Фарміраванне саслоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.
Уладзімір Сосна
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 115с.
Мінск 2000
Для ўзмацнення аховы дзяржаўных лясоў царскі ўрад прыняў палажэнне аб пастаяннай лясной варце, што выбіралася з дзяржаўных сялян, якія вызваляліся ў сувязі з гэтым ад іншых павіннасцей. Гэтае палажэнне стала прымяняцца ў Гродзенскай губерні з 1849 г.20, і на яго аснове, відаць, было перагледжана становішча лясных слуг. Паводле X рэвізіі (1858) сярод дзяржаўных сялян мужчынскага полу налічвалася 23 у Віцебскай і 1399 у Гродзенскай губернях лясных вартаўнікоў21.
Глава 4. Нівеліроўка спецыяльных катэгорый сельскага населыііцтва
Вайсковая неабходнасць выклікала з’яўленне катэгорыі выбранцаў (выбраных з сялян). У сувязі з недахопам і лежаданнем шляхты, якая служыла конна, лапаўляць рады пяхоты, апошняя па законс, аблародавачым каралём Стэфанам Баторыем у 1571 г., камллектавалася з сялял. Сейм 1590 г. устанавіў норму адбору сялян дляслужбы ў пяхоцс: адзін чалавск ад 20 дымоў (сялянскіх гаспадарак) каралеўскіх эканоміяў і старостваў22. 3 абвастрэнпем сацыялыіай і лалыялальнарэлігійнай барацьбы ў пануючага саслоўя расло нсдавер’с да выбранецкай няхоты, якая і была ліквідавана ў бурным 1649 г.
Адлак выбралцы як група ваелла-служылага ласельліцтва захаваліся ў чалежаўшых клязям Радзівілам вёсках Сярагі, Варкавічы, Лучлікі, Агародлікі, Бралавічы і Падзёры. Ячы атрымоўвалі “ў вечнасць” зямельлыя ладзелы ад 0,5 да 1,5 валокі і ляслі службу ў Слуцкім гарлізоле. Радзівілы, якія актыўча ўдзсльнічалі ў ваеллалалітычнай барацьбс, забяслечылі з 1654 па 1805 г. колькасны рост выбралецкага ласельлілтва ад 50 80 да 1500 чалавек23.
У праектах лабору войскаў калфедэратаў і прылягнення ў якасці наёмнікаў жыхароў Рэчы Паспалітай у расійскую армію выбралцы адсутлічалі24. Вялікі клязь Павел у 1779 г. адмовіўся ад плана вярбоўкі ў армію насельніцтва ўсходняй часткі Беларусі, так як у гэтых “правінцыях ле толькі вольлых людзей ляма, але амаль усе ладданыя памеілчыцкія, за вычяткам самага малога ліку вызвалелых”25. Магчымасці адраджэлля і захавалня выбранцаў былі калчаткова перакрэслечы лалітыкай сацыяльчага нсдаверу да лрыгяечалых сялялскіх мас, якую цвёрда праводзіла Кацярьвіа II. У сакрэтлым рэскрыпце ад 12ліпедя 1793 г. ла імя барона Ігельстрома лрадпісвалася “прыняць за лравіла чры злішчэвчі войскаў Рэспублікі злоў прыводзіць іх у той стал і ла той манер. як ялы раяей былі... ды каб і ладалей па магчымасці складваліся яны адлым шляхецтвам лі вольлапісалымі, злішчаючы пераважна, калі магчыма, тыя палкі, якія складзслы з рэкрутаў, набраных з сялян”26.
У 1808 г. Дамілік Радзівіл зрабіў спробу псравесці выбралцаў ла паншчылу. У адказ сяляле шасці вёсак, ла словах мінскага губерлатара, “уздумаўшы, што яны свабодныя ад паддалства, памерваліся адхіліцца ад лалежлага падларадкаванля ламешчыку”27. Вылікам працяглай і ўпартай барацьбы было тое, што выбралцаў пакілулі пры ранейшых чылшавых абавязках і залічылі па рэвізіі
1811 г. у разрад вольных хлебаробаў. Працяглы судовы працэс выбранцаў з Радзівіламі, а нотым з Вітгенштэйнамі, якія змянілі іх, закончыўся ў 1834 г. рашэннем Дзяржаўнага савета, зацверджаным Мікаласм I, згодна з якім выбранцы (866 душ мужчынскага полу) былі прызнаныя свабоднымі, але зсмлі, якія яны займалі, уласнасцю памсшчыка28. Выбранцы адмовіліся плаціць чынш за зямлю, і ўрад намерваўся перасяліць іх на казённыя землі Прычарнамор’я. Але пасля паўстання 1830 1831 гг., улічваючы праваслаўнае веравызнанне выбранцаў, ён адмовіўся ад гэтага праекта. Вітгенштэйн згаджаўся прадаць землі выбранецкіх вёсак у казну толькі з горадам Слуцкам і наваколлямі. Слуцк з’яўляўся навятовым цэнтрам, і таму ўрад прыняў гэтую ўмову, а Вітгенштэйн у 1846 г. згадзіўся на прапанаваную яму суму2’.
