Фарбы роднай зямлі  Яўген Сахута

Фарбы роднай зямлі

Яўген Сахута
Выдавец: Народная асвета
Памер: 191с.
Мінск 1985
40.46 МБ
С. Сінькоўская. Ручнік. I960. Гаткавічы, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць.
свата, упрыгожвалі покуць, апускалі ў магілу труну. Асабліва важную ролю выконвалі ручнікі ў вясельных абрадах. У многіх мясцовасцях Беларусі здаўна існаваў звычай адорваць ручнікамі ўдзельнікаў вяселля. Зразумела, што такая важная і разнастайная роля ручнікоў у народным побыце (і практычная, і дэкаратыўная, і абрадавая) не магла не ўплываць на мастацкі бок гэтых вырабаў.
Пры ўсёй разнастайнасці дэкаратыўных і кампазіцыйных вырашэнняў, якімі адрозніваюцца ручнікі з розных месц Беларусі, іх аб’ядноўваюць
Л. Сянько. Посцілка. 1950-я гг. Палачаны, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць.
і некаторыя агульныя рысы. Як правіла, ручнікі маюць белае поле, на якім, пераважна па канцах, размяшчаецца тканы ці вышываны геаметрычны ўзор чырвонага колеру, нярэдка з дабаўленнем чорнага ці жоўтага. I ў той жа час характар малюнка, размяшчэнне ўзору на полі ручніка ў кожнай мясцовасці свае.
Бадай, найбольш ярка дэкаратыўныя якасці тканых вырабаў выяўлены ў посцілках і дыва-
нах. Як адзначаюць даследчыкі, гэтыя насычаныя фарбамі творы з'явіліся ў інтэр'еры народнага жылля ў другой палове XIX стагоддзя разам з куфрамі, маляванымі дыванамі і іншымі рэчамі. Праўда, узоры посцілак былі тады яшчэ досыць сціплыя, пераважна геаметрычныя — у рады, у клетку — але і ў межах матываў ткачыхі ўмелі дабівацца значнай разнастайнасці і непаўторнасці сваіх вырабаў.
To узорам чорным па утку зялёным, то па белым — сінім, бы расой замглёным, то ў вянкі, ў алені нейк перабірана,
быццам не рукамі а машынай ткана. To з адное воўны дываны на сані.
Ярыя, як вішні, кутасы звісаюць,
— з любоўю піша Ларыса Геніюш у паэме «Куфар».
Праўда, гэтыя радкі больш падыходзяць да сучасных вырабаў, якія значна адрозніваюцца ад твораў стогадовай даўнасці. Дываны і посцілкі ўзбагачаюцца новымі матывамі, пашыраецца колеравая гама, каларыт становіцца больш звонкім і насычаным. Тлумачыцца гэта як тэхнічнымі магчымасцямі (яркія сінтэтычныя матэрыялы, хімічныя фарбавальнікі), так і агульным ростам дэкаратыўнасці сучаснага народнага мастацтва.
...Загляніце цёплым веснавым днём у вёску Неглюбка пад Гомелем. Вас уразіць незвычайнае відовішча: па ўсёй вёсцы калышуцца на ціхім ветрыку ручнікі. Гэта гаспадыні вынеслі іх пасля зімы памыць у цёплай рачной вадзіцы, пасушыць на сонейку; а заадно — і своеасаблівая выстаўка, дэманстрацыя лепшых сваіх работ усёй вёсцы. Такая ж выстаўка, толькі пастаянная,— у кожным доме. I на сценах, і на стале, і на падлозе — ручнікі, сурвэткі, посцілкі. На вокнах — узорыстыя фіранкі.
Цяжка сказаць, калі ў Неглюбцы пачалі ткаць такія прыгожыя ручнікі. Відаць, вельмі даўно, бо кожны элемент узору мае яўна старажытную назву, калі ўзоры павінны былі «зберагаць» ад злых духаў: «мядзведжая лапа», «павук», «храсты», «жолуд», «рэдзька». Назваў — аж да дваццаці. Сёння сярод геаметрычнага ўзору нават са-
А. Багдан. Фрагмент посцілкі. 1977. Відзеўшчына, Маладзе чанскі раён, Мінская вобласць.
М. Дуйнова. Посцілкі. 1950-я гг. Зарэчча, Аршанскі раён, Віцебская вобласць.
мая багатая фантазія не ўбачыць таго ж «мядзведзя» ці «яблыню». Як ні глянь: амаль адны ромбы — вялікія, маленькія, са зрэзанымі вугламі ці адросткамі, і ўтвараюць яны густы, насычаны ўзор сакавітага чырвонага колеру, што размяшчаецца амаль па ўсім полі ручніка. На сярэдзіне ён радзейшы, чаргуецца з белым фонам, а па канцах амаль не пакідае белых мясцін. Такі дэкор
Ткачыха Марыя Каўтунова з дачкой Настай. Неглюбка, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць.
