Фарбы роднай зямлі  Яўген Сахута

Фарбы роднай зямлі

Яўген Сахута
Выдавец: Народная асвета
Памер: 191с.
Мінск 1985
40.46 МБ
Пазнаёмімся з некаторымі найбольш характэрнымі вырабамі народных майстроў-разьбяроў. Чалавек корміцца працай, і таму найбольшая колькасць прадметаў, з якімі яму прыходзіцца
мець справу,— гэта прылады працы, звычайна зробленыя сваімі рукамі. Рабіць іх стараліся не толькі зручнымі, але і прыгожымі, ад гэтага і праца здавалася лягчэйшай і весялейшай.
Асаблівай аднастайнасцю і нуднасцю вызначалася жаночая праца, звязаная з апрацоўкай ільну. Зразумела, што ў майстроў узнікала жаданне ўнесці хоць крыху радасці і разнастайнасці ў працу папрадухі, і яны з выдумкай майстравалі ткацкі станок, адмыслова выразалі качалку, a прасніцу ўпрыгожвалі разьбяным дэкорам і дарылі яе жонцы, сястры ці любай дзяўчыне.
Несумненна, што ў старажытнасці разьбяны дэкор на прасніцах выконваў яшчэ і магічную ролю. Недарэмна самым распаўсюджаным матывам у аздабленні прасніц быў круг-разетка — сімвал сонца. Але ўжо ў пачатку XX стагоддзя мала хто з разьбяроў ведаў пра «ахоўную» функцыю такога дэкору, хаця і выразалі так, як было спрадвеку.
Разнастайны дзяўбаны посуд — міскі, лыжкі, карцы, сальніцы, ступы, начоўкі, бочачкі — быў прыгожы нават пры адсутнасці дэкору. Мастацкая выразнасць гэтых вырабаў дасягалася кампактнасцю форм, гарманічнасцю частак, зграбнасцю сілуэта. Зроблены з дапамогай нескладаных інструментаў, дзяўбаны посуд устойлівы, манументальны, яго формы заўсёды крышачку асіметрычныя, а паверхня, апрацаваная разцом, лашчыць вока цеплынёй і жывасцю.
Традыцыйнасцю і мастацкай выразнасцю вызначаюцца коўшыкі-карцы для вады і квасу. Выразалі іх у выглядзе глыбокай лыжкі з плоскім дном. Ручка, што адыходзіла ад тулава карца амаль вертыкальна ўверх, звычайна заканчвалася зарубкай, пры дапамозе якой карэц трымаўся
Каробкі-лубянкі. Канец XIX ст. Чапялі, Салігорскі раён, Мінская вобласць.
на краі вядра. Карцы, асабліва іх плоскія ручкі, сваімі абрысамі звычайна нагадвалі галаву птушкі ці жывёлы, адначасова яны мелі разьбяны дэкор.
Шырокае распаўсюджанне ў сялянскім побыце мелі лыжкі; іх разнавіднасць — апалонікі (тГыжкі большых памераў і ёмкасці). Па форме яны былі круглыя ці насковыя, прычым пераважалі апош-
Карэц. Пачатак XX ст. Віцебшчына.
нія. Лыжка за многія стагоддзі свайго бытавання набыла даволі прыгожую і зграбную скульптурную форму, якая найлепш адпавядала яе прызначэнню. Плаўны выгін тонкай плоскай ручкі, абцякальныя формы чарпака былі абумоўлены не толькі практычнымі, але і эстэтычнымі запатрабаваннямі.
Наш уважлівы погляд мог бы адшукаць у традыцыйным інтэр'еры народнага жылля і многія іншыя вырабы з дрэва: сталярныя інструменты, рамкі для фотаздымкаў і абразоў, дзіцячыя цацкі і інш. Аматары курэння выразалі арыгінальныя «піпкі» з галавой жывёлы ці чалавека; з бярозы-чачоткі майстравалі прыгожыя табакеркі. Апошнія нярэдка былі з выдумкай: націснеш на вечка — з табакеркі высоўваецца галава змяі і «жаліць» у палец...
Сальніца. 1940-я гг. Пераброддзе, Міёрскі раён, Віцебская вобласць.
Але вернемся зноў у наш час. Зойдзем у любы вясковы дом — і пераканаемся, што амаль нічога з тых драўляных рэчаў, пра якія мы гаварылі, у сучасным побыце ўжо няма. Драўляны посуд саступіў месца шкляному, пластмасаваму, металічнаму, хіба што толькі кадушкі ды кубельцы яшчэ «на сваім месцы». Выйшлі з ужытку прасніцы і верацёны. Даўно ўжо не ядуць драўлянымі лыжкамі. Дык, можа, на гэтым і скончым размову пра народнае разьбярства?
