• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фарбы роднай зямлі  Яўген Сахута

    Фарбы роднай зямлі

    Яўген Сахута

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 191с.
    Мінск 1985
    40.46 МБ
    Л. Доўгер. Фрагмент роспісу куфра. 1950. Огава, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць.
    мастацкіх цэнтраў выпрацаваліся свае ўласныя мастацкія сродкі, асаблівасці кампазіцыі і каларыту. Напрыклад, у Крамне аддавалі перавагу блакітнаму фону, на якім кампанавалі букецікі з дробных кветак і раслінных парасткаў; огаўскія майстры любілі зялёны фон і буйны сакавіты роспіс. Асабліва славіліся куфры, якія распісвала Лідзія Доўгер.
    Куфры, аздобленыя Лідзіяй Іванаўнай, маюць свае адметныя асаблівасці, характэрныя, зразумела, і для твораў іншых огаўскіх майстроў. Акоўкі на іх няма, яе замянілі хвалістыя палосы фляндроўкі (белыя ці жоўтыя на зялёным фоне), якія расчэрчваюць вечка і пярэднюю сценку куфра на прамавугольнікі. У кожным з іх змяшчаецца букет кветак, галінак з ягадамі і лістамі, парасткаў. Колеры роспісу сакавітыя, гучныя, без паўтонаў і адценняў.
    Цікава трактуе майстрыха свае букеты. Кожная кветка паказана нібыта зверху. Вось кружочак-сярэдзінка, а ад яе веерам адыходзяць пялёсткі. Але ў адным месцы яны размыкаюцца, і якраз у гэтым сектары намаляваны тычынкі. Нібыта майстрыха перадумала і вырашыла паказаць кветкі збоку. Як відаць, навакольны свет, які натхняў майстрыху, зусім не скоўваў яе фантазію, а толькі даваў штуршок для імправізацыі.
    Сёння, калі куфры саступілі месца шафам, огаўскія майстры займаюцца вырабам маленькіх сувенірных куфэркаў. Іх можна бачыць на выстаўках, купіць у сувенірных магазінах.
    Адначасова з куфрамі з'явіліся ў народным жыллі і чыста дэкаратыўныя распісныя вырабы, прызначаныя для ўпрыгажэння інтэр'ера,— насценныя дываны, карцінкі на шкле ці роспісы прама на пабеленай паверхні печы.
    Асаблівага росквіту мастацтва маляваных дываноў дасягнула ў даваенны і першы пасляваенны час, калі інтэнсіўная перабудова вёскі і паляпшэнне інтэр'ера народнага жылля запатрабавалі новых відаў яго дэкаратыўнага аздаблення. Болып даступнымі сталі фарбы, што дало магчымасць для хуткай і таннай імітацыі працаёмкіх тканых і вышываных вырабаў. Маляваныя дыва-
    ны, яркія і блізкія народнаму разуменню прыгажосці, стваралі ў інтэр'еры мажорны настрой, добра гарманіруючы з ткацтвам, керамікай, вышыўкай і іншымі вырабамі народных майстроў.
    Найбольш цікавыя і багатыя рэгіёны маляваных дываноў — Мядзельскі раён Мінскай вобласці і суседнія Докшыцкі, Глыбоцкі, Шаркоўшчынскі і Пастаўскі раёны на Віцебшчыне. Дываны тут былі масавым відам народнага мастацтва. Амаль у кожнай мясцовасці можна было знайсці майстроў гэтай справы. Лепшыя з іх (Марыя Папок з Мядзельшчыны, Уладзімір Бабіч з Глыбоччыны, Леаніда Ючковіч і Алена Багаткевіч з Докшыцкага раёна і шмат іншых) славіліся па ўсім наваколлі.
    Малявалі дываны клеявымі ці алейнымі фарбамі на кавалку даматканага палатна чорнага колеру. Матывы роспісу вельмі блізкія дэкору тканых дываноў і посцілак. Цэнтр кампазіцыі звычайна займае багата распрацаваны букет кветак, перавязаны стужкай ці пастаўлены ў вазу. Па краях дывана — гірлянды з кветак, якія замыкаюць кампазіцыю. Вядома, на маляваных дыванах гэтыя сюжэты выкананы з большай жывапіснай і кампазіцыйнай свабодай, чым на тканых. Асабліва сакавіта і дэкаратыўна выглядаюць дываны з Докшыцкага раёна. На іх у цэнтры — пышныя букеты з гронак бэзу і парасткаў накшталт яловых лапак; такія ж букеты — і па вуглах дывана. Кампазіцыю акаймоўвае хвалістая рамка з парасткаў дзеразы. Колеры гучныя, чыстыя. Стылізацыя настолькі моцная, што не заўсёды лёгка здагадацца, якія кветкі паслужылі «натурай».
