Фарбы роднай зямлі  Яўген Сахута

Фарбы роднай зямлі

Яўген Сахута
Выдавец: Народная асвета
Памер: 191с.
Мінск 1985
40.46 МБ
А цяпер — у дарогу. I пачнём наша падарожжа з роднай вёскі ці пасёлка.
Падарожжа першае
Пад знакам
сонца
аабапал вяс-
ковай вуліцы — прасторныя, прыгожыя будынкі, адзін за другі лепшы. Вялікія вокньі акаймава-
ны ліштвамі, нярэдка на самым версе аздоблены драўлянымі карункамі. Зіхацяць шклом прасторныя веранды, вабяць вока адмысловай сеткай аконных пераплётаў. На вуглах будынкаў — разьбяныя накладкі. Усе сцены закрыты шалёўкай, укладзенай у елачку,
ромбамі, па вертыкалі ці гарызанталі. I ўсё — ад вільчака да падмурка — расфарбавана, прычым у некалькі колераў.
Нельга не залюбавацца творчасцю майстроўсталяроў, іх багатай фантазіяй у аздабленні свайго жылля. А ці заўсёды было так? 3 гісторыі добра вядома, як раней жылі нашы продкі, якое ў іх было жыллё.
Сялянскае жыллё феадальнай эпохі, гадоў 150—200 назад, выглядала зусім не так, як сёння. Печы не мелі комінаў, дым выходзіў праз дзверы. Можна сабе ўявіць унутраны выгляд хаты з яе закапцелымі сценамі і столлю. Акенцы, што закрываліся засаўкамі, не мелі нават ліштваў — аднаго з галоўных мастацкіх элементаў народнага жылля. Шчыт — шырокае поле дзейнасці сённяшніх разьбяроў — часцей за ўсё зашывалі саломай альбо, як і сцяну, рабілі з бярвення («закотам»), Рэдка ў народным будаўніцтве выкарыстоўваліся дошкі. Усё гэта абумовіла надзвычай слабае распаўсюджанне аздоб на сялянскім жыллі феадальных часоў.
Праўда, у гарадах, дзе здаўна існавала пэўная дыферэнцыяцыя насельніцтва, і ў феадальны перыяд побач з курнымі ўжо сустракаліся «чыстыя» хаты са слюдзянымі ці шклянымі вокнамі, кафлянымі печамі з комінамі. Такое жыллё нярэдка мела і адпаведны знешні дэкор: пэўным чынам аформленыя аконныя рамы і дзвярныя праёмы, па-мастацку ашаляваныя шчыты, фігурна апрацаваныя апорныя слупы і кранштэйны.
Народныя майстры-самавукі будавалі і аздаблялі памешчыцкія сядзібы, цэрквы, касцёлы, грамадскія пабудовы, нярэдка пры гэтым абыходзячыся толькі сякерай. Выразныя архітэктурнамастацкія прапорцыі такіх збудаванняў часта
падкрэсліваліся дэкаратыўнай разьбой і рознымі мастацкімі дэталямі.
Парадуешся тут узорам пекным, гожым; Адштукаваў тапор — так і разец ці зможа?
— пісаў А. Міцкевіч у паэме «Пан Тадэвуш» пра адмыслова аздобленую карчму. (Пераклад з польскай В. Зуёнка.)
Але нават курная сялянская хата феадальнага часу не была пазбаўлена своеасаблівай прыгажосці. Гэта выяўлялася ў гарманічнасці і прапарцыянальнасці частак, ва ўменні майстроў «на вока» вызначыць патрэбныя суадносіны ў канструкцыі будынка. Кожны майстар імкнуўся добра падагнаць бярвенне зруба, старанна яго апрацаваць, трывала і надзейна «завязаць» розныя канструктыўныя вузлы. У вырашэнні гэтых на першы погляд чыста практычных задач праяўляюцца і эстэтычныя запатрабаванні — выяўленне натуральнай прыгажосці і магчымасцей матэрыялу. Бярвенне новага зруба лашчыла вока сваім залацістым бляскам, зеленаватымі палоскамі моху ў пазах, кроплямі смалы на зрэзах сукоў, мяккай ігрой святла на акруглай паверхні. Дошкі звярталі ўвагу роўнай жаўтаватай паверхняй з адмыслова «намаляванымі» слаямі. 3 часам дрэва цямнела, залацісты колер мяняўся на серабрыста-шэры, бярвенне пакрывалася сеткай трэшчын. Адпаведным чынам мяняўся і колер пакрыцця: саломы, чароту ці дранкі.