На ўсходзс Віцебскай губерні пражывалі панцырныя баяры нашчадкі былой пагранічнай варты Бсларуска-Літоўскай дзяржавы. Яны набіраліся з незапрыгоненага населыііцтва і атрымлівалі за нясенне вайсковай службы зямсльныя надзелы са спадчынным правам. 3 усіх груп васнна-служылага насельніцтва ў Вялікім княстве Літоўскім панцырныя баяры былі найбольш прыбліжаны да шляхецкага саслоўя.
У складзе Расійскай імнерыі функцыі аховы ранейшай граніцы ВКЛ адпалі. Панцырныя баяры паводлс перапісу 1772 г. былі залічаны да дварцовых сялян і нават пачалі даравацца рускім памешчыкам. Аднак гэтая група насельніцтва праявіла незвычайную настойлівасць і ўпартасць у адстойванні сваіх правоў. Спасылаючыся на пацверджаныя ў 1763 г. вслікакняжацкія прывілеі і даравалыіую грамату цара Аляксея Міхайлавіча, панцырныя баяры звярнуліся ў Сенат і да Кацярыны II з нросьбай аб ураўнаванні іх з расійскімі аднадворцамі’0. Указам ад21 студзеня 1788 г. сяляне, якія змаглі даказаць баярскас паходжанне, ураўноўваліся з украінскімі казакамі, а астатнія, што пражывалі на баярскіх землях, заставаліся ў складзе дварцовых сялян. Паводлс рэвізіі 1782 г., псршых аказалася 3412, другіх2756 (у тым ліку 22 лічылі сябс шляхтай)”. Большая частка сялян дабілася пералічэння ў панцырныя баяры (казакі), колькасць іх узрасла з 3420 (у 1792 г.)12 да 4053 (у 1800 г.) душ мужчынскага полу”.
Прызнанне асабістых і маёмасных правоў панцырных баяраў сутыкнулася з інтарэсамі новых памешчыкаў, якім многія з гэтых бая-
Глава 4. Нівеліроўка спецыяльных кагпэгорый сельскага насельніцтва раў былі падараваны. Паводле ўказа Сената ад 2 красавіка 1805 г., казна выплочвала адпавсдную грашовую кампенсацыю такім намешчыкам34. Сенат ухваліў прапанову віцебскага, магілёўскага і смаленскага генерал-губернатара князя Хаванскага аб пераразмеркаванні зямель панцырных баяраў з надзяленнем участкамі па колькасці душ, !*прызнаўшы як іх саміх асабіста, так і землі іх казённай уласнасцю”35. Аднак нраскт Хаванскага нс быў ажыццёўлены. Цяжбы панцырных баяраў з уладальнікамі падараваных маёпткаў аб выдзяленні зямель, размсжаванні іх, супраць спроб запрыгоньвання ішлі ўсю нершую палову XIX ст.16
Паводле даных Міністэрства дзяржаўных маёмасцей за 1849 г., панцырныя баяры ў колькасці 11 510 душ абодвух полаў пражывалі ў Гарадоцкім, Невельскім, Себежскім, Віцсбскім і Рэжыцкім паветах17. Міністэрства, лічачы нязручным існаванне сярод сельскага насельніцтва асобнай групы, практыкавала перасяленні панцырных баяраў у многазямельныя губерні, дзе яны канчаткова сграчвалі свае правы, зліваліся з агульнай масай дзяржаўнага сялянства. Так, у 1853 г. былі пераселены ў ЗаходнююСібір 379 сем’яў(1412 душ мужчынскага полу)38. Яшчэў 1790 г. 445 “нанцырных баяраў, перайменаваных у казакі”, былі адпраўлены на службу ў вёславы флот3’.
Паводле ўказа 1807 г., панцырныя баяры зраўноўваліся з астатнім сельскім населыйцтвам у выплаце дзяржаўных падаткаў і адбыцці рэкруцкай, земскай і грамадскіх павіннасцей. Панцырныя баяры, якія пражывалі на памешчыцкіх землях і ў г. Віцебску, у 1823 г. былі вызвалены ад аброку ў казну і абкладзены нароўні з вольнымі людзьмі заходніх губерняў; у 1859 г. былі адменены некаторыя абмежаванні ў іх грамадзянскіх правах. 27 сакавіка 1873 г. цар зацвсрдзіў рашэнне Дзяржаўнага савета “Аб увядзенні пражываючых у Віцебскай губсрні панцырных баяраў у агульны састаў сельскіх і гарадскіх жыхароў”40.
