Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.
Уладзімір Сосна
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 115с.
Мінск 2000
Адносіны розных груп і катэгорыйсялянствада пераходу ўсклад дзяржаўных вызначаліся характарам змсн у іх сацыяльным і прававым статусе. Мацнсй прыгнечаныя прыгонныя памешчыцкіх і царкоўных вотчын у цэлым прыхільна аднесліся да гэтай падзеі, якой спадарожнічала, калі не адразу, то ў лерспектыве, паляпшэнне іх становішча. Болын таго, ялы, асабліва ў час рэформы дзяржаўнай вёскі, вялі барацьбу за пераход у казённас ведамства. Гэтая барацьба, зліваючыся з пратэстам дзяржаўных сялян супраць спроб паглынання іх памешчыцкім феадалізмам, не толькі садзейнічала павелічэнню казённага саслоўя, але і ў многім абумоўлівала яго захаванне. Сялян не палохалі нават цяжкасці пераходнага перыяду, насычанага з-за няздольнасці феадалыіага дзяржаўнага апарату эфектыўна рашаць пастаўленыя іісрад ім новыя задачы шматлікімі злоўжываннямі. Распаўсюджанне на прыватнаўласліцкіх сялян, якія ўвайшлі ў склад дзяржаўных, правоў апошліх забяспечвала праз агульнасць карэлных аслоў сацыялыіа-эканамічнага становішча тых і другіх хуткае зЛіццё іх у аднародную масу. Захаванне ў сярэдзіне XIX ст. адрозненняў у назвах дзяржаўных сялян (старосцінскія, сліскапскія, другія лаезуіцкія, канфіскаваныя, паманастырскія, пауніяцкія, падухоўныя) ужо мела чыста фармальны характар.
Інакш было са спецыяльнымі, паўсвабоднымі, асабіста незалежнымі катэгорыямі сельскага насельніцтва. Адны вялі паходжанне яшчэ ад часоў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай (выбранцы. панцырныя баяры, вольныя людзі, замежныя каланісты і інш.), старыя саслоўныя адрознешіі якіх у многім згубілі сваю матэрыяльную аснову. Другія з’явіліся ў выніку сацыяльна-палітычных мерапрыемстваў расійскага ўрада (вольныя хлебаробы. аднадворцы заходніх губерняў, яўрэі-земляробы). Некаторыя сельскія жыхары зза сваіх спецыфічных абавязкаў набывалі рысы асобага статуса ўнутры сялянскіх разрадаў (лясныя слугі, архірэйскія і манастырскія служкі). Дзяржава санкцыянавала знікнсннс фактычных адрозненняў у эканамічным становішчы гэтых катэгорый. Уводзімыя ў склад казённага саслоўя, за рэдкім выключэннсм пад прамым націскам Міністэрства дзяржаўных маёмасцей, яны, як правіла, аказвалі супраціўленне уніфікацыі свайго стану, упарта адстойвалі ранейшыя правы і нрывілеі, што выгадна рознілі іх ад асноўнай масы эксплуатуемага феадалам-казнойсялянства. Спецыяльныя катэгорыі сельскага насельніцтва склалі каля 1/10 часткі казённага саслоўя. Аднак фармальна туды ўключаныя, яны доўгі час захоўвалі фактычныя асаблівасці свайго становішча і эксплуатацыі. 3 прычыны ўключэння разнастайных, у тым ліку і з этнічнага боку, катэгорый сельскага насельніцтва ў склад дзяржаўных сялян апошнія адрозніваліся ад памешчыцкіх болынай стракатасцю нацыянальнага складу.
