Фарбы роднай зямлі  Яўген Сахута

Фарбы роднай зямлі

Яўген Сахута
Выдавец: Народная асвета
Памер: 191с.
Мінск 1985
40.46 МБ
выглядзе стылізаванай галінкі з двума парасткамі ці змяінага тулава з дзвюма галовамі. Часам насякалі зубілам рыскі,
крыжыкі, трохвугольнікі.
Разнастайнасцю форм вызначаюцца дзвярныя клямкі. Ніжнія канцы іх звычайна раскоўвалі ў выглядзе ліста ці ромба, верхнім надавалі форму трызубца, трылісніка, галовак птушак, змей, жывёл. Так, напрыклад, на Палессі можна бачыць клямкі на варотах у выглядзе галовак вужоў і бараноў. Несумненна, што тут захава-
ліся зааморфныя матывы старажытнага сімвалічнага характару.
У розных кутках Беларусі можна сустрэць нямала цудоўных узораў кавальскага майстэрства: вароты, агароджы, балконы, рашоткі ажурнага малюнка з выкарыстаннем багата распрацаваных раслінных матываў. Вельмі часта такія вырабы, асабліва калі глядзець на іх супраць сонца, нагадваюць далікатныя ажурныя карункі. У адных выпадках кампазіцыя іх мае ярка выяўлены цэнтр, вакол якога размяшчаюцца іншыя элементы, у другіх — будуецца на шматразовым бясконцым паўтарэнні адных і тых жа элементаў.
Калі вам давядзецца быць у Крошыне ля Баранавіч, вы абавязкова пачуеце легенды пра мясцовага каваля Паўлюка Багрыма, які вядомы таксама як таленавіты паэт-самародак. Яго паэтычная натура праявілася і.ў каваных вырабах, адзначаных высокім майстэрствам, тонкім густам, дасціпнасцю. Пра гэта сведчыць адзіная ўцалелая рэч яго работы — каваная металічная люстра, што і зараз вісіць у будынку крошынскага касцёла. Яна аздоблена адлюстраваннямі кветак і фігурак жаваранкаў.
На старых могілках, на прыдарожных крыжах і каплічках, вясковых цэркаўках дзе-нідзе можна бачыць крыжы ажурнай формы, выкаваныя з выгнутых металічных палос. Прасцейшыя крыжы выкоўвалі з двух ці трох злучаных стрыжняў, палос, прутоў. Іх канцы раскоўвалі ў выглядзе ліста альбо разразалі і адгіналі ў процілеглыя бакі, часта закручвалі ў выглядзе завіткоў. Ускладненне іх формы ішло за кошт дабаўлення розных дэталей і накладак мастацкага характару. Часцей за ўсё ад цэнтра крыжа ады-
Алтарная перагародка. XVIII ст. Будслаў, Мядзельскі раён, Мінская вобласць.
ходзілі хвалістыя змеепадобныя прамяні, а цэнтр (месца іх сыходжання) закрываўся рэльефна выкаваным дыскам. Такія крыжы нагадвалі адлюстраванне сонца (недарэмна ў Літве, дзе такія творьі вельмі пашыраныя, іх называюць сонейкамі). Нярэдка кампазіцыя гэтых твораў была настолькі адмысловая, што нават гублялася першапачатковая форма крыжа і ён нагадваў нейкую незвычайную кветку. Асабліва цікавыя і разнастайныя ўзоры каваных фігурных крыжоў можна бачыць на цэрквах Брэсцкага Палесся.
Часам на гарышчы старой хаты ці ў кучы металалому вы можаце выпадкова ўбачыць гляк, конаўку, карэц ці каструлю, якія прывабяць вашу ўвагу нейкай своеасаблівай высакароднасцю
Крыж. XIX ст. Дамачова, Брэсцкі раён, Брэсцкая вобласць.
форм. Калі старанна ачысціць іх ад ядавітазялёных пацёкаў вокіслу, яны зазіхацяць першародным чырвоным бляскам медзі.
Беларускія майстры-меднікі (іх называлі катлярамі) яшчэ ў XVII стагоддзі славіліся далёка за межамі свайго краю. Іх запрашалі абслугоўваць патрэбы царскага двара, манастыроў, дваранскіх сядзіб. Вялікі попыт на іх вырабы быў і ў самой Беларусі.
Медны посуд. Пачатак XX ст. Мінская вобласць.
Жылі катляры пераважна ў мястэчках, мелі невялічкія, на аднаго-двух чалавек, майстэрні. Сваёй медзі на Беларусі, як вядома, не было, таму медным посудам карысталася пераважна заможная частка насельніцтва.
