• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.  Уладзімір Сосна

    Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.

    Уладзімір Сосна

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 115с.
    Мінск 2000
    32.04 МБ
    Плакат ад 16 жніўня 1772 г. да насельніцтва ўсходнебеларускіх губсрняў недвухсэнсава папярэджваў: “Калі ж хто з дваранства ці з іншага стану, які валодае нерухомымі маёнткамі, нядбаючы аб уласным сваім дабрабыце, не пажадае прысягаць (на падданства PaciLУ. С.), таму дазваляецца на продаж нерухомага свайго маёнтка і добраахвотны выезд па-за межы ў трохмесячны тэрмін, па сканчэнні якога ўвесь маёнтак яго, які застаецца, секвестраваны і ў казну ўзяты быць павінен”4. Шляхам канфіскацый царскі ўрад падрываў эканамічны ўплыў палітычных праціўнікаў на анексаваных тэрыторыях.
    Клапоцячыся аб захаванні сваіх уладанняў і атрыманні правоў расійскага дваранства, шляхта на ўсходзе Беларусі ў сваёй масе адразу прысягнула Кацярыне II. Ухіліліся ад прыняцця прысягі толькі некаторыя з буйных магнатаў: двое Радзівілаў ваявода віленскі і староста рэчыцкі; трое Агінскіх вялікі гетман літоўскі, кашталян
    Г.іава 1. Канфіскацыі памешчыцкіх маёнткаў
    віленскі і ваявода трокскі; Сапега ваявода гюлацкі і гетман польскі і літоўскі; Салагуб ваявода віцсбскі; Пацсй вялікі стражнік літоўскі; Чартарыйскі ваявода рускі5. Відавочна, што іх апазіцыйнасць да царызму выклікалася бояззю згубіць разлеглыя ўладанні і высокія пасады ў Рэчы Паспалітай, а асобныя былі замешаныя і ў антырасійскай канфедэрацыі, створанай у 1768 г. у г. Бары на Падоллі.
    У выніку канфіскацый па стане на 1 чэрвсня 1773 г. у казённае кіраванне паступіла 95 097 душ, якія лічыліся паводле псранісу ў вёсках і мястэчках. што належалі раней памсшчыкам Магілёўскай і Пскоўскай губерняў6.
    Шляхта Рэчы Паспалітай падтрымлівала інтарэсы сваіх сабратоў на адлучанай тэры горыі. Імкнучыся дабіцца асобага статуса гэтых зямель у складзе Расіі, яны настойвалі перад Кацярынай II на адмсне канфіскацый. Для гэтага выкарыстоўваліся сейм, кароль, нават прапаноўвалася выпесці нытанне на кангрэс еўрапейскіх дзяржаў7. Землеўладалыіікі і самі нярэдка звярталіся да расійскай адміністрацыі з просьбамі аб працягу тэрміну прысягі, снасылаючыся на хваробы, адлучкі, аддаленасць у зііаходжанні і г. д. Царскі ўрад нс мог абвастраць адносін з усім маёмным класам Рэчы Паспалітай і пашыраў тэрміны і ўмовы прыняцця прысягі. Ён звычайна лёгка ішоў насусграч тым, хто не быў замешаны ў адкрытым узброеным выступленні. Такім чынам, частка канфіскаваных маёнткаў была вернута ранейшым уладальнікам ці іх спадчыннікам. У выпадку, калі сяляне былі ўжо аддадзены рускім памешчыкам, за іх казна ўплочвала грашыма.
    Кацярына II праяўляла цвёрдасць, калі справа тычылася тых, хто адкрыта выступаў супраць Расіі. Так, гетман вялікі літоўскі Міхал Казімір Агінскі ў свой час імкнуўся стаць яе каханкам і нават быў падтрыманы як адзін з кандыдатаў на трон Рэчы Паспалітай, але пасля перайшоў на бок барскіх канфсдэратаў. На ўсходзс Бсларусі ён страціў Чачэрскае і Казяпскае староствы, родавыя маёнткі Круглае і Навіна, мястэчка Бешанковічы. Рознымі шляхамі Агінскі імкнуўся вярнуць свае маёнткі. Алс шматлікія хадайніцтвы караля ў Пецярбург і нават афіцыйны дэмарш прадстаўнікоў Міністэрства замежных спраў засталіся безвыніковымі8. Такімі вялікімі маёнткамі, як лічыла Кацярына II, “няўдзячны Агінскі няварты быў валодаць"9.
