Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.
Уладзімір Сосна
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 115с.
Мінск 2000
Хоць запэўніванні ліберальна пачынаючага імператара, як убачым ніжэй, аказаліся не такімі ўжо цвёрдымі, замест прамых “падараванняў” атрымалі развіццё ўсялякага роду доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя арэнды дзяржаўных маёнткаў, але гэта зняло вастрыню пытання. Прычым у першай трэці XIX ст. амаль спыняецца рух прыватнаўласніцкіх нрыгонных за пераход у казпу, бо перспектыва апынуцца ва ўладзе арандатараў іх таксама не задавальняла. Адсюль затуханне барацьбы “падараваных” сялян за вяртанне ў казённае ведайства, якая звялася толькі да адстойвання былых “правоў і іірывілеяў”. Каб у сялян не заставалася ілюзій наконт магчымасцей вяртання ў ранейшы статус, з’явіўся ўказ Сената ад 10 лютага 1802 г., паводле якога “ўсіх ... па ўсяміласцівейшаму падараванню гіаступіўшых з казённага всдамства ў вечнае і спадчыннае ўладанне да рбзных памешчыкаў... у абводах ад Польшчы далучаных... пакінуць нароўні з іншымі сялянамі ў поўным падпарадкаванні памешчыкам”39.
Аляксандр I вельмі асцярожна вёў сябе з дваранствам заходніх губерняў, спадзеючыся мець у іх асобе не толькі сацыяльную, але і палітычную апору. Расійскі імператар дэмагагічна падтрымліваў надзеі шляхты на адраджэнне пад яго скіпетрам старых палітычных утварэнняў (Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай). Трэба меркаваць, што гэтая акалічнасць не толькі садзсйнічала спыненню “падараванняў”, але і ў многім вызначала кансервацыю землеўладання і ўсіх сацыяльна-эканамічных адносін у заходнім рэгіёнс імперыі, так як у процілеглым выпадку “польскім” планам Аляксаццра, шырока рэкламуемым у суперніцтве з французскім імператарам Напалеонам, ніхто б не павсрыў. Адсюль адсутнасць кардыналыіых пераўтварэішяў у складзе і размеркаванні сялянскіх разрадаў на Беларусі ў першай чвэрці XIX ст. (гл. табл. 1, V і VII рэвізіі), за выклю-
Глава 2. Раздачы і папаўненш дзяржаўнай вёскі чэннем рэзкага скарачэння колькасці і ўдзельнай вагі юрыдычна вольных катэгорый і груп насельніцтва з-за прадастаўленай уладальнікам зямель магчымаеці “вольнага” іх запрыгоньвання (гл. главу 4), што зноў жа ўпісвалася ў палітыку заляцанняў са шляхтай, найбольш характэрнай для гэтага манарха.
Нягледзячы на спыненне падараванняў сялян у прыватнае спадчыннае ўладанне, тэндэнцыя да раздачы, продажу нават калі не вёсак, то свабодных казённых земляў у меншай ці большай ступені працягвала існаваць ва ўнутранай палітыцы царызму. На працягу ўсёй першай паловы XIX ст. дваране безупынна “закідвалі” прастол прасктамі аб раздачы казённых зямель і сялян у прыватныя рукі.
Былі і іншага роду прапановы. Так, у 18101811 гг. для Аляксандра I была складзена “Запнска о мсрах укрошеішя возмутнтелыюго духа Польшн”40. Невядомы аўтар (магчыма, ім быў чыноўнік Правіянцкага дэпартамента Ваеннага міністэрства Д. Мертвага, які двойчы інспектаваў заходнія губерні ў пачатку XIX ст.41) лічыў, што “фізічнае становішча далучаных ад Польшчы да Расіі правінцый, паводле ўсіх палітычных правіл, патрабуе, каб утрымліваць у іх, пераважна перад іншымі, немалую вайсковую сілу”. Паводле падлікаў, для задавальнення патрэб такога войска на тэрыторыі Літвы, Беларусі і Правабярэжнай Украіны “павінна быць казённага маёнтка па меншай меры 100 000 дымоў, ці 200 000 мужчынскага полу душ, сапраўды да земляробства вызначаных”. Для дасягнення гэтай мэты прапанавалася адабраць усе населеныя маёнткі ў духавенства, а таксама выкупіць раней падараваныя ўладанні. Даказваючы нявыгаднасць і стратнасць для казны існаваўшай формы арэнднай эксплуатацыі казённай вёскі, аўтар запіскі падрабязна выклаў план, як можна адабраць дзяржаўных сялян з рук часовых уладальнікаў і ўстанавіць уласнае земляробскае праўленне.