    ... У многіх вёсках Случчыны помняць Алену Кіш, таленавітага мастака-самародка, якая праца-
    Майстрыха па роспісу дываноў Алена Багаткевіч. Курдзекі, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць.
    вала ў перадваенны час. Сталага месца жыхарства яна не мела, а пераходзіла з вёскі ў вёску, выконваючы заказы сялян. Разгарнуўшы ў чарговай хаце сваё няхітрае мастакоўскае начынне, яна на афарбаваных у чорны колер кавалках даматка-
    Майстар па роспісу дываноў Эдуард Спрагоўскі. Відлы, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць.
    нага палатна малявала своеасаблівыя сюжэты. Пад яе пэндзлем яны ператвараліся ў незвычайна прыгожыя, непасрэдныя, напаўрэальныя, напаўфантастычныя дэкаратыўныя творы, якія былі арыгінальнай аздобай інтэр'ера народнага жылля
    У. Бабіч. Фрагмент роспісу дывана. 1930-я гг. Мікуліна, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць.
    Пейзаж яна малюе традыцыйны: возера ці рэчка з лілеямі, лебедзямі, лодкай, на беразе дрэвы і кусты; на цёмна-блакітным небе поўны месяц. Тут жа птушкі і жывёлы, якія ў звычайным разуменні не павінны адпавядаць такому пейзажу і якіх аўтар наўрад ці калі-небудзь бачыла. На бярозавым голлі сядзяць натапыраныя фазаны, болып падобныя на нейкіх дагістарычных дра-
    Фрагмент дывана. 1950-я гг. Шаркоўшчынскі раён, Віцебская вобласць.
    пежнікаў; на квітнеючы луг выходзяць ільвы, што нагадваюць дабрадушных катоў; а сярод пышнай зеляніны горда трымае галаву нейкі казачны трохрогі алень. Супадаюць з намаляваным і назвы дываноў, напрыклад: «Райскі сад».
    Захопленая ўвасабленнем сваіх задум, мастачка не звяртае асаблівай увагі на перспектыву і прапорцыі. Напрыклад, на адным з дываноў
    А. Кіш. Дыван «Райскі сад». 1930-я гг. Слуцкі раён, Мінская вобласць.
    лебедзі сваімі памерамі пераўзыходзяць лодку, на другім яны вышэйшыя за пабудовы. Відаць, такая несуразмернасць была не надта важная як для мастака, так і для заказчыкаў.
    Па свайму характару і прызначэнню дываны — творы выяўленчыя: іх вешалі на сцены для ўпрыгожвання жылля, іх разглядалі, няспешна пераходзячы ад адной дэталі да другой. I ў той жа час
    А. Кіш. Дыван «На возеры». 1930-я гг. Слуцкі раён, Мінская вобласць.
    манера выканання іх вельмі дэкаратыўная, блізкая да традыцыйнага народнага роспісу. Мастачка карыстаецца яркімі фарбамі: сіняй, белай, жоўтай, аранжавай, зялёнай. Своеасаблівую дэкаратыўнасць і выразнасць кампазіцыям надае ўпэўненая чорная лінія, якой абведзены контуры малюнкаў, прапрацаваны кара, кроны дрэў, трава, грывы львоў, пер'е птушйк. Лілеі на вадзе,
    А. Багаткевіч. Дыван «Кветкі». 1950-я гг. Курдзекі, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць.
    кветкі на беразе, мяцёлкі чароту размешчаны рытмічна і ў пэўным парадку, як на тканых посцілках. Усе дываны акаймаваны шырокай арнаментальнай паласой з парасткаў, бутонаў і кветак.
    Варта папярэдзіць, што далёка не ўсе маляваныя дываны з'яўляюцца сапраўдным мастацтвам. Бадай, ні адзін від народнай творчасці не быў так засмечаны безгустоўшчынай, эклектыкай і рамесніцтвам, як мастацкі роспіс.
    ДЦубер. Кухонныя дошкі. 1978. Давыд-Гарадок, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць.
    На Палессі, здараецца, можна яшчэ ўбачыць размаляваныя печы, асабліва тыповыя для суседняй Украіны. Дэкор іх такі ж, як і на куфрах,— кветкі, раслінныя парасткі, а найчасцей букеты, намаляваныя клеявымі фарбамі на пабеленай паверхні. На жаль, такія роспісы надта недаўгавечныя, бо печы прынята штогод бяліць нанава, зафарбоўваючы, зразумела, і леташні малюнак.