    Напалоханыя вопытам сваіх папярэднікаў і бачачы бяссідле Рэчы Паспалітай, шляхецтва і духавснства ў цэнтры Беларусі прысяг-
    У. A. Cocua 
    нула Кацярыне II. Паводле трэцяга падзелу ў склад Расійскай імперыі ўвайшла фактычна ўся тэрыторыя Вялікага княства Літоўскаі а і амаль ніхто з уладальнікаў не застаўся за мяжой. “Тут усе прысягалі, усс ў наяўнасці, як свецкія, так і духоўныя, даіюсіў у Пецярбург генералгубернатар Літвы і захаду Беларусі М. В. Рапнін. 3 Польшчаю ж Літва, як асобная дзяржава, ніколі, нават па духавенстве і маёнтках яго, не змешвалася. Значыць, канфіскацыі амаль няма”10. Прыклад у прыняцці прысягі на гэты раз паказвала арыстакратыя, для якой ліквідацыя краіны стала ратункам ад рэвалюцыйных перамен.
    Аднак у адказ на другі падзел Рэчы Паспалітай патрыятычныя арганізацыі паднялі ў 1794 г. паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Царызм не бсз падстаў убачыў у гэтым руху небяспеку буржуазных пераўтварэнняў на манер Вялікай французскай рэвалюцыі. Адсюль суровыя пакаранні актыўных удзсльнікаў паўстання і пераслед прадстаўнікоў маёмных пластоў, ахопленых патрыятычным рухам. Гэтым займаліся губернская адміністрацыя, васнныя суды і Асббаяслсдчая камісія ў Смаленску. 19 красавіка 1794 г. Кацярына II пісала мінскаму, ізяслаўскаму і брацлаўскаму генерал-губернатару Ц. I. Туталміну: “Калі хто-небудзь адкрыецца яўна ці ў змове ўлічаны будзе, то зараз жа накласці секвестр на яго маёнтак і ўзяць у казённае кіраванне... да часу рашаючага тлумачэння ў невінаватасці ці ў злачынстве... і тады, паводле дакладнага высвятлеішя, выйсці можа загад ці вярнуць, ці зусім пазбавіць маёнтка гэтага”11.
    Секвестр маёнткаў з’яўляўся прадметам палітычнай гульні імператрыцы, якая імкнулася кансерваваць грамадскі лад Рэчы Паспалітай, выкарыстоўваючы “пугу і псрнік” для прыцягнення землеўладалыіікаў на свой бок. Апошнія адразу адчулі гэта. Кіраўнік маёнткамі Храптовіча ў Аршанскім і Лепельскім паветах Ігнат Амульскі пісаў уладальніку 18 красавіка 1793 г.: “У Маніфесцс нам пагражаюць секвестрацыяй маёнткаў у выпадку непрынясення нрысягі на працягу месяца, а ў нрысязе сказана, што мы добраахвотна, без прымусу хочам і жадаем знаходзіцца пад уладай Расіі”12. Адразу пасля першага падзелу рыхтаваліся інструкцыі расійскаму паслу ў Рэчы Паспалітай Штакельбергу “аб накладанні секвестру на маёмасці палякаў, якія пранівяцца цяперашняму становішчу”13. 25 мая 1794 г. гснерал-губернатар Туталмін, абмяркоўваючы ў пісьмс да галоўнакамандуючага расійскім войскам у Вялікім княстве Літоўскім Рапніна магчымасці
    Глава 1. Канфіскацыі паліешчыцкіх маёнткаў стварэння працарскай канфедэрацыі шляхты, сцвярджаў, што пры прасоўванні расійскіх войскаў да рэзідэнцыі князя Сапсгі ў Ружанах, “калі немалыя з яго маёнткаў будуць у нсбяспецы, ён не раздумас да нас прыстаць, і асабліва калі паласкаюць яго славалюбства, праз якое да бунтаўшчыкоў ён далучыўся”14. Таму Кацярына II не сняшалася з канчатковым пераводам секвестраваных сялян у склад казённых. пакідаючы магчымасць для іх уладальнікаў з'явіцца з павіннай. Так, на просьбу фаварыта, князя Зубава, аб “падараванні” секвестраваных маёнткаў пляменніка караля, яна сказала: “Што датычыць секвесгру так, але што да канфіскацыі, мы паглядзім, ці прысдзс ён”15. Секвсстр маёнткаў меў і чыста ваенную мэту: не дапусціць выкарыстання даходаў “на садзсйнічанне мяцсжніцкім намсрам”16.
    Указ аб канфіскацыі выйшаў толькі 3 мая 1795 г., праз паўгода пасля падаўлсння паўстання”. Паводле Туталміна, яму прадпісвалася “ўсе маёнткі, што належалі яўным злачынцам, узяць у казну; староствы тых уладальнікаў, якія пры зацвярджэнні права валодання імі ў межах імперыі не знаходзіліся, таксама адабраць; адлучным уладальнікам, якія да 1 студзеня гэтага года вярнуліся, секвестраваныя іх памссці вярнуць; а тым, якія і да сёння не прыехалі з-за мяжы, загадана прадаць у гадавы тэрмін”18.
