаўляў на пакосы квас,
— піша ў вершы «Матулін збан» Ніна Тарас пра ўсім вам добра вядомую пасудзіну (збан, збанок, жбан), у якой так добра трымаць малако: доўга не скісае, а ў гарачыню — халаднаватае. Падобны на яго гладыш (гарлач) адрозніваецца адсутнасцю ручкі і носіка для зліву вадкасці. Гладышы, як правіла, былі непаліваныя, збанкі звычайна глазураваліся ўсярэдзіне, не заўсёды, але часта і звонку; аздабляліся роспісам. Тлумачыцца гэта розным характарам прызначэння. Гладышы звычайна служылі для працяглага захавання малочных прадуктаў: непаліваны порысты чарапок для гэтага больш прыдатны. Збанкі часцей ужываліся для падачы на стол, таму аздабляліся больш дасканала.
Даўні від посуду, вядомы яшчэ з часоў жалезнага веку,— міскі. Прызначаныя для яды, усе яны вызначаюцца нязначнай вышынёй і шырока расхіленымі берагамі. Міскі часцей, чым іншы посуд, мелі пэўны дэкор, звычайна ў выглядзе паяскоў, на дне часамі малявалі стылізаваную кветку. Некаторыя майстры выраблялі міскі з яўна дэкаратыўнымі мэтамі, для аздаблення інтэр’ера. Дэкор іх нярэдка ўключаў нескладаныя сюжеты, надпісы накшталт «Чым хата багата, тым і рада», «Без солі і хлеба худая бяседа» і інш. Вялікія, да паўметра ў дыяметры, місы служылі ўмывальнікамі.
1. Генбіцкі. Белагліняная кераміка. 1980. Гарадная, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць.
Для расцірання маку прызначаўся макацёр (цёрла, макотра, чаропка). Ен нагадвае высокую міску. Асаблівасць макацёраў — шурпатыя ўнутраныя сценкі (каб лепш расціраўся мак). Hi дэкору, ні палівы гэтыя вырабы, як правіла, не мелі.
Гаршкі для пакаёвых кветак (вазоны, кветнікі) звычайна дэкараваныя, бо прызначаныя ўпрыгожваць інтэр'ер. Сценкі аздабляюцца маляванымі ці выціснутымі паясамі, беражкі насякаюцца зубчастым колцам ці робяцца хвалістымі.
Збанкі. 7960-я гг. Бабінавічы, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць.
Слоік (слой, банка) — цыліндрычны ці са злёгку выпуклымі сценкамі сасуд для захавання мёду, варэння, квашаніны. Аб'ём яго дасягаў часам некалькіх дзесяткаў літраў, а вышыня была да паўметра. Слоікі звычайна мелі накрыўку ручкі, глазураваліся як знутры, так і звонку.
Для захавання алею, квасу, вады прызначаўся посуд шарападобнай формы з вузенькай гарлаві-
Ганчар Лявон Макееў. Новае Вільянова, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць.
най і адной ручкай — гляк (глёк, агляк, ляк). Форма яго мае досыць разнастайныя мясцовыя варыянты: ад прыплюснутай да выцягнутай, яйцападобнай. Звяртае ўвагу выразны, каларытны сілуэт.
Для смажання ежы служыла патэльня. Булкі, бульбяную бабку выпякалі ў формах (бабачніках). Для піцця выкарыстоўваліся цыліндрыч-
ныя ці канічныя кубкі (кухлікі), для захавання масла і цукру — маслёнкі і цукарніцы ў выглядзе нізкай чашы на паддоне. Найбольш умелыя майстры выраблялі арыгінальныя фігурныя сасуды ў выглядзе бараноў, мядзведзяў, ільвоў.
Зайдзіце ў магазін сувеніраў, і сярод рознага керамічнага посуду вы ўбачыце талеркі, вазачкі, гаршчочкі светла-жоўтага колеру. Амаль па ўсім «тулаве» яны нібыта ўкрытыя карычневымі, чорнымі, зялёнымі палоскамі (гладкімі і хвалістымі). Такі дэкор называецца фляндроўкай. Гэта — своеасаблівая «візітная картка» Івянца, старэйшага ганчарнага цэнтра нашай рэспублікі.
3 часам археолагі дапамогуць нам больш-менш дакладна ўстанавіць час пачатку промыслу ў Івянцы. Але добра вядома, што ўжо ў XIX стагоддзі мясцовыя вырабы славіліся не толькі ў наваколлі, але траплялі ў Мінск, Навагрудак, Вільню. У пачатку нашага стагоддзя ў Івянцы было некалькі дзесяткаў «ганчарак», дзе звычайна працаваў ганчар са сваёй сям'ёй ды зрэдку адзін-два работнікі. Найбольшай вядомасцю карысталася прадукцыя Станіслава Кільчэўскага, Апалінара Круглінскага, братоў Падліпскіх, Мікуцкіх, Собаляў і інш. Выраблялі тут і выдатную кафлю для пячэй і камінаў. Яшчэ і сёння ў старых будынках Івянца і навакольных вёсак можна бачыць кафляныя печы вельмі маляўнічага выгляду. Кожная кафліна аздоблена малюнкам геаметрычнага ці расліннага характару: рамонкі, кляновае лісце, вянкі.
