Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.
Уладзімір Сосна
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 115с.
Мінск 2000
Тысячы і нават дзесяткі тысяч сялян даставаліся перш-наперш “прыдворным лізаблюдам”, сярод якіх ішла барацьба за колькасць і якасць царскіх падачак. Да прыкладу, у 1793 1795 гг. толькі на тэрыторыі Мінскай губерні маёнткі атрымалі 16 генералаў, 3 старшыя афіцэры, 6 відных дзяржаўных грамадзянскіх саноўнікаў, 7 грамадзянскіх чыноўнікаў і 5 афіцэрскіх удоў21. Па колькасці падараваных
душ можна вызначыць уплыў пры двары і блізкасць да прастола тых ці іншых асоб. Да 15 тыс. сялян (душ мужчынскага полу) атрымаў фаварыт імпсратрыцы Р. А. Пацёмкін (Крычаўскае староства), амаль 17 тыс. генерал-фельдмаршал П. А. Румянцаў-Задунайскі (Гомельскас староства і Пружанская воласць Брэсцкай эканоміі), 12тыс. буйны саноўнік С. Р. Зорыч (мястэчка Шклоў), да 7 тыс. генералфельдмаршал A. В. Сувораў (Кобрынская воласць Брэсцкай эканоміі), каля 5 тыс. літоўскі генерал-губернатар М. В. Рапнін (Пінская эканомія). Па адной-дзве тысячы душ было падаравана князю Дандукову, удаве генсрала Бібікава, сенатару Пастухову, генерал-маёру Ланскому, генерал-дырэктару поштаў Дзюку дэ Паліньяку і інш. Адпаведна высокімі былі і тэмпы падараванняў, асабліва напачатку. У 1773 г. на тэрыторыі двух беларускіх губерняў населеныя маёнткі атрымалі 16 чалавек, а ў 1774 і 1775 па 3722.
Цяжка было задаволіць запатрабаванні ўсіх жадаючых, тым больш, што магчымасці надараванняў абмяжоўваліся фондам паступіўшых у казну маёнткаў, на якія часта не скончыліся яшчэ розныя правы ранейшага іх трымання ці арэнды. Таму пецярбургскія дзяржаўныя саноўнікі нават пад выглядам спачуваішя сяляпам настойліва выстаўлялі планы неадкладнага адабрання ўсіх старостваў у казённае кіраванне. Так, пасля інспекцыйнай паездкі на Беларусь у 1800 г. паэт і сснатар Г. Р. Дзяржавін у сваіх запісках “прыкмячаў сухасць” Паўла I, “таму што не адабрана ў казну ніводнага староства, чаго, здаецца, вельмі хацелася: бо за раздачай хуткачасова і безразважна, каму ні папала, няма чым ужо амаль было ўзнагароджваць сапраўдных заслуг і прамых вартасцяў”23.
У цэлым у Беларусі з 1772 да 1801 г. у прыватнае спадчыннас ўладанне было падаравана 208 720 рэвізскіх душ, у тым ліку болыл 140 тыс. па ўсходніх губсрнях24. Практычна поўнасцю былі раздадзены былыя каралеўскія эканоміі. Да 1801 г. у Беларускай губерні засталося толькі 905 рэвізскіх душ удзельных сялян25. У складзе дзяржаўных захаваліся толькі тыя канфіскаваныя і пераважна старосцінскія вёскі, на якія яшчэ нс мінулі розныя правы ранейшага іх уладашія і трымання. Практыка раздач прывяла да рэзкага скарачэння колькасці і ўдзелыіай вагі казёшіых сялян, асабліва ва ўсходняй частцы Беларусі, на якую прыходзілася больш 2/3 падараванняў. Аднак дзяржаўныя сяляне захавалі значэнне другога па колькасці (пасля паме-
Глава2. Раздачы іпапаўненні дзяржаўнай вёскі шчыцкіх сялян) разраду сельскага насельніцтва. Па даных V рэвізіі (гл. табл. 1), іх засталося 83 502 душы мужчынскага полу. што складала 7,5 % усяго насельніцтва.