Майстры разумелі, што кожны канструктыўны элемент будынка можа несці не адну толькі практычную функцыю, але і быць па-мастацку выразным, эмацыянальна ўздзейнічаць на чалавека. Адным з надзвычай старажытных і даволі распаўсюджаных дэкаратыўна-мастацкіх элементаў сялянскага жылля феадальнай эпохі быў віль-
Дэкор франтона. 1944. Альманы, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць.
чак. Ён атрымліваецца ад прадаўжэння над шчытом скрыжаваных дошак (закрылін), якія збягаюць па тарцовых краях страхі. Адсюль вынікае, што вільчакі рабілі толькі на двухсхільных стрэхах, дарэчы самых распаўсюджаных на Беларусі.
Найбольш пашыраныя матывы ў дэкоры вільчакоў — выпілаваныя з дошкі контуры конскіх галоў, каровіных рогаў, фігурак птушак і змей, павернутых у розныя бакі.
Адкуль пайшлі такія аздобы?
Звычай, калі ў народзе той ці іншай жывёле прыпісвалася магічная сіла, ідзе з глыбокай старажытнасці. Першабытныя людзі амаль цалкам
Дэкор франтона. 1929. Жылічы, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць.
знаходзіліся ва ўладзе прыроды. Чалавек лічыў, што нават знешні выгляд і моц дзікага звера могуць дапамагчы яму ў абароне ад варожай сілы. Для гэтай мэты іншы раз бралася проста частка жывёлы: галава, зубы, кіпцюры. Зубы і кіпцюры людзі насілі з сабой у якасці абярэгаў, чарапы чаплялі на агароджу ці жыллё.
3 часам некаторыя жывёлы былі прыручаны чалавекам. Яны істотна дапамагалі яму: кармілі, апраналі; ім жа прыпісвалася і функцыя абароны «ад ліха». Таму певень, конь і карова нават пасля смерці працягвалі «служыць» свайму гаспадару: чэрап каровы ці каня прымацоўвалі на варотах
альбо на самой хаце. Потым пачалі лічыць, што дастаткова будзе і адлюстравання гэтых жывёл. Чэрапы іх на будынках паступова саступілі месца каровіным рогам, галовам коней і сілуэтам птушак, выразаным з дрэва. Змяшчаліся яны на вяршыні шчыта хаты ці гаспадарчай пабудовы.
Усім вядома, як шануюць у народзе буслоў. Лічыцца, што яны прыносяць шчасце і ўдачу, і нездарма гэтыя прыгожыя птушкі заўсёды былі жаданымі пасяленцамі на сядзібе селяніна.
Гняздо ж бусел бяспечна На страсе пачаў класці — Селянін верыць вечна, Што яго ў гэтым шчасце, — пісаў Уладзіслаў Сыракомля. (Пераклад з польскай Я. Купалы.)
На Палессі яшчэ нядаўна такое павер'е бытавала і ў адносінах да вужоў, якія нярэдка заводзіліся ў падполле ці пад печчу і былі жаданымі «кватарантамі». Пашана да жывёл была адлюстравана і ў дэкаратыўнай разьбе. 3 даўніх часоў тут вядзецца звычай выразаць на вільчаках ці дзве змяі, павернутыя галовамі ў процілеглыя бакі, ці дзве галавы бусла ў гэткім жа становішчы.
3 цягам часу магічная сіла адлюстраванняў жывёл пачала забывацца, і вільчакі выпілоўваліся па традыцыі, з чыста дэкаратыўнымі мэтамі. Гэта нібы апошні штрых, апошняя кропка, якую ставілі цесляры, канчаючы сваю работу. I хаця курная хата прыгоннага селяніна не заўсёды мела досыць прывабны выгляд, вільчак на вяршыні шчыта падкрэсліваў завершанасць, закончанасць збудавання.
У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя замест здвоеных вільчакоў пачынаюць з'яўляцца ўпрыгожанні, выпілаваныя з адной дошкі. Зааморфныя
матывы тут амаль знікаюць, іх месца займаюць раслінныя і геаметрычныя: страла, трызубец, моцна стылізаваная кветка альбо проста фігура адвольных геаметрычных контураў. Такія вільчакі распаўсюджаны і ў наш час.
