Фарбы роднай зямлі
Яўген Сахута
Выдавец: Народная асвета
Памер: 191с.
Мінск 1985
Падобным чынам трактуецца і канацічны сюжэт смуткуючага Хрыста, які сядзіць на камені, падпёршы рукой галаву У трактоўцы народных майстроў гэты вобраз просты і чалавечны, ён таксама нагадвае заклапочанага, абяздоленага селяніна.
Засмучаны Хрыстос. XIX ст. Вілейскі раён, Мінская вобласць.
Апостал Павел. Канец XVIII ст. Прошкава, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць.
Сімвалам перамогі дабра і справядлівасці над злом, апекуном земляробства і хатняй жывёлы лічыўся Юрый Пераможац. Ён паказваўся ў воінскіх латах, на кані з кап'ём, што працінае дракона. Па свайму духу гэты тыпаж, бадай, больш, чым іншыя, блізкі фальклорным вобразам, ён хутчэй нагадвае персанаж народных казак, чым кананізаваны вобраз. У адных выпадках Юрый увасабляў прыгожага юнака, які вызваляў дзяўчыну з бяды, у другіх — грознага воіна, абаронцу народа.
«Экспазіцыйнай плошчай» творчасці народных майстроў-скульптараў былі вясковыя храмы, а таксама каплічкі, крыжы, мемарыяльныя слупы і іншыя збудаванні малых форм, якія
здаўна ставіліся ўздоўж дарог, на магілах, пры ўездзе ці выездзе з вёсак; імі адзначалі важнейшыя грамадскія падзеі, услаўлялі гістарычныя месцы і г. д. Па звестках, што ідуць з глыбокай старажытнасці, у народзе шанавалі свяшчэнныя месцы, нярэдка авеяныя легендамі яшчэ дахрысціянскіх часоў.
Юрый Пераможац. XIX ст. Забалаць, Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць.
Вядомы падарожнік П. Шпілеўскі пісаў у сярэдзіне мінулага стагоддзя, што погляд падарожніка пры ўездзе ў Нясвіж сустракае амаль на кожным кроку драўляныя крыжы, крыжыкі і таксама каплічкі ці вялікія слупы з разьбяной
фігуркай Божай Маці, Спасіцеля і Іаана Прадцечы.
Аздобленыя ажурнай прапілоўкай у спалучэнні са скульптурай, такія збудаванні ў многіх выпадках з'яўляліся сапраўднымі помнікамі ўмельству невядомых народных майстроў.
Разглядаючы ўцалелыя ўзоры народнай драўлянай скульптуры, не будзьце асабліва прыдзірлівыя, калі заўважыце яўныя анатамічныя пагрэшнасці. Скульптары-самавукі асноўную ўвагу звярталі не на адлюстраванне прапорцый частак цела, а на выяўленне ўнутранага стану вобразаў. Тыя часткі скульптуры, якія неслі галоўную нагрузку ў перадачы гэтага стану (галава, рукі, грудзі), прапрацоўваліся больш старанна. Нярэдка галава займала да чвэрткі тулава, ногі ж былі кароценькія. Аднак у вочы кідаюцца не гэтыя анатамічныя несуразмернасці, а шчырасць, непасрэднасць і эмацыянальнасць вобразаў.
Характэрная асаблівасць колішняй народнай скульптуры — паліхромная расфарбоўка. 3 аднаго боку, яна надавала скульптуры большую выразнасць, з другога — ахоўвала ад разбуральнага ўплыву атмасферных ападкаў. Майстры ўжывалі чыстыя, сакавітыя колеры: чырвоны, зялёны, белы, сіні. Гэта адно з праяўленняў сувязі драўлянай скульптуры з іншымі відамі народнага мастацтва — ткацтвам, керамікай, роспісам, дзе колер выконваў важную ролю. Такая блізкасць праяўляецца і ў своеасаблівым дэкаратыўным, арнаментальным вырашэнні дэталей скульптур: рытмічным чаргаванні пасмаў валасоў, складак адзення, рысак на паску-вяроўцы і інш.
У той жа час у параўнанні з іншымі відамі народнага мастацтва драўляная скульптура вызначаецца пэўнымі асаблівасцямі, выкліканымі яе
Скульптар-разьбяр Валянцін Альшэўскі. Мінск.
выяўленчым характарам. Калі бытавая разьба, ткацтва, кераміка і іншыя віды дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва мелі масавы характар, то майстры, якія займаліся скульптурай, у большасці выпадкаў былі адзінкавай з'явай на цэлае наваколле.
В. Алыйэўскі. Дзік. 1970. Мінск.