Да пачатку XIX ст. ва ўсёй паўнаце праявіліся вынікі і наступствы паспешлівых раздач. Пашыраючы памешчыцкае землеўладанне за кошт дзяржаўных маёнткаў, царызм непазбежна асуджаў сялян на пагаршэнне іх прававога і эканамічнага стану. Новыя ўладалыіікі маглі іх лрадаць, падараваць, перасяліць у іншае месца, сялянс ж не мелі права скардзіцца на паноў, маёмасць іх нс была абароненая. Так, сяляне Крычаўскага староства, што знаходзілася на працягу 10 гадоў у спадчынным уладанні князя Пацёмкіна, “ні работ сваіх спраўляць, ні сябе і коней сваіх карміць не могуць”26. Становішча як тых, хто падвсргся падараванням, так і тых, хто заставаўся ў казнс сялян, ускладнялася размежаваннем зямель, якое праводзілася звычайна на карысць новых уплывовых памсшчыкаў. Нярэдкі псраход з рук у рукі шляхам продажу, перадачы ў арэнду, вяртанняў раней канфіскаваных маёнткаў былым уладалыіікам, замен і дабаўлення да падараванняў мардавалі сяляп і спараджалі злоўжыванні. Такую блытаіііну ўмела скарыстоўвалі ўладалыіікі, каб згубіць ці перарабіць у бок павышэння сялянскіх павіннасцей інвентары.
Аказаліся недасягнутымі, ці інакш, сарванымі, планы ўсталявання тут моцнага рускага землсўладання. Нсстабільнасць палітычнага становішча ў “Заходнім краі”, асаблівасці гаспадарчага ўкладу, нізкая прыбытковасць спустошаных маёнткаў усё гэта нс садзейнічала прыцягненню сюды рускіх дваран. Да таго ж першаначаткова не было прадугледжапа ніякіх мер для захавання падараваных маёнткаў у руках рускіх памсшчыкаў. Прадстаўнікі прыдворных колаў, атрымаўшы асноўную частку “падараваных сялян”, не пажадалі пакінуць сталіцу, а налічылі за лепшас свае вёскі прадаць ці перадаць у арэнду мясцовым нанам, якія ўсімі сіламі імкнуліся нс дапусціць зніжэння свайго эканамічнага, а значыць, і палітычнага ўплыву ў краі. У цэлым апошнія не толькі захавалі, але часам і ўзмацнілі свае, здавалася б, пахіснутыя пазіцыі. Новыя памсшчыкі ў сваіх маёнтках амаль не паказваліся, а калі і прыязджалі, то вялі пераважна бяздзейнае жыццё, даручаючы кіраванне незнаёмай ім гаспадаркай мясцовым шляхціцам. “Абцяжарваючы з году ў год маёнтак неаплатнымі даўгамі і эксплуатуючы, такім чынам, сваіх давсрнікаў,
У. А. Сосна
гэтыя адміністратары, канторшчыкі і аканомы карысталіся самі большаю часткай даходаў з маёнткаў і, калі даводзілі справы па маёнтку да таго, што ёп паступаў у продаж, з’яўляліся пакупнікамі і, у сваю чаргу, станавіліся важнымі панамі краю”27. Сяляне маёнтка Вярэчча Суражекага навета скардзіліся ў 1797 г. цару, што “беднасць” яны церпяць “не ад пана нашага яго сіяцельства графа Безбародкі, а ад прысланага ім адміністратара”28. Магчымасць нажывы не прапусцілі выкарыстаць нават замежныя нрадпрымалыпкі. Так, англійскія лесапрамыслоўцы скупілі ўладашн генерала Селягіна і маёнтак Тураў. Павел I спыніў далёка сягаючыя планы вынішчэння прыродных багаццяў беларускага Палесся, распарадзіўшыся вярнуць англічапам грошы, але трохгадовае іх гаспадаранне надоўга падарвала эканоміку маёнтка29.