Палітыка расійскага ўрада ў адносінах да спецыяльных катэгорый сельскага насельніцтва Беларусі, асабліва ў першыя дзссяцігоддзі, сведчыла аб яго імкненпі да ўмацавання за іх кошт прыгонніцкай сфсры. У той жа час для паўсвабоднага сялянства, якое апынулася яшчэ і пад націскам землеўладальнікаў, пераход пад уладу казны быў лепшым выйсцем, чым запрыгоньванне памешчыкам, асабліва з пераводам дзяржаўных маёнткаў на аброк і надзяленнем там сялян грамадзянскімі права.мі. Та.му дзейнасць у гэтым плане, хоць і не да канца паслядоўную, Міністэрства дзяржаўных маёмасцей можна лічыць адносна прагрэсіўнай. Іншая рэч, праводзячы палітыку уніфікацыі, збліжэння і зліцця розных разрадаў і груп вясковага жыхарства. царскі ўрад меў на мэце і іх дэнацыяналізацыю (русіфікацыю), што прысутнічала і ў спробах асяляньвання татараў і цыганоў. Але гэтая гэндэнцыя праводзілася асцярожна, абачліва, з разлікам на перспектыву. Ва
ўсякім разе, у адрозненне ад выразных клопатаў аб самабытнасці псрасяленцаў з карэнных рускіх тэрыторый, нідзе ў афіцыйна-дакументальных матэрыялах не сустракаюцца нават намёкі на захаванне культурна-нацыянальных ці рэлігійных асаблівасцей нярускіх катэгорый земляробскага насельніцтва. Такія катэгорыі павінны былі паступова расгварацца ў беларускім этнасе і русіфікавацца разам з ім.
Прадметам асаблівых клопатаў царскай улады на Беларусі былі таксама спецыфічныя групы феадальна-залежнага насслыііцтва, якія выдзяляліся з агульнай масы пераважна прыналежнасцю розным катэгорыям уладальнікаў, што, у сваю чаргу, выклікала некаторыя адрозненні ў іх правах і эканамічным становішчы, формах эксплуатацыі. Удзелыіыя падданыя, у склад якіх спачатку былі запісаны жыхары асобных каралеўскіх уладанняў (эканомій), праз падараванні трапілі ў склад памешчыцкіх, астатнія абменены на дзяржаўныя. Сялянс “падзеленай уласнасці” ці “ўмоўнага ўладання” (ленныя, першыя паезуіцкія, скульцецкія) таксама ў асноўным зліваліся з памешчыцкімі. Гарадскія ж, як і некаторых іншых ведамстваў, засталіся пры сваім статусе. Створаная Васнным міністэрствам на казённых землях катэгорыя ваенных пасялян, пераўтвораная пазней у ворных салдат, трапіла ў склад дзяржаўных сялян. Міністэрства дзяржаўных маёмасцей рабіла захады для пераводу рознага роду маёнткаў і сялян у сваё распараджэнне, але гэта яму далёка не заўсёды ўдавалася.
Свядомас рэгуляванне дзяржавай саслоўнага складу сялянскай масы ў бок нівеліроўкі, сцірання сярэдневяковых перагародак адпавядала патрэбам псраходнага этапу сацыяльна-эканамічнага развіцця грамадства і сведчыла аб прыстасоўванні вярхоўнай улады да капіталістычных адносін. Зыходзячы з інтарэсаў казны як уласніка, з-за прамой падпарадкаванасці ўраду менавіта дзяржаўныя сяляпе аказаліся тым разрадам сельскага насельніцтва, які больш за ўсё паглынаў астатнія. Эвалюцыя саслоўнага складу сялянства ў напрамку захавання толькі двух асноўных груп: дзяржаўных і памешчыцкіх, а ў далейшым ліквідацыя і іх саміх як феадальных саслоўяў, стварала прадпасылкі для фарміравання буржуазных элементаў і паўпралетарскіх пластоў.
Бібліяграфічпыя спасылкі
1 Дружшшн Н. М. Государственные крестьяне... Т. I. С. 88-89.
Гл.: Чепко В. В. Сельское хозяйство Белорусснн... С. 110.
' Кабузан В. М. Креіюстное крестьянство Россмн в XVIII 50-х годах XIX века. Чнсленность, состав н размеіценне//Нсторня СССР. 1982. №З.С. 78.