Рысы, якія збліжаюць народнае мастацтва, з самадзейнай творчасцю, асабліва ярка праявіліся ў драўлянай скульптуры сённяшніх дзён. Карэнным чынам змянілася тэматыка работ: разьбяры адлюстроўваюць сённяшняе жыццё і сучасны побыт, звяртаюцца да падзей Вялікай Айчыннай вайны і болып далёкай гісторыі, да фальклорных сюжэтаў. У творчасці некаторых майстроў (напрыклад, Валянціна Альшэўскага з Мінска) адчуваецца пэўная сувязь з традыцыйнай драўлянай скульптурай, якая праяўляецца, вядома, не ў тэматыцы, а ў характары і асаблівасцях разьбы, шчырасці і непасрэднасці вобразаў. Яшчэ лепш
гэта сувязь прасочваецца ў творчасці народнага майстра Апалінарыя Фларыянавіча Пупко.
У самым канцы Камсамольскай вуліцы ў Івянцы ўвагу прыцягвае вялікая старасвецкая брама. Над стрэшкай распасцёр крылы драўляны голуб. Па баках, на шулах,— разьбяныя фігуры гусляра і сялянкі, якія нібы сцерагуць уваход на сядзібу. Цікава, а што там, за брамай?
Невялічкі дворык вабіць нейкай незвычайнай утульнасцю. Пабеленае каменне адгароджвае зараснікі настурак і вяргінь. 3-за невысокага плота выглядаюць цяжкія гронкі парэчак, звісае голле яблынь. Пасмы дзікага вінаграду абвіваюць плот, сцены будынка, закрываюць веранду, узбіраюцца на страху хлевушка. А з гэтай суцэльнай зеляніны вырастаюць скульптуры. «Маці», «Летапісец», «Сялянка», «Шляхціц»... Апошні ў сваёй ганарлівасці залез аж на плот. «Маці» прымасцілася прама на зямлі, з-за зялёных пасмаў выглядае яе журботны, у глыбокіх зморшчынах, твар.
Відаць, у доме прывыклі да частых гасцей, і неўзабаве да нас выйдзе гаспадар, вельмі падобны на добрага чараўніка — старэнькі, сухенькі. 3-за круглых шкельцаў яго акуляраў дабрынёй свецяцца вочы, а вопратка ўся ў стружках. Поўна іх і ў невялікім хлеўчуку-майстэрні. 3 паўзмроку выступаюць розныя гліняныя і драўляныя фігуркі, кранутыя разцом ліпавыя калодкі, россып розных інструментаў, нейкі незвычайны пейзаж, намаляваны на старых, знятых з завесаў дзвярах.
Але ўсё самае цікавае яшчэ наперадзе. Вы папросіце дазволу заглянуць і ў дом. Твар гаспадара асвятляецца цёплай усмешкай, вузлаватыя, спрацаваныя рукі беражліва адкладаюць убок
Скульптар-разьбяр Апалінарый Пупко. Івянец, Валожынскі раён, Мінская вобласць.
інструмент і пачатую работу, абтрасаюць з кален стружкі. Адчыніўшы дзверы веранды, гаспадар, хітравата ўсміхнуўшыся, прапускае вас наперад. Вы ступіце крок у калідор — і спалохана падасцеся назад. 3 паўзмроку сянец на вас глядзіць... чорт. Чырвоным агнём гараць вочы, д'ябальская ўсмешка расцягнула да вушэй рот, рука (ці лапа?) пагладжвае мефістофельскую бародку,
А. Пупко. Дэкор брамы. Пачатак XX ст. Івянец, Валожынскі раён, Мінская вобласць.
і ўвесь яго выгляд надта яскрава перадае пытанне: «Ну, што, галубок, папаўся?»
— Бывала, які набожны чалавек ад нечаканасці наўцёкі кідаўся,— смяецца гаспадар.— Ну, то калі ласка, у хату...
Які незвычайны свет! Сцены ўкрыты суцэльнымі дыванамі, на якіх намаляваны кветкі, пейзажы, антычныя сюжэты. А на паліцах, стэла-
А. Пупко. Скульптура на доме. Пачатак XX ст. Івянец, Валожынскі раён, Мінская вобласць.
жах, падстаўках і проста на падлозе — скулыітуры, вялікія і невялікія, вылепленыя і выразаныя. Нельга не заўважыць, што гліна — толькі дапаможны матэрыял, а перавагу майстар аддае дрэву.
Нетаропкае, уважлівае знаёмства з работамі разьбяра прыводзіць да высновы: перед вамі не проста творчасць аднаго майстра; у гэтым доме — жывая гісторыя беларускай народнай драўлянай
А. Пупко. Збянтэжаны Саўка. 1979. Івянец, Валожынскі раён, Мінская вобласць.