    Асноўная маса спадчынных канфіскаваных маёнткаў аказалася ў цэнтральнай частны Беларусі. Тут адразу ж паступіла ў кіраванпе казны 16 931 і часова заставалася ў арэндзе 8310 "карэнных пасялян мужчынскага полу” (акрамя “карэнных”, у маёнтках знаходзілася яшчэ 1908 і 253 “волыіажывучых”). Звыш таго, па Мінскай губерні было ўзята ў казённы нагляд у памешчыкаў, якія знаходзіліся за мяжой, яшчэ 13 112 душ. У Магілёўскім і Полацкім намесніцтвах у казённы секвссгр трапілі толькі маёнткі “адлучных” князя Сапегі і графа Пацся, у якіх налічвалася 31 355 рэвізскіх душ19. Па Слонімскай губерні і беларускіх (у цяперашніх межах) паветах Віленскай губерні ў дзевяці ўдзельнікаў паўстання былі секвестраваны 2854 сялянскія дымы20.
    Неаднолькавыя памеры канфіскацый у розных рэгіёнах Беларусі звязаны не толькі са ступенню ўдзелу ў паўстанні маёмных пластоў. На першы погляд здзіўляе самая мсншая колькасць сялян, секвсстраваных у яе заходняй частцы, дзе паўстанне Касцюшкі атрымала найбольшае развіццё. Відаць, гэта звязана як з тым, што абводы трэцяі а падзслу былі юрыдычна замацаваны за Расіяй ужо насля падаўлення паўстання,
    так і з адносінамі да гэтага камандуючых расійскімі войскамі і вышэйшых прадстаўнікоў новай улады. Так, A. В. Сувораў мсркаваў, што Рэч Паспалітая захаваецца, і таму даваў распараджэнні аб амністыі і роспуску па хатах паўстанцкіх атрадаў, аднаўляў мясцовую адміністрацыю. Князь Мікалай Рапнін, які стаў першым гснерал-губернатарам Літвы і заходняй часткі Беларусі, наогул выступаў супраць канфіскацый, дапамагаючы пазбегнуць яе знатным фаміліям. Што да Цімафея Туталміна, які здзейсніў чыноўніцкую кар’еру да генерал-губернатара цэнтральнай часткі Беларусі і заходнеўкраінскіх зямель, але не меў уласных памесцяў, то ён не бсз падстаў разлічваў на “падараванне” канфіскаванага маёнтка і пастараўся дакладна выканаць прадпісанне імператрьшы. Ва ўсходніх намесніцтвах дваранства бачыла перад сабой існаваўшую ўжо больш 20 гадоў моцную дзяржаўную ўладу, якая дастаткова паспяхова зарэкамендавала сябе ў адстойванні іх асноўных сацыяльных інтарэсаў.
    Трэба адзначыць, што пры канфіскацыях нс ставілася мэтай павялічыць казённае сялянскае саслоўе за кошт змяншэння памешчыцкага. Гэта адбывалася мімаходна. Пад увагу не браліся нават магчымыя фіскальныя выгады такога пашырэння дзяржаўнай уласнасці. Канфіскацыі ажыццяўляліся ў рамках агульных мер па палітычным супакаенні краю. “...Мы нс знаходзім ніякай карысці ў памнажэнні ўладаючых нерухомымі маёнткамі ў абводах нашых такіх людзей, пісала імператрыца Туталміну 22 лістапада 1794 г., у вернасці і шчырасці якіх няма такой пэўнасці, прызнаючы насупраць таго выгодай і лепшаю ўпэўненасцю для спакою тых абводаў, калі б колькасць такіх зменшылася выездам з межаў нашых і продажам маёнткаў сваіх такім, на вернасць і шчырасць якіх больш разлічваць можна”21. У заходнееўрапейскай прэсе нават з’явілася паведамленне аб куплі многіх намесцяў “ад вяльможаў у Літве і Украіне, каб уплыў гых вялікіх памешчыкаў абмежаваць на справы дзяржаўныя”22.
    Секвестр аказаўся дастаткова эфектыўным сродкам барапьбы з паўстаннем, ад якога адыходзілі найбольш маёмныя пласты. Паказальна рэакцыя сямейства Чартарыйскіх, якія, даведаўшыся аб накладанні секвестру на іх маёнткі. адразу парвалі з патрыятычным рухам і, заручыўіпыся падтрымкай аўстрыйскага двара і літоўскага генерал-губернатара, паслалі ў Псцярбург двух сыноў прасіць Кацярыну II аб вяртанні сваёй маёмасці23. “Ледзьве гэтыя беднякі