характэрны для ручнікоў усяго Падняпроўя, аднак поўнай насычанасці, сакавітасці, «важкасці» ён дасягае толькі ў Неглюбцы.
Шмат у вёсцы цудоўных ткачых: Таццяна Дзеранок, Марыя Каўтунова, Ганна Грынькова, Марыя Прыходзька, Валянціна Халюкова. Ручнікі іх разыходзяцца па ўсёй краіне; вядомы яны і за мяжой — у Канадзе, Японіі, ЗША, Бельгіі, Францыі.
Пераняўшы эстафету ад сваіх продкаў, майстрыхі імкнуцца ў сваю чаргу таксама падрыхтаваць сабе змену. Пры мясцовай школе яны арганізавалі гурток, дзе вучаць дзяўчат сакрэтам ткацкага рамяства. Сёння іх дочкі-школьніцы нярэдка ўжо выступаюць разам са сваімі настаўніцамі на выстаўках народнага мастацтва.
...Здаўна славіцца народным узорыстым ткацтвам Случчына. Літаральна ў кожнай вёсцы, у кожнай хаце ткалі прыгожыя ручнікі, абрусы, посцілкі. Відаць, недарэмна якраз тут яшчэ ў XVIII стагоддзі была заснавана мануфактура па вырабу ^лавутых слуцкіх паясоў. Мясцовыя майстрыхі надавалі ім непаўторнасць і своеасаблівасць, пра што так усхвалявана пісаў Максім Багдановіч:
Цямнее край зубчаты бора... і тчэ, забыўшыся, рука, заміж персідскага узора, цвяток радзімы васілька.
Даўно ўжо слуцкія паясы сталі музейнай рэдкасцю, але і сёння ў вёсках Случчыны і суседніх раёнаў не сціхае стук кроснаў. Шмат тут выдатных майстрых, што ўзнялі на новую вышыню старадаўняе рамяство, надалі яму новае жыццё. Сярод іх — Ганна Паляшчук з вёскі Макраны; яна — брыгадзір мясцовых ткачых, што працуюць ад Слуцкай фабрыкі мастацкіх вырабаў. Добрыя арганізатарскія здольнасці ў спалучэнні з сапраўдным талентам заваявалі Ганне Іванаўне заслужаную славу і павагу сярод мясцовых ткачых.
Асаблівай мастацкай дасканаласцю і каларыстычнай вытанчанасцю вызначаюцца ручнікі работы Ганны Іванаўны. Яны традыцыйныя для Случчыны: бела-шэрыя, вытканыя з адбеленых
і суравых ільняных нітак; толькі па канцах бяжыць некалькі чырвоных палосак. Такія ручнікі не ўражваюць колеравым багаццем, але варта прыгледзецца да серабрыста-белых геаметрычных узораў, каб зразумець, што якраз у гэтай сціплай далікатнасці заключана сапраўдная прыгажосць.
Дэкаратыўныя ручнікі, што па традыцыі аздабляюць чырвоны кут у доме ці прызначаюцца
Т. Дзеранок. Ручнікі. /970. Неглюбка, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць.
для вясельных абрадаў, маюць больш багаты каларыт і малюнак. Як і многія майстрыхі Случчыны, Ганна Іванаўна тчэ такія ручнікі ў бела-блакітнай ці сіне-зялёнай гаме. Папярочныя палоскі дэкору, што складаюцца з адлюстраванняў кветак, галубоў, буслоў, бясконца паўтараюцца па ўсёй даўжыні ручніка, і ён нагадвае квітнеючы луг.
Т. Місевіч. Фрагмент посцілкі. 1973. Доўгая, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць.
Гэта ўражанне ўзмацняецца яшчэ больш, калі глядзіш дываны і посцілкі работы Ганны Іванаўны. На чорным прамавугольніку тканіны — яркі, шматколерны россып кветак, лісця, вазонаў, вянкоў. Нібыта пра майстрыху пяецца ў народнай песні:
Звінела камора, звінела, Дзе наша Ганначка сядзела. Тонкія абрусы заткала, Думкамі ўзоры паклала.
Глядзіш на гэта надзвычайнае багацце малюнкаў і колераў і разумееш, адкуль майстрыха чэрпае натхненне. Яна не шукае ні дзівосных матываў, ні незвычайных колераў, а пераносіць у свае творы тое, што бачыць вакол сябе — у полі, лесе, на сенажаці.
Творчасць ткачыхі ведаюць не толькі на Случчыне. Ганна Іванаўна — удзельнік многіх рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных выставак. I ўсюды яе работы выклікалі шчырае захапленне.