скульптуры, як традыцыйнай, так і сённяшняй. Вось даўнейшыя творы майстра: апостал, распяцце, святы Антоній... Шмат падобных работ стварыў калісьці разьбяр для мясцовых храмаў, прыдарожных каплічак і крыжоў.
Асноўная частка творчасці майстра адлюстроўвае тыя змены, якія адбыліся ў жыцці ў савецкі час. Змянілася не толькі тэматыка; скульп-
тура памяншаецца ў памерах, набывае камерны, «выставачны» характар. Знікае паліхромія, увага звяртаецца на выяўленне прыродных уласцівасцей матэрыялу.
Доўгае — дзевяностагадовае — жыццё, светапогляд, востры і дапытлівы розум, добрае веданне жыцця і гісторыі народа адбіліся ў творчасці разьбяра. Усеагульнае прызнанне атрымалі кампазіцыі на фальклорныя і літаратурныя тэмы, жанравыя, лірычныя і гумарыстычныя творы. Вось «Лірнік», паўтораны ў розных варыянтах, але з адным і тым жа выразам нявыказанай тугі на сляпым твары. Відаць, у дзяцінстве будучы разьбяр не раз бачыў карціны галечы і жабрацтва. А вось вобразы
А. Пупко. Ганчар. 1972. Івянец, Валожынскі раён, Мінская вобласць.
з народа: «Ганчар», «Умелец», «Селянін з цэпам», «Жанчына са ступай»...
Колькі прыроднага пачуцця гумару, якое трэба мець майстэрства, каб стварыць вобразы Несцеркі, Лявоніхі, Пранцыся Пустарэвіча, царскага генерала, пана Быкоўскага! Пыхай і самазадаволенасцю вее ад шкаляра ў кампазіцыі «Дыспут». А вось кампазіцыя «Лепш застацца
А. Пупко. Умелец. 1972. Івянец, Валожынскі раён, Мінская вобласць.
ўдавою». Разгневаная гаспадыня дужай рукою падтрымлівае за бародку свайго мужыка, які ўжо і «лыка не вяжа». Вочы яго заплюшчаны ці то ад залішняй шчодрасці карчмара, ці то ад жаху перад цяжкай качалкай, што пагрозліва занесена над яго неразумнай галавой.
Цэлая галерэя партрэтаў. Вінцук Дунін-Марцінкевіч (з яго імем звязаны тутэйшыя мясціны), Янка Купала, Якуб Колас, Фелікс Дзяржынскі, радзіма якога непадалёк адсюль... Але часцей за ўсё звяртаецца разьбяр да вобраза легендарнага палкаводца М. Фрунзе, свайго колішняга ганаровага кватаранта, якога прывабілі скульптуры на варотах. Мемарыяльная дошка на доме разь-
бяра — сведчанне гэтага гістарычнага факта.
А колькі цікавага можа расказаць вам гаспадар! Амаль з кожнай работай звязана якаянебудзь гісторыя, і ён раскажа яе дасціпна, з гумарам, жывой народнай мовай. Добрая памяць майстра захавала шматлікія падзеі жыцця: царскія часы («за Мікалаем»), рэвалюцыя, гра-
А. Пупко. Жалейка. 1970. Івянец, Валожынскі раён, Мінская вобласць.
мадзянская вайна, панаванне буржуазнай Польшчы, вызваленне, Вялікая Айчынная вайна («загадалі выразаць партрэт фюрэра, то я руку сабе парэзаў, каб была прычына адмовіцца»), перамога. Слухаеш гэтыя шматлікія сумныя і вясёлыя гісторыі —і міжволі ўзнікае адказ на пытанне: што ж з'яўляецца крыніцай натхнення майстра, адкуль такая безліч вобразаў і сюжэтаў? Відаць, ад роднай зямлі, ад народа, яго творчасці.
Арыгінальнасцю почыркаў вызначаецца і творчасць іншых разьбяроў-скульптараў. Гумарам, дакладнасцю і вастрынёй характарыстык вызначаюцца кампазіцыі Ганны Асіпковай з вёскі Кашчына Чашніцкага раёна, з ювелірным майстэрствам выразае рэльефныя сцэнкі на тэмы Белавежскай пушчы Іван Лук з вёскі Жылічы Камянецкага раёна, вытанчанасць і яўная дэкаратыўнасць характэрна фігуркам жывёл і птушак работы Мікалая Ерафеева з Мінска. Дзесяткі іншых разьбяроў-скульптараў з розных куткоў рэспублікі стварылі нямала цікавых кампазіцый, якія расказваюць пра далёкую гісторыю і сучаснае жыццё, адлюстроўваюць фальклорныя, казачныя, літаратурныя сюжэты.