Фарбы роднай зямлі  Яўген Сахута

Фарбы роднай зямлі

Яўген Сахута
Выдавец: Народная асвета
Памер: 191с.
Мінск 1985
40.46 МБ
Натуральна, што вобраз сонца атрымаў адлюстраванне і ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Увасабленнем сонца з'яўляецца круг, падзелены радыусамі-прамянямі на часткі. Яго яшчэ называюць круг-разетка. Гэта ці не самы любімы і распаўсюджаны ў многіх народаў матыў, які сустракаецца ў разьбе на разнастайных
Фрагмент дэкору брамы. 1930-я гг. Тарасаўка, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць.
прадметах хатняга ўжытку. Аднак чамусьці толькі на Палессі ён атрымаў шырокае распаўсюджанне ў аздабленні шчытоў хат. Мабыць, гэта тлумачыцца болыпай жывучасцю старажытных павер'яў на параўнальна замкнутай тэрыторыі, што было выклікана геаграфічным становішчам і прыроднымі ўмовамі палескага краю.
Найбольш выразныя і разнастайныя кампазіцыі з сонцам-разеткай бытуюць на Тураўшчыне. Разеткі накшталт рамонка спалучаюцца з адлюстраваннямі паўдыска сонца.
Завяршалі кампазіцыю шчыта разьбяныя закрыліны, якія збягалі па краях страхі, прыкрываючы канцы жэрдак-лат. Выпілоўваліся закрыліны па ніжнім краі; разьбу можна было зрабіць сякерай і свердзелам: гарадочкі, зубчыкі, адтулі-
ны. Аднак чаргаваннем нават гэтых прасцейшых аздоб атрымліваліся разнастайныя ўзоры, што звісалі з краёў страхі, нібы карункі. Звычайна гэтак жа ўпрыгожваўся і падстрэшак — нешырокі схіл, які аддзяляе апошні вянок сцяны ад шчыта.
Мастацкай укладкай шалёўкі дэкараваліся таксама і дзверы. Выразнасць геаметрычных узораў падкрэслівалася вялікімі плешкамі каваных цвікоў. Характэрны ў старажытнасці для архітэктуры гарадоў і мястэчак, такі від дэкору дзвярэй з канца XIX стагоддзя пачынае сустракацца і ў вёсцы.
Прыгожа дэкараваныя дзверы характэрны не толькі для жылля, але і для клецяў — невялікіх будынкаў, дзе захоўваліся збожжа, адзенне і іншы набытак селяніна. Выкарыстанне клеці як жылля (часта тут жылі маладажоны ці дочкі гаспадара) і як сховішча розных каштоўнасцей, напрыклад пасагу, абумовіла тое, што здаўна яна будавалася вельмі старанна.
Мастацкі выгляд надаваўся і звычайнай браме. На Гомельшчыне раней і сёння брамы аздабляюцца прапілоўкай, накладнымі ўзорамі, расфарбоўкай. На Гродзеншчыне ж у заможных сядзібах сустракаліся цэлыя архітэктурныя збудаванні накшталт апісанага Уладзіславам Сыракомлем у паэме «Старыя вароты»:
Уездам былі старасвецкія вароты, 3 двума слупамі, з форткай і лазам, 3 саламяным дахам, акутыя жалезам. Заехаць да іх — аж брала ахвота... Вясковага цеслі зачараваная сякера Такой іх шчаслівай прывабнасцю прыбярэ, Гаспадарскую думку так выценіць зманліва, Што брама, зачыненая моцна на засаўку, Ледзь падыдзеш — сама адчыніцца, Радасным скрыпам прыбыльца прывеціць.
(Пераклад з польскай К. Цвіркі.)
Дэкор жылля. 1960-я гг. Стараселле, Шклоўскі раён,
Магілёўская вобласць.
Як мы бачылі, тыя ці іншыя змены ў характары архітэктурнага дэкору выкліканы ў першую чаргу зменамі ў канструкцыі жылля.
Зразумела, што карэнная перабудова вёскі ў савецкі час, асабліва ў апошнія дзесяцігоддзі, выклікала значнае ўзбагачэнне відаў традыцыйнага архітэктурнага дэкору, а ў некаторых выпадках непазнавальна змяніла яго. Характэрныя рысы сучаснага сельскага жылля — прымяненне самых розных будаўнічых матэрыялаў, змяненне планіроўкі, павелічэнне памераў будынкаў. Усё гэта не можа не адбіцца на характары дэкору.
