Фарбы роднай зямлі  Яўген Сахута

Фарбы роднай зямлі

Яўген Сахута
Выдавец: Народная асвета
Памер: 191с.
Мінск 1985
40.46 МБ
кет кветак, галубы ці алені адзін насупраць другога; навокал — гірлянды з кветак. Залацісты клеены дэкор, здаецца, «гарыць» на чорным фоне. Дыван Кацярыны Максімаўны «Галубы» ўпрыгожвае экспазіцыю Музея беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах.
Па сваіх тэхналагічных магчымасцях шмат у чым блізкая да саломы і лаза. Праўда, для аплі-
Саломапляцельшчык Давід Чарнякоўскі. Парахонск, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць.
кацыі лаза не падыходзіць, затое для пляцення — лепш не трэба.
У любой вясковай гаспадарцы абавязкова знойдзецца які-небудзь выраб з лазы, у першую чаргу, вядома, кошык.
...Лёгкія, зграбныя, адмысловыя кошыкі і кошычкі адзін за адным гаспадыня расстаўляе на ганку...
— Каб сказаць, што ў сям'і была нейкая традыцыя пляцення, як во, напрыклад, у нашых ганчароў, то не скажу. Але бацька быў майстар на ўсе рукі — што хату паставіць, што бочачку змайстраваць... А я ўжо гадоў з дзесяці ўмела кошык сплесці. I не толькі кошык. Цяслярыць даводзілася, і швачка не з горшых. Кошыкі вось па выстаўках развіходзяцца, людзям даспадобы... А гэтыя суседзям раздам, бульбу хутка капаць, дзетвары ў лес хадзіць. Шкада на бульбу? A што з імі зробіцца? Во, ужо гадоў дзесяць служыць, а як новы... Гэта ж не лаза, а яловы карэньчык, ён і лёгкі, і моцны.
Творы Таццяны Тарасенка з вёскі Благаўка Шклоўскага раёна даўно вядомы мне па выстаўках народнага мастацтва, але ўсё неяк не верылася ў дакладнасць аўтарства, бо пляценне кошыкаў здаўна лічылася мужчынскай справай. Але вось сядзіць перада мною жанчына, якая спраўляецца з любой работай, хаця пляценне, відаць, ёй асабліва па душы, таму і кошыкі выглядаюць на дзіва. Яны ў яе нейкія асабліва зграбныя, лёгкія, тонка і далікатна сплеценыя, так што нагадваюць не столькі гаспадарчую рэч, колькі мастацкі выраб. У залежнасці ад прызначэння розняцца яны і памерамі, і формай: на бульбу, грыбы, ягады, садавіну, болыныя і меншыя, з вечкамі і без іх, простага ці болып адмысловага пляцення. Залаціста-аранжавы ўзор, утвораны перапляценнем ачышчаных яловых карэньчыкаў, мігаціць уваччу, заварожваючы сваёй простай, але прывабнай графікай. Вар'іраванне формы вырабу, чаргаванне зялёных дубцоў з белымі, ачышчанымі ад кары, спалучэнне розных тэхнік пляцення дазваляе ствараць надзвычай прыгожыя, адмысловыя рэчы.
К. Русаковіч. Фрагмент дывана «Галубы». 1970. Рухава, Старадарожскі раён, Мінская вобласць.
Майстроў-пляцельшчыкаў, як Таццяна Тарасенка, можна сустрэць у любым куточку рэспублікі. Часамі трапляюцца вёскі, дзе амаль усе займаюцца гэтым традыцыйным рамяством.
...Наш экспедыцыйны аўтобус паціху прабіраецца па пясчанай лясной дарозе. Густы сасновы лес здаецца бясконцым. Але вось сосны расступаюцца, і мы нечакана аказваемся пасярод маляўнічай вёсачкі хат у пятнаццаць. Вялікія пра-
Лозапляцелыйчыца Таццяна Тарасенка. Благоўка, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць.
сторныя будынкі размясціліся сярод хвой і бяроз, паабапал вулачкі. Наўкол — ярка-зялёная мурава, шаўкавістая і чысценькая, нібыта яе штодня падмятаюць. Нездарма, відаць, вёска носіць ласкавую назву — Любоўшы.
А вось і першая сядзіба.
Лозапляцелыйчык Васіль Сташкевіч. Мінск.
— Скажыце, дзе тут жыве Занковіч?
— А ў нас тут амаль усе Занковічы.
— Нам трэба той, што кошыкі пляце.
— А ў нас тут усе плятуць,— смяецца субяседнік.
