• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.  Уладзімір Сосна

    Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.

    Уладзімір Сосна

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 115с.
    Мінск 2000
    32.04 МБ
    саслоўя ў Літвс ў 30 40-х гг. XIX ст. яна тлумачыць “не столькі натуралыіым прыростам, колькі палітыкай урада, накіраванай на ўсямернае павелічэнне саслоўя дзяржаўных сялян і дзяржаўных маёмасцей ва ўсіх заходніх губернях”24.
    У шматлікіх артыкулах В. I. Неўпакоева, які глыбока і ўсебакова разгледзеў аграрпа-сялянскае пытанне ў Літве гэтага часу, распрацаваны такія праблемы, як палітыка царызму ў канфіскаванай вёсцы, пераўтварэнне шляхты ў аднадворцаў, лёс “вольных” людзей заходніх губерняў25. У яго кнізе26 асаблівую цікавасць уяўляе глава “Канфіскаваныя маёнткі Літвы ў планах аграрна-сялянскай палітыкі царызму”, у якой прагледжвасцца ўвесь складаны і зацягнуты працэс пераходу сялян, што належалі ўдзельнікам паўстання 1830 1831 гг., у разрад дзяржаўных.
    Працы Т. А. Конюхавай і В. I. Неўпакоева ўносяць значны ўклад у распрацоўку разглядаемай тэмы яшчэ і таму, што Віленская губерня і па тэрыторыі, і па насельніцтве з’яўлялася часткова, а з 1843 г. пераважна беларускай.
    Пасляваенныя беларускія гісторыкі, засяродзіўшы максімум увагі на сацыяльна-эканамічным становішчы памешчыцкай вёскі, у той ці іншай ступені закраналі астатні яе склад у рамках агульных прац па аграрнай гісторыі Беларусі.
    Даволі грунтоўна разгледжаны склад усяго насельніцтва Літвы і заходняй часткі Беларусі ў асобнай главс манаграфіі М. М. Улашчыка аб прадпасылках рэформы 1861 г. Аўтар акрэсліў кола крыніц па праблеме і прывёў даныя рэвізій аб колькасці розных катэгорый па паветах, забяспечыўшы іх нарысамі-каментарыямі. Апроч памешчыцкіх і дзяржаўных сялян, М. М. Улашчык выдзеліў сялян, што належалі духавенству і розным ведамствам, вольных людзей і аднадворцаў заходніх губерняў. Падагульняючы зробленае папярэднікамі, ён канстатаваў, што “да гэтага часу невядомы ні лік жыхароў, ні сацыяльны склад насельніцтва Літвьі і Заходняй Беларусі. Работа В. I. Неўпакоева аб вольных людзях Літвы з’яўляецца толькі пачаткам вывучэння гэтага надзвычай складанага пытання”27.
    В.	У. Чапко, даследуючы праблему разлажэння феадалыіа-прыгонніцкіх і фарміравання капіталістычных адносін у беларускай вёсцы, сцісла характарызуе групавы склад сялянства і спыняецца на гаспадарцы памешчыцкіх і дзяржаўных сялян28. У кнізе аб сялянскім руху
    янападводзіць вынік падаравання сялян Кацярынай II і Паўлам I. “Аграрная палітыка царскага ўрада ў Беларусі, робіць з гэтага выснову аўтар, заключалася ў насаджэнні землеўладання рускага дваранства і пашырэнні памешчыцкага землеўладання наогул”29. Тут жа змяшчаюцца цікавыя прыклады барацьбы прыватнаўласніцкіх сялян за пераход у склад дзяржаўных і адстойвання некаторымі з іх свайго папярэдняга статуса.
    В	. I. Мялешка, характарызуючы віды і структуру феадальнай зямельнай уласнасці на ўсходзе Беларусі другой паловы XVII XVIII ст., прыводзіць даныя аб складзе сельскага насельніцтва гэтай тэрыторыі пасля далучэння да Расіі. У дадатку да яго працы змешчана табліца старбстваў усходняй часткі Беларусі на 1773 г.30
    Праблемы землеўладання і землекарыстання познефеадальнай Беларусі прыцягвалі ўвагу П. Р. Казлоўскага. У манаграфіі31 ён пашырыў рамкі даследавання і на першую палову XIX ст., аперыруючы лічбамі аб колькасці сялян па пяці паўночна-заходніх губернях. У статыстычных табліцах зямельнай уласнасці аўтар адносіць да дзяржаўных ленных і першых паезуіцкіх сялян, хоць яны знаходзіліся ў адносінах да ўладальнікаў на вотчынным праве52. Відаць, гэта правамерна для пастаўленай ім тэмы, паколькі на працягу разглядаемага перыяду казна канчаткова не згубіла падзеленых з памешчыкамі правоў уласнасці на гэтыя маёнткі. Дарэчы, П. Р. Казлоўскаму належыць першапачатковая ідэя (разабрацца са складам дзяржаўных сялян) нашага даследавання, падтрыманая і развітая парадамі прафесара А. П. Ігнаценкі.