Але гэтыя лрапановы тады не былі прыняты. Таму становішча дзяржаўных сялян заставалася няпэўным. Так, у 1810 г., каб вызваліць месца пад першыя ваенныя пасяленні, было вырашана перасяліць з Віцебскай і Магілёўскай губерняў да 2000 сем’яў дзяржаўных сялян у Новарасійскі край. Праўда, справа абмсжавалася перасяленнем толькі 667 сем’яў з Бабылецкага староства Клімавіцкага павета42. Палова сялян, якія вымушаны былі зняцца з абжытых мссцаў і пакінуць радзіму, памерла падчас пешага пераходу, а астатнім на месцы іх
пасялсння практычна нічога нс было падрыхтавана. Пакінутыя аракчэеўскай адміністрацыяй на волю лёсу, знясілсныя і галодныя, перасяленцы станавіліся ахвярамі цяжкіх хвароб41. Да жніўня 1818 г. сетка васнных пасяленняў ахапіла шэраг губерняў імперыі, у тым ліку і Магілёўскую. Тут быў размешчаны асабовы склад Ялецкага і Полацкага пяхотных гіалкоў, які папаўняўся мясцовымі казённымі сялянамі. Вёскі разбураліся, а на іх месцы будаваліся агульныя аднолькавыя дамы з роўнымі, пад салдацкі строй, вуліцамі. У гэтых пасёлках устанаўліваўся рэжым жорсткай вайсковай муштры з дробязнай рэгламентацыяй і апекай нс толькі сельскагаснадарчых работ для ўласнага ўтрымання, але і ўсяго асабістага жыцця пасялян44. Адсутнасць ваенных пасяленняў на базе дзяржаўнай вёскі ў цэнтры і на захадзе Бсларусі наводзіць на думку, што прычынай таго з’яўляліся “польскія” планы Аляксандра I, з якіх ёп свядома выключаў усходнюю частку Бсларусі.
Сярод мер. прынягых урадам у сувязі з разладам дзяржаўных фінансаў, быў выдадзены ўказ ад 10 верасня 1810 г. аб нродажы прыватным асобам 350 тыс. дзяржаўных сялян у 8 заходніх і 3 прыбалтыйскіх губернях45. На продаж вызначалі пераважна невялікія ўладанні. на якія скончыліся тэрміны іх арэнды. Так, у 1811 г. па Віцебскай губерні былі куплены памешчыкамі, ваеннымі і грамадзянскімі чыноўнікамі Трубацкас, Арлснскае, Шатроўскае, Касцсшынскае, Чарніцкае староствы і дзве часткі Веліжскага, у якіх налічвалася адпавсдна 21, 68, 191, 12, 342, 192 і 725 рэвізскіх душ4<’. Падрыхтоўка да продажу і апісанне маёнткаў расцягнуліся да 1816 г., за гэты час было прададзена 37 маёнткаў і ў іх 11 686 рэвізскіх душ у Кіеўскай, Валынскай, Падольскай, Віленскай, Віцсбскай і Мінскай губернях. Сяляне выступалі супраць новых формаў запрыгоньвання, у шэрагу выпадкаў яны самі імкнуліся выкупіцца47. Так, у 1818 г. адбылося хваляванне ў маёнтку Чарніца Полацкага павета, прададзенага чатыром памешчыкам. Сялянс адмаўляліся падпарадкоўвацца апошнім і прасілі вярнуць іх у казённас ведамства4*. Продаж аказаўся нявыгадным і стратным для казпы, таму што дваранс адмаўляліся набываць маёнткі на назначапых цэнах, у сувязі з чым ён быў спынены. Ды і ўвогуле ўрад пачаў пераходзіць на шлях аховы і павелічэння казённай уласнасці.
Гэтаму працягламу і супярэчліваму нрацэсу садзейнічала набываўшая ўсё большую выразнасць палітычная лінія царызму ў “Заходнім краі”. Пасля 1830 г. быў распрацаваны канкрэтны план па
Глава 2. Раздачы і папаўненні дзяржаўнай вёскі ажыццяўленні поўнага зліцця забраных ад Рэчы Паспалітай зямель з усёй тэрыторыяй Расіі, падымаючы ў гэтых землях сцяг праваслаўя і адзінай рускай народнасці. Для гэтага ўказам ад 1 студзеня 1831 г. уводзілася агульнарасійскае заканадаўства і канчаткова адмянялася з 25 чэрвеня 1840 г. дзеянне Статута Вялікага княства Літоўскага ў беларускіх губернях49. 3 1831 па 1848 г. у якасці вышэйшага дарадчага органа пры цару функцыянаваў асобы Камітэт па справах заходніх губерняў. У склад Камітэта ўвайшлі 6 чалавек: міністры і вышэйшыя дзяржаўныя саноўнікі. Яго ўзначаліў старшыня Камітэта міністраў В. П. Качубей50. Ужо на першым насяджэнні Мікалай 1 даручыў Камітэту “ўнікнуць у меркаванне захадаў, якія прыняты быць могуць, каб губерні, ад Польшчы далучаныя, прыведзены былі да таго парадку, які для кіравання ў другіх расійскіх губернях існуе”51. Камітэт разглядаў праекты адміністрацыйных і палітычных мсрапрыемстваў для заходніх губерняў, якія паступалі ад міністэрстваў, губернатараў і генсрал-губернатараў, і прадстаўляў іх на зацвярджэнне цару.