Нарэшце агульнымі намаганнямі высвятляем,
Т. Федаркова. Хлебніца і фруктоўніца. 1975. Гомель.
хто нам патрэбен. Гэта — Іван Занковіч, які і кошыкі прыгожыя пляце, і наогул мастак па сваёй натуры. У гэтым мы ўпэўніліся, пераступіўшы парог яго дома. I прасторная кухня, і яшчэ больш прасторная святліца ад падлогі да столі завешаны карцінамі. Тут копіі вядомых палотнаў, але больш—лавакольныя краявіды, адлюстраваныя з любасцю і замілаваннем да роднай Вілейшчыны.
Пераводзім размову на кошыкі. Гаспадар ідзе ў кладоўку і выносіць нам цэлую калекцыю сваіх вырабаў самых розных форм і прызначэння.
— Во гэта — лазовыя, яны хоць і цяжкаватыя, але надзейныя і доўга служаць. 3 сасновага кораня — лягчэйшыя, але не надта моцныя. А з пад'яленцу, хоць і плесці цяжка, калі высахне — што касцяны.
Яшчэ аднаго майстра з яго работамі мы ўбачылі прама на вуліцы. У самым яе канцы, дзе
Пляцелынчык Аляксандр Белановіч. Шахноўшчына, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць.
апошняя сядзіба падступала да лесу, гаспадары перабіралі бульбу, выграбаючы яе з глыбокай ямы. Навокал на зялёнай траве стаяла з паўтузіна кошыкаў — новенькіх, залацістых, зграбных. Гаспадар Змітро Путра, яўна крануты нашай yea-
В. Сташкевіч. Койіыкі. 1983. Мінск.
гай да яго работ, паказаў нам яшчэ з дзесятак кошыкаў розных форм і памераў.
— У нас усе ўмеюць плесці такія кошыкі. А што прыгожыя, дык жа з дзяцінства плесці вучыліся. Асабіста я на продаж ніколі не рабіў— то сабе, то суседзям. У музей? Ну, калі вы лічыце, што яны вартыя музея, то што ж... Няхай ведаюць людзі і пра нашых майстроў...
3 лазы можна вырабляць не толькі кошыкі розных форм і прызначэння. Калісьці гэты матэрыял скарыстоўваўся значна шырэй. Так, 3-і том «Жнвопнсной Росснн» за 1882 год адзначае, што ў Давыд-Гарадку з лазы плялі надзвычай прыгожыя кузавы выязных вазкоў. Каркас кузава вязалі з тоўстых прутоў, якія скрыжоўваліся пад рознымі вугламі, утваралі ромбы, кругі, паўкругі і іншыя геаметрычныя фігуры. Затым каркас перапляталі тонкімі дубцамі, нярэдка чаргуючы акораныя з неакоранымі. Ажурны рысунак нагадваў карункі.
Г. і Я. Саламянкі. Фруктоўніца. 1978. Баранавічы, Брэсцкая вобласць.
У падобнай тэхніцы выраблялі і мэблю. Асаблівае распаўсюджанне набыў гэты промысел у канцы XIX стагоддзя. Праўда, такая мэбля карысталася попытам галоўным чынам у гарадах і мястэчках. У Магілёве, Суражы, Гомелі і іншых гарадах былі адкрыты спецыяльныя майстэрні, дзе з лазы выраблялі мэблю, розныя карабы, чамаданы і іншыя рэчы, якія нават экспанаваліся на буйных выстаўках.
Сёння да гэтага простага і таннага матэрыялу ахвотна звяртаюцца майстры, што працуюць на фабрыках мастацкіх вырабаў. Некаторыя фабрыкі спецыяльна закладваюць плантацыі лазы розных сартоў, бо «натуральнай» ужо не хапае. А якія вырабы атрымліваюцца! Сумкі, карзіны, фруктоўніцы, хлебніцы, талеркі тонкага ажурнага пляцення вельмі прыгожа глядзяцца ў сучасным інтэр'еры, уносячы ў яго сухаватую стандартнасць рукатворную цеплыню.
Падарожжа дзевятае
«Цвяток эадзімы васілька»
дай, самы даўні і распаўсюджаны від беларуска-
га народнага мастацтва. Уменне ткаць было абавязковым для кожнай сялянкі, і недарэмна асноўную частку пасагу дзяўчыны, што выходзіла замуж, павінны былі складаць тканыя вырабы: адзенне, пасцель, ручнікі, абрусы. Прасці, ткаць і вышываць у сярэднявеччы на Беларусі павінны былі ўмець на-
Г. Паляшчук. Фрагмент посцілкі. 1980. Макраны, Капыль-
скі раён, Мінская вобласць.