Паходжанне разраду “вольных людзей” з’яўляецца адным з найбольш нявысветленых і заблытаных пытанняў аграрнай гісторыі Літвы, Беларусі і Правабярэжнай Украіны. Свабоднае насельніцтва, што пражывала паводле дагавораў з землеўладальнікамі і мела права перамяшчэння, вядома тут яшчэ з XVI ст. Пачатак яму паклала, відаць, невялікая колькасць сялян, што пазбегла тады запрыгоньвання землеўладальнікам. Сюды далучаліся выйшаўшыя на волю пры-
гонныя, іншазсмцы: рамеснікі і бсглыя, частка слуг панцырных, баяраў і зямян, што мелі дакументы і юрыдычна карысталіся правам перасялення. Нягледзячы на ўцягваіше фсадаламі волыіых людзей у прыгонпую залсжпасць, колькасць іх расла, асабліва ў гады ваенных спусташэшіяў, эпідэмій, голаду41.
Ва ўсходняй частцы Беларусі, як ужо адзначалася вышэй аб умовах правядзеішя перапісу 1772 г., вольным людзям было цяжка сцвердзіцца ў сваім званні. Ды і колькасць іх была невялікай, што можпа вытлумачыць аддаленасцю гэтай тэрыторыі ад раёнаў, дзе большасць насельніцтва ў XIII XV ст. павінна была складацца са свабодных грамадзян, гатовых ва ўсякі час падняцца на барацьбу з крыжакамі. Тым не менш указам ад 20 кастрычніка 1783 г. за волыіымі людзьмі былі пакінуты правы, якія, па сутнасці, прыраўпоўвалі іх да мяшчан42.
У абводах другога і асабліва трэцяга падзелаў Рэчы Пасналітай урад сутыкнуўся з нязвыклымі для яго рознага роду “волыіапражываючымі” людзьмі, якія “па кантрактах карыстаючыся свабодай пераходу ў іншыя месцы... плоцяць толькі чынш за зямлю і падаткі ў казну, а паншчыны ніякай нс выконваюць”43. Пры правядзенні псранісу вольных людзсй прадпісвалася адзначаць асобна ад “карэнных” (аселых). Як даносіў 24 студзеня 1808 г. цару сенатар Аляксееў, пры правядзенні V рэвізіі (1795) у складзе волыіых людзей апынуліся: паселеныя ў памешчыкаў збеглыя; вызваленыя ад паншчынных работ прыгонныя; бабылі і хто вярнуўся з распушчаных войскаў; старосцінскія і духоўныя сяляне, якіх часовыя ўладальпікі імкнуліся схаваць ад раздач рускім памешчыкам; пражываючыя па кантрактах на прыватнай зямлі шляхціцы44. Па выніках V рэвізіі ў Слопімскай губерні знаходзілася 11 833, а ў Завілейскім і Ашмянскім паветах Вілснскай губерні адпаведна 2682 і 2227 вольных людзей мужчынскага полу45.
У 1797 г. урад пакінуў на становішчы вольных збегшых у Літоўскую губерню з розных губсрняў людзей, надалей катэгарычна забараняючы падобныя пераходы46. Указам ад 23 лютага 1799 г. было вызначана: “Род людзей, што пасяліліся ў Літоўскай губерні з даўніх часоў з Цэсарыі, Прусіі і другіх земляў і пры былой рэвізіі названых вольнымі, пакінуць на такіх жа падставах, на якіх яны цяпер знаходзяцца”47. Гэта павялічыла прыток сялян з тэрыторый, што каніраляваліся тады Аўстрыяй і Прусіяй. Губернская адміністрацыя, аба-
Глава 4. Нівеліроўка спецыялыіых катэгорый сельскага нйсельніцтва піраючыся на ўказ ад 27 кастрычніка 1797 г., які дазваляў прыбылым з-за мяжы выбіраць род жыцця, ахвотна прымала збеглых, пасяляючы, “каб унікнуць злоўжыванняў, якія ад іх могуць адбыцца”, “у паветах, да граніцы недатычных, а менавіта: Віленскім, Браслаўскім, Завілейскім, Ашмянскім і Навагрудскім”. Мясцовыя прыгоішыя не прамінулі пакарыстацца такой магчымасцю і нярэдка ўцякалі за мяжу, каб іірыбыць адтуль свабоднымі людзьмі. Адміністрацыя прымала, праўда, далёка не заўсёды паспяхова, меры, каб распазнаць сялян і вярнуць іх ранейшым памешчыкам. Паводле ўказа ад 9 мая 1802 г., выхадцы “з ранейшых польскіх абласцей, занятых Аўстрыяй і Прусіяй”, былі ўключаны ў склад вольных людзей48.