He, рабіць гэта яшчэ ранавата. Разьбяры працуюць сёння, хаця напрамак іх творчасці крыху змяніўся.
Некалькі гадоў таму назад на выстаўках народнай творчасці пачалі з'яўляцца работы Аляксандра Рабцава — настаўніка з пасёлка Усяж Смалявіцкага раёна (цяпер жыве ў Гомелі). Гэта
Ступка. Канец XIX ст. Міцькаўцы, Вілейскі раён, Мінская вобласць.
былі самыя звычайныя рэчы, якімі здаўна кары сталіся ў хатняй гаспадарцы: дзяўбаныя ці вытачаныя з дрэва сальніцы, лыжкі, кубкі, талеркі, шкатулкі, карцы, ступкі з таўкачамі, начоўкі, міскі.
Аляксандр Рабцаў адкінуў сляпое капіраванне колішняга посуду і накіраваў свае пошукі на больш удалае скарыстанне выпрацаваных стагоддзямі форм, арнаменту і іншых мастацкіх якас-
цей драўлянага начыння. Ён смялей уводзіць разьбяны ці выпалены арнамент, надае вырабам болып адмысловую форму. Яго разьбяная лыжка ці сальніца ў выглядзе птушкі — гэта сапраўдныя творы дэкаратыўнага мастацтва, якімі можна аздобіць сучасны інтэр'ер. I ў той жа час імі можна карыстацца па прызначэнню.
Наведвальнікі выставак беспамылкова выдзяляюць вырабы Рабцава сярод твораў іншых майстроў. Для іх уласцівы зграбныя формы. Арнамент на адных вырабах стварае даволі багаты дэкор, а на другіх — ледзь прыкметны, каб не «забіваць» прыгажосць фактуры і колеру дрэва. Майстар імкнецца выявіць натуральную прыгажосць матэрыялу, як гэта практыкавалася здаўна. Асабліва вызначаюцца яго лыжкі. Пры вытанчанасці формы адшліфаваныя сценкі чарпака робяць уражанне, што яны «прасвечваюцца», а чаранкі нібы скручаны з нейкага пластычнага матэрыялу альбо заканчваюцца драўляным колцам ці контурамі жывёлы, птушкі. Зааморфныя формы надае Рабцаў сальнічкам і карцам.
Іншы характар маюць лыжкі, што робіць сям’я Гладзікавых з вёскі Фашчаўка Шклоўскага раёна. З'яўленне на сядзібе незнаёмага чалавека, які хоча «паглядзець лыжкі», не выклікала здзіўлення гаспадароў. Відаць, да такіх наведванняў тут даўно прывыклі.
У прасторнай кухні — своеасаблівая «выставачная зала» і заадно майстэрня. На цёплай ляжанцы сохнуць напаўгатовыя карытцы і лыжкі. На сцяне — дзесяткі гатовых вырабаў, многія з іх у свой час даводзілася бачыць на выстаўках. Цікавасць выклікае і своеасаблівая вітрына, за шклом якой тузін лыжак розных памераў, ад самай маленькай да самай вялікай.
В. Алыйэўскі. Лыжкі. 1977. Мінск.
— Гэта наш сямейны камплект,— усміхаецца Іван Кузьміч і, убачыўшы на маім твары нямое запытанне, тлумачыць: — Нас жа дванаццаць чалавек — дзесяць дзяцей і нас двое. Дык вось кожнаму па лыжцы...
Ведаючы, што кожны наведвальнік хоча паглядзець, як робяцца лыжкі, гаспадары не прымушаюць сябе ўгаворваць. Тут жа на свет з'яўляюцца шматлікія разцы, цясло, сякера, а таксама беласнёжныя асінавыя паленцы. Некалькімі лёгкімі ўзмахамі сякеры Іван Кузьміч надае паленцу абрысы, у якіх ужо ўгадваецца лыжка. Паліна Міронаўна ўзбройваецца разцом і канчаткова завяршае форму.
Глядзіш, як лёгка разец здымае стружку любой канфігурацыі і ў любым напрамку, і з цяжкасцю верыш, што загатоўка драўляная, а не з якоганебудзь больш мяккага матэрыялу.
ГІрынята лічыць, што разьба па дрэву — занятак не для жанчын. Але Паліна Міронаўна наўрад
П. Гладзікава. Лыжкі. 1976. Фашчаўка, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць.
ці згодзіцца з гэтым. Лыжкі, апалонікі, начоўкі яе работы ведаюць не толькі ў наваколлі. Яе вырабы пабывалі на многіх выстаўках народнага мастацтва, у тым ліку і ў Маскве, на заключнай выстаўцы Усесаюзнага фестывалю самадзейнага мастацтва і народнай творчасці (1976). I ўсюды работы Паліны Міронаўны выклікалі шчырае захапленне гледачоў.
