Фарбы роднай зямлі  Яўген Сахута

Фарбы роднай зямлі

Яўген Сахута
Выдавец: Народная асвета
Памер: 191с.
Мінск 1985
40.46 МБ
Кампазіцыя брам (адна — з вёскі Лемяшэвічы на Піншчыне, другая — з вёскі Вавулічы Драгічынскага раёна) традыцыйная для твораў гэтага тыпу: дзве створкі з паўкруглым верхам, раздзеленыя кожная на тры часткі. У цэнтры квадратаў звычайна размяшчаліся авальныя клемы з адлюстраваннямі святых. Усё дэкаратыўнае аздабленне — жывапіснае ці разьбяное — падпарадкоўвалася гэтай кампазіцыі. Аднак ажурны плецены ўзор саламянай брамы з Вавуліч яўна пераважае над адлюстраваннямі святых, з’яўляючыся не проста акаймоўкай, а галоўным дэкаратыўным элементам. Брама ж з Лемяшэвіч зусім не мае жывапісных клем і ўяўляе суцэльны залацісты дыван, хаця па традыцыі і падзелены гарызантальнымі пляцёнкамі на ч^сткі.
Зробленыя амаль два стагоддзі назад, брамы гэтыя былі моцна пашкоджаны і патрабавалі рэстаўрацыі. Супрацоўнікі музея звярнуліся за
Саламяны посуд. Канец XIX — пачатак XX ст. Брэсцкая вобласць.
дапамогай да вядомых майстроў саломапляцення Ларысы і Алены Лось. I вось перад намі адноўленыя шэдэўры канца XVIII стагоддзя, якія нязменна захапляюць наведвальнікаў кемлівасцю і ўмельствам іх выканаўцаў — народных майстроў, як колішніх, так і сённяшніх.
Пляцельшчык Франц Сярпейка. Цюпішкі, Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць.
Сёння мастацкае саломапляценне — бадай, адзін з самых папулярных відаў народнага мастацтва, які нязменна прадстаўляе Беларусь на ўсесаюзных і замежных выстаўках. А саламяны сувенір — ці не лепшы падарунак гасцям нашай рэспублікі.
Нягледзячы на тое што салома — матэрыял як быццам з абмежаванымі тэхналагічнымі магчымасцямі, нельга не заўважыць, як узрос мастацкі ўзровень сучасных вырабаў. Праўда, розны гаспадарчы посуд — кублы, сявенькі, шыяны — даўно стаў набыткам музейных калекцый, затое другое жыццё набылі разнастайныя сумкі, фруктоўніцы, каробкі, шкатулкі і іншыя падобныя творы, дзе мастацкі бок яўна пераважае над утылітарным.
Наведвальнікі Усесаюзнай выстаўкі твораў народных мастацкіх промыслаў, якая адбылася ў пачатку 1980 года ў Маскве, нязменна спыняліся ля саламянай калыскі, сплеценай Яўгенам і Галінай Саламянкамі з Баранавіч. Рэч як быццам празаічная, і характар пляцення не вызначаецца нейкай навізной, але як з адных і тых жа літар можна скласці розныя па прыгажосці словы, так і майстры, па-свойму камбінуючы традыцыйныя элементы і тэхніку пляцення, змаглі надаць вырабу свой, непаўторны характар і вытанчаны дэкаратыўна-мастацкі выгляд.
Творы баранавіцкіх майстроў склалі таксама значную частку экспазіцыі выстаўкі мастацкага саломапляцення, якая была адкрыта летам таго ж года ў Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах. Работы Галіны Уладзіміраўны і Яўгена Паўлавіча прыкметна выдзяляліся сваёй дэкаратыўнасцю і вытанчанасцю, хаця самі рэчы як быццам звычайныя і даўно знаёмыя па творчасці іншых майстроў: кошыкі, сумкі, шкатулкі, талеркі, вазы. Кідаецца ў вочы, што майстры не захапляюцца спалучэннем саломы з іншымі матэрыяламі, а распрацоўваюць яе ўласныя пластычныя і дэкаратыўныя магчымасці. Аснова амаль усіх вырабаў — традыцыйная вітая пляцёнка.
Саломапляцельшчыкі Галіна і Яўген Саламянкі. Баранавічы, Брэсцкая вобласць.
Камбінаванне розных па таўшчыні і канфігурацыі пляцёнак, змяненне характару іх граней дае бясконцую колькасць варыянтаў. А вось шкатулкі, аздобленыя дробна нарэзанымі кавалачкамі саломы, якія пераліваюцца, нібы марозныя ўзоры на шкле... Дэкаратыўная насценная талерка — нібы павуцінка... Кожная рэч — сапраўдны мастацкі твор.