Для посуду івянецкіх майстроў уласцівы высокія мастацкія якасці. Глякі, міскі, збанкі, спарышы, рукамыі, кубкі, слоікі 20—30-х гадоў нашага стагоддзя вызначаюцца выдатнымі выпрацаванымі формамі, падкрэсленымі просценькім
Збанок і міска. 1920-я гг. Івянец, Валожынскі раён, Мінская вобласць.
дэкорам у выглядзе карычневых хваёвых лапак ці паяскоў, што выразна выдзяляецца на жоўтай паверхні посуду.
Выраблялі тут попельніцы з ільвамі, а таксама досыць арыгінальныя букетнікі. На плоскую падстаўку мацавалі выраблены на ганчарным крузе цыліндр, часам да паўметра ў вышыню, які аблепліваўся рознымі парасткамі, адгалінаваннямі накшталт каранёў і інш. Выраб нагадваў ствол магутнага дрэва, ля якога часам ставілі фігурку мядзведзя.
У пасляваенны час івянецкія ганчары аб'ядналіся ў арцель. Ініцыятарамі гэтай арганізацыі
Ганчар Міхаіл Звярко. Івянец, Валожынскі раён, Мінская вобласць.
былі старэйшыя майстры Віктар Кулікоўскі і Франц Целішэўскі. Увайшлі ў арцель і ганчары сярэдняга пакалення Іван Маўчановіч, Антон Пракаповіч, Міхаіл Звярко, Станіслаў Адамовіч. 3 развіццём арцелі звязана распрацоўка фляндра-
ванага дэкору ў выглядзе гладкіх і хвалістых паяскоў рознага колеру.
...На ўскраіне пасёлка прывольна размясціліся карпусы фабрыкі мастацкіх вырабаў. Зойдзем у адзін з цэхаў, дзе вырабляюць кераміку. Прасторнае памяшканне; усюды канвееры, машыны, розныя механізмы і прыстасаванні. Але можна тут убачыць і традыцыйныя ганчарныя кругі, праўда, з электрапрыводам. Сядзяць за імі маладыя хлопцы і літаральна. на вачах «выцягваюць» з камяка гліны збанок, вазу, кубак.
Частка посуду вырабляецца з дапамогай тэхнікі. Вось, напрыклад, тысячы абсалютна аднолькавых гаршчочкаў для кветак... Творчай работы тут не патрабуецца; машына справіцца не горш. Такія машыны — штампавальныя апараты — якраз і займаюцца вырабам нескладаных стандартных рэчаў. Кладзеш пад штамп камяк гліны — і праз хвіліну здымаеш гладзенькую талерку ці кветачніцу.
Посуд больш складаных абрысаў, асабліва фігурны, вырабляюць у гіпсавых формах, пры дапамозе якіх можна паўтарыць любы контур і рэльеф. Наборы для квасу, кавы, віна ў выглядзе пеўняў, грыфонаў, розных звяроў якраз і зроблены ў гіпсавых формах. Вядома, можна было б іх вырабляць і ўручную, але гэта было б значна марудней і даражэй.
А цяпер пяройдзем у наступны цэх. Тут горача; гарачыня ідзе ад вялізных пячэй абпальвання, якія прыйшлі на змену старажытным горнам. Паляць іх, вядома, не дрывамі, а электрычнасцю.
Вось у адной з пячэй скончыўся працэс абпальвання. Рабочы адчыняе масіўныя дзверцы і выгружае цэлую скрыню гарачых залацістых вы-
На Івянецкай фабрыцы мастацкай керамікі.
рабаў. Цяпер яны паступаюць на глазураванне. У вёдрах — разведзеная паліва чорнага, карычневага, жоўтага, зялёнага колераў. Спрытныя рукі глазуравальшчыц мачаюць посуд у паліву, якая тут жа ўбіраецца порыстымі сценкамі вырабаў, набываючы пакуль што не надта прывабны, нейкі аднастайна-шэры выгляд. Затое якімі колерамі зазіхацяць яны, пабываўшы яшчэ раз у печах абпальвання!
На развітанне абавязкова трэба заглянуць у невялікі пакойчык, дзе працуе так званая творчая група. Тут мы ўбачым ужо знаёмых нам Антона Пракаповіча, Міхаіла Звярко, Станіслава Адамовіча. Іх задача — стварэнне новых узораў
А. Пракаповіч. Фляндраваная кераміка. 1979. Івянец, Валожынскі раён, Мінская вобласць.
вырабаў, а таксама унікальных твораў для розных выставак.
У кожнага з майстроў — свой «почырк», свая любімая тэматыка. Антон Пракаповіч аддае перавагу традыцыйнаму посуду буйных форм, аздобленаму фляндроўкай. Міхаіл Звярко ўзнавіў выраб фігурнага посуду ў выглядзе мядзведзяў, ільвоў, бараноў, часам вырабляе арыгінальныя цацкі-свістулькі. Станіслаў Адамовіч імкнецца спалучыць традыцыйныя формы посуду з новым, сучасным дэкорам.
Старажытнае рамяство набывае новае жыццё.
Падарожжа пятае
Гліняныя «пахвісцёлы»
гадваецца далёкае мілае дзяцінства. Яшчэ з вечара бацькі ладзяць калёсы, каб з усходам сонца выправіцца на кірмаш у няблізкае мястэчка. Доўга будзе цягнуцца летні дзень, шмат разоў прыйдзецца ўзірацца ў далёкі гарызонт, але затое колькі будзе радасці вечарам! 3 новага, прыдбанага на кірмашы гаршка ці з самага дна кошыка на свет з'яўляецца гліняны