Майстэрства катляроў не можа не выклікаць захаплення. Большасць посуду, нават досыць складаных форм, выкоўвалася з аднаго кавалка медзі. I калі таз ці талерку можна было вы-
каваць звычайным малатком, то для вырабу гляка альбо іншай вузкагорлай пасудзіны існавалі спецыяльныя прыстасаванні. Так, у цісках мацаваўся спружыністы рычаг, загнуты канец якога прасоўвалі ўсярэдзіну гляка. Стукаючы малатком па рычагу, знутры выкоўвалі сценкі посуду. Затым прыклёпвалі ручкі, устаўлялі дно, прыпайвалі гарлавіну. Посуд, прызначаны для гатавання стравы, захоўвання прадуктаў ці вады, усярэдзіне лудзілі.
Медны посуд багатай аздобы не меў. I без яе ён меў бясспрэчныя дэкаратыўныя якасці: дасканаласць форм, пластычнасць аб'ёмаў. Асаблівую прыгажосць надавала мяккая ігра святла на няроўнай, са слядамі малатка, паверхні. Да свят посуд гэты начышчалі, і яго залацістае ззянне аздабляла не толькі паліцу, але і ўвесь інтэр'ер. Аднак зрэдку на ручках звычайным зубілам ці прабойнікам штампаваліся даволі простыя ўзоры: ямкі, кропкі, палосы, крыжыкі, зігзагі і інш.
У многіх формах медных вырабаў відаць уплыў Усходу, дзе традыцыі меднікарства больш багатыя і даўнія. Але беларускія майстры-катляры творча выкарыстоўвалі і свае формы пашыранага ў народзе глінянага і драўлянага посуду. Напрыклад, медныя глякі, конаўкі, гаршкі амаль не адрозніваюцца ад гліняных, а на месцы драўлянага вядра з вадой можна было ўбачыць медны цабэрак ці падобны да збанка глячок.
3 развіццём капіталізму і з'яўленнем таннага фабрычнага посуду рамяство катляроў пачало занепадаць, а на пачатку XX стагоддзя зусім знікла. Сёння пра іх майстэрства нагадваюць хіба што музейныя экспанаты ды вырабы, што пыляцца на гарышчах і ў кладоўках ашчадных
гаспадароў. Ды прозвішча Катляр, даволі пашыранае на Беларусі.
Рэдкім для нашага часу рамяством з'яўляецца і мастацкае кавальства. Праўда, амаль у кожнай калгаснай гаспадарцы ёсць свае кавалі, што задавальняюць патрэбы вытворчасці і насельніцтва, аднак іх дзейнасць звычайна зводзіцца да стварэння ці рамонту утылітарных вырабаў. Аднак гэта зусім не значыць, што сярод іх не знойдзецца сапраўдны мастак. Тым больш, што адмысловыя майстры былі ўсюды. Так, у Крошыне Баранавіцкага раёна і сёння расказваюць легенды пра каваля Паўлюка Багрыма, які быў вядомы таксама як таленавіты паэт-самародак. У Асташыне пад Карэлічамі памятаюць Сямёна Манко, які мог выкаваць любую рэч. Сапраўдным мастаком быў Аляксандр Уласік з Сіначова на Капылыпчыне, які выкоўваў дэкаратыўныя скульптуры розных жывёл і нават празаічным вілкам надаваў мастацкія формы. Апанас Малаш з Сітцаў Докшыцкага раёна і Іван Няхай са Старых Лядаў на Чэрвеншчыне аздаблялі будынкі адмысловымі завесамі і клямкамі.
Выявіць майстроў, прапанаваць іх творы на выстаўку народнага мастацтва — гэта і ваш абавязак, паважаныя чытачы.



Падарожжа сёмае

Фарбы роднай зямлі
пытайце ў сваёй маці альбо бабулі, што такое куфар. I вы пачуеце доўгі, паэтычны расказ, у якім будуць прысутнічаць і сваты, і вясельны поезд, і ўрачысты перавоз пасагу нявесты ў дом жаніха. Магчыма, у сенцах ці каморы знойдзецца і сам куфар — нізкаватая скрынка з пукатым векам, на ножках ці колцах, з ручкамі па баках. Вы не можаце не звяр-
нуць увагу, што калісьці куфар быў прыгожы. На зялёным, блакітным, вішнёвым фоне афарбоўкі віднеюцца букеты кветак, ланцужкі ўзору ці проста хвалістыя палосы. Неяк нязвыкла яму сярод звычайных гаспадарчых рэчаў, якімі застаўлена кладоўка.