Г. і Я. Саламянкі. Дэкаратыўная талерка. 1978. Баранавічы, Брэсцкая вобласць.
— Дык у нас жа свой хатні мастацкі савет: я, жонка, дзеці — Таццяна і Канстанцін,— жартуе Яўген Паўлавіч.— Разам абмяркоўваем кожную новую рэч. Калі ўжо адобрым што, то не было выпадку, каб у Мінску адхілілі.
Сакрэт такога поспеху, відаць, не толькі ў патрабавальнасці сямейнага «мастацкага савета»; творчасць сям'і Саламянкаў — гэта натуральны працяг даўніх традыцый.
— 3 дзяцінства помню, як у нас, у Баранавічах, здаўна выраблялі з саломы розныя дэка-
ратыўныя рэчы: «павукі», шкатулкі, талеркі,— расказвае Галіна Уладзіміраўна.— Патрошкі і я навучылася ў майстроў-суседзяў. А ў роднай вёсцы мужа, на Беласточчыне, саломапляценнем займаліся амаль усе. Відаць, недарэмна і прозвішча такое... Праўда, выраблялі там чыста гаспадарчыя рэчы: шыяны, каробкі, кублы, сявенькі. Так што сённяшняя наша сямейная творчасць заснавана і на тых, і на другіх традыцыях. Мы робім пераважна утылітарныя рэчы, але з яўным дэкаратыўным ухілам. Такога не рабілі ні на Беласточчыне, ні ў Баранавічах. А ўжо нашы дзеці, відаць, будуць рабіць не так, як мы, нешта сваё прыдумаюць...
Расказ наш пра сучасных майстроў саломапляцення варта было б пачаць з Веры Гаўрылюк, якая жыве ў Брэсце. 3 яе імем звязваецца адраджэнне гэтага традыцыйнага віду народнага мастацтва. Працаваць з саломай Вера Ільінічна пачала ўжо ў сталым узросце. У вёсцы непадалёк ад Брэста, дзе яна правяла сваё маленства, саломапляценне было развіта вельмі шырока. Капелюшы, «павукі», посуд, цацкі — шмат што ўмелі рабіць сельскія майстры! Паступова забываліся звычаі, страчвалі сваю ролю ў побыце традыцыйныя рэчы. Але не забыла сакрэты рамяства Вера Ільінічна, успомніла і колішнія здабыткі і ад сябе дадала.
Усё ўмее майстрыха: сумку сплесці, шкатулку, дыванок насценны. Але перавагу аддае розным фігуркам і цэлым кампазіцыям, цалкам вырабленым з саломы. Сюжэты не вышуквае, а ўспамінае далёкае маленства, вясковы побыт, сцэнкі з сялянскага жыцця. Так і з'явіліся на свет «Лявон і Лявоніха», «Вяселле», «Хлеб-соль», «На ворыве», «Ехаў дзед на кірмаш» і многія іншыя
Саломапляцельшчыца Вера Гаўрылюк. Брэст.
Т. Агафоненка. Баран. 1976. Мінск.
вясёлыя, дасціпныя, арыгінальныя творы, якія аб'ехалі ўсю нашу краіну; пабывалі і за мяжой.
Калі вам давядзецца набыць нейкі саламяны выраб з біркай Брэсцкай фабрыкі сувеніраў, можаце быць упэўнены, што да яго стварэння мае дачыненне і Вера Ільінічна. Ужо шмат гадоў працуе яна на фабрыцы, дзе была ініцыятарам арганізацыі промыслу мастацкага саломапляцення. Практычна ўсе ўзоры саламяных вырабаў ства-
раюцца з удзелам ці пад кіраўніцтвам вядомай майстрыхі.
На розных выстаўках народнага мастацтва, куды нярэдка запрашаюць і майстроў для дэманстрацыі сваёй творчасці, Вера Гаўрылюк звычайна сядзіць разам з магілёўскай майстрыхай Кацярынай Арцёменка. Справа тут не толькі ў шматгадовай дружбе, якая звязвае дзвюх майстрых. Як Вера Гаўрылюк лічыцца пачынальнікам промыслу ў Брэсце, так і Кацярына Арцёменка — у Магілёве.