    Асобныя аспекты тэмы таксама знайшлі адлюстраванне ў працах (іх назвы самі гавораць аб гэтым) У. М. Кабузана, А. П. Грыцкевіча, Ю. К. Блашкова, A. Л. Зінчанкі, Л. Р. Гарланава, A. М. Лю тага і Г. М. Туміловіч, А. Г. Каралёвай, Я. К. Анішчанкі33.
    3	прыведзенага агляду вынікае, што гісторыкамі асветлены шэраг пытанняў, якія адносяцца да пастаўленай тэмы, аднак асветлены яны нераўнамерна, а многія важныя бакі праблемы яшчэ не вывучаны. Даследчыкі, як правіла, толькі канстатавалі, са спасылкай на заканадаўчыя акты, наяўнасць такіх з’яў, як канфіскацыя памешчыцкіх маёнткаў у сувязі з вайной 1812 г., прыняцце ў казну езуіцкіх сялян, секулярызацыя манастырскіх вотчын і інш. Са спецыяльных катэгорый сельскага насельніцтва імі найбольш поўна разгледжаны вы-
    брапцы, аднадворцы і вольныя людзі, а астатнія ці ўвогулс не закраналіся, ці асвятляліся крайне фрагментарна. Прыведзеныя ж агульныя звесткі аб земляробскім насельніцтве ці нс ахоплівалі ўсёй бсларускай тэрыторыі, ці далёка не вычэрпвалі яго разнастайнасці, а лічбавыя паказчыкі нярэдка даваліся ў статыцы, без раскрыцця механізмаў іх утварэння і змен, а то і з памылкамі ў камснтарыях. Да прыкладу, стала хадавым, нават і для самых паважных выданпяў’4, увайшло ў навучальныя дапаможнікі сцвярджэннс аб нібыта рэальна меўшых месца раздачах канфіскаваных у паўстанцаў 1830 1831 гг. маёнткаў рускім дваранам. He заўсёды звярталася ўвага на канкрэтныя прычыны пераводу ў іншы разрад і на змены ў сувязі з гэтым становішча тых ці іншых груп сялянства, іх рэакцыю на вызначэнне свайго лёсу. Таму сам працэс эвалюцыі складу сялян Беларусі ў гэты перыяд не ўяўлясцца цэласным, а з уласцівымі яму заканамернасцямі і этанамі. Усе гэтыя і іншыя недаробкі тлумачацца ў мпогім тым, што ў гістарыяграфіі яшчэ не разгледжана эвалюцыя нспамешчыцкіх сялян Беларусі ўвогуле і ў сувязі з генезісам капіталізму з часоў палітычнага заняпаду Рэчы Паспалітай да рэформ 1860-х гг. Адчувасцца тут і адсутнасць абагульняючых работ па дэмаграфіі Беларусі.
    Нс выклікае сумнепня, некаторыя аспекты тэмы ў розныя часы былі “нязручнымі” для тых, хто меў уладу, што магло стрымліваць іх распрацоўку ці ўвогуле замоўчваць. Так, Карл Маркс, закранаючы пытанні юрыдычнага афармлення прыгоннага права ў Расіі і масавых раздач казённых сялян памешчыкам пры Кацярыне II, заўважыў, што “ў расійскіх афіцыялыіых дакумснтах непрыстойна было ўпамінаць аб такіх фактах”35. He былі зацікаўлепы царскія ўлады і ў афішыраванні былых “нспаразуменняў” з пануючым саслоўсм Заходняга краю, звязаных з канфіскацыямі. Наўрад ці можна лічыць выпадковай пазіцыю царкоўных гісторыкаў, якія аддалі шмат увагі духоўнай і палітычнай гісторыі канфесій, але па сутнасці ўхіліліся ад разгляду такой “зямной” праблемы, як секулярызацыя царкоўных уладанняў’6. Савецкія ўлады фактычна наклалі табу на вывучэнне палітычнай гісторыі Беларусі феадальнай эпохі, выкідваючы з яе шляхту і яе ўдзсл у палітычным жыцці, што напрасткі адбівалася па лёсе маёнткаў і сялян. У нсдалёкія яшчэ застойныя гады аўтара гэтых радкоў перасцерагалі ад публікацыі дакументальных даных аб
    канфіскацыях расійскімі ўладамі маёнткаў у часы падзелаў Рэчы Паспалітай, бо гэта, маўляў, можа закрануць савецка-польскія адносіны. Да апошняга часу па нейкіх прычынах цяжка прабівалася да публікацыі інфармацыя аб яўрэях-земляробах...