Вокны, памеры якіх проста непараўнальныя з колішнімі, упрыгожваюцца цяпер амаль паўсюдна. Краявая ці накладная разьба даўно састу-
піла месца ажурнай скразной прапілоўцы расліннага характару. У многіх вёсках можна бачыць і накладную геаметрычную разьбу, але значна ўзбагачаную складанай адмысловай прафіліроўкай накладных элементаў. Выкананая ў некалькі колераў, расфарбоўка робіць вокны сучасных пабудоў галоўнай аздобай усёй фасаднай часткі жылля. У многіх месцах Беларусі ёсць свае майстры-разьбяры, якія аздабляюць узорыстымі ліштвамі жыллё сваёй акругі. Так, на Рагачоўшчыне добра ведаюць Панаса Аўрамава з вёскі Гусараўка за яго майстэрства выпілоўваць драўляныя карункі. Многія будынкі Бягомля ў Докшыцкім раёне аздоблены разьбянымі ліштвамі, якія выразаў Іван Тучын. Шмат такіх майстроў на Гомельшчыне, дзе разьбяныя ліштвы — амаль абавязковая дэталь кожнага дома.
Значную эвалюцыю перацярпелі ганкі. Калісьці даволі рэдкія, у паслярэвалюцыйны час яны сталі абавязковай прыналежнасцю жылля. Часцей за ўсё сёння мы іх сустракаем на ўсходзе Беларусі. На астатняй жа тэрыторыі яны саступілі месца верандам — зашклёным прыбудоўкам, якія сваімі памерамі часта нагадваюць добры пакой.
Надзвычай прыгожа аздабляюць веранды ў вёсках Нясвіжскага і суседніх раёнаў. Фігурна выпілаваныя стойкі пераплёту нагадваюць экзатычныя парасткі з лісцем і кветкамі, што ўздымаюцца ад самага падмурка. Мастацкі эфект узмацняецца дэкаратыўнай паліхромнай расфарбоўкай. Гэтыя ўзоры — работа Івана Мацэля з вёскі Прасці Нясвіжскага раёна.
Прыгажосцю дэкору вызначаюцца і шчыты будынкаў. На большасці тэрыторыі яны шалююцца ў елачку, ромбам і г. д. На Гродзеншчыне і захадзе Брэстчыны такі дэкор дапаўняюць
Дэкор жылля. 1950-я гг. Галошава, Талачынскі раён, Віцебская вобласць.
разьбяныя накладкі, што пераклікаюцца з закрылінамі і падстрэшкамі. На Палессі ж па-ранейшаму шчыты ўпрыгожваюць адлюстраваннямі сонца. Цяпер жа, з павелічэннем памераў шчыта і прымяненнем расфарбоўкі такія матывы сталі больш разнастайнымі і дэкаратыўнымі.
Усё часцей і часцей сцены жылых пабудоў шалююцца поўнасцю, ад падмурка да падстрэшка. Вертыкальная ўкладка шалёўкі чаргуецца
Сталяр і разьбяр Іван Тучын. Бягомль, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць.
з гарызантальнай, ромбападобная — з шалёўкай у елачку і інш. Пры суцэльнай шалёўцы сцен, калі хата зрублена «ў гладкі» вугал, абавязковым становіцца аздабленне вуглоў. Стыкі шалёўкі па вуглах закрываюцца дзвюма вертыкальнымі дошкамі, па версе якіх мацуюцца фігурныя разьбяныя накладкі. Дошкі асновы і фігурны ўзор фарбуюцца ў кантрастныя колеры альбо розныя адценні аднаго і таго ж колеру.
Сёння расфарбоўка стала амаль абавязковай,
Сталяр і разьбяр Іван Мацэль. Прасці, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць.
і яе без пераболыпання можна лічыць новым масавым відам дэкору сучаснай сельскай архітэктуры.
Расфарбоўка, як правіла, робіцца ў некалькі колераў, што, вядома, выклікана не так практычнымі (захоўваць дрэва ад вільгаці), але і эстэтычнымі запатрабаваннямі. У большасці выпадкаў майстры надзвычай удала і гарманічна спалучаюць колеры і іх адценні, дабіваючыся пры гэтым значнага мастацкага эфекту.