— Я ж родам з суседняй Рудні, дзе амаль усе мужчыны здаўна лыжкарствам займаліся. Назіраючы неяк, як лоўка ўпраўляюцца з разцамі бацька і брат, захацела паспрабаваць і я. Гадоў трынаццаць мне было, як сама зарабіла на сукенку. Колькі радасці было, калі бацька на рынку прадаў мае лыжкі разам са сваімі! 3 таго часу і падахвоцілася лыжкі рабіць. Вось і мужа навучыла. Ён майстар на ўсе рукі: што мэблю зрабіць, што на трактар сесці. Разцы ўсе сам зрабіў... Так мы і выступаем на выстаўках сямейным «дуэтам».
А. Рабцаў. Міска і лыжка. 1978. Гомель.
Бяру ў рукі амаль гатовую лыжку (яна яшчэ патрабуе сушкі і шліфоўкі). He дзіўна, што гледачы захапляюцца гэтымі творамі. Круглы ці злёгку заавалены танкасценны чарпачок, тонкі доўгі чаранок надаюць лыжцы як зграбнасць, так і зручнасць. Часам, на заказ ці для выстаўкі, чаранкі лыжак аздабляюцца сціплым узорам: традыцыйнымі трохграннымі выемкамі ці стылізаванымі расліннымі парасткамі.
Як і ўсе сапраўдныя майстры, і Гладзікавы не задавальняюцца толькі паўтарэннем традыцый. Іх апошнія выставачныя работы сведчаць пра далейшыя творчыя пошукі. Чаранкі лыжак афарбоўваюцца ці прыпальваюцца, і на прыемным карычневым фоне выразна выступае разьбяны ўзор. Мяняецца і форма лыжак. Чаранкі расшыраюцца, нібыта ствараючы плошчу для дэкору.
Разьбярка Паліна Гладзікава з унукам Віцем. Фашчаўка, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць.
...За працэсам стварэння лыжкі наглядаю не толькі я. Двое шустрых хлапчукоў адзін перад адным стараюцца чым-небудзь дапамагчы, прыняць хоць нейкі ўдзел у творчасці: «Бабуля, я прынясу...», «Дзядуля, я табе падам...» Разец, вядома, яшчэ не для іх рук, але ў дзяцей адчуваецца такая гарачая зацікаўленасць, што ў мяне не ўзнікае пытання аб пераемнасці рамяства.
Падарожжа трэцяе
Сялянскія «багі»
кончан доўгі працоўны дзень. Стомлена апусціліся моцныя спрацаваныя рукі, a пальцы, што цэлы дзень трымалі рукаяткі сахі, яшчэ ніяк не могуць разагнуцца. Босыя ногі нібы ўтрымліваюць цяпло свежаўзаранай раллі. На абсівераных мужыцкіх тварах — стомленасць і заклапочанасць...
Пэўна, так падумае кожны, хто пабачыць гэтыя дзве скульптуры
ў Музеі старажытнабеларускай культуры, што пры Акадэміі навук Беларускай ССР. He паглядзеўшы на подпісы, наўрад ці вам прыйдзе ў галаву, што гэта не сяляне, а... святыя Пятро і Павел. Музейныя супрацоўнікі адшукалі іх у закінутай каплічцы на Глыбоччыне, адчысцілі ад бруду, адрэстаўрыравалі і выставілі ў музеі як найбольш характэрныя ўзоры колішняй народнай драўлянай скульптуры.
Перавага рэлігійнай тэматыкі ў такіх творах выклікана зусім не рэлігійнасцю беларусаў, a толькі ўмовамі часу. Так ужо склаўся лёс многіх безыменных народных майстроў-скульптараў, што свае здольнасці яны маглі праявіць толькі ў такой тэматыцы. Яны аздаблялі шматлікія вясковыя храмы, паколькі запрашаць для гэтага вядомых майстроў-прафесіяналаў было залііпне дарагой раскошай. Праз пакуты ніколі не бачаных святых майстры перадавалі беды і няшчасці сялян, іх адвечныя мары пра дабро і справядлівасць. Рэлігійная тэматыка была толькі формай, абалонкай, у якой увасабляўся зусім рэальны змест. Вось і выходзіў з-пад разца скульптарасамавука распяты Хрыстос, падобны на закатаванага селяніна. Сюжэт гэты — найбольш распаўсюджаны ў колішняй народнай скульптуры, але справа тут не столькі ў патрабаваннях царквы, колькі ў імкненні народных майстроў да адлюстравання добра вядомага ім стану пакуты, тугі, смутку.