ват княжацкія дочкі. 3 ткацтвам звязана шмат старадаўніх народных абрадаў і звычаяў, вельмі часта яно згадваецца ў беларускіх народных песнях. Як толькі заканчваліся асеннія работы, у хату ўносілі ткацкі станок-кросны. Усю зіму, прыбіваючы нітку да ніткі, ляскалі бёрды.
Асноўнымі матэрыяламі для ткацтва служылі лён, воўна, каноплі. Для афарбоўкі нітак ужываліся натуральныя фарбавальнікі з кветак, траў,
Ткачыха Пелагея Данілюк. Астрамечава, Брэсцкі раён, Брэсцкая вобласць.
кары дрэў, таму традыцыйная гама беларускіх тканых вырабаў стрыманая і няяркая. Толькі ў XX стагоддзі дзякуючы прымяненню фабрычных нітак і хімічных фарбавальнікаў яна становіцца больш яркай і насычанай. Адпаведна ўскладняецца характар і кампазіцыя малюнка. Аднак найбольш характэрныя для Беларусі белыя тканіны з ільну з далікатным пяшчотным малюнкам, утвораным своеасаблівасцю тэхналогіі ткацтва ці
чаргаваннем адбеленых і суравых нітак. Дэталі адзення, ручнікі, абрусы і іншыя вырабы ўпрыгожваліся чырвоным (часта з дабаўленнем чорнага) вышываным ці вытканым узорам геаметрычнага характару.
Большасць тканых вырабаў стваралася на гарызантальных станках-кроснах досыць простай, але дасціпнай канструкцыі. У залежнасці ад іх складанасці і прымянення розных дадатковых прыстасаванняў мяняліся і спосабы ткацтва.
Такіх спосабаў шмат: звычайнае палатнянае перапляценне, браная (пераборная) тэхніка, закладная, шматнітовая (шматрамізная) і інш.
Адным з найболып старажытных спосабаў вышыўкі ў Беларусі з'яўляецца двухбаковае шво. Выконваецца яно вельмі проста: іголкай працягваецца нітка то з аднаго боку тканіны, то з другога. Контур малюнка абазначаецца асобнымі штрышкамі. Дайшоўшы да канца шва, іголка з ніткай паварочваецца назад — і запаўняюцца прабелы паміж штрышкамі. Такой вышыўкай у старажытнасці аздаблялі ручнікі, наносячы сілуэтныя малюнкі жывёл, раслін, чалавека. Любімай была сімвалічная кампазіцыя з «дрэвам жыцця»: у цэнтры — стылізаваны сілуэт дрэва, паабапал ад яго — фігуркі людзей ці жывёл.
Такой жа старажытнай, надзвычай распаўсюджанай тэхнікай з'яўляецца вышыўка наборам. Яшчэ і ў пасляваенны час ёю аздаблялі ручнікі, абрусы, адзенне. У адрозненне ад контурнага малюнка, выкананага двухбаковым швом, шыццё наборам запаўняе ўсю плошчу ўзору шчыльна пакладзенымі адзін ля аднаго шыўкамі, якія кладуцца то зверху, то знізу тканіны паралельна ніткам асновы ці ўтку. Сакавітыя ўзоры геамет-
Ручнік. Пачатак XX ст. Аршанскі раён, Віцебская вобласць.
рычнага характару высцілаюць выраб з абодвух бакоў, прычым з адваротнага атрымліваецца дакладнае негатыўнае адлюстраванне.
Больш позняя з'ява — вышыўка крыжыкам. Пры гэтай тэхніцы малюнак складаецца з маленькіх квадрацікаў, кожны з якіх запоўнены крыж-накрыж пакладзенымі шыўкамі. Так можна вышыць любы малюнак і нават цэлую карціну.
Ткачьіха Ганна Шыкалай. Моталь, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць.
Вышыўка гладдзю таксама карыстаецца папулярнасцю ў наш час, паколькі дазваляе ствараць сакавітыя, рознакаляровыя кампазіцыі звычайна ў выглядзе букетаў і гірляндаў кветак.
Іншыя віды вышыўкі (тамбурная, падліковая гладзь, перавіць) бытавалі не так шырока.
3 асаблівай паўнатой праявілася майстэрства і мастацкі густ ткачых і вышывальшчыц пры аздабленні ручнікоў. Ручнік не толькі кавалак тканіны, якой выціраюцца. На ім прымалі нованароджанага, падносілі хлеб-соль, ім павязвалі