У гэтай сувязі сялянскае пытанне ў заходніх губернях Расійскай імперыі набывала не толькі сацыяльна-эканамічнас, але і асобае палітычнае значэнне. Задача нейтралізацыі шляхецкай апазіцыі спачатку абумовіла падняцце на шчыт палітыкі Кацярыны II, што пагражала поўным знікненнем дзяржаўных сялян у Беларусі, Літвс і на Правабярэжнай Украіне. Разам з вядомымі ўжо планамі аб маяратах падымалася пытанне аб стварэнні на аснове канфіскаваных у паўстанцаў 1830 1831 гг. і нават усіх казёнпых маёнткаў ваеннафеадальных пасяленняў. Ініцыятарам пасялення ворных салдат “рускага паходжання” як ваеннай і палітычнай апоры царызму ў краі выступіў віленскі генерал-губернатар М. А. Далгарукаў. Гэтыя планы знаходзілі ўсямерную падтрымку ўплывовага ваеннага міністэрства. Для ажыццяўлення падрыхтаванага ў 1835 г. нраекта намячалася, выключаючы прыпісаных да акруг ворных салдат, масавае перасяленне сялян канфіскаваных і дзяржаўных маёнткаў і перавод іх у рускія губерні. Аднак абставіны, якія склаліся ў пачатку 40-х гг. у Беларусі і Літве, сведчылі, што з апоры рэжыму ваенныя пасяленні могуць ператварыцца ў ачагі антыпрыгонніцкай барацьбы. Таму праекты пасяленняў ворных салдат былі адменсны52. Міністр дзяржмаёмасцей П. Дз.Кісялёў пісаў ваеннаму міністру (1852): “Пералічэнне... у Ba-
енныя пасяленні прывяло б у трывожныстан... дзяржаўныхсялян і пахіснула б у іх... давер’е да дзеянняў урада”53.
Канчатковы адказ царызму ад раздач дзяржаўных сялян азначаў перамогу новай лініі ў яго барацьбе супраць апазіцыйнага руху ў заходніх губернях, палітыкі заляцанняў да сялянства, асноўным правадніком якой стаў міністр дзяржаўных маёмасцей граф Кісялёў. Фельдмаршал I. Ф. Паскевіч, які кіраваў падаўленнем паўстання, пісаў цару 29 лістапада 1831 г.: "Я думаю, калі зменшыцца ўлада памешчыкаў над сялянамі... то Польшча, можа быць, калі не прыхільна, ва ўсякім разе не небяспечна Расіі, і нават у вайне”54. У кіруючых колах пачынаюць ускладаць надзеі на “дзяржаўных сялян, як людзей, адданых ураду”55. Перавага такой пазіцыі забяснечыла рэзкас павслічэннс беларускай казённай вёскі нерш за ўсё за кошт памешчыцкай (гл. главу 1) і царкоўнай (гл. главу 3) уласнасці, а таксама за кошт шэрагу спецыфічных груп сельскага насельніцтва, губляўшых свой ранейшы статус ці ўладальнікаў.
Пасля паўстання ноўгарадскіх ваенных пасялян 1831 г. ваенныя пасяленні, што існавалі ва ўсходняй частцы Беларусі, былі пераўтвораны (да 1836 г.) у акругі ворных салдат. Асноўная эканамічная мэта, якая ставілася псрад такімі акругамі, зводзілася да абкладання іх насельніцтва па магчымасці большым памерам грашовых і натуральных павіннасцей на карысць дзяржавы. Агульная колькасць насельніцтва акруг ворных салдат на тэрыторыі Віцебскай (Дынабургскі павст сучасная Латвія) і Магілёўскай (Клімавіцкі павет) губерняў у пачатку 1837 г. склала каля 22 700 чалавек56. Аднак існаванне гэтых акруг па-ранейшаму абыходзілася дорага ўраду, а самавольства і злоўжыванні вайсковай адміністрацыі выклікалі нсзадавальненне і ўцёкі пасялян. Катэгорыя ворных салдат была ліквідавана ў другой палове 50-х гг. Спачатку, у 1856 г., усе яны былі псрададзены ва ўдзельнае. всдамства. Аднак у хуткім часе ў адносінах віцебскіх і магілёўскіх пасялян Дзяржаўны савет перагледзеў рашэнне аб пераводзе ва ўдзельныя сяляне, паколькі раней яны знаходзіліся ў казённым ведамстве’7. 24 снежня 1858 г. выйшаў указ аб падпарадкаванні былых ворных салдат Віцебскай і Магілёўскай губерняў Міністэрству дзяржаўных маёмасцей нароўні з дзяржаўнымі сялянамі58.