I сапраўды, яшчэ не так даўно ў куфра была зусім іншая, надта пачэсная роля. Стаяў ён на самым прыкметным месцы ў хаце, і дзяўчына складвала ў яго свой йасаг: пасцель, адзенне, ручнікі. Да вяселля куфар трэба было запоўніць увесь. I вось наставаў той час, калі дзяўчына развітвалася з родным домам, пераязджаючы да свайго суджанага. Спецыяльна выдзеленыя ўдзельнікі вяселля, якія называліся «кубельнікамі», грузілі на воз ці на сані куфар з пасагам і ўрачыста везлі па вёсцы: «Глядзіце, якая ўмелая і працавітая нявеста!»
Пачакайце, але чаму «кубельнікі»? Чаму, скажам, не «куфэрнікі»? Справа ў тым, што куфар у беларускай вёсцы з'явіўся ўсяго гадоў сто назад. А да таго часу яго ролю выконвала драўляная бочка з вушкамі і векам — кубел. Tavy і яго перавозчыкі называліся «кубельнікамі». Назва гэта захавалася і пазней, калі кублы саступілі месца куфрам.
Адбываўся гэты працэс недзе ў другой палове XIX стагоддзя. Паляпшэнне агульнага стану народнага жыцця прывяло да з'яўлення некаторых новых, больш дэкаратыўных відаў мэблі, у тым ліку і куфраў. Іх вырабам звычайна займаліся спецыяльныя майстры. Тая выключная роля, якую выконвалі куфры ў вясельных абрадах, выклікала патрэбу ў аздабленні іх. Спачатку куфры проста фарбавалі ў які-небудзь адзін колер — зялёны, вішнёвы, блакітны; акоўвалі па вуглах узоры-
Л. Доўгер. Куфар. 1959. Огава, Іванаўскі раён, Брэсцкая
вобласць.
стымі палосамі бляхі. Але хутка гэта перастала задавальняць пакупнікоў, што вымусіла рамеснікаў шукаць больш дэкаратыўныя сродкі аздаблення. Так, некаторыя майстры з паўночнага захаду Беларусі сталі маляваць на пярэдняй сценцы дзве скрыжаваныя кветкі ці стылізаваны букет. Але такія матывы не атрымалі адабрэння ў народзе, іх насмешліва называлі «венікамі». Тады
майстры звярнуліся да матываў, здаўна вядомых у іншых відах народнага мастацтва (разьбярстве, набойцы і інш.). На афарбаваныя ў блакітны ці вішнёвы колер сценкі куфра штампікамі з бульбы альбо рэпы наносілі ланцужкі ўзору з кропачак, зорачак, кружочкаў, крыжыкаў і іншых простых геаметрычных ці стылізаваных раслінных матываў. Узоры белага ці жоўтага колеру акаймоўвалі акоўку, замок, ручкі, утваралі канцэнтрычныя колы на свабодных плошчах куфра. Такі метад дэкору, які называлі «цацкаваннем», хутка набыў шырокае распаўсюджанне, асабліва на Гродзеншчыне.
Адначасова па ўсёй Беларусі шырока бытавала і тэхніка фляндроўкі (але не такая, як у кераміцы Івянца). Куфар фарбавалі ў які-небудзь светлы колер, напрыклад охрысты, затым, калі фон высыхаў, яго зноў зафарбоўвалі, але больш цёмным колерам, напрыклад карычневым, і па сырой фарбе гумавым грабеньчыкам, тампонам ці проста далонню праводзілі палосы, высвечваючы ніжні светлы фон. Гэта не што іншае, як імітацыя больш каштоўных парод дрэва. Фляндроўкай аздаблялі таксама шафы, камоды, ложкі і іншую мэблю.
У пачатку XX стагоддзя, калі раслінныя матывы набылі распаўсюджанне ў іншых відах народнага мастацтва, майстры зноў звярнуліся да дэкору, што калісьці быў успрыняты непрыхільна. На гэты раз яго чакаў іншы лёс. У некаторых месцах, асабліва на Палессі, аздобленыя букетамі і гірляндамі кветак куфры набылі шырокае распаўсюджанне. Іх вырабам нярэдка займаліся цэлыя паселішчы. Гэта Огава пад Пінскам, Крамно на Драгічыншчыне, Шарашова ля Пружан, Давыд-Гарадок пад Столінам. У кожным з гэтых