    Аснову крыніц для напісання манаграфіі склалі пераважна архіўныя дакументы. Даволі змястоўныя матэрыялы, што характарызуюць самыя разнастайныя пытанні тэмы, пачэрпнуты з такіх архівасховішчаў, як Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў у СанктПецярбургу (РДГА), Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў (РДАСА), Расійскі дзяржаўны ваенна-гістарычны архіў (РДВГА) і Дзяржаўны архіў Расійскай Федэрацыі (ДАРФ) у Маскве, Дзяржаўны гістарычны архіў Літвы ў Вільні (ДГА Літвы), Нацыянальныя гістарычныя архівы Беларусі (НГА Бсларусі) у Мінску і Гродне, Цэнтральныя дзяржаўныя гістарычныя архівы Украіны (ЦДГА Украіны) у Кісве і Львове, Галоўны архіў даўніх актаў у Варйіаве (ГАДА ў Варшаве), апошні дзякуючы стыпендыі Касы імя Юзафа Мяноўскага Фонду падтрымкі польскай навукі. Усяго выкарыстана звыш 40 фондаў, міюгія архіўныя дакументы ўпершышо ўведзены ў навуковы ўжытак.
    3 апублікаваных крыніц варта выдзеліць першы і другі “Поўныя зборы законаў Расійскай імперыі”37, дзе ў храналагічнай паслядоўнасці змешчаны ўказы, якія датычаць статуса і становішча розных катэгорый сялянства, указы аб канфіскацыях памешчыцкай і секулярызацыі царкоўнай уласнасці, а таксама шэраг іншых заканадаўчых актаў па сялянскім пытанні. Для перыяду 40 60-х гг. XIX ст., калі кіраванне дзяржаўнымі сялянамі перайшло да Міністэрства дзяржаўных маёмасцей, важнае значэнне маюць яго выданні, што змяшчаюць пагубернскія, рэгіянальныя ці агульныя даныя складу падведамаснай вёскі і некаторыя факты саслоўна-грунавых перамяіпчэнняў38. Частка фактычнага матэрыялу ўзята са зборнікаў дакументаў па перыядзе феадалізму, выдадзеных у савецкі час39. У іх адлюстраваны характар палітыкі царызму ў Беларусі наогул і па сялянскім пытанні ў прыватнасці.
    Каштоўныя звесткі выбраны з эпісталярных матэрыялаў, мемуарнай літаратуры і перыядычнага друку. Па магчымасці аўтар імкнуўся прыцягнуць усю сукупнасць адносімых да разглядаемага пытання фактаў. Пры гэтым улічвалася, што крыніцы маюць сваю
    адметнасць і тэндэнцыйнасць, а таму запатрабаваўся адпаведны крытычны падыход да іх.
    Асаблівыя праблемы ўзнікаюць са статыстыкай. У XVIII нершай паловс XIX ст. асноўным метадам уліку насельніцтва Расійскай імпсрыі былі рэвізіі, паводле якіх складалі перапіс падатковага насельніцтва краіны, якое абавязана было плаціць падушны падатак і адбываць рэкруцкую павіннасць. Запісвалася таксама частка непадатных саслоўяў. У ходзе рэвізій (перыядычных праверак псрапісаў) улічваліся рэвізскія душы (адзінкі ўліку мужчынскага насельніцтва), якія ўносіліся ў так званыя рэвізскія сказкі. Ва ўсходняй часзцы Беларусі, якая раней была далучана да Расіі, праводзілася трэцяя (дадатковы перапіс 1772 г.) і чацвёртая (1782 г.) рэвізіі, разам з цэнтральнай і заходняй яе часткамі пятая (1795 г.), шостая (1811 г.), сёмая (1816 г.), восьмая (1834 г.), дзевятая (1850 г.) і дзесятая (1858 г.) рэвізіі.
    Першыя рэвізіі не вызначаліся асаблівай дакладнасцю, што прызнавалася і сучаснікамі. “...Падушны перапіс быў рэччу небывалай у Польшчы, адзначаў у кнізе “О статнстнке в рассужденнн Росснм” кн. Шчарбатаў. Сяляне думалі, што яны... абцяжарванням будуць падвсргнуты, многія пайшлі, іншыя і, будучы на месцы, утойваліся, і такім чынам у многім гэты перапіс, як не ў строгасці роблены, ёсць няправілыіы”40. Правсрка ў 1800 г. прапісных (драпушчаных) душ па V рэвізіі паказала, што ў Беларускай і Мінскай губернях было, напрыклад, не ўлічана адпаведна 5408 і 965 “казённага ведамства сялян” мужчынскага лолу, у Віленскай і Гродзенскай13 737 і 4411 “сялян усіх назваў” мужчынскага полу41. Паводле іншых звестак, у Мінскай губерні былі запісаны лішнімі (два разы) 225 душ (з іх сялян 204), а прапушчаны 28 956 (мяшчан і цэхавых 884, яўрэяў 1863, сялян казённага кіравання 51, старосцінскіх 914, духоўных 1060, памешчыцкіх і паезуіцкіх 24 184) душ42. Блытаніна ў запісах сялян па станах, наяўнасць пранісных душ у рознай ступені характэрныя і для пазнейшых рэвізій. Памешчыкі і арандатары казённых маёнткаў, якія часта бралі на сябе працэдуру платы дзяржаўных падаткаў сялянамі, імкнуліся схаваць частку іх ад абкладання.