— Памятаю, паехала аднойчы ў Маскву, на выстаўку. Узяла з сабой чамадан ручнікоў і ўсе там раздала: хай ведаюць людзі, які таленавіты і шчодры народ на Беларусі!
Яшчэ адзін цікавы асяродак народнага ткацтва — вёска Моталь Іванаўскага раёна, непадалёк ад Пінска. Дэкор тутэйшых ручнікоў і абрусоў не такі, як у Неглюбцы ці Макранах. Серабрыстабелае поле перабіваецца далікатнымі чырвонымі палоскамі, якія ідуць не толькі ўпоперак, але і ўдоўж ручніка, утвараючы рэдкую клетку. Па канцах палосы шырэйшыя, а ў апошні час майстрыхі сталі змяшчаць тут радок сакавіта вышываных гладдзю кветак. Традыцыйны чырвоны колер дэкору дапаўняецца сёння малінавым, жоўтым, зялёным, і ўзоры аж гараць, нібы выпраменьваюць святло.
Асяродкаў мастацкага ткацтва, як Неглюбка, Макраны, Моталь, на Беларусі шмат. Гэта і Збляны на Лідчыне, і Галубічы Глыбоцкага раёна, і Семежава пад Капылём, і Хатынічы ля Ганцавіч... Усе і не назавеш. Але цікава вось што: з якой бы ткачыхай ні гутарыў, кожная гаворыць пра сваю шчырую любоў да мастацтва, да хараства, да прыроды, якая і натхняе, і вучыць.
Ткачыха Ганна Паляшчук. Макраны, Капыльскі раён, Мінская вобласць.
Таццяна Місевіч з вёскі Доўгае Шчучынскага раёна, якая тчэ посцілкі з вельмі арыгінальнымі ўзорамі, у тым ліку і паласатыя, нібы вясёлкавыя, гаворыць:
— Пагуляю па восеньскім лесе, а ў галаве ўжо нейкі ўзор мроіцца. Так вось і з'явілася посцілка «Восеньская»...
Данута Буй з Вялікай Слабады Карэліцкага раёна (яна развівае традыцыйны для посцілак Гродзеншчыны дэкор з гладкіх і арнаментаваных палос) паведамляе:
Усё, што ўмею,— ад маці. Але жыццё маё весялейшае і шчаслівейшае, то і посцілкі выходзяць больш яркія і сакаўныя...
У сялянскім побыце любая рэч, адслужыўшы свой век, знаходзіць сабе другое прымяненне. Абрэзкі тканіны, ношанае адзенне, дзіравую прасці-
Л. Гаварэнь. Абрус. 1958. Аляхновічы. Маладзечанскі раён, Мінская вобласць.
ну добрая гаспадыня не выкіне, а парэжа ці парве іх на доўгія стужкі, падбярэ па колерах і зматае ў клубкі. Калі іх набярэцца дастатковая колькасць, сядзе яна за кросны і сатчэ яркую паласатую, як вясёлка, дарожку-хаднік. I як прыгожа ён глядзіцца на падлозе, а як прыемна прайсціся па ім басанож!
Здавалася б, хапае сёння і тканых дарожак фабрычнай работы, і дарагіх дываноў, але ў многіх мясцінах любяць саматканыя хаднікі. Асабліва шмат іх на Палессі. Адчыніш дзверы ў дом — і ступіць баішся... Уся падлога стракаціць яркімі, гарманічна падабранымі рознакаляровымі палоскамі, аж вочы разбягаюцца.
I ў гарадскім інтэр'еры саматканы хаднічок не выглядае чужым. Ад немудрагеліста вытка-
нага кавалка тканіны ў кватэры становіцца ўтульней і весялей.
Шырокую папулярнасць атрымаў у нашы дні як у вёсцы, так і ў горадзе яшчэ адзін від мастацтва — пляценне карункаў. Ажурныя сурвэткі, накідкі, абрусы досыць эфектна выглядаюць на сучаснай паліраванай мэблі цёмных колераў. На Гродзеншчыне і захадзе Віцебшчыны вельмі пашыраны сятчастыя абрусы і накідкі чорнага колеру з сакавітай паліхромнай вышыўкай шарсцянымі ніткамі. Такія вырабы выразна глядзяцца зноў жа такі на цёмным фоне.
На выстаўках народнага мастацтва Мінскай вобласці не раз даводзілася бачыць прыгожыя вязаныя абрусы работы Любові Гаварэнь з Аляхновіч Маладзечанскага раёна. Беласнежныя ажурныя карункі нагадвалі не то далікатную павуцінку, не то марозныя ўзоры на шкле. Падобныя вырабы майстрых-карункапляцельшчыц можна сустрэць і ў іншых кутках Беларусі.