Паларожжа другое
Меподыі дрэва
ступім парог сялянскай хаты канца XIX — пачатку XX стагоддзя. I толькі вочы нашы прызвычаяцца да скупаватага асвятлення, мы заўважым шмат самых розных рэчаў, зробленых з дрэва. Амаль палову хаты займаюць кросны. Іх масіўныя, апрацаваныя сякерай формы добра спалучаюцца з пацямнелым бярвеннем сцен. Побач стаіць калаўрот,
аздоблены рознымі точанымі ўзорамі. Уздоўж сцен умацаваны масіўныя лавы, якія сыходзяцца на покуці, дзе стаіць стол, чыста выскрабены ці засланы саматканым абрусам. На стале драўляная сальнічка, дзве-тры лыжкі, таксама з дрэва. У другой палавіне пакоя — драўляныя ложкі, куфар ці шафа.
Глядзіш і міжволі адзначаеш своеасаблівую прыгажосць, кампактнасць і цэласнасць усяго гэтага самаробнага абсталявання, як добра яно спалучаецца паміж сабой, з інтэр'ерам жылля. Драўляная канапа (ля адной сцяны яна замяняе лаву) уся аздоблена разьбой: выгнутыя ножкі, падлакотнікі ў выглядзе завітка, ажурна прапілаваны ўзор на спінцы. Лёгкая праснічка, замацаваная прама на калаўроце, укрыта суцэльным узорам, які складаецца з чатырохгранных выемак, выдзеўбаных долатам ці нажом. Сальнічка, вытачаная з бярозы-чачоткі, нагадвае нейкі ювелірны выраб. Чаранок лыжкі выразаны ў выглядзе рыбкі. На драўляным вядры з вадой вісіць карэц, вельмі падобны на плывучую качку, хаця ручка выразана ў выглядзе грэбеня ці хваста пеўня.
Кідаецца ў вочы, што разьба тут куды больш багатая, чым знадворку хаты. Гэта і зразумела. Такі шырокі дыяпазон вырабаў з дрэва абумовіў вялікую разнастайнасць сродкаў і прыёмаў апрацоўкі, якія ўдасканальваліся на працягу многіх стагоддзяў і перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Лыжка патрабавала адных тэхнічна-мастацкіх прыёмаў апрацоўкі, прасніца — другіх, стол — трэціх і г. д.
Мноства розных тэхнічна-мастацкіх прыёмаў, неабходнасць таго ці іншага падыходу ў кожным канкрэтным выпадку дало ў выніку шмат варыянтаў дэкаратыўнай разьбы. Але пры ўсёй шматлі-
Прасніца. 1937. Жылічы, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць.
касці прыёмаў іх можна аб'яднаць у некалькі асноўных груп, альбо відаў.
Адзін з такіх відаў нам ужо добра знаёмы. Гэта прапілоўка, якою аздаблялі і аздабляюць жыллё знадворку, а таксама рэчы інтэр’ера: канапы, ложкі, крэслы, вешалкі для ручнікоў. На больш дробных прадметах разьба ўжо іншая.
Вось выкананая на паверхні вырабу контурная, ці, як яе яшчэ называюць, лінейная, разьба. Як і пяро на паперы, контурная лінія ў разьбе стварае пэўны малюнак, хаця і вельмі схематызаваны і геаметрызаваны. Аднак больш за ўсё контурная разьба нагадвае гравіроўку; толькі тут не патрэбен нейкі спецыяльны разец, дастаткова звычайнага нажа.
Самы старажытны і надзвычай распаўсюджаны не толькі ў беларусаў, але і ў многіх іншых народаў від разьбы — трохгранна-выемчатая. На гладкай паверхні драўлянага вырабу нажом ці простым разцом выразаюцца неглыбокія выемкі геаметрычнага характару, часцей за ўсё трохгранныя. I хаця дыяпазон такіх нескладаных элементаў нешырокі, іх разнастайнае камбінаванне дае бясконцую колькасць непаўторных варыянтаў дэкору.
Найбольш улюбёны і даўні матыў у трохгранна-выемчатай разьбе — шматпраменны круг-разетка. Часцей за ўсё такая разетка бывае шасціпялёсткавая, што тлумачыцца лёгкасцю яе разметкі. 3 дапамогай прасцейшага цыркуля вычэрчваецца круг і (тым жа радыусам) пялёсткі. У такім выглядзе разетка падобна на кветку. Калі ж разцом выняць не паўкруглыя выемкі, а трохгранныя, тады разетка вельмі нагадвае сонца. 3 цягам часу круг-разетка страціў сваё сімвалічнае значэнне (знак дзённага свяціла) і
Фрагмент дэкору прасніцы. Канец XIX ст. Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць.
стаў проста любімым дэкаратыўным матывам як у архітэктурнай разьбе, так і ў дэкоры на прадметах хатняга ўжытку.