ПАКАЗАЛЬНІК СЯЛЯНСКІХ КАТЭГОРЫЙ
Абавязаныя сяляне 94-95
Аднадворцы заходніх губсрняў 7, 9, 96-99, 101, 102, 111
Архірэйскія і манастырскія служкі 78, 111
Ваенна-служылыя людзі 83-84, 87-89
Васнныя пасяляне 4, 49-52, 112
Ведамаспыя сяляне 7, 53, 112
Вольныя людзі 7, 9, 55, 56, 87, 89-93, 98, 101, 102, 111
Вольныя хлебаробы 88, 94-95, 111
Ворныя салдаты 51-52, 112
Выбрапцы 8-9, 87-88, 111
‘Тарадскія” сяляне 53-54, 112
Дзяржаўныя (казённыя) сяляне 3-8, 10-12, 20, 29-31, 33-34, 39-60, 78, 89, 93, 98, 100-102, 107-112
Дзяржаўныя сяляне, паселеныя на ўласных землях 95, 98
Езуіцкія сяляне 8, 69-71
Епіскапскія сяляне 65-68, 110
Замсжныя каланісты 93-94, 102, 111
Канфіскаваныя сяляне 4, 5, 7, 9-11, 16-30, 58, 109-110
Лснныя сяляне 8, 54, 101, 109, 112
Лясныя слугі 84-86, 111
Манастырскія сяляне 31, 65-67, 73, 107
Падухоўныя сялянс 76-77, 110
Пасзуіцкія другія сяляне 71, 110
Паезуіцкія псршыя сяляне 8,11, 54, 69-70, 112
Паманастырскія сялянс 58, 74-75, 77, 110
Памешчыцкія (панскія) сяляне 3-5, 7, 8, 11, 12, 16-34, 107-112
Панцырныя баяры 88-90, 111
Пауніяцкія сяляне 75, 110
Рускія сяляне 5, 56-57, 112
Секвестраваныя сяляне 16-23, 25
Скульцецкія сяляне 54, 68, 112
Стараверы (раскольнікі) 94, 102
Старосцінскія сялянс 8, 11, 34, 39-47, 58, 90, 107, 109, 110
Сяляне-слугі 39, 83-89
Татары 54-55, 111
Удзсльныя (дварцовыя) сяляне 40, 43, 44, 52-53, 88, 107, 112
Царкоўныя (духоўныя) сялянс 4, 7, 9-12, 31, 34, 39, 65-77, 90, 107-110
Цыганы 54-56, 111
Эканамічныя сяляне 39-44, 112
Яўрэі-зсмляробы 10, 99-100, 111
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ 3
Глава 1. КАНФІСКАЦЫІПАМЕШЧЫЦКІХ МАЁНТКАЎ 16
Глава2. РАЗДАЧЫ1 ПАПАЎНЕННІ ДЗЯРЖАЎНАЙ ВЁСКІ... 39
ГлаваЗ. СЕКУЛЯРЫЗАЦЫЯ ЦАРКОЎНЫХ УЛАДАННЯЎ ....65
Глава4. НІВЕЛІРОЎКАСПЕЦЫЯЛЬНЫХКАТЭГОРЫЙ
СЕЛЬСКАГА НАСЕЛЬНІЦТВА 82
ЗАКЛЮЧЭННЕ 107
ПАКАЗАЛЫПКСЯЛЯНСКІХКАТЭГОРЫЙ 114
Навуковае выданне
Сосна Уладзімір Аркадзевіч
ФАРМІРАВАННЕ
САСЛОЎНА-ГРУПАВОГА СКЛАДУ СЯЛЯНСТВА БЕЛАРУСІ
Ў КАНЦЫ XVIII ІІЕРШ АЙ ПАЛ OBE XIX ст.
Рэдактар Л. В. Руткоўская
Тэхнічныя рэдактары I. П. Ціханава, Т. К. Рамановіч Карэктар В. В. Ржэуцкая
Камп’ютэрная вёрстка В. А. Сырыч, М. Г. Шорап
Падпісана да друку 05.05.2000. Фармат 60x84/16. Папера афсетная.
Друк афсетны. Ум. друк. арк. 6,74. Ул.-выд. арк. 6,81. Тыраж 300 экз. Зак.%6.
Беларускі дзяржаўны універсітэт, Ліцэнзія ЛВ № 315 ад 14.07.98.
220050, Мінск, пр. Ф. Скарыны, 4.
Надрукавана ў Выдавецкім цэнтры БДУ. 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.