    Прыгожа размалёўвалі выязныя сані (вазкі),
    Дыван «Зязюля». 1950-я гг. Навасёлкі, Мядзельскі раён, Мінская вобласць.
    брычкі (каламажкі), дугі. Відаць, гэты звычай прыйшоў з Расіі, дзе меў значнае пашырэнне. Адмыслова аздоблены вазок, на якім перавозілі нявесту з пасагам ці ехалі на кірмаш альбо ў rocpi, сведчыў пра гаспадарлівасць і ўмельства. I хаця сёння ўжо цяжка адшукаць размаляваны вазок ці дугу, раней гэты звычай, відаць, быў распаўсюджаны досыць шырока. Ён атрымаў сваё адлюстраванне ў народных вясельных песнях:
    Па нашу любку Падвода прыйшла —
    Вазок маляваны, Конь гадаваны. (Віцебшчына.)
    Запрагайце каня, запрагайце каня
    У маляваны вазок, Мы ж паедзем, мая душачка, У татулькаў дварок. (Магілёўшчына.)
    У маляўнічым куточку Палесся (Давыд-Гарадок, Століншчына) вас здзівіць мноства кветак, якія красуюцца не толькі ў агародчыках, але
    і прама на полі, як бульба ці жыта. Здаўна жыхары тут займаюцца насенняводствам. А каб пакупнікі наглядна бачылі, што ім прапануюць, насенне розных сартоў кветак ці агародніны суправаджаецца адпаведнымі малюнкамі, выкананымі на невялікіх фанерных дошчачках. Зразумела, што абагульнены вобраз кветкі, як на куфрах ці дыванах, тут не падыходзіць. Каб звярнуць увагу пакупніка, патрэбна рэалістычнае адлюстраванне, прычым — яркае, сакавітае. Таму кветкі малююцца як мага больш дакладна, пялёсткі і лісце паказваюцца з тонкімі адценнямі і пераходамі колераў.
    Даўно выйшлі з ужытку куфры, знікаюць маляваныя дываны... Але сёння многія фабрыкі мастацкіх вырабаў пачалі прыглядацца да творчасці майстроў мастацкага роспісу, каб не даць загінуць традыцыйнаму рамяству, каб надаць яму новае жыццё. Маленькія сувенірныя куфэркі, дэкаратыўныя талеркі, кухонныя дошкі і іншыя рэчы з яркім сакавітым роспісам можна бачыць у сучасных кватэрах; іх вязуць з сабой госці рэспублікі, каб мець напамінак пра фарбы беларускай зямлі.
    Падарожжа восьмае
    Салома замест... золата
    рускага народнага мастацтва ў Раўбічах вашу ўвагу абавязкова прыцягне незвычайны экспанат — царская брама, цалкам зробленая са звычайнай саломы. Галоўную дэталь царкоўнага іканастаса заўсёды імкнуліся рабіць прыгажэйшай і багацейшай — размалёўвалі, аздаблялі разьбой, залацілі. A тут — салома! Праўда, усіх здзіўляе не праста-
    Фрагмент царскай брамы. Канец XVIII ст. Лемяшэвічы, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць.
    та матэрыялу, а яго выдатныя дэкаратыўныя ўласцівасці і высокае майстэрства саломапляцельшчыкаў.
    Выкарыстанне гэтага шырокадаступнага матэрыялу ў некалькі незвычайнай ролі невыпадковае. 3 саломы на Беларусі здаўна рабілі разнастайны посуд для захавання зерня, мукі, прадметаў хатняга ўжытку: каробкі, гарцы, меркі, сявенькі, шыяны, кублы. Жгуты залацістай саломы, пераплеценыя карычневымі дубцамі арэшніку ці лазы, стваралі прыгожы рытмічны залаціста-ка-
    рычневы малюнак паверхні, што надавала звычайным утылітарным вырабам дэкаратыўныя якасці. 3 саломінак выпляталі доўгія плоскія стужкі, з якіх сшывалі капелюшы-брылі. Мастацкія якасці саломы асабліва праявіліся ў вырабах дэкаратыўна-прыкладнога характару: шкатулках, куфэрках, цацках, «павуках» — адмысловых рашэцістых канструкцыях, якія падвешвалі да столі на покуці. Аснову дэкору шкатулак складалі вітыя пляцёнкі і чатырохгранныя выпуклыя ўстаўкі з саломінак. Чаргаванне гладкіх плоскасцей з выпуклым узорам стварала арыгінальны малюнак паверхні вырабаў. Гэта, відаць, і навяло на думку народных майстроў Палесся стварыць царскую браму, якая ў сціплым інтэр'еры царквы пад прамянямі сонца пералівалася, нібыта залатая.