Болып разнастайныя аздобы на сялянскім жыллі пачалі з'яўляцца з другой паловы XX стагоддзя. Развіццё капіталізму ў вёсцы прывяло да расслаення сельскага насельніцтва. Вядома, што і ў канструкцыі жылля адбыліся значныя змены. Мяняецца планіроўка, узнікаюць новыя тыпы хат і новыя прыёмы будаўніцтва. Заможная частка сялянства для павелічэння камфартабельнасці быту выдзяляла чыстую палавіну, якая аздаблялася больш старанна і мела печ з дымаходам. Курныя хаты паступова знікаюць, унутраны і знешні выгляд жылля паляпшаецца.
Ўжо хата новая гатова, Прыбраны трэскі ўжо і дровы; Над белым дахам, як карона, Красуе комінак чырвоны;
Прыветна вокны пазіраюць, Бы вас у госці запрашаюць,— Ну, добры выгляд хата мае, Яна і цешыць, здавальняе.
(Я. Колас. Новая зямля.)
Адным з першых элементаў сялянскай хаты, які за параўнальна кароткі час перацярпеў значныя змены, было акно. Яго памеры са зменай курных хат на «чыстыя» павялічыліся. З'явіліся рамы са шклом. Карэнным чынам змянілася і канструкцыя акна. Гэта ўжо не проста адтуліна ў вянках зруба. Рама акна збіралася асобна і ўстаўлялася ў зруб. Шчыліны паміж рамай і зрубам затыкаліся мохам ці пакуллем і закрываліся шалёўкай, якая прыбівалася да рамы па
ўсяму перыметру. Асабліва шырокай была верхняя дошка, на якой народныя майстры то выпілоўвалі хвалісты контур, то насвідроўвалі адтуліны, то наносілі аздобу накладнымі рэечкамі, ромбікамі, кружочкамі. А лобзік наогул мог тварыць цуды. Нібы не з цвёрдай дошкі выпілаваны такія ажурныя карункі, а выразаны нажніцамі з паперы! I ўсё гэта не проста скапіравана з натуры, а па-майстэрску стылізавана, як таго патрабаваў матэрыял і добры густ.
Найчасцей верхнюю частку ліштвы (надаконніка) выпілоўвалі ў выглядзе двух завіткоў, якія нагадвалі раслінныя парасткі. Пачынаюцца яны ад краёў надаконніка, ідуць насустрач адзін аднаму і, сутыкнуўшыся, загінаюцца ўніз, выкідваючы новыя парасткі і лісце. Ліштвы з такімі завіткамі-аздобамі сустракаюцца здаўна па ўсёй Беларусі.
Асабліва прыгожыя і выразныя кампазіцыі, у аснове якіх ляжаць два завіткі, можна сустрэць на ўсходзе Гомельшчыны. Завіткі тут часта амаль раствараюцца ў складаным перапляценні ўзору і нагадваюць пышную карону. I надаконнікі тут своеасаблівыя. На Гомельшчыне іх робяць у выглядзе каробкі, аздобленай ажурна прапілаваным узорам. Знізу, на падаконніку — таксама разьба, па баках — аканіцы. Атрымліваецца закончаны мастацкі твор, які займае цэнтральнае месца ў кампазіцыі галоўнай сцяны будынка.
Шчыт не менш чым вокны прываблівае ўвагу народных майстроў. Пры спалучэнні вертыкальнай і гарызантальнай укладак шалёўкі атрымліваюцца простыя і прыгожыя ўзоры ў выглядзе розных геаметрычных фігур — квадратаў, прамавугольнікаў. Укладка шалёўкі наўскос дае прыгожы ўзор у елачку ці ромбамі.
Ліштва. Пачатак XX ст. Хлябы, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць.
Мастацкая шалёўка шчытоў на цэнтральным Палессі, ад Лельчыц да Пінска, складае цікавую і непаўторную з'яву ў беларускай архітэктурнай разьбе. У вёсках вакол Турава, Давыд-Гарадка, Століна, Пінска, ды і ў саміх гэтых гарадах на шчытах многіх будынкаў — і старых, і новых — можна бачыць своеасаблівыя сонейкі, па-майстэрску выкладзеныя шалёўкай.
Дэкор акон. 1950-я гг. Бягомль, Докійыцкі раён, Віцебская вобласць.
Матыў сонца ў беларускім народным мастацтве невыпадковы. Сонца (яно асвятляе і сагравае зямлю, дае жыццё ўсяму жывому) у першабытныя часы было адным з галоўных божастваў. Яму пакланяліся, прыносілі ахвяры, яго прасілі аб ураджаі, гаварылі замовы. Пра яго складалі песні і казкі, дзе рэальнае змешвалася з фантастычным, будзённыя клопаты — з верай у магічную сілу свяціла.