Калі б гадоў пятнаццаць назад сакратар-машыністцы Магілёўскай фабрыкі мастацкіх вырабаў Кацярыне Арцёменка прадказалі лёс прызнанага майстра саломапляцення, яна б шчыра здзівілася. Скажам, вышыўка — яшчэ можна было б зразумець. Але салома? Ды, відаць, нешта ўсё ж угледзела ў ёй дырэктар фабрыкі, бо аднойчы прывяла да Кацярыны Гаўрылаўны незнаёмага вясковага дзеда і звярнулася з дзіўнай прапановай:
— Вось майстра сустрэла, на яго саламяны капялюш увагу звярнула. Чалавек гэты шмат што ўмее. Давайце, Кацярына, паспрабуем на фабрыцы асвоіць «салому». Бярыцеся...
I Кацярына ўзялася, спачатку без ніякай упэўненасці ў поспеху. Але саламяная сумка, сплеценая пад кіраўніцтвам вясковага «кансультанта», дадала ахвоты. А неўзабаве Кацярына Гаўрылаўна хутка знайшла свой шлях, які і прывёў яе ў мастацтва.
Новы час — новыя песні. Адчуваецца гэта і ў саміх назвах: «Барабаншчык», «Трубач рэвалюцыі», «Тачанка», «Гарніст»... Праўда, часамі звяртаецца Кацярына Гаўрылаўна і да этнаграфічных сюжэтаў.
Т. Агафоненка. Каляднікі. 1977. Мінск.
Па-свойму адметная творчасць мінчанак Таісы Агафоненка, Лідзіі Главацкай, Алены Лось. Незвычайна дэкаратыўныя грывастыя, пышнахвостыя паўліны, коні, пеўні іх работы ілюструюць надзвычай шырокія магчымасці звычайнага празаічнага матэрыялу.
3 саломы можна не толькі плесці, ствараць аб'ёмныя скульптурныя і дэкаратыўныя кампазіцыі... Калі саломінку разрэзаць удоўж і разгладзіць, то атрыманая залацістая стужачка з'явіц-
ца добрым матэрыялам для выклейвання розных дэкаратыўных узораў і сюжэтных кампазіцый. Напрыклад, нарэзванне стужкі наўскос дае ромбікі, з якіх лёгка выклейваць стылізаваныя кветачкі, галінкі з лістамі і інш. На таніраванай у чорны ці карычневы колер паверхні вырабаў залацісты ўзор выглядае досыць эфектна. Такім спосабам (ён называецца аплікацыяй) у Беларусі аздаблялі драўляныя куфэркі, рамкі, сальніцы і іншыя дробныя рэчы дэкаратыўна-прыкладнога характару.
У 1955 годзе ў Жлобіне па прапанове народных майстроў Міхаіла і Веры Дзехцярэнкаў бьгў арганізаваны спецыяльны цэх, дзе сталі вырабляць розныя мастацкія рэчы, аздобленыя ў традыцыях аплікацыі саломай па дрэву. Выраблялі галоўным чынам куфэркі, што былі паменшанай копіяй сапраўдных куфраў. Саламяны клеены дэкор нагадваў узоры тканых посцілак, да таго ж салому на першым часе афарбоўвалі ў розныя колеры. Прадукцыя цэха атрымала шырокую вядомасць, а ў 1961 годзе тут была арганізавана фабрыка. Сёння шкатулкі, куфэркі, пано, талеркі — работы жлобінскіх майстроў — ведаюць далёка ў свеце.
3 кавалачкаў саломы можна выклейваць нават цэлыя насценныя дываны, накшталт маляваных. Такія творы можна бачыць у многіх кутках Беларусі, але асабліва пашыраны яны пад Смаргонню, Старымі Дарогамі, на Любаншчыне. Гэта мастацтва аказалася на дзіва сугучным лаканічнаму дэкору сучаснага інтэр'ера.
У вёсцы Рухава Старадарожскага раёна кожны пакажа дом Кацярыны Русаковіч. Наязджаюць сюды досыць часта, і ўсе — з надзеяй набыць дыван работы Кацярыны Максімаўны.
Л. Главацкая. Конь-агонь. 1977. Мінск.
— А дзе ж я паспею выканаць усе заказы,— скардзіцца майстрыха.— Гэта ж работа нават больш марудная, чым посцілку выткаць. Трэба выбраць добрай саломы, нарэзаць яе, прасам кожную разгладзіць. Пасля наклейваю стужачкі на паперу, адна да адной ушчыльную. 3 атрыманага ліста ўжо можна выразаць нажніцамі любую фігуру і наклейваць на чорнае палатно. Адкуль узоры бяру? Успамінаю, як калісьці рабілі, сама прыдумваю...
Кампазіцыя дываноў Кацярыны Русаковіч, як і яе вучаніц Марыі Русаковіч, Надзеі Пілюк, аналагічная маляваным ці тканым. У цэнтры — бу-
М і В. Дзехцярэнкі. Куфэркі. 1970. Жлобін, Гомельская вобласць.