Усё гэта прывяло ў канцы XVIII ст. да ўздыму барацьбы памешчыцкага сялянства “нядаўняга запрыгонення” за вяртанне ў ранейшы юрыдычны статус. Буйпейшым у гэтым плане было выступленне сялян Полацкага намссніцтва ў 1797 г., у якім на фоне агульнага пратэсту супраць “падараванняў” і ўзмацнення павіннаснага прыгнёту ясна вырысоўвалася канкрэтная мэта дабіцца пераводу ў казённае ведамства. Непасрэднай зачэпкай для хвалявання з’явіўся факт прынясення прысягі новаму імператару Паўлу I. Сяляне ўпершыню прыводзіліся да прысягі, і ў сувязі з гэтым сярод іх распаўсюдзілася погаласка, “каб надалей быць не за памешчыкамі”30. “Каб ясней у тым упэўніцца”, сялянс многіх маёнткаў аднравілі да цара хадакоў. Большасць з іх была арыштавана па дарозе, але некаторыя ўсё ж змаглі дабраццада Гатчыны, Паўлаўскаі Пецярбурга, дзе “дерзнулн подать жалобы на высочайшес нмя”31. Рух пачаўся 13 студзсня 1797 г. у в. Прыбыткі Суражскага павета, падараванай Кацярынай II генераланшэфу Пятру Тэкелі, пасля смерці якога ўладальнікам маёнтка стаў яго брат Лазар. Аднак “сяляне таго маёнтка падступіліся да яго, кажучы, што яны падпарадкоўвацца яму не будуць, а жадаюць запісацца ў казённыя”32. Яны пайшлі ў царкву і ў прысутнасці святара далі прысягу трымацца цвёрда аж да вяртання хадакоў. Напалоханы памешчык уцёк у суседнюю вотчыну і адтуль папрасіў дапамогі ў павятовых улад. Прыбыўшым з Суражу чыноўнікам уціхамірыць сялян не ўдалося. Апошнія выгналі іх і папярэдзілі, што “хаця б тры палкі з ружжамі і гарматамі было, то ўсіх да смерці паб’юць”33. Следам за імі
падняліся сяляне маёнтка Загараны Езярышчанскага староства. Узброіўшыся каламі, дубінамі і віламі, натоўп больш за 50 чалавек уварваўся ў дом памешчыка Дрэвіча і адхіліў яго і адміністратара ад вядзення гаспадарчых спраў.
Падзсі ў маёнтках Прыбыткова і Загараны паслужылі сігналам да масавай смуты “падараваных” сялян. “Расстройка кіравання сялян Езярышчанскага староства, рапартаваў у Пецярбург губернскі пракурор А. Любашчынскі, да няшчасця разлілася і па іншых месцах у Гарадоцкім, Невельскім, Себежскім і Суражскім паветах. Сяляне многім памешчыкам зрабіліся непаслухмянымі...”34 Усяго ў Полацкім намесніцтве ўдзельнічала ў выступленнях да 14 тыс. душ35.
На падаўленне сялянскіх хваляванняў Павел I рушыў армію. Сяляне, узброеныя каламі, палкамі, віламі і косамі, аказвалі супраціўленне ваеннай сіле, але, аслепленыя царысцкімі ілюзіямі, хварэлі на раз’яднанасць і адсутнасць агульнай арганізацыі. Таму ўжо да пачатку сакавіка іх супраціўленне было зломлена, і пачаліся жорсткія расправы.
Выступленне ў Полацкім намесніцтве па часе супала з самым масавым рухам рускіх сялян за пераход у казну, падаўленне якога каштавала ўраду немалых намаганняў, а таксама выклікала вялікі неспакой сярод пануючага саслоўя. Асобныя, найбольш дальнабачныя яго нрадстаўнікі разумелі небяспеку далейшага пашырэння прыгонніцтва. Так, у студзені 1797 г. ананімны аўтар пісьма, уладальнік ЗОдуш сялян, перасцерагаў вышэйшую царскую адміністрацыю аб наступствах разбазарвання казённых зямель і звязанага з гэтым пагаршэння становішча дзяржаўных сялян36.
Факты масавых сялянскіх выступленняў былі добра вядомы і імператару Аляксандру I. На пасяджэнні Негалоснага камітэта ў 1803 г. манарх заявіў: “Трэба, каб масы былі задаволены. Калі яны як-небудзь пачнуць крычаць і адчуюць сваю сілу, гэта будзе небяспечна”37. Ён усведамляў, што працяг адкрытых раздач сялян у XIX ст. уяўляў небяспеку для захавання ўсяго феадальна-манархічнага рэжыму. Напэўна, таму ўжо ў самым пачатку свайго царавання Аляксандр I “даў зарок не павялічваць колькасці гэтых няшчасных і прыняў за правіла не даваць нікому ва ўласнасць сялян”, a таксама запэўніў, “што ў гэтых адносінах ён не адступіць ад прынятага ім намсру”38.
Да таго ж самі раздачы сялян даўно сталі анахранізмам. Княжацкія і царскія падараванні зямель за службу, якія вялі ў перыяд ранняга феадалізму да пашырэння і ўмацавання апошняга, цяпер ператварыліся ў простае пераразмеркаванне феадальнай уласнасці паміж рознымі групамі ўладальнікаў. А кожны ўласнік, у тым ліку і першы памешчык цар, а таксама абсалютысцкая дзяржава былі зацікаўлсны ў захаванні і павелічэнні сваіх даходаў па меры нарастання буржуазных